Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1991
У сувязі з пытаннем адносна часу ўзнікнення падзвінскіх гарадоў варта нагадаць аб манументальных помніках эпіграфікі XII ст. — «Барысавых камянях» у рэчышчы Заходняй Дзвіны. Тры з іх вядомы каля г. Дзісны, адзін у Друі і адзін каля Полацка 56.
Асаблівую цікавасць уяўляюць назвы мясцовасцей Стары замак. У Друі гэта левабярэжжа р.' Друйкі57. У Хроніцы Германа Вартберга (XVI ст.) упамінаецца ў 11 мілях ад Дынабурга ўверх па Дзвіне Новы замак. Улічваючы, што адна нямецкая міля раўняецца прыблізна 5 км, упамянуты Новы замак можна лакалізаваць на месцы сучаснай Друі. Там жа аб ім паведамляецца наступнае: «...У 1373 годзе князь Андрэй Полацкі быў з дружынай перад Дынабургам, дзе захапіў людзей з коньмі і павёў іх з сабой. У адказ на гэта ў 1374 годзе дынабургскі камандор быў са сваімі людзьмі ў Расіі, перад Новым замкам, дзе на замкавым мосце забілі трох рускіх...» і далей: «...У 1377 годзе магістр і ордэнскія чыны павялі ўверх па рацэ Дзвіне вялікае войска да Новага замка рускіх, які ляжыць у 11 мілях за замкам Дынабург. Пасля прыбыцця туды яны паставілі чатыры асадныя машыны, а таксама гукі, але замак узяць не змаглі...» 58. Такім чынам, калі правабярэжную частку Друі атаясамліваць з Новым замкам XIV ст. (менавіта тут фіксуецца культурны слой XIV ст.), то левабярэжная частка Друі (уласна Друя, ці Стары замак), трэба меркаваць, магла ўзнікнуць значна раней, але археалагічныя раскопкі тут пакуль што не праводзіліся.
3 Дзісной у літаратуры звязаны тры ўпамінанні Старога замка. У інвентары г. Дзісны 1667 г. называецца месца Капавішча, дзе быў замак паміж рэкамі Дзвіной і Дзісной 59. Другі замак пад назвай Стары упамінаецца на левым 60, а трэці — на правым беразе Заходняй Дзвіны61. Два апошнія Старыя замкі лакалізаваць не ўдалося.
Менш звестак у літаратуры аб Дрысе. Аўтары публікацый мінулага стагоддзя ўказваюць, што здаўна дрыскі замак знаходзіўся пры ўпадзенні р. Дрысы ў Заходнюю Дзвіну. Таксама паведамляецца, што месца былога замка раскапана і роў засыпаны 62. У сувязі з пытаннем аб ўзнікненні Дрысы можна прывесці наступны факт. Як вядома, пытанне аб некаторых упамянутых у летапісах гарадах Полацкай зямлі ўжо неаднаразова ўзнімалася ў сувязі з адсутнасцю звестак аб іх месцазнаходжанні. У лік такіх гарадоў уваходзіць і Одрск (ці Адрэск), да якога пасля двух паходаў на Полацк хадзіў Уладзімір Манамах (1078). Выказваліся меркаванні аб месцазнаходжанні Одрска на р. Адроў (правы прыток Дняпра). Нярэдка яго атаясамлівалі з Друцкам, памылкова запісаным Одрэск. Ю. I. Драгун прыйшоў да высновы, што такога горада зусім не існавала 63. У хроніцы Германа Вартберга ўказваецца,
што «...у 1374 годзе дынабургскі камандор з людзьмі рухаўся сухім шляхам у Расію і калі пакінуў за сабой Дзвіну, то падышлі князі полацкія і одрыскія да замка Дынабург. Князь Андрэй, даведаўшыся аб паходзе камандора, са сваімі людзьмі заспяшаўся ўздагон...»64 Магчыма, пад одрыскімі князямі тут падразумяваліся дрыскія князі. У XIV — XVI стст. Дрыса, як вядома, належала Полацку65. Верагодна, гэта было і раней, таму нельга адмаўляць, што першапачатковая назва Дрысы — Одрыса (Адрэск).
Усе прыведзеныя думкі наконт паходжання Друі, Дзісны і Дрысы яшчэ патрабуюць удакладненняў, якія магчыма будзе зрабіць пасля археалагічнага вывучэння гэтых гарадоў.
Глава II
МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА I ПЫТАННІ ХРАНАЛОГІІ
У час раскопак на розных помніках атрыманы значны матэрыял, які з’явіўся факталагічнай базай для разгляду ўзроўню развіцця прадукцыйных сіл, сацыяльных адносін, гандлёвых сувязей і духоўнай культуры вывучаемага рэгіёна. Асаблівая ўвага пры даследаванні рэчавага матэрыялу звярталася на знаходкі з гарадзішча Маскавічы як найбольш вывучанага помніка. За аснову дыферэнцыяцыі рэчаў прыняты матэрыял, з якога яны зроблены. Рэчы разглядаюцца таксама па функцыянальнаму прызначэнню. У раздзеле, прысвечаным ювелірным вырабам, прыйшлося адысці ад прынятай схемы, бо сплавы, з якіх зроблены ўпрыгожанні, не вывучаліся. Частка старажытнасцей не магла быць сістэматызавана з-за іх фрагментарнасці.
1. ВЫРАБЫ 3 ЖАЛЕЗА, КОСЦІ, КАМЕНЯ I ГЛІНЫ
Вырабы з жалеза. Жалезныя рэчы пры раскопках старажытнарускіх помнікаў з’яўляюцца аднымі з найбольш шматлікіх. Асабліва многа нажоў. Іх знаходзяць практычна на кожным помніку. Найбольш поўна можна характарызаваць нажы з Маскавічаў. У час раскопак тут знойдзена 166 нажоў , з якіх 74 цэлыя. Агульная даўжыня іх 75 — 190 мм, у тым ліку даўжыня чаранка 30—70, шырыня ляза 9—33, таўшчыня спінкі 3—5 мм.
Маюцца таксама даныя для характарыстыкі 10 нажоў з курганоў. 5 з іх знойдзены ў курганах з трупапалажэннямі (1 нож у Усці, 2 у Чарневічах, 1 у Кублішчыне і 1 у Лясной). Нажы ў пахаваннях па абраду трупаспалення розныя па форме і памерах. Агульная даўжыня іх 85— 190 мм, у тым ліку чаранка—32—87, шырыня ляза 11 —16, таўшчыня спінкі 3—4 мм. Агульная даўжыня цэлых нажоў з курганоў з трупапалажэннем 103 і 150 мм, даўжыня чаранка 33 і 52, шырыня ляза абодвух нажоў 12, таўшчыня спінкі 4 мм. Тыпалагічная класіфікацыя нажоў распрацавана Б. А. Колчыным. У якасці зыходнай прыкметы класіфікацыі прынята адноснае палажэнне чаранка і асноўнай часткі і спосаб іх злучэння Згодна з класіфікацыяй, маскавіцкія нажы можна аднесці да трох тыпаў. Да першага тыпу належаць нажы, якія маюць з боку спінкі плаўны пераход у чаранок, а з боку ляза пераход да чаранка ўяўляе сабой рэзкі ўступ (35 экз.). Да другога тыпу адносяцца нажы з добра выяўленымі ўступамі спінкі і ляза каля чаранка (24 экз.). Трэці тып аб’ядноўвае нажы з плаўным пераходам ляза ў чаранок (21 экз.).
Мяркуючы па крытэрыях храналагічных адрозненняў, распрацаваных Б. А. Колчыным для Ноўгарада, нажы першага тыпу бытавалі
ў X — пачатку XII ст., а другі і трэці тыпы існавалі з другой паловы XII ст., і ў наступныя стагоддзі змяніліся толькі некаторыя элементы іх канструкцыі. Большасць нажоў з Маскавічаў адносіцца да XII — XIII стст.
На гарадзішчы Рацюнкі знойдзены 8 нажоў, сярод якіх 5 цэлыя. Па наўгародскай класіфікацыі, адзін з іх адносіцца да першага тыпу, адзін — да другога і тры — да трэцяга. Вылучаецца нож з доўгім чаранком. Агульная даўжыня яго 180 мм, даўжыня чаранка 95 мм.
Сякеры. У эпоху феадалізму сякера была галоўнай прыладай працы і адным з відаў зброі. У пісьмовых крыніцах упамінаюцца сякеры як прыналежнасць князёў, дружыннікаў, гараджан і смердаў. У Маскавічах знойдзены 5 сякер: 3 цэлыя (рыс. 20) і два фрагменты. Памеры цэлых
Рыс. 20. Прылады працы з гарадзішча Маскавічы: 1 — скобель; 2—4 — свярдзёлкі; 5—7 — лыжачнікі; 8, 9, 10 — сякеры; 11—13 — долаты
сякер: агульная даўжыня 142, 172 і 170 мм, даўжыня ляза 112, 107 і 62 мм, памеры абушных адтулін 36X32, 36X26 і 38X40 мм. Сякеры знойдзены і ў курганах з трупапалажэннямі: Кузьмаўшчына (1 экз.), Вусце (1 экз.), Рацкі Бор (1 экз.), Заборныя Гумны (2 экз.), Чарневічы (рыс. 6). Вядома і таксама ўжо памянёная сякера з кургана з трупаспаленнем у Уклі. Сякеры датаваны X—XII стст2.
Замкі. 35 замкоў знойдзена на гарадзішчы Маскавічы, 7 замкоў — у воз. Дзерба каля гэтага гарадзішча і адзін замок — на гарадзішчы Рацюнкі. Ўсе замкі цыліндрычныя з папярочнай ключавой шчылінай, размешчанай у ніжняй частцы цыліндра корпуса. Корпус замка складаец-
Рыс. 21. Рэчы побыту з гарадзішча Маскавічы: 1—3 — крэсівы; 4 — дэталь лампадкі; 5, 6 — нажніцы; 7—12 — ключы; 13 — дужка ад катла; 14 — дужка ад драўлянага вядра; 5 — вітое кальцо; 16—18 — вастрыё з рухомым кальцом
ца з вялікага і малога цыліндраў, зробленых з жалезных або медных пласцін. Паверхня цыліндраў упрыгожана хвалістым, лінейным і геаметрычным арнаментам. Такія знаходкі па аналогіі з наўгародскімі адносяцца да XII —XIII стст.
Ключы (рыс. 21). 27 ключоў знойдзена на гарадзішчы Маскавічы. Гэта ў большасці ключы ад навясных замкоў. У Рацюнках знойдзены адзін ключ ад унутранага замка. Есць ключы ў Браславе і ў кургане каля Чарневічаў. 2 ключы з Маскавічаў, 1 з Браслава і 1 з Чарневічаў адносяцца да тыпу А па наўгародскай класіфікацыі. Гэта лапаткападобныя ключы, якія ўжываліся для кубічных замкоў з падоўжанай ключавой шчылінай. Такі тып замкоў на Русі вядомы з IX ст. да сярэдзіны XIII ст. 14 маскавіцкіх ключоў, па наўгародскай класіфікацыі, адносяцца да тыпу Б. Гэта ключы ад апісаных цыліндрычных замкоў. З’явіліся яны ў пачатку XII ст. і ў першай палове XIV ст. выйшлі з ужывання. Маскавіцкія ключы гэтага тыпу розныя па памерах і па форме адтуліны. Частка ключоў арнаментавана. Адзін экземпляр мае колца для падвешвання. 4 ключы з Маскавічаў адносяцца да тыпу В, датаванне іх — другая палова XII — першая палова XV ст. У канцы XIII ст. з’яўляецца шэраг сістэм унутраных замкоў, у якіх засоў перасоўваўся непасрэдна ключом. Замкі гэтай сістэмы шырока бытавалі ў XIV — XV стст. і дайшлі да сучаснасці 3. 4 ключы ад такіх замкоў знойдзены ў Маскавічах і адзін у Рацюнках. Астатнія ключы ў фрагментах.
Крэсівы. 22 крэсівы налічваюцца ў маскавіцкай калекцыі. Адно калачападобнае крэсіва з язычком знойдзена ў Браславе і адно ў Прудніках. Авальнае кароткае крэсіва выяўлена ў Рацюнках. У пахаваннях, зробленых па абраду трупаспалення, калачападобныя крэсівы з язычком знойдзены ў Богіне (1 экз.) і Once (1 экз.). Пры трупапалажзннях было 9 крэсіваў: чатыры ў Чарневічах і па аднаму ў Заборных Гумнах, Кублішчыне, Лясной, Паддубніках, Рацкім Бары.
Зыходзячы з наўгародскай класіфікацыі, сярод маскавіцкіх крэсіваў вылучаецца 6 відаў: калачападобныя з язычком (5 экз.), калачападобныя без язычка (1 экз.), авальныя завостраныя (7 экз.), авальныя кароткія (7 экз.), авальныя доўгія (1 экз.)і фігурныя (1 экз.).
Калачападобныя крэсівы з язычком датуюцца X — сярэдзінай XIII ст., калачападобныя без язычка — XII — першай паловай XIII ст., авальныя завостраныя — сярэдзінай XII — сярэдзінай XIV ст., авальныя кароткія — XIII — пачаткам XV ст. і авальныя доўгія — сярэдзінай XIII — XV ст. 4
Аналогія фігурнаму крэсіву вядома сярод археалагічнага матэрыялу гарадзішча Герсіке5.
Іншыя рэчы побыту і прылады працы. У Маскавічах вядомы знаходкі двух боўталаў. Адно боўтала жалезнае, другое жалезнае з медным пакрыццём. Ніжняя частка ў абодвух экземпляраў адламана. Іх шырыня 4 см, таўшчыня 2 см. У Маскавічах знойдзены спружынныя нажніцы (5 экз.). Усе яны з вітымі стрыжнямі. Даўжыня трох цэлых экземпляраў 146, 230 і 290 мм. Разнастайныя жалезныя кольцы (27 экз.), у сячэнні круглыя, прамавугольныя, квадратныя, а таксама вітыя. Дыяметр кольцаў 35 — 70 мм. Знойдзены звёны ад ланцужкоў (4 экз.), ручкі ад вёдраў, жалезныя ўстаўкі («порхліцы») для каменных жорнаў. Даўжыня ўставак 63, 80, 82, 90 і 100 мм. Вышыня адпаведна 36, 64, 32, 30 і 28 мм. Есць разнастайныя жалезныя спражкі (15 экз.) — прамавугольныя, авальныя, фігурныя. Цікавасць уяўляюць 7 жалезных стрыжняў з рухомымі кольцамі. У сячэнні стрыжні круглыя. Агульная даўжыня