• Газеты, часопісы і г.д.
  • Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.  Людміла Дучыц

    Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.

    Людміла Дучыц

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1991
    39.53 МБ
    Пласцінчатыя бранзалеты (8 экз.). Пласцінчатыя бранзалеты, як і зробленыя з дроту, у многіх народаў у розныя часы з’яўляліся распаўсюджанай формай. Вырабляліся яны звычайна з тонкай кованай пласціны. Знойдзеныя бранзалеты маюць разнастайны арнамент у выглядзе спалучэння кропак, кружочкаў, ромбаў, пункцірных і прамых ліній. Пераважае ромб. Сярод маскавіцкіх знаходак два багата арнаментаваныя бранзалеты са злёгку закругленымі канцамі, адзін загнутаканечны (рыс. 33, 14). У іншых канцы абламаны. Адзін з фрагментаў (рыс. 33, 11) упрыгожаны ціснёным раслінным арнаментам і нагадвае імітацыйныя бранзалеты Ноўгарада64. Пласцінчатыя бранзалеты выяўлены ў курганах каля вёсак Лісна — 3 экз. і Укля — 1 экз. (рыс. 7, 13). Пласцінчатыя бранзалеты бытавалі ў асноўным у XII — XIV стст.65
    Шкляныя бранзалеты. 250 шкляных бранзалетаў знойдзена на гарадзішчы Маскавічы, 2 фрагменты — на гарадзішчы Рацюнкі і 1 — у Браславе. 3 усіх упрыгожанняў XI —XIII стст. шкляныя бранзалеты з’яўляюцца самымі распаўсюджанымі на старажытнарускіх гарадзішчах.
    Сярод маскавіцкіх знаходак па форме вылучаюцца гладкія круглыя ў сячэнні, гладкія круглыя з перавіццём жоўтай палоскай, кручаныя, плоска-выпуклыя, плоска-выпуклыя ўдвая, рубчатыя, гладкія трохвугольныя ў сячэнні, пашыраныя, гладкія прамавугольныя ў сячэнні. Колерная гама бранзалетаў: зялёныя, сінія, фіялетавыя, бірузовыя, карычневыя, балотныя і жоўтыя. Т. С. Скрыпчанка, працуючы над вывучэннем маскавіцкіх бранзалетаў, прыйшла да высновы, што асноўная іх маса мае кіеўскае паходжанне. Знойдзена некалькі візантыйскіх бранзалетаў і перайманні іх старажытнарускага паходжання. Есць адзін бранзалет з двухслойнага шкла66.
    Пярсцёнкі. Пярсцёнак з дроту з разамкнёнымі ці заходзячымі канцамі (больш за 20 экз.) . Выяўлены на ўсіх гарадзішчах і ў многіх курганных могільніках. У Ноўгарадзе такія пярсцёнкі бытавалі з канца XI да канца XIII ст.67
    Вітыя пярсцёнкі з абрубленымі канцамі — 2 экз. (рыс. 33, 2). Знаходкі складаюць значную частку агульнай масы пярсцёнкаў на тэрыторыі фіна-угорскіх плямёнаў. Іх датаванне — XI — XIII стст. 68
    Вітыя пярсцёнкі з адным пяцельчатым і другім абрубленым канцамі — 2 экз. (рыс. 33, 1). У Ноўгарадзе такія пярсцёнкі знойдзены ў слаях 30-х гадоў XIII ст. і бытавалі да канца XIV ст.69 Аналагічныя пярсцёнкі ў Яраполчы Залескім знойдзены ў слаі першай палавіны XIII ст.70
    Фальшывавітыя пярсцёнкі—1 экз. (рыс. 33, 3, 4). Знойдзены пярсцёнак з заходзячымі гладкімі краямі (канцамі). Храналагічныя рамкі бытавання такіх упрыгожанняў у Ноўгарадзе — XI — XIV стст.71
    Рубчатыя пярсцёнкі — 2 экз. (рыс. 33, 8). У пачатку II тысячагоддзя такія знаходкі характэрны для тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Прыбалтыкі 72.
    Адзін з пярсцёнкаў упрыгожаны вертыкальнымі лініямі і кружочкамі з кропкай у цэнтры. У сячэнні пярсцёнак прамавугольны, мае заходзячыя канцы. У Ноўгарадзе такія знаходкі сустракаліся ў слаях канца
    X — канца XIII ст. Другі пярсцёнак упрыгожаны арнаментам, які імітуе косапляцёнку. Пярсцёнкі з арнаментам у выглядзе маленькай касы шырока распаўсюджаны ў фінскіх плямёнаў Паволжа. Для славян яны не характэрны .
    Шчытковасярэдзінныя пярсцёнкі (больш за 10 экз.) вядомы ў Браславе і ў курганах Верхнядзвінскага раёна. У Ноўгарадзе такія знаходкі выяўлены ў слаях канца XII — першай паловы XV ст.74
    Рашоткавыя пярсцёнкі— 3 экз. (рыс. 33, 6, 7). Пярсцёнкі лічацца этнічнай прыкметай вяцічаў. У Ноўгарадзе яны знойдзены ў слоі 60 — 70-х гадоў XII ст.75 Бліжэйшым ад Маскавічаў пунктам, дзе вядомы такія пярсцёнкі, з’яўляецца гарадзішча Асатэ ва Усходняй Латвіі76.
    Пярсцёнкі са шклянымі ўстаўкамі — 1 экз. У Маскавічах знойдзена толькі авальная ўстаўка з сіняга шкла. Пярсцёнкі з круглымі і авальнымі ўстаўкамі ў Ноўгарадзе трапляліся ў слаях сярэдзіны XII — канца XIV ст. Сінія шкляныя ўстаўкі складаюць у Ноўгарадзе 30% ад агульнай колькасці пярсцёнкаў з устаўкамі77.
    Шкляныя пярсцёнкі — 3 экз. (рыс. 19, 3). Усе знаходкі з Маскавічаў у фрагментах. Па форме пярсцёнкі гладкія, з патоўшчанай сярэдзінай, па колеру зялёныя, ярка-зялёныя і фіялетавыя. Шкляныя пярсцёнкі з’явіліся ў XI ст. і бытавалі да канца XIV ст.78
    Сярэбраны шасцівугольны шчыток. ад пярсцёнка. Знойдзены ў Маскавічах. Шчыток ад пярсцёнка ў цэнтры ўпрыгожаны крыжам на чэрненым фоне, схематычнымі галінкамі па баках і трохвугольнікамі па вуглах. Па класіфікацыі Т. I. Макаравай, маскавіцкая знаходка адносіцца да тыпу III, падтыпу I (другая палова XII — пачатак XIV ст.) 7Э. На думку даследчыцы, крыж упісаны ў падковападобную фігуру, якая нагадвае адначасова і падкову «знака Рурыкавічаў», і падкову геаметрызаваных галінак, што абрамляюць крыж.
    Фібулы. Знойдзены ў пахавальных помніках (17 экз.) і на паселішчах, у тым ліку ў Маскавічах (18 экз.). Сярод фібул з пахаванняў 5 жалезных падковападобных са спіралепадобнымі канцамі, астатнія — з каляровых металаў: 1 тардзіраваная, 1 з макападобнай галоўкай і 10 са спіралепадобнымі канцамі. Усе яны адносяцца да тыпу падковападобных. На думку Л. К. Вайткунскене, жалезныя фібулы гэтага тыпу з’явіліся ў VIII ст.80 Падковападобныя бронзавыя фібулы са спіралепадобнымі канцамі, трохвугольныя ў сячэнні, датуюцца X — XII стст., але асноўная маса іх адносіцца да X — XI стст. У Ноўгарадзе яны знойдзены ў слаях X — сярэдзіны XIII ст.81 Тардзіраваная фібула (рыс. 8, 3) датуецца X — XI стст. Фібулы з макападобнымі галоўкамі бытавалі ў X — XII стст.82
    Сярод маскавіцкіх фібул 13 цэлых і 5 у фрагментах. Усе яны зроблены з каляровых металаў. 10 з іх падковападобныя. 3 фібулы са спіралепадобнымі канцамі: 1 у сячэнні круглая (рыс. 34, 2), a 2 сегментападобныя (рыс. 34, 13)'. Адна з фібул з макападобнымі галоўкамі мае рыфлёную дугу. Дзве падковападобныя фібулы знойдзены без канцоў. Адна з іх мае трохвугольнае сячэнне, другая — сегментападобная. Ад трох падковападобных фібул знойдзены канцы: зааморфны (рыс. 34, 3), ромбападобны (рыс. 34, 5) і сегментападобны (рыс. 34, 6).
    Фібулы ў выглядзе звярыных галовак адносяцца да XI — XIII стст. і былі шырока распаўсюджаны сярод балцкіх старажытнасцей83. Фібулы з ромбападобнымі канцамі сустракаюцца ў мужчынскіх пахаваннях балтаў і эстаў, прытым толькі каля пляча. На тэрыторыі Кіеўскай
    Рыс. 34. Упрыгожанні з гарадзішча Маскавічы: 1 — чарапахападобная фібула; 2, 4, 9, 13 — падковападобная фібула; 3, 5, 6, 10 — фрагменты фібул; 7 — раўнаплечая фібула; 8, 11 — круглыя плоскавыпуклыя фібулы; 12 — накладка на скураны раменьчык; 14, 15 — спражкі
    Русі такія фібулы знойдзены ўЯраслаўскай і Наўгародскай абласцях. Датаванне іх — X — першая палова XI ст.84 Фібулы з сегментападобнымі галоўкамі характэрны для земгалаў XI — XIII стст.85 Адна з фібул падковападобная з патоўшчанымі канцамі. Па назіраннях 3. М. Сяргеевай, подобныя ўпрыгожанні былі шырока распаўсюджаны ў многіх мясцовасцях Балтыкі, але найболыная іх канцэнтрацыя прыходзіцца на заходнія і цэнтральныя раёны Літвы, басейны Ліелупэ і Заходняй Дзвіны 86.
    Самымі шматлікімі ў Маскавічах з’яўляюцца круглыя пласцінчатыя фібулы з выпукла-ўвагнутым сячэннем — 7 экз. (рыс. 34, 8, //). Адна з іх па краю ўпрыгожана кропкамі. Аналогіі такім фібулам ёсць сярод літоўскіх старажытнасцей XI — XIII стст.87
    У Маскавічах знойдзена чарапахападобная фібула з ліліяпадобным арнаментам і гладкімі краямі, адзін з якіх завостраны (рыс. 34,/). Фібула адносіцца да карэльскага і літоўскага тыпаў. Лічыцца, што такія ўпрыгожанні ўзніклі пад уплывам шкарлупкападобных скандынаўскіх фібул і развіваліся ў самастойныя тыпы, якія бытавалі ў XII — XIII стст. на Карэльскім перашыйку, у паўднёва-ўсходнім Прыладажжы і ў ліваў. У Ноўгарадзе аналагічныя фібулы выяўлены ў слоі 60 — 90-х гадоў XIII ст.88
    Знойдзена адна раўнаплечая фібула (рыс. 34, 7). Па паходжанню такія фібулы лічацца скандынаўскімі. Храналагічны дыяпазон іх бытавання — IX — XIV стст. Раўнаплечыя фібулы вядомы ў Карэліі, Прыладажжы, Гнёздаве89
    Іншыя ўпрыгожанні, дэталі касцюма і розныя ювелірныя вырабы.
    Гэтая катэгорыя рэчаў знойдзена на пасяленнях і ў пахаваннях.
    Скроневыя кольцы. Два пацеркавыя скроневыя кольцы знойдзены ў Маскавічах (рыс. 30, 25). Яны гладкія, з дзвюма пацеркамі, якія складаюцца з двух спаяных паўшар’яў. Датаванне такіх знаходак — XI—XIV стст.90
    Шматлікія драцяныя пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы. У маскавіцкай калекцыі ёсць адно скроневае кальцо, якое складаецца з двух змацаваных пярсцёнкападобных кольцаў (рыс. 35, 13). Пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы не з’яўляюцца храналагічнай адзнакай. У Ноўгарадзе яны сустрэты ў слаях XI — XV стст. 91
    На Маскавіцкім гарадзішчы знойдзены фрагменты вяціцкага сямілопасцевага скроневага кальца (рыс. 35, 16). Лічыцца, што за межамі вяціцкага арэала сямілопасцевыя скроневыя кольцы адзінкавыя і адлюстроўваюць рассяленне з зямлі вяцічаў .
    У курганах каля вёсак Чарневічы, Абрамава і Лісна зафіксаваны знаходкі бранзалетападобных скроневых кольцаў. Канцы ў іх звязаныя (рыс. 6, 15) або самкнёныя. Па даных В. В. Сядова, звязаныя скроневыя кольцы характэрны для смаленскіх і полацкіх крывічоў. Іх датаванне — канец X — пачатак XII ст. 93
    У Маскавічах, Прудніках 94 і ў курганным могільніку ў Лясной (рыс. 7, 11) знойдзены скроневыя месяцападобныя кольцы. Яны ўпрыгожаны вочкападобным арнаментам, але вочкі размешчаны па-рознаму. Падобныя кольцы вядомы ў Старой Ладазе. О. I. Давідан адносіць іх да VIII — IX стст.95 Такія рэчы знойдзены ва Усходняй Латвіі: Краслава, Саулескалнс, Зілупэ 96, на гарадзішчы Мадаланэ 97.
    Шыйныя грыўні (4 цэлыя і 4 у фрагментах). Цэлыя грыўні знойдзены ў пахавальных помніках: курганах каля Лясной (рыс. 8, 2), Чарневічаў, Уклі, у грунтавым могільніку каля Казлоўцаў. Грыўні ў Ляс-
    Рыс. 35. Вырабы і ўпрыгожанні з каляровых металаў з гарадзішча Маскавічы: I. 2, 10 — накладкі; 3— падвеска; 4фрагмент пярсцёнка; 6—9— ланцужкі; 11 — капавуійка; 12 — шпілька; 13, 16 — скроневыя кольцы; 14, 15 — фрагменты бранзалетаў; 17, 18 — дужк.1 ад меднага посуду
    ной і Уклі вітыя, з петлепадобнымі канцамі. У чарневіцкай вітай грыўні адзін канец петлепадобны, раскаваны і арнаментаваны, другі абрублены. Грыўня з Казлоўцаў тардзіраваная з гранёнымі канцамі. У Маскавічах знойдзены фрагменты ад грыўняў. Два фрагменты з чатырохграннымі канцамі (рыс. 33, 13). Такія грыўні былі папулярныя ў латгалаў, земгалаў, аукштайтаў у канцы I — пачатку II тысячагоддзя. Дзве другія грыўні зроблены з кручанага дроту — адна сплецена з трох вітых драці-