• Газеты, часопісы і г.д.
  • Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.  Людміла Дучыц

    Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.

    Людміла Дучыц

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1991
    39.53 МБ
    Вялікую ўвагу археалагічным помнікам Браслаўскага краю ўдзяліў арганізаваны ў 1868 г. Віцебскі губернскі статыстычны камітэт, якім кіраваў A. М. Семянтоўскі, а потым А. П. Сапуноў. Напярэдадні IX археалагічнага з’езда (1893) былі разгорнуты значныя навуковыя раскопкі. На тэрыторыі сучаснага Браслаўскага раёна (Бяльмонты, Богіна, Заборныя Гумны, Опса, Рацкі Бор, Укля) раскопкі курганоў праводзіліся захавальнікам Віленскага музея старажытнасцей Ф. В. Пакроўскім29, а на тэрыторыі суседняй Усходняй Латвіі помнікі вывучаліся Е. Р. Раманавым .
    Першая спроба складання археалагічнай карты Віцебскай губерні належыць A. М. Семянтоўскаму. Ім была распрацавана праграма, па якой губернскі статыстычны камітэт вёў збор звестак аб археалагічных помніках. Працы па састаўленню археалагічнай карты праводзіліся таксама М. Ф. Кусцінскім31. Шмат гадоў працаваў над археалагічнай картай Віцебшчыны Е. Р. Раманаў, якому даручыў гэта папярэдні камітэт па правядзенню IX археалагічнага з’езда32. Са складзеных карт былі надрукаваны толькі карты Ф. В. Пакроўскага. За гэту працу аўтар быў ўзнагароджаны сярэбраным медалём Рускага археалагічнага таварыства. Да збору звестак Ф. В. Пакроўскі прыцягваў мясцовую інтэлігенцыю, праводзіў анкетаванне. Ен збіраў не толькі апісанні помнікаў археалогіі, але і паданні, звязаныя з імі, а таксама звесткі аб камянях з надпісамі, каменных крыжах, скарбах і выпадковых знаходках старажытных рэчаў33. Некаторыя помнікі паўночна-заходняй Беларусі былі нанесены таксама на карту, складзеную прыбалтыйскім археолагам Е. Сітцке34.
    Цікавыя звесткі па гісторыі паўночна-залодняй Беларусі змяшчаюцца ў працах А. П. Сапунова. Ім быў знойдзены і «Барысаў камень» у Друі пры ўпадзенні р. Дзісны ў Заходнюю Дзвіну35. У 1903 г. убачылі свет сабраныя яшчэ ў 1873 г. археалагічным камітэтам даныя аб гарадзішчах і курганах36.
    Гісторыя Полацкага княства, у тым ліку і Браслаўскага Паазер’я, займае пэўнае месца ў працах вядомых рускіх дарэвалюцыйных гісторыкаў. У канцы XIX — пачатку XX ст. канкрэтныя звесткі аб старажытнасцях Браслаўшчыны сустракаюцца ў працах Я. Ф. Карскага37, Д. I. Даўгялы38, А. Маркава39 і інш.
    У паслякастрычніцкі перыяд работу па вывучэнню помнікаў археалогіі праводзіла камісія па выяўленню і ахове помнікаў археалогіі, якая знаходзілася ў складзе Інстытута беларускай культуры. Экспедыцыі арганізоўваліся таксама. Беларускім дзяржаўным універсітэтам, музеямі і краязнаўчымі гурткамі.
    Частка тэрыторыі, якая даследавалася аўтарам, з 1921 па 1939 г. уваходзіла ў склад Польшчы. У 1933—1939 гг. археалагічныя раскопкі на Дзісеншчыне і Браслаўшчыне праводзіліся супрацоўнікамі археалагічнага музея Віленскага універсітэта А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовічам (Бяльмонты, Вята, Паддубнікі, Чамяры, Чурылава, Чарневічы, Шо).
    У час раскопак вяліся падрабязныя дзённікавыя запісы, складаліся планы, рабіліся фотаздымкі, малюнкі. На жаль, публікацыі аб гэтых работах фрагментарныя. А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч склалі археалагічныя карты. Адна з іх часткова надрукавана ў 1945 г., але без указання населеных пунктаў, што значна зніжае яе каштоўнасць40.
    Абследаваннем археалагічных помнікаў Падзісення ў 20—30-я гады займаўся вядомы беларускі мастак, фалькларыст і этнограф Я. Н. Драздовіч, ураджэнец Глыбоччыны. Ен здымаў планы гарадзішчаў, рабіў іх замалёўкі, а таксама напісаў шэраг краязнаўчых прац, найбольш значная з якіх «Дзісенская дагістарычная старына», дзе апісана 30 гарадзішчаў. Дзённікі і рукапісы Я. Н. Драздовіча захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа АН БССР41.
    Ненадрукаванымі засталіся і звесткі аб археалагічных даследаваннях на Браслаўшчыне, якія праводзіліся ў 1938 г. вядомым беларускім этнографам і культурным дзеячам Мар’янам Пецюкевічам. Каля в. Кузьмаўшчына ім былі знойдзены металічныя шалі вагаў, жалезны наканечнік дзіды і дзве сякеры. У час раскопак на хутары Бароўка ў магіле пры
    касцяку трапіліся жалезны нож, спражка, крэсіва, тры абабітыя крамяні, два кавалкі ад разбітага гаршка, бронзавы крыжык і манета 1566 г. Гэтыя рэчы былі перададзены ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча42.
    Вялікі архіўны матэрыял па гісторыі пасяленняў ёсць у манаграфіях настаўніка Браслаўскай гімназіі Аттона Хедэмана, якія вышлі ў свет у 30-я гады43. Да гэтага часу адносяцца працы Г. Лаўмянскага44 і I. Ядкоўскага45, дзе таксама можна знайсці кароткія звесткі, якія тычацца Браслаўскага Паазер’я. Трэба адзначыць таксама нумізматычную работу Р. Якімовіча46.
    На тэрыторыі Латвіі ў тыя ж гады выйшлі працы Б. Брэжгі47 і Ф. Балодзіса48, якія таксама ўяўляюць цікавасць для вывучэння гісторыі Браслаўскага Паазер’я. А ў сталіцы тагачаснай Літвы Каўнасе ў 20-я гады на беларускай мове выдаваўся часопіс «Крывіч». Амаль у кожным нумары друкаваліся артыкулы, якія закраналі пытанні гісторыі і археалогіі Падзвіння, асабліва Падзісення. Напрыклад, аб былых курганах каля Дзісны, аб скарбе арабскіх манет на востраве воз. Старапагосцкага і г. д.49
    У пасляваенныя гады ў Падзвінні працавалі экспедыцыі АН БССР і AH СССР. Л. В. Аляксеевым былі праведзены раскопкі Браслава, на падставе якіх даследчык зрабіў вывад, што ў пачатку XI ст. на месцы спаленага пасёлка са змешаным латгала-славянскім насельніцтвам князь Полацкай зямлі Брачыслаў заснаваў горад і назваў яго сваім імем.5 У 60-я гады вялікія археалагічныя працы пачаліся ў Кокнэсе пад кіраўніцтвам латышскага археолага А. Стубаўса 51.
    У 50—60-я гады выходзіць у свет шэраг прац, якія маюць непасрэднае дачыненне да крайняга паўночнага захаду Беларусі ў старажытна-
    Рыс. 3. Помнікі археалогіі на даследаванай тэрыторыі
    рускія часы. Найбольш значнымі з’яўляюцца работы A. Н. Насонава, У..Ц. Пашуты, Л. В. Аляксеева, В. М. Поціна, В. В. Сядова, Н. А. Казаковай52. У большасці з гэтых публікацый разглядаюцца пытанні, звязаныя з фарміраваннем паўночна-заходняга рубяжа Полацкага княства.
    Важнымі з’яўляюцца работы польскіх даследчыкаў КСлязскага, Г. Лаўмянскага, Е. Ахманьскага53, прысвечаныя пытанню славянабалцкага сумежжа. Цікавасць уяўляе і артыкул 3. Вайткавяка аб паходжанні Браслава і ўваходзе яго ў склад Літоўскай дзяржавы54.
    У 70-х гадах у Дрысвятах і Дзісне раскопкі праводзіў М. А. Ткачоў. У той жа час раскопкамі курганоў у Верхнядзвінскім раёне (Абрамава, Дзянісенкі, Зашчырына, Лісна і інш.) займалася 3. М. Сяргеева. 3 1976 г. вывучэннем помнікаў канца I — пачатку II тысячагоддзя на беларуска-латышска-літоўскім сумежжы займаецца аўтар. Праводзіліся раскопкі на гарадзішчах Маскавічы і Рацюнкі, а таксама на 15 курганных могільніках, дзе раскапана больш за сотню насыпаў.
    3 апісаных фактаў вынікае, што назапашаны значны археалагічны і гістарычны матэрыял, які разам з прыцягненнем даных іншых навук дазваляе паглыбіць уяўленні аб гісторыі паўночна-заходняй Беларусі ў эпоху Полацкага княства і паставіць шэраг важных гістарычных пытанняў.
    У апрацоўцы археалагічнога матэрыялу прымалі ўдзел супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР, а таксама іншых навуковых устаноў. Антрапалагічны матэрыял быў вызначаны 1. У. Чаквіным. Астэалагічны матэрыял даследавалі В. В. Шчаглова, Л. I. Рэкавец і Н. Г. Бялан, рэшткі арнітафауны — A. М. Дарафееў і A. С. Уманская, іхтыяфауны — Н. П. Александровіч. Аналізы жалезных вырабаў зроблены М. Ф. Гурыным, шкляных — Т. С. Скрыпчанка. Вывучэннем рунічных знакаў і надпісаў на абломках касцей жывёл з гарадзішча Маскавічы займалася Е. А. Мельнікава.
    Глава I
    АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПОМНІКАУ
    1.	КУРГАННЫЯ МОГІЛЬНІКІ I ПРАБЛЕМА РАССЯЛЕННЯ СЛАВЯН
    Агляд археалагічных помнікаў аўтар лічыць неабходным пачынаць з характарыстыкі пахавальных помнікаў, таму што паселішчы Ў рэгіёне амаль не вывучаліся, а ўмацаваныя пункты ўзніклі ў пачатку II тысячагоддзя і выконвалі ролю полацкіх фарпостаў.
    Вынікі раскопак курганоў, як вядома, з’яўляюцца важнымі для вызначэння этнасу, разгляду саГцыяльных і гаспадарчых адносін, ідэалагічных уяўленняў і пытанняў дэмаграфіі. У дадзеным выпадку разгляд пахавальных помнікаў неабходны і для вывучэння праблемы рассялення славян на паўночным захадзе Беларусі, а таксама іх узаемаадносін з балцкімі плямёнамі.
    У Беларусі на тэрыторыі сучаснага беларуска-латышска-літоўскага сумежжа можна назваць больш за 40 курганных могільнікаў, вядомых сярод мясцовага насельніцтва як «капцы», «валатоўкі» ці «французскія магілы» (дадатак). Курганы гэтага рэгіёна здаўна прыцягвалі ўвагу вучоных. Як ужо адзначалася, найбольш значныя раскопкі тут праводзілі Ф. В. Пакроўскі, А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, 3. М. Сяргеева, а таксама аўтар.
    Пытанне аб этнічнай прыналежнасці пахаваных было пастаўлена яшчэ Ф. В. Пакроўскім. Даследчык датаваў раскапаныя ім насыпы XI—XIV стст. і выказаў меркаванне, што курганы з трупаспаленнем належаць лета-літоўскаму племені, а курганы з трупапалажэннем — славянам'. А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч упершыню адзначылі, што курганы з трупаспаленнем адрозніваюцца ад балцкіх пахаванняў і што абрад трупапалажэння ў яме не з’яўляецца больш познім у параўнанні з абрадам трупапалажэння на гарызонце2.
    У канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў надрукаваны шэраг артыкулаў, якія датычацца пахавальных помнікаў на тэрыторыі Браслаўскага раёна. Гэта публікацыі Ф. Д. Гурэвіч3, Р. Кулікаўскене4 і С. А. Тараканавай5. Даследчыкі ўслед за Ф. В. Пакроўскім аднеслі вывучаныя ім курганы з трупаспаленнем да літоўскіх старажытнасцей, а з трупапалажэннем—да славянскіх пахаванняў.
    Курганныя могільнікі размешчаны як на ўзгорках, так і ў нізінных месцах, паблізу вадаёмаў і звычайна выцягнуты ўздоўж дарог. Побач з многімі знаходзяцца сучасныя могілкі. Колькасць курганных насыпаў, якія захаваліся, не пераўзыходзіць 80. Форма насыпаў у плане круглая, авальная, падчас блізкая да прамавугольнай і падоўжаная. Зафіксавана пяць доўгіх курганоў (Рацкі Бор, Вята, Поціна, Ігналіна, Субаўшчына). Даўжыня іх ад 20 да 40 м. Авальныя і падоўжаныя, як правіла, арыентаваны па лініі захад — усход. Вышыня насыпаў ад 0,4 да 1,5 м. Вядомы адзін курган вышынёй 3 м (Чарневічы), які раскапаны А. Цэгак-Галубо-
    віч і У. Галубовічам. Даследчыкамі выяўлена попельна-вугальная праслойка, але слядоў пахавання не зафіксавана.