Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1991
Бурштынавы крыжык знойдзены ў фрагменце. Мяркуючы па форме і адсутнасці арнаментацыі, такія крыжыкі характэрны для паўночных раёнаў у XII—XIII стст.39
Крыжы-энкалпіёны (4 экз.). Адзін энкалпіён рэльефна-чэрнены, у двух канцы пашыраны і зроблены кроплепадобныя выступы па вуглах (рыс. 32, 13) і чацвёрты маленькі энкалпіён з чэрню (рыс. 31, 1). На рэльефна-чэрненым энкалпіёне з двух бакоў у цэнтры знаходзяцца рэльефныя фігуры. 3 вонкавага боку — выява распяцця Ісуса Хрыста на падстаўцы. На Хрысце доўгая кашуля, рукі распасцёртыя, злёгку сагнутыя ў локцях, далонямі ўперад. Галава Хрыста нахілена да правага пляча, вакол галавы німб. Валасы падаюць на плечы. У цэнтры адваротнага боку — Маці боская з дзіцем. На ёй хітон. Цела немаўляці пакрыта плашчом. Вакол абедзвюх галоў німбы. Па краях як з вонкавага, так і з адваротнага боку знаходзяцца медальёны з плоскімі выявамі святых, выкананымі прачэрчанымі лініямі, якія запоўнены чэрню. Краі медальёнаў закругленыя, і пачатак закругленняў падкрэслены выступамі.
Крыжы-энкалпіёны з пашыранымі канцамі ідэнтычныя. Адзін з іх захаваўся з аглаўем, упрыгожаным пазалотай і сіняй выемчатай эмаллю. На яго вонкавым баку схематычная выява распяцця, на адваротным — крыж са ззяннем, па краях медальёны з надпісам і рысункам сонца і месяца. Першы крыж адносіцца да канца XI — пачатку XII ст., два іншыя — да пачатку XIII ст.40 Маленькія энкалпіёны з чэрню вядомы з тэрыторыі Старажытнай Русі і Усходняй Прыбалтыкі. У Латвіі такія крыжыкі знойдзены разам з каралямі 41.
Манетападобныя падвескі (2 экз.). Формай і памерамі падвескі нагадваюць манеты. У Ноўгарадзе яны знойдзены ў пластах X — XIV стст.42 Тры падвескі праразныя, з уключаным крыжыкам (рыс. 30, 15, 19). На адной з іх змешчаны крыж з расшыранымі канцамі, на другой —
крыж з перакрыжаваннямі на канцах, на трэцяй — крыж з фігурнымі перакрыжаваннямі. Дзве падвескі ўпрыгожаны несапраўднай зерню (рыс. 30, 13, 14, 18).
Трапецападобныя падвескі (16 экз.). Тры падвескі знойдзены на гарадзішчы Маскавічы (рыс. 31, 4). Адзінаццаць падвесак знаходзілася ў пахаваннях па абраду трупаспалення ва ўрочышчы Рацкі Бор (вёскі Майшулі,. Шалтэні) — рыс. 5, 5, 6. Усе падвескі рознай велічыні, выраблены з тонкай бляхі і ўпрыгожаны чатырма пункцірнымі лініямі. На адной з падвесак нанесены кропкавы арнамент. Дзве падвескі выяўлены ў кургане па абраду трупаспалення каля в. Усце.’ Па памерах яны большыя за падвескі з Рацкага Бору і ўпрыгожаны кропкавым арнаментам. Падвескі звычайна насіліся на шыйных грыўнях або падвешваліся да галаўных убораў.
Рыс. 31. Упрыгожанні з гарадзішча Маскавічы: 1 крыжык-энкалпіён; 2 — шыферны крыжык у сярзбранай аправе; 3 — заклёпка; 4 — трапецападобная падвеска; 5 — скроневае кальцо; 6 — гузік; 7 — зашпілька ад кнігі; 8 — фрагмент рашотчатай падвескі; 9 — бубенчык; Ю — фібула; 11 — шпілька; 12 — бранзалет
Рыс. 32. Рэчы імпарту і вагі з гарадзішча Маскавічы: 1,2крыжыкі зоўрйчскагашыЛепй3нійыКР^ЫК 3 Г>ур^ТЬІну’4’ 7 ^Р»жыкі з медзі; 6 падвеска-конік; 8, 9Упадвеск^лунніцы, 10-лампадка; 11 гірка-разнавага; 12 жалезная гіра: 13 крыж-энкалтён
Лістападобныя падвескі (2 экз.). Абедзве знаходкі зроблены з бронзы і маюць «вушкі» для падвёшвання. Адна з іх па краях упрыгожана насечкамі (рыс. 30, 9), другая мае лыжкападобную форму (рыс. 30, /). Ліцейныя формачкі для адліўкі першай падвескі вядомы на Кіеўшчыне, другой — як на Кіеўшчыне43, так і ў Маскавічах.
Шыракарогія лунніцы — 2 экз. (рыс. 32, 8, 9). Лунніцы былі шырока распаўсюджанымі ўсходнеславянскімі ўпрыгожаннямі. Яны з’явіліся ў X ст. і ўжываліся да XIII ст., але ў асноўным бытавалі ў X— пачатку XI ст.44
Плоскія стылізаваныя падвескі-конікі — 2 экз. (рыс. 32, 6). Падт вескі характэрны для X—XIII стст., але ў асноўным бытавалі ў XI — першай палове XII ст. Найбольшая іх канцэнтрацыя прыходзіцца на вобласці рассялення смаленска-полацкіх крывічоў. Падвескі-конікі сустракаюцца ў Прыбалтыцы і Скандынавіі45. На Даугмальскім гарадзішчы яны знойдзены ў паўгатовым выглядзе46.
Полыя шумячыя аднагаловыя падвескі-конікі (1 экз.). Знойдзена падвеска з круглай храпай і грывай у выглядзе кольцаў. Уздоўж тулава нанесены хвалісты ўзор. Хвост загнуты ў спіраль. Вушы выдзелены двума кольцамі (рыс. 30, 21). Па наўгародскай класіфікацыі, знойдзеная падвеска адносіцца да тыпу I47, па класіфікацыі Е. А. Рабініна,— да групы VI, тыпу XX. Е. А. Рабінін улічыў 207 такіх знаходак і прыйшоў да высновы, што арэал іх распаўсюджання — Кіеўская Русь і прылягаючыя да яе раёны. Скапленне конікаў прасочваецца ў Ноўгарадзе, дзе выяўлена каля 25% усіх улічаных упрыгожанняў. Там яны знойдзены ў слаях XII — пачатку XIII ст. Такія падвескі ёсць у Латвіі, дзе лічацца рэчамі імпарту са старажытнарускіх зямель. У некаторых пахаваннях знойдзена па дзве падвескі, якія ў асноўным размяшчаліся каля пояса48. На тэрыторыі Беларусі такія знаходкі вядомы з раскопак Г. В. Штыхава ў Барысаве і Т. С. Бубенькі ў Віцебску.
Падвескі у выглядзе вадаплаваючых птушак — 2 экз. (рыс. 30, 3, 4). Падвеска з вушкам для падвешвання нагадвае качку ці лебедзя. Па баках ціснёны арнамент. Другая падвеска ў фрагментах уяўляе сабой галоўку птушачкі. Дакладнай аналогіі першай падвесцы невядома, але ў літаратуры адзначаны блізкія па форме знаходкі, якія бытавалі ў XI—XII стст. Большасць падвесак паходзіць з паўночных славяначудскіх вобласцей. Найбольш блізкай па форме і памерах можна лічыць падвеску, знойдзеную ў Суздальскім Аполлі ў кургане з пахаваннем абраду трупаспалення, дзе яна ўваходзіла ў склад інвентару, які меў дзве . шкарлупападобныя скандынаўскія фібулы X — пачатку XI ст. Суздальская знаходка мае найбольшае падабенства з падвескай з могільніка Кобрату ў Эстоніі49.
Падвескі-ланцугатрымальнікі — 2 экз. Па аднаму экземпляру знойдзена ў Рацкім Бары (рыс. 5, 11), Усці (рыс. 5, 7), Бяльмонтах (рыс. 5, 8), Маскавічах (рыс. 30, 20).
Курганныя ланцугатрымальнікі пласцінчатыя, а маскавіцкая знаходка мае петлепадобныя канцы, выцягнутыя накшталт спіралі. Паміж спіральнымі кругамі знаходзіцца выцягнутая ўверх пятля, а ўнізе — тры адтуліны. Аналагічныя знаходкі вядомы сярод іжорска-карэльскіх старажытнасцей XII — XIII стст., наўгародскіх і кастрамскіх курганоў, у Эстоніі, на востраве Готланд50. У Ноўгарадзе такія рэчы былі ў слаях XIII і XIV стст.51 Ланцугатрымальнікі, аналагічныя маскавіцкім, С. I. Качкуркіна інтэрпрэтуе як карэльскія і алносіць іх да тыпу I (варыянта I), характэрнага для перыяду вікінгаў 52.
Ракавіны кауры — 2 экз. (рыс. 30, 2). У адной з ракавінак было прасунута кальцо з дроту для падвешвання да ажарэлка. Знаходкі ракавінак кауры асабліва шматлікія на тэрыторыі Усходняй Латвіі. Яны бытавалі там у XV—XVIII стст., але асабліва ў XII — XIII стст. Паходзяць яны з Індыйскага акіяна, а ў Латвію паступалі праз паўночна-ўсходнюю Еўропу53. На тэрыторыі Беларусі знаходкі кауры нешматлікія.
Бранзалеты падраздзяляюцца на 7 відаў.
Бранзалеты з дроту з’яўляюцца самымі простымі па выгляду і вырабу. Яны вядомы сярод старажытнасцей усіх часоў і народаў. Тры тонкаканечныя бранзалеты з разамкнутымі канцамі знойдзены ў Маскавічах. Два з іх маюць круглае сячэнне і адзін — сегментападобнае. Драцяны тонкаканечны бранзалет з разамкнёнымі канцамі і сегментападобным сячэннем дроту знойдзены ў кургане каля в. Усце (рыс. 7, /7), дзе па комплексу рэчаў пахаванне датуецца XI ст. Бранзалеты з тоўстага дроту вядомы ў богінскіх курганах. У курганах каля в. Чарневічы ёсць круглыя ў сячэнні бранзалеты з абрубленымі канцамі (рыс. 7, 12).
Вітыя і плеценыя бранзалеты. Бранзалеты, вітыя з двух драцінак з завязанымі канцамі, часта сустракаюцца ў пахаваннях Падзвіння (рыс. 8, 1). На гарадзішчах такіх бранзалетаў не знойдзена. Вітыя бранзалеты з завязанымі канцамі характэрны для XI — пачатку XII ст. і былі распаўсюджаны шырока — у наўгародскіх славенаў, дрыгавічоў, радзімічаў.
Аналогіі такім знаходкам добра вядомы сярод латгальскіх старажытнасцей54. У курганах паблізу вёсак Чарневічы і Укля ёсць знаходкі вітых бранзалетаў з абрубленымі канцамі (рыс. 8, 5). Тры вітыя бранзалеты з петлепадобнымі канцамі выяўлены на гарадзішчы Маскавічы. Два з іх сплецены з двух драцінак (рыс. 33, 19, 20). У аднаго з гэтых бранзалетаў петлі маюць перамычку. Бранзалеты, вітыя з двух драцінак і з петлепадобнымі канцамі, у Ноўгарадзе знойдзены ў слаях XII — 40-х гадоў XIII ст55. Трэці віты бранзалет з Маскавічаў зроблены з трох драцінак. Канцы ў яго пяцельчатыя (рыс. 33, 15). Такія бранзалеты вядомы на гарадзішчы Асатэ ў слаі XIII ст., а таксама ў пахаваннях жальнічнага тыпу на паўночным усходзе Латвіі56. У Маскавічах знойдзены складанаплецены бранзалет са шклянымі ўстаўкамі на канцах. Такія бранзалеты распаўсюджаны на тэрыторыі вяцічаў57, а з бліжэйшых да Маскавічаў помнікаў аналагічная знаходка вядома на Асацкім гарадзішчы58. Датаванне гэтых бранзалетаў — XII — XIV стст. У Ноўгарадзе адзін з такіх бранзалетаў знойдзены ў слаі другой паловы XI ст., другі — у слаі сярэдзіны XIII ст. Сустракаюцца яны і ў XIV — XV стст. Па назіраннях М. У. Сядовай, такія бранзалеты вядомы і сярод фіна-угорскіх старажытнасцей 59.
Бранзалеты з гладкай унутранай паверхняй і імітацыяй пляцення з дроту паверсе. Тры бранзалеты знойдзены ў Маскавічах (рыс. 33, 10). Такія знаходкі вядомы, напрыклад, у Яраполчы Залескім, дзе яны стратыграфічна адносяцца да XII ст.60
Несапраўднавітыя бранзалеты са стылізаванымі зааморфнымі галоўкамі. Знаходка зроблена ў Маскавічах. Па даных В. П. Левашовай, такія бранзалеты характэрныя для Наўгародскай зямлі і датуюцца XII — XIII стст.61
Гладкія бранзалеты са стылізаванымі зааморфнымі галоўкамі. Усе знаходкі (4 экз.) вядомы ў курганах. Два бранзалеты знойдзены ў Лясной. Яны маюць сегментападобнае сячэнне і паверсе ўпрыгожаны геаметрычным арнаментам. У Чарневічах і Кублішчыне бранзалеты быліз моцна стылізаванымі канцамі (рыс. 8, 4). Такія бранзалеты характэрны
Рыс. 33. Упрыгожанні з гарадзішча Маскавічы: 1—9 — пярсцёнкі; 10 11, 15 — фрагменты бранзалетаў; 14, 19, 20 — бранзалеты; 12, 13, 16, 17, 18 — фрагменты шыйных грыўняў
лля балцкіх народнасцей. У X ст. з Прыбалтыкі яны распаўсюдзіліся на тэрыторыі, заселеныя славянамі і фінамі. Такія знаходкі трапляюцца ў курганах Беларусі, Паўднёвага Прыладажжа і Іжорскага плата, ва уладзімірскіх, падмаскоўных, смаленскіх і калужскіх курганах. Яны датуюцца ў асноўным XI — пачаткам XII ст.62 Па назіраннях 3. М. Сяргеевай, падобныя знаходкі часцей за ўсё сустракаюцца ў вярхоўях р. Вялікай і міжрэччы Заходняй Дзвіны і Бярэзіны, у вярхоўях Пцічы63.