Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1991
У цэлым пераважаюць паўсферычныя курганы. Вакол болыпасці насыпаў захаваліся ровікі і перамычкі. Есць нават ровікі глыбінёй да 0,5 — 0,6 м (Опса). Вядома і некалькі сопак, дакладней, сопкападобных насыпаў (Струста, Пруднікі, Сар’я), але пакуль што ні адзін з іх не вывучаўся.
Могільнікі, якія можна было б звязваць з паселішчамі гарадскога тыпу, не вядомы, за выключэннем курганоў ва ўрочышчы Заборныя Гумны каля Браслава, якія Ф. В. Пакроўскі лічыў могільнікам Браслава6.
Сельскія паселішчы, звязаныя з курганнымі могільнікамі, не вывучаліся. Сярод курганных груп вылучаюцца курганы перыяду позняга сярэдневякоўя. Яны размешчаны непасрэдна на берагах Заходняй Дзвіны і ўяўляюць сабой насыпы з попельна-вугальнай праслойкай, часта маюць выбрукоўкі і разбітую кераміку (Вята, Крумплева, Чамяры, Чурылава)7. Гэта з’ява пакуль што канчаткова не вывучана, але ёсць падставы меркаваць, што такія курганы звязаны з адраджэннем язычніцкіх вераванняў у эпоху позняга сярэдневякоўя 8.
Усяго да нашага часу на даследаванай аўтарам тэрыторыі раскапана звыш 300 курганных насыпаў. Падрабязную класіфікацыю іх прывесці не ўяўляецца магчымым, таму што комплексы часта дэпаспартызаваны, шэраг матэрыялаў зусім не надрукаваны ці надрукаваны фрагментарна. 3 публікацый Ф. В. Пакроўскага, А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіча, 3. М. Сяргеевай, рэзультатаў раскопак аўтара вынікае, што для большасці насыпаў, у тым ліку і без слядоў пахаванняў, характэрны попельна-вўгальныя праслойкі каля мацерыка, у насыпе і ў падкурганных ямах. Асабліва добра выяўлены попельна-вугальныя праслойкі ў Кублішчыне, Загор’і, Лясной, Абрамаве і Чарневічах.
Каля чвэрці раскапаных курганоў аказаліся без слядоў пахаванняў, але ў некаторых знойдзены рэчы. Так, напрыклад, у Рацкім Бары ў адным з курганоў быў абломак ляпнога посуду, у другім — два кальцы з дроту і ў трэцім — 5 бразготак. У Лясной у адным «пустым» кургане знойдзены абломкі ляпнога гаршка, у другім — маленькая жалезная падковападобная фібула са спіралепадобнымі канцамі, а ў Кублішчыне — ляпная пасудзіна. Асобныя рэчы і фрагменты керамікі ў курганах без слядоў пахаванняў вядомы ў іншых раёнах Усходняй Еўропы. Большасць даследчыкаў такія помнікі адносіць да мемаратыўных насыпаў9.
Паводле абраду пахавання помнікі падраздзяляюцца на курганы з рэшткамі трупаспалення і трупапалажэння. Сярод трупаспаленняў у сваю чаргу вылучаюцца віды: крэмацыі, змешчаныя ў ямках (дыяметр ямак 0,6 — 0,9 м, глыбіня 0,2 — 0,4 м); на мацерыку і ў вяршыні кургана. Пераважаюць рэшткі крэмацыі на мацерыку. Зафіксавана некалькі выпадкаў з 2 — 4 пахаваннямі пад адным насыпам (Бяльмонты, Рацкі Бор, Вусце, Опса). У большасці курганоў спаленыя косці змяшчаліся ў гаршчок, іншы раз гаршчок, перавернуты днішчам уверх, ставіўся над кучкай касцей. Спаленні рабіліся за межамі будучага кургана, напэўна, на спецыяльна прызначаных для гэтай мэты месцах.
Трупапалажэнні ёсць на мацерыку і ў ямках. Адзначаны парныя і ўпускныя пахаванні. Пераважаюць інгумацыі на мацерыку (з заходняй арыентацыяй у жаночых і мужчынскіх пахаваннях). Рукі ў нябожчыкаў у асноўным выцягнуты ўздоўж цела. Іншыя выпадкі (рукі на жываце, рукі, сагнутыя ў локцях і кісцямі на плячах) рэдкія.
Рыс. 4. Ляпны посуд з курганоў: /—4—трупаспаленне, 5—6—трупапалажэнне (1—2— Усце, 3— Опса, 4— Бяльмонты, 5— Лясная, 6— Кузьмаўшчына)
Трупапалажэнні на мацерыку і ў ямках адносяцца да аднаго часу. Ранняе з’яўленне інгумацый у падкурганных ямах хутчэй за ўсё звязана з блізкасцю латгальскай тэрыторыі, дзе ў VI—XIII стст. нябожчыкаў хавалі ў грунтавых магілах.
Храналагічна вылучаюцца пахаванні VII—IX стст., якія адносяцца да культуры доўгіх курганоў, курганы X—XI стст. і XI—XII стст.
Для пахавальнага інвентару ранніх курганоў характэрныя ляпны посуд, нажы, крэсівы ў выглядзе жалезных трубачак, падковападобныя жалезныя фібулы са спіральнымі канцамі, пранізкі, В-падобная спражка, шыйныя грыўні, пацеркі-лімонкі, пацеркі з сіняга і цёмна-чырвонага шкла, зрэдку цуглі.
У нажоў лінія спінкі пераходзіць непасрэдна ў чаранок, а лязо злучаецца з чаранком плаўным выгінам ці аддзяляецца ад чаранка асіметрычнымі ўступамі. Даўжыня нажоў 90—140 мм, шырыня пасярэдзіне ляза 10—17 мм, таўшчыня спінкі 2—4 мм. Нажы з курганнага могільніка каля Опсы маюць доўгія чаранкі. Спражкі ў асноўным прамавугольныя, зроблены з жалеза ці бронзы. Есць таксама бронзавыя фігурныя і адна жалезная рыфленая В-падобная спражкі (Рацкі Бор). Кольцы ў асноўным медныя драцяныя, за выключэннем трох (спіральнага, пласцінчатага і плеценага) з Богінскага могільніка. Бранзалеты зроблены з круглага бронзавага дроту. Шыйныя ўпрыгожанні прадстаўлены бронзавымі грыўнямі з тоўстага дроту, нанізанымі на шнур спіральнымі пранізкамі ці вузкапласцінчатымі ажарэлкамі з заходзячымі канцамі і прымацаванымі трапецападобнымі падвескамі. Сустракаліся званочкі і грыбападобныя падвескі. Званочкі асабліва характэрны для народаў Усходняй Латвіі VII—XI стст., дзе яны ўваходзілі ў склад жаночых і мужчынскіх упрыгожанняў І0. Грыбападобныя падвескі з’яўляюцца характэрным атрыбутам пахавальнага інвентару доўгіх курганоў, а трапецападобныя падвескі шырока распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі паўночнага захаду Усходняй Еўропы. Есць ланцужкі і ланцугатрымальнікі.
Дрот, з якога зроблены спіральныя пранізкі, уплошчаны або сегментавідны. Дыяметр спіральных трубачак 5—8 мм. У курганах зафіксаваны таксама гліняныя праселкі (Рацкі Бор).
Ляпны посуд па форме венчыка падраздзяляецца на чатыры тыпы: з прамым, крыху загнутым унутр ці адагнутым наверх краем венчыка і слабапрафіляваны. Есць прыземісты посуд, а таксама гаршкі, блізкія па форме да баначных. Арнаментаваны посуд не сустракаўся. Вышыня гаршкоў 89—150 мм, дыяметр вусця 73—155, дыяметр дна 68—100 мм (рыс. 5). Гаршкі слаба абпалены, у чырванаватай гліне шмат дробнай жарствы і пяску. Магчыма, іх выраблялі спецыяльна для пахавальных мэт.
Рыс. 5. Пахавальны інвентар з курганоў з трупаспаленнем: 1—6,11— Рацкі Бор; 7, 9, 10, 13—15— Усце; 8—12— Бяльмонты; 16— Onca (1—4— спіральныя пранізкі; 5—6— трапецападобныя падвескі; 7—8,11—ланцугатрымальнікі; 9,12—спражкі; 13—15—нажы; 16— крэсіва )
У некалькіх курганах былі косці жывёл і птушак. Усё вышэйпералічанае адпавядае прыкметам культуры доўгіх курганоў". У даследаваным рэгіёне сустракаюцца рэчы, распаўсюджаныя па ўсяму арэалу гэтай культуры: посуд, нажы, бранзалеты, пярсцёнкі, пацеркі, фібулы, гліняныя праселкі, крэсівы ў выглядзе жалезнай трубачкі, цуглі і г. д. Да лакальных рыс адносяцца наяўнасць элементаў вайнагі, скроневыя кольцы з дроту з заходзячымі пласцінчатымі канцамі. У адрозненне ад асноўнай тэрыторыі распаўсюджання культуры доўгіх курганоў тут няма блокападобных крэсіваў і бляшак-шкарлупінак.
У многіх раскапаных курганах, асабліва ў раёне воз. Богінскага, зафіксаваны каменныя вянцы ці выбрукоўкі. В. В. Сядоў адзначае, што ўсе доўгія курганы з каменнымі канструкцыямі знаходзяцца ў межах рассялення старажытных прыбалтыйскіх фінаў '2. У дадзеным выпадку трэба ўлічваць той факт, што помнікі знаходзяцца па суседству з усходнелітоўскімі курганамі, дзе пахаванні V—VII стст. абносіліся каменнымі вянцамі І3. Таму пытанне аб з’яўленні каменных агароджак у Браслаўскім Паазер’і можа быць вырашана дваяка — ці гэта рытуал, які застаўся ад прыбалтыйскіх фінаў, ці рытуал, пераняты ў суседзяў-балтаў. Гэта таксама датычыцца наяўнасці пад адным насыпам некалькіх пахаванняў (Усце, Бяльмонты) і знаходак гліняных праселкаў.
Рыс. 6. Пахавальны інвентар з курганоў з трупапалажэннем: 1— Кублішчына; 2, 3, 4, 6—Чарневічы; 5—Лясная (1—наканечнік суліцы; 2—нож; 3—крэсіва; 4, 6—сякеры; 5— серп)
Курганы X — пачатку XI ст. характарызуюцца бірытуальнасцю пахаванняў. У пахаваннях, зробленых па абраду трупаспалення, сустракаецца кругавая кераміка (Опса, Укля, Усце), а ў пахаваннях з трупапалажэннем частыя ляпныя гаршкі (Дзянісенкі, Кузьмаўшчына, Лясная, Укля, Чарневічы), ідэнтычныя посуду з курганоў з трупаспаленнем.
Для курганоў гэтага часу характэрны калачападобныя крэсівы з язычком, вузкапласцінчатыя скроневыя кольцы з кручкападобнымі канцамі, вяночкі са спіральных пранізак з раздзяляючымі пласцінкамі, пацеркі-лімонкі і рубленыя бісерныя пацеркі. У адным з пахаванняў па абраду трупаспалення ў Уклі была сякера. Даўжыня яе 130 мм,
Рыс. 7. Пахавальны інвентар з курганоў з трупапалажэннем: 1—10,16— Кублішчына; 11— Лясная; 13— Укля; 12—14, 15— Чарневічы; 17— Усце (1— бразготка; 2, 3— пярсцёнкі з дроту; 4, 5, 6— спіральныя пранізкі; 7, 8, 10— бронзавыя спражкі; 9— паясное кальцо; 11, 15—скроневыя кольцы; 12, 13, 17—бранзалеты; 14, 16—падковападобныя фібулы)
а адтуліна для абуха мае авальную форму (24X29 мм). Па класіфікацыі A. Н. Кірпічнікава, гэта сякера адносіцца да другога тыпу сякер і датуецца XII ст.14 У адным з курганоў у Once (Даўборская група) выяўлены чатыры гіркі-разнаважкі, якія датуюцца канцом X — сярэдзінай XI ст.15
У курганах XI—XII стст. пахаванні зроблены па абраду трупапалажэння на мацерыку ці ў яме. Ямныя пахаванні характэрны для басейна р. Авуты і для правабярэжжа Заходняй Дзвіны. На тэрыторыі сучаснага Браслаўскага раёна яны не вядомы.
Пахавальны інвентар гэтага часу прадстаўлены рэчамі побыту, прыладамі працы, зброяй, упрыгожаннямі, прыналежнасцямі адзення, кругавым і ляпным посудам. Сярод першай катэгорыі знаходак вылуча-
Рыс. 8. Пахавальны інвентар з курганоў з трупапалажэннем: 1, 2— Лясная; 3— Кублішчына; 4, 5— Чарневічы (1, 4, 5— бранзалеты; 2— шыйная грыўня; 3— падковападобная фібула)
юцца нажы, калачападобныя крэсівы з язычком, тачыльныя брускі, сякеры, сярпы (рыс. 6). У Чарневічах знойдзены лапаткападобны ключ і касцяны аднабаковы грабеньчык. Нажы ёсць у мужчынскіх і жаночых пахаваннях. Месцазнаходжанне нажа зафіксавана каля правага пляча, левай рукі, пояса, ног. Астрыё накіравана ўверх ці ўніз. Крэсівы ва ўсіх выпадках знойдзены каля левага бядра нябожчыка. Зброя нешматлікая і прадстаўлена ўтульчатымі наканечнікамі коп’яў з падоўжанымі ланцэтападобнымі клінкамі і суліцай.
Упрыгожанні і прыналежнасці адзення складаюць спражкі, бранзалеты, фібулы, скроневыя кольцы, грушападобныя бразготкі з крыжападобнай прораззю і пацеркі (рыс. 7). У Заборных Гумнах знойдзена жалезнае вастрыё з рухомым кальцом. Спражкі падраздзяляюцца на жалезныя, іірамавугольныя, лірападобныя і адну прамянёвую. Бранзалеты дзеляцца на вітыя, драцяныя з завужанымі канцамі, пласцінчатыя арнаментаваныя