Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1991
Ступень узаемаўплыву ўсходнепрыбалтыйскіх плямёнаў і славян была рознай. На балцка-славянскае аблічча пахаваных указваюць таксама антрапалагічныя даныя. Адзінаццаць чарапоў з раскопак у Лясной, Кублішчыне, Кузьмаўшчыне былі вывучаны I. У. Чаквіным (ІМЭФ АН БССР). Сярод іх адзін брахікранны, тры мезакранныя, астатнія долікранныя. Чарапы маюць краніялагічныя рысы як балтаў, так і славян. Па апошніх даных даследавання чарапоў, пераважае іх блізкасць да марфалагічнага аблічча паўднёвай групы палачанска-дрыгавіцкага сумежжа, чым да латгалаў 25.
Цікавасць уяўляюць і даныя тапанімікі. На паўночным захадзе Беларусі сустракаюцца тапонімы тыпу Крывічы, Крывічаны і г. д. Е. Ахманьскі ў выніку вывучэння шэрагу крыніц прыйшоў да вываду, што назвы тыпу «Крывічы» з’явіліся не раней VII—VIII стст.26 Ад часоў славянскага рассялення, пэўна, захаваліся і тапонімы тыпу Латышы, Літоўшчына, Лівы і т. п.
Разглядаючы пахавальныя помнікі Сярэдняга Падзвіння, варта адзначыць цікавую гіпотэзу, выказаную Д. А. Мачынскім адносна ўпамянутай у «Аповесці мінулых часоў» наромы (наровы). Грунтуючыся на даных тапанімікі (тапонімы Нарова, Наравец, Няроўка, Нарва і інш.), аўтар прыйшоў да высновы, што летапісная нарова жыла на ўсход ад ліваў, і змясціў яе ў вобласць басейна р. Вялікай і Усходняга Прычуддзя. На скла-
* У 1987 г. каля в. Казлоўцы Міёрскага раёна ў час распрацоўкі кар’ера выяўлены грунтавы могільнік канца I— пачатку II тысячагоддзя. Пры гэтым знойдзены бранзалетападобныя скроневыя сярэбраныя кольцы, шкляныя пацеркі, утульчатыя наканечнікі коп’яў, шырокасярэдзінныя пярсцёнкі, падобныя да курганных знаходак паўночнага захаду Беларусі. Есць шэраг прыбалтыйскіх вырабаў: спіральны змеепадобны пярсцёнак, вітая шыйная грыўня з гранёнымі канцамі, зааморфныя бранзалеты. Знойдзены таксама тры медныя дырхемы-падвескі і трохпацеркавыя зярнёныя сярэбраныя скроневыя кольцы (рыс. 13).
Рыс. 13. Знаходкі з кар’ера на месцы грунтавога могільніка каля в. Казлоўцы Міёрскага раёна
дзенай ім карце тэрыторыя Сярэдняга Падзвіння ўключана ў зону доўгіх курганоў неўстаноўленай культурнай прына лежнасці. На думку Д. А. Мачынскага, нарова ўяўляла сабой этнагрупу, якая рана страціла самастойнасць 27.
У сувязі з адзначаным важна заўважыць, што менавіта ў Падзвінні зафіксаваны тапонімы Наровы, Наруці (2), Нарушова (2), Нурава і г. д.28 Акрамя таго, вядома, што рачныя парогі на Заходняй Дзвіне каля г. Дзісны называліся «Нароўскія парогі» 29. Усё гэта цікавыя дапаўненні да гіпотэзы Д. А. Мачынскага.
2. ПАСЕЛІШЧЫ
На тэрыторыі беларуска-літоўска-латышскага сумежжа ў XI — ХШ стст. існавалі своеасаблівыя ўмацаваныя паселішчы — Браслаў, Маскавічы, Рацюнкі, Дрысвяты і Пруднікі (рыс. 14).
Найбольш вывучана гарадзішча ў Маскавічах (Маскаўцах) *, якое знаходзіцца ў трохстах метрах на поўдзень ад вёскі (рыс. 15). Марэнны ўзгорак, на якім узнікла паселішча, размешчаны на ўсходнім беразе воз. Дзерба, што ўваходзіць у сістэму Браслаўскіх азёр і злучаецца Друйкай з Заходняй Дзвіной. Вышыня гарадзішча 18 м. Яго пляцоўка займае 1 га. 3 паўночнага і ўсходняга бакоў знаходзіцца балоцістая нізіна, з паўднёвага — плаўны схіл, а з заходняга — абрыў да возера. Пляцоўка і схілы гарадзішча доўгія гады разворваліся, што прывяло да нівеліроўкі ўмацаванняў і парушэння стратыграфіі.
На пляцоўцы і схілах гарадзішча ўскрыта плошча каля 2,5 тыс. м2. Магутнасць культурнага пласта цёмна-карычневага, месцамі амаль чорнага колеру вагаецца ад 0,2 да 1,2 м. У цэнтры, на паўднёвым і ўсходнім схілах таўшчыня яго ад 0,2 да 0,3 м, на паўночным — да 0,6, а на заходнім месцамі дасягае 1,2 м. Культурны слой неаднолькавы. Для яго характэрны пясчана-вугальныя праслойкі, праслойкі пяску, гліны, шэрай зямлі і суглінку. Сустракаюцца дробныя і сярэдняй велічыні камяні. Масавы матэрыял прадстаўлены керамікай, касцямі жывёл, птушак, рыб і кавалкамі глінянай абмазкі. Выяўлена каля сбтні фрагментаў ляпнога посуду, якія ў асноўным адносяцца да культуры штрыхаванай керамікі і да позняга этапу днепра-дзвінскай культуры. Асноўная маса керамікі адносіцца да старажытнарускага часу. За выключэннем некалькіх гліняных праселкаў, усе індывідуальныя знаходкі таксама датуюцца часам Кіеўскай дзяржавы.
Рэшткі дрэва не захаваліся, але зафіксаваны сляды згарэлых бярвенняў і дошак. Мацярык уяўляе сабой пясок жоўтага колеру і ўтрымлівае вялікую колькасць ямаў розных памераў. Запаўненне ямаў было з культурнага слоя, у якім знойдзены тыя ж знаходкі, што і ў верхніх культурных пластах. Мяркуючы па профілю раскопаў (рыс. 16) і характару мацерыка, жытлы былі наземнымі, зрубнымі, у плане па форме блізкімі да квадрата. Шматлікія кавалачкі глінянай абмазкі паказваюць, што пабудовы ўзводзіліся з круглых і абчасаных бярвенняў. Пад глінабітнай ці зробленай з дошак падлогай знаходзіліся пясчаныя падсыпкі і гліняныя падмазкі. Выяўленая вялікая колькасць гліны дазваляе меркаваць аб наяўнасці глінабітных печак. Адразу ж пад дзёрнам знойдзены рэшткі адной
* Упершыню помнік апісаны Ф. В. Пакроўскім. У 30-я гады ён абследаваўся А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовічам, у 1955 г.— Л. В. Аляксеевым, у 1972 г.— М. М. Чарняўскім, у 1976 — 1988 гг. раскопкі праводзіліся аўтарам.
амаль цэлай печы памерам 1 X 0,6 м і вышынёй 0,4 м. Пры расчыстцы яе пода выяўлена вуголле, фрагменты керамікі і бронзавы шырокасярэдзінны бранзалет. Побач змяшчалася яма глыбіней 0,6 м і дыяметрам 1 м.
3 боку возера зроблены дзве прарэзкі схілу траншэямі шырынёй да 1 м. Удалося ўстанавіць, што ўмацаванні ўзводзіліся пасля нівеліроўкі ўзгорка пяском і глінай не раней XI ст. Адзначаны сляды пад-
Рыс. 14. Планы гарадзішчаў: 1 — Пруднік.1 (na A. Р. Мітрафанаву); 2— Браслаў (па Л. В. Аляксееву); 3 — Дрысвяты (па Л. В. Аляксееву); 4 — Рацюнкі (na Л. У. Дучыц); 5 — Гарадзец (па Г. В. Штыхаву); 6 — Маскавічы (па Л. У. Дучыц)
Рыс. 15. План гарадзішча Маскавічыз абазначэннем ускрытай плошчы: / — падводны раскоп; П —раскоп 2; 111 — раскоп 3; IV — раскоп. 4; V — раскоп 5
сыпкі ў выглядзе дапаўняючага пясчанага насыпу (рыс. 17). Пры прарэзцы схілу выяўлены кавалкі глінянай абмазкі, кераміка і шэраг рэчаў — ключы, замкі, шыферныя праселкі, шкляныя бранзалеты і інш.
Аб мікратапаграфіі Маскавіцкага паселішча ўяўленне дае дэшыфроўка К. В. Шышкіным (Інстытут археалогіі AH СССР) аэрафотаздымка (рыс. 18), якая сведчыць аб цеснай забудове паселішча. Прычым на пляцоўцы забудова кучавая, а ўздоўж берагавой лініі — вулічная. Сляды пабудоў выяўлены і каля паўднёвага падножжа гарадзішча.
Браслаўскае гарадзішча знаходзіцца ў цэнтры г. Браслава, на перашыйку паміж азёрамі Дрывяты і Навяты, і займае плошчу 3 га. Вышыня гарадзішча ад падножжа 20 м. Пляцоўка (200 X 100 м) з усіх бакоў акружана валам, шырыня якога 3 — 4 м, а на паўночным захадзе да 9 м. Раскопкі праводзіліся Л. В. Аляксеевым у 1955 — 1956 гг. Ускрыта 400 м2, а таксама зроблена прарэзка вала трохметровай траншэяй. Таўшчыня культурнага слоя ад 0,2 да 1,6 м (каля вала). На Браслаўскім гарадзішчы вылучаюцца тры слоі: трэцяй чвэрці I тысячагоддзя, эпохі Кіеўскай Русі і перыяду Вялікага княства Літоўскага. Захаваліся рэшткі двух пабудоў старажытнарускага часу. Вянец хаты (4 X 4 м) рублены ў «абло». Вуглы яго апіраліся на невялікія камянікрэслы, а падлога была са шчыльна ўтрамбаванай гліны. Печка знаходзілася ў паўночнай частцы памяшкання. Пад хатай выяўлены рэшткі абгарэлых дошак падлогі больш ранняга збудавання, загінуўшага ад
пажару. Ад другой пабудовы захаваліся сляды бярвенняў ніжняга вянца. Памеры зруба (даўжыня паўночна-заходняй сценкі 2,2 м) і адсутнасць печкі дазволілі Л. В. Аляксееву меркаваць аб гаспадарчым прызначэнні гэтай пабудовы30.
Дрысвяцкае гарадзішча (плошча 1 га) размешчана на ўзгорку, на востраве возера з той жа назвай і мае ў плане амаль авальную форму. Вышыня ад падножжа 15 м. Пляцоўка з усіх бакоў умацавана валам вышынёй ад 6 да 9 м. Раскопкі праводзіліся М. А. Ткачовым у 1976 і 1980 гг. Ускрыта плошча 800 м2. Таўшчыня культурнага слоя 0,6 — 0,8 м. Вылучаны тры слоі: культуры штрыхаванай керамікі, эпохі Кіеўскай Русі і перыяду Вялікага княства Літоўскага. Каля
Заходняя сценка /7 раскопа
заходняя сценка /Тіраскопа
Паўдневая сценка Ш раскопа
Паўночная сценка іў раскопа
Рыс. 16. Профілі раскопаў на гарадзішчы Маскавічы
Рыс. 17. Разрэз схілу на гарадзішчы Маскавічы
Рыс. 18. Дэшыфраваны аэрафотаздымак гарадзішча Маскавічы гарадзішча адзначаны сляды пасада, які існаваў ад эпохі ранняга жалезнага веку да самага позняга сярэдневякоўя31.
Гарадзішча Пруднікі (плошча 1 га) знаходзіцца ў васьмістах метрах на захад ад вёскі, на крутым узгорку, размешчаным на левым беразе р. Вяты (прыток Заходняй Дзвіны). Вышыня гарадзішча 18 м. Пляцоўка няправільнай авальнай формы выцягнута па лініі поўнач — поўдзень. 3 паўднёва-заходняга боку маецца вал вышынёй да 3 м. 3 1977 г. раскопкі на помніку вядзе В. I. Шадыра. Таўшчыня выяўленага культурнага слоя ад 0,3 да 3 м. Гарадзішча трохслойнае: ранні жалезны век, эпоха Кіеўскай Русі і часоў Вялікага княства Літоўскага. Да гарадзішча прымыкае селішча II — пачатку XI ст.32
Гарадзішча Рацюнкі (плошча 0,2 га) размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі. Вышыня 10 м. Пляцоўка круглая, дыяметрам 45 м. Валоў і равоў няма. Схілы пакатыя, за выключэннем крутога паўночнага. 3 паўднёва-заходняга боку знаходзіцца балоцістае месца. Раскопкі праводзіліся аўтарам у 1978, 1979 і 1981 гг. Ускрыта 236 м2, Таўшчыня культурнага слоя чорнага колеру 0,4 — 1 м. Сустракаюцца ўкрапіны пяску, гліны і дробныя камяні. Вылучаюцца два слоі — культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай, а таксама старажытнарускі. 3 паўночнага боку помніка траншэяй была зроблена прарэзка схілу. Знойдзены рэшткі ўмацаванняў у выглядзе вялікай колькасці вуголля і абпаленых бярвенняў. Зафіксаваны дзве пясчаныя падсыпкі, паміж якімі выяўлены слой пажарышча. 3 паўднёвага боку каля гарадзішча адзначаны сляды селішча другой паловы I тысячагоддзя.
Па суседству з даследаваным аўтарам рэгіёнам вывучаліся гарадзішчы каля в. Гарадзец ІНаркаўшчынскага раёна і в. Свіла I Глыбоцкага раёна. Гарадзішча Гарадзец (плошча 1 га) размешчана на правым
беразе р. Мнюты (правы прыток Дзісны). Вышыня над узроўнем ракі 20 м. Пляцоўка ў плане трохвугольнай формы з бакамі 100 X 110 м. 3 паўночнага боку вал даўжынёй 100 м і вышынёй 5 м. У 1972 г. помнік абследаваў Я. Г. Звяруга і выказаў меркаванне аб магчымасці суаднясення яго з летапісным Гарадцом Полацкага княства. У 1973 і 1978 гг. раскопкі праводзіліся Г. В. Штыхавым. Ускрыта 108 м2. Таўшчыня культурнага слоя шэрага колеру 0,3 — 0,7 м. У мацерыку выяўлены шматлікія ямы. Вылучаюцца тры слоі: раннеславянскі (VIII — IX стст.), старажытнарускі (X — першая палова XI ст.), перыяду Вялікага княства Літоўскага. Росквіт жыцця на паселішчы прыпадае на X — першую палову XI ст. 3 мэтай вывучэння абарончых збудаванняў на гарадзішчы была зроблена прарэзка вала. Адзначаны рэшткі падсыпкі і некалькіх абпаленых бярвенняў. Першапачатковае ўзвядзенне ўмацаванняў аднесена даследчыкам да VIII — IX стст.33