• Газеты, часопісы і г.д.
  • Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.  Людміла Дучыц

    Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.

    Людміла Дучыц

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1991
    39.53 МБ
    Рыс. 9. Кругавы посуд з курганоў з трупапалажэннем: 1— Усце: 2—4— Укля; 5—7— Кублішчына; 8— Лясная
    2. Зак. 1363
    17
    і зааморфныя (сегментападобныя ў сячэнні). Фібулы ўсе падковападобныя са спіралепадобнымі канцамі. У сячэнні яны круглыя, прамавугольныя ці трохвугольныя. Есць тардзіраваная фібула і фібула з макападобнымі галоўкамі. Скроневыя кольцы раздзяляюцца на драцяныя пярсцёнкападобныя са звязанымі канцамі і месяцападобныя. Пацеркі шкляныя і бурштынавыя.
    Пры трупаспаленнях сустракаліся прыземістыя ляпныя і кругавыя гаршкі. Ляпны посуд з адагнутым звонку краем венчыка ці слабапрафіляваны. У кругавых гаршкоў добра прасочваецца плечыка, край венчыка загнуты ўнутр ці, наадварот, адагнуты наверх. Вылучаецца міскападобны гаршчок з кургана ў Лясной (рыс. 9). Колькасць арнаментаваных пасудзін нязначная. Арнамент лінейны, хвалісты ці зроблены з дапамогай насечак. У чарневіцкім могільніку выяўлены чарапы авечкі і барана.
    Паміж курганамі, зробленымі па абраду трупаспалення і па абраду трупапалажэння, прасочваецца генетычная пераемнасць. Культура доўгіх курганоў паказвае поўную сувязь з дакладна крывіцкімі старажытнасцямі, якая заключаецца ў наступным. Ляпны посуд з пахаванняў з трупаспаленнем ідэнтычны посуду з пахаванняў з трупапалажэннем. У абодвух тыпах пахавання на пляцоўках зафіксаваны валуны і больш дробныя камяні, размешчаныя ў выглядзе агароджаў ці выбруковак, а таксама косці жывёл і птушак. Для ўсіх курганоў характэрны нажы (адрозніваецца толькі іх форма), калачападобныя крэсівы з язычком, жалезныя прамавугольныя спражкі, спіральныя пранізкі, шкляныя пацеркі, вайнагі і г. д.
    Сярод асаблівасцей рэгіёна трэба вылучыць вялікую колькасць нажоў, прыземістую форму гаршкоў, пакладанне ў пахаванні з трупапалажэннем ляпных гаршкоў і ранняе з’яўленне трупапалажэнняў у падкурганных ямах.
    Вылучаецца чатыры групы пахавальных помнікаў з уласцівымі кожнай з іх лакальнымі адрозненнямі: дзісенская, браслаўска-міёрская, асвейская і богінская (рыс. 3). Яны падзелены паміж сабой геаграфічна (рэкі, балотныя масівы). Дзісенскія курганныя групы, якія ахопліваюць помнікі басейна рэк Дзісны і Авуты (Чарневічы, Паддубнікі, Чабаны, Шо), адмяжоўваюцца ад браслаўска-міёрскіх (Кублішчына, Лясная, Укля, Кузьмаўшчына, Заборныя Гумны) Ельненскім балотам. Браслаўска-міёрская група ад богінскіх курганоў аддзяляецца воз. Дрывяты і балотам, якое займае вярхоўі р. Янкі. Асвейскія курганы (Абрамава, Лісна, Зашчырына, Дзянісенкі) знаходзяцца ўбаку ад усіх іншых і аддзяляюцца Заходняй Дзвіной.
    На богінскі мікрарэгіён прыходзіцца асноўная частка насыпаў культуры доўгіх курганоў. Цікавасць уяўляе курганны могільнік каля в. Усце на беразе воз. Богінскага, паблізу сучаснай граніцы з Літвой. 3 74 насыпаў аўтарам сумесна з В. I. Шадырам вывучана 16 насыпаў. Насыпы мелі каля падножжа попельна-вугальныя праслойкі. У шасці курганах на мацерыку знойдзены рэшткі аднаго трупаспалення, у адным з насыпаў — рэшткі трох трупаспаленняў. У трох курганах рэшткі трупаспалення знойдзены ў мацерыковых ямах. Два з гэтых курганоў мелі таксама ўпускныя пахаванні каля вяршыні. У адным насыпе было толькі ўпускное пахаванне каля вяршыні. Чатыры курганы аказаліся без слядоў пахаванняў, але ў трох з іх знойдзены валуны на мацерыку. Адзін курган быў з пахаваннем па абраду трупапалажэння на грунце (мужчынскае, арыентавана на паўночны захад). Пахавальны інвентар пры трупаспаленнях: нажы, шкляныя пацеркі (лімонкі, раннія вочкападобныя, рыфленыя блакітныя), ланцужкі і ланцугатрымальнікі, трапецападобныя падвескі, лірападобныя спражкі,
    падковападобная фібула са спіральнымі канцамі, жалезныя і бронзавыя спражкі, ляпны і кругавы посуд. У кургане з трупапалажэннем знойдзены сякера, наканечнік кап’я, нож, драцяны бранзалет, на поясе былі дзве грушападобныя бразготкі, а каля ног — кругавы арнаментаваны гаршчок. Могільнік каля Усця можна датаваць IX—XI стст. Гэта самы заходні помнік, які паказвае крывіцкае пранікненне ў асяроддзе мясцовага насельніцтва, адлюстроўвае працэс асіміляцыі балтаў славянамі на ўскраіне Полацкага княства.
    Рыс. 10. Бранзалеты з курганнага могільніка каля в. Укля
    Курганы астатніх мікрарэгіёнаў адносяцца да больш позняга часу, і там пераважаюць трупапалажэнні. Па абраду пахаванняў і характару знаходак, нягледзячы на раздзяленне Заходняй Дзвіной, найбольш блізкія паміж сабой дзісенская і асвейская групы. Тут для жаночых комплексаў характэрны бранзалетападобныя скроневыя кольцы, шчытковыя пярсцёнкі, шкляныя пацеркі. Мужчынскія пахаванні малаінвентарныя ці зусім безынвентарныя. Асаблівасцю асвейскага мікрарэгіёна з’яўляюцца пласцінчатыя бранзалеты з геаметрычным арнаментам. Дзісенскі мікрарэгіён вылучаецца вялікай колькасцю нажоў і калачападобных крэсіваў. Зааморфных бранзалетаў няма ў асвейскай групе, але яны ёсць у дзісенскай. Для абедзвюх груп зброя не характэрна, за выключэннем аднаго пахавання ў Дзянісенках (Асвейскі мікрарэгіён).
    Курганы браслаўска-міёрскай групы характарызуюцца наяўнасцю зброі, а таксама мужчынскімі пахаваннямі са шматлікім інвентаром. Для жаночых і мужчынскіх пахаванняў характэрны падковападобныя фібулы са спіральнымі канцамі, а таксама грушападобныя бразготкі. Сярод раскапаных курганоў няма ніводнага пахавання ў яме. Комплексы жаночых упрыгожанняў маюць рэчы ад славянскага і балцкага касцюмаў. Асабліва выразна гэта прасочваецца ў пахавальным інвентары курганнага могільніка каля в. Лясная. Напрыклад, у адным з пахаванняў знойдзены блізкія да балцкіх бранзалеты з зааморфнымі канцамі, шыйная грыўня з петлепадобнымі канцамі і бурштынавыя пацеркі, да славянскіх — лімонкападобныя, бітрапецоідныя, вочкападобныя і рабрыстыя пацеркі. Нябожчыца была пакладзена галавой на ўсход. Для курганнага могільніка ў Лясной характэрна наяўнасць каменных абкладак і выбруковак 16 (рыс. 11, 12).
    Нягледзячы на агульныя рысы курганных груп розных мікрарэгіёнаў, кожная з іх мае свае асаблівасці. Напрыклад, рэзка адрозніваецца абрад пахавання ў сінхронных, блізка размешчаных могільніках (Лісна, Абрамава і Зашчырына). У Лісне і Абрамаве пахаванні былі ў падкурганных ямах, а ў Зашчырыне — на гарызонце. Цікавасць уяўляе і суседства курганоў у Лясной і Кублішчыне. У Лясной у большасці насыпаў зафіксаваны каменныя абкладкі. Гэты помнік характарызуецца таксама багаццем паха-
    Кургон №76
    Рыс. 11. Выбрукоўкі ў курганах каля е. Лясная (1—спіралепадобная пранізка з кургана № 2; 2— падковападобная фібула з кургана № 16)
    I wv |вуголле
    Курган №27
    2м
    Рыс. 12. Выбрукоўкі ў курганах каля в. Лясная (курган № 22: 1—нож; 2—пярсцёнак з дроту; 3— медны дрот; 4, 5— скроневыя кольцы; курган № 27: 1— сіняя зонная пацерка;
    2— пацерка-лімонк.а; 3, 4— спіральныя пранізкі; 5— фрагменты ляпнога посуду)
    вальнага інвентару. У той жа час курганы ў Кублішчыне вызначаюцца беднасцю інвентару.
    У агульным жа пахавальныя помнікі даследаванага рэгіёна блізкія да курганоў Себежскага Паазер’я 17 і да курганоў ваколіц Полацка І8. Вылучаныя чатыры мікрарэгіёны хутчэй за ўсё трэба звязваць з характарам засялення славянамі Падзвіння. Па наяўнаму матэрыялу можна папярэдне акрэсліць шляхі славянскай каланізацыі на паўночным захадзе Беларусі. Зыходзячы з датавання курганоў, ёсць падставы меркаваць, што першапачатковае прасоўванне славян ішло па левабярэжжы Заходняй Дзвіны, а на правабярэжжа яны прыйшлі пазней. Першая хваля славянскага рассялення адносіцца да часу не раней VII—VIII стст» Прычым гэта былі носьбіты культуры доўгіх курганоў, якая ўжо склалася. Нядаўнімі даследаваннямі У. В. Енукова ўстаноўлена сувязь опсаўскай керамікі з керамікай тыпу культуры смаленскіх доўгіх курганоў І9. Славяне ўклініліся на тэрыторыю сучаснага стыку Беларусі, Латвіі і Літвы. Такая думка ўжо выказвалася Е. Ахманьскім . Магчыма, прасоўванне славян ішло з боку Пскоўшчыны, але для канчатковага вырашэння пытання неабходна больш дэталёвае вывучэнне пахавальных помнікаў ва Усходняй Латвіі, дзе вядомы 23 могільнікі адначасова з доўгімі, падоўжанымі і круглымі ў плане насыпамі. Гэтыя помнікі сканцэнтраваны ў асноўным на стыку граніц РСФСР, БССР і ЛатвССР21.
    На’ тэрыторыі Браслаўскага раёна ўсходнелітоўскіх пахаванняў не знойдзена*. Гэта дазваляе меркаваць аб маланаселенасці гэтай часткі рэгіёна ў часы першай хвалі славянскай каланізацыі, што хутчэй за ўсё і дало магчымасць славянам прасунуцца так далёка ў балцкае асяроддзе
    * У VI—XII стст. ва Усходняй Літве быў распаўсюджаны абрад трупаспалення. Пад адным насыпам звычайна знаходзяць больш аднаго пахавання. Для’ мужчынскіх пахаванняў характэрныя зброя, умбоны ад шчытоў, шпоры, вузкалязовыя сякеры, наканечнікі коп’яў, упрыгожанні, а для жаночых — шылы, бранзалеты, шыйныя грыўні, шпількі. Посуд не характэрны. Часта побач з нябожчыкам хавалі каня, бывала спаленага. Сустракаюцца асобныя пахаванні коней.
    (Опса, Вусце, Богіна, Рацкі Бор). Усе вывучаныя курганныя могільнікі на захадзе і поўдні (Пастаўскі раён БССР, Зарасайскі і Швянчонскі раёны ЛітССР) маюць усходнелітоўскі характар. Гэта дазваляесцвярджаць, што славянскае рассяленне было прыпынена ў заходняй частцы сучаснага Браслаўскага раёна.
    Трэба ўлічваць таксама наступнае. Калі насельніцтва тэрыторыі сучаснага Браслаўскага раёна межавала з літоўскімі плямёнамі, якія ў той час хавалі нябожчыкаў у курганах, то крывічы, што жылі на тэрыторыі сучаснага Верхнядзвінскага раёна, з’яўляліся суседзямі латгалаў, для якіх былі характэрны пахаванні ў грунтавых могільніках. Нягледзячы на суседства латгалаў, тут не знойдзена ніводнага манжэтападобнага бранзалета, аўдзінэ і іншых рэчаў, дамінуючых у сінхронных, добра вывучаных латгальскіх помніках накшталт Нукшынскага і Люцынскага*.
    У той жа час на тэрыторыі Усходняй Латвіі вядомы курганныя могільнікі канца I — пачатку II тысячагоддзя, інвентар якіх ідэнтычны з інвентаром з грунтавых латгальскіх могільнікаў22. Есць звесткі і аб больш ранніх курганах 23.
    Такім чынам, разгляд пахавальных помнікаў паўночна-заходняй Беларусі паказвае, што гэту тэрыторыю ў VII—XII стст. насялялі славяне, якія засвоілі элементы балцкай культуры,— крывічы. Асабліва добра гэта прасочваецца на ўпрыгожаннях. 3. М. Сяргеева прыйшла да вываду, што частка балцкіх упрыгожанняў запазычана ад карэннага балцкага насельніцтва, частка трапіла дзякуючы сувязям з суседнімі прыбалтыйскімі плямёнамі, а некаторыя былі зроблены на месцы пад уплывам прыбалтыйскіх узораў 24.