Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.  Людміла Дучыц

Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.

Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1991
39.53 МБ
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР
ІНСТЫТУТ ПСТОРЫІ
ГІСТОРЫКА-АРХЕАЛАГІЧНЫ НАРЫС
й а д рэдакцыяй доктара гістарычных навук Г. В. Штыхава
М I н с к «НАВУКА I ТЭХНІКА»
ББК 63.4(2) Д 85
Рассматрнваются археологяческяе памятннкн, находяшнеся на белорусско-лятовско-латышском порубежье, которое заннмает северо-западную часть Белоруссня — Браславское Поозерье.
Рассчнтана на археологов, нсторнков, яскусствоведов н всех, кто ннтересуется нсторней Белоруссня.
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук М. А. Ткачоў, кандыдаты гістарычных навук Ю. I. Драгун, A. Р. Мітрафанаў
Дучыц Л. У.
Браслаўскае Паазер’е ў IX—XIV стст.: Гіст.-археал. нарыс/Пад рэд. Г. В.Штыхава.— Мн.: Навука і тэхніка, 1991.— 120 с.; іл.
ISBN 5-343-00470-9.
Дучнц Л. В. Браславское Поозерье в IX—XIV вв.: йст.-археол. очерк.
Разглядаюцца археалагічныя помнікі, размешчаныя на беларуска-літоўска-латышскім сумежжы, якое займае паўночна-заходнюю частку Беларусі — Браслаўскае Паазер’е.
Разлічана на археолагаў, гісторьікаў, мастацтвазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
„ 0504000000—045 ,
Д ~M316(03)—91 14~9°
ISBN 5-343-00470-9
ББК 63.4(2)
© Л. У. Дучыц,
УВОДЗІНЫ
У апошні час у савецкай гістарыяграфіі вялікая ўвага ўдзяляецца вывучэнню гісторыі ўскраінных зямель Кіеўскай Русі і кантактам з сусёдзямі. Рэгіянальны падыход дазваляе высветліць развіццё агульнасацыялагічных заканамернасцей у канкрэтных гістарычных умовах і лакальныя асаблівасці.
У канцы I — пачатку II тысячагоддзя ў склад Полацкага княства, аднагоз буйнейшых дзяржаўных аб’яднанняў Усходняй Еўропы, уваходзіла ітэрыторыя Браслаўскага Паазер’я. У васальных адносінах з Полацкам знаходзіліся землі па ніжняму цячэнню Заходняй Дзвіны, дзе ў XII — XIII стст. існавалі дзяржаўныя аб’яднанні Кокнэсе (Кукенойс) і Ерсіка (Герсіке). Вялікую ролю ў гістарычным развіцці Полацкага княства адыграла Заходняя Дзвіна, якая звязвала дзяржавы Захаду і Усходу. Па Заходняй Дзвіне праходзіла адна з галін «шляху з варагаў у грэкі». У XIV ст. тэрыторыя Полацкага княства ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага, але яшчэ на працягу доўгага часу захоўвала сваю незалежнасць.
Рыс. 1. Карта Беларусі з вызначэннем межаў Полацкага княства
Шмат навуковых прац прысвечана розным аспектам палітычнай і эканамічнай гісторыі Полацкага княства. У той жа час гісторыя яго паўночна-заходняй ускраіны, пад якой па_сучаснаму адміністрацыйнаму чзяленню маюцца на ўвазе тры раёны Віцебскай вобласці — Браслаўскі, Міёрскі і Верхнядзвінскі, застаецца малавывучанай. Пытанні аб рассяленні тут славян і іх узаемаадносінах з усходнепрыбалтыйскімі народамі, а таксама праблема паўночна-заходняга рубяжа княства з’яўляюцца спрэчнымі.
Звесткі па гісторыі гэтага рэгіёна ў старажытнарускіх летапісах нешматлікія і фрагментарныя. У «Аповесці мінулых часоў» гаворыцца аб данніках Русі на паўночным захадзе: «... А се суть ннше языце, нже дань дают Русн: Чудь, Лнтва, Земнгола, Корсь, Норома, Лнбь...»1 Аб барацьбе палачан з літоўцамі ёсць звесткі ў Іпацьеўскім летапісе2 і ў летапісе Рачынскага3. Есць падставы лічыць, што падзеі, якія тут адбываліся, адлюстроўваліся і ў полацкіх летапісах4. На жаль, гэтыя летапісы не дайшлі да нас.
Акрамя старажытнарускіх крыніц вядомы яшчэ шэраг дакументаў, якія маюць адносіны да гэтага пытання. У 1225 г. з’явілася хроніка Генрыха Латвійскага, дзе згадваецца аб лівах, латгалах, іншых усходнепрыбалтыйскіх плямёнах, якія плацілі даніну полацкім князям і пастаўлялі ім войскі, а таксама аб княствах Кокнэсе і Ерсіка, дзе правілі прадстаўнікі полацкага княжаскага дома, апісваецца шэраг ваенных падзей, звязаных з Полацкам5. Да ХШ ст. адносіцца сачыненне Барталамея Англійскага «Аб уласцівасцях рэчаў», дзе даецца апісанне Усходняй Прыбалтыкі і гаворыцца аб ёй як аб тэрыторыі, падуладнай Полацкаму княству6.
Рыс. 2. Карта рэгіёна
У XIV ст. была складзена Малодшая лівонская рыфмаваная хроніка (1315 — 1348), дзе падрабязна апісваецца агрэсія нямецкіх феадалаў, скіраваная на ўсходнеславянскія і літоўскія землі, указваецца аб збудаванні новых замкаў на ўсходзе славяна-літоўскай гра'ніцы7.
Да XIV ст. адносяцца таксама хроніка Германа Вартберга і хроніка Балтазара Русава. Аўтар першай хронікі быў свяшчэннікам Тэўтонскага ордэна, другой — пастарам рэвельскай царквы святога Алава. У гэтых хроніках расказваецца аб войнах Ордэна з рускімі і літоўцамі. У хроніцы Германа Вартберга паведамляецца, што ў 1333 г. магістр Эвергард Мунгеймскі са шматлікім войскам з’явіўся на лодках пад Полацкам, а ў 1366 г. магістр Вільгельм павёў войскі супраць Полацка і г. д.8
Упамянутыя хронікі выйшлі з-пад пяра заваёўнікаў, і таму падзеі пададзены суадносна іх інтарэсам. Як ідэолагі прыбалтыйскіх нямецкіх феадалаў і бюргерства аўтары абаранялі і апраўдвалі іх панаванне ў Прыбалтыцы і дзеля гэтага часта прыбягалі да фальсіфікацыі гістарычных фактаў. У палачанах і літоўцах яны бачылі толькі ворагаў.
У XV — XVI стст. гісторыя Вялікага княства Літоўскага, у склад якога ўваходзіла Браслаўскае Паазер’е, асвятлялася ў працах польскіх храністаў М. Мяхоўскага, М. Кромера, Б. Ваноўскага і інш. Да XV ст. адносіцца 12-томная «Гісторыя Польшчы», напісаная Я. Длугашам. Тут упершыню выказваецца думка аб заваяванні Літвой Полацкага княства9. У XV ст. напісана таксама сачыненне французскага вандроўніка Жыльбера дэ Лануа, дзе, на думку некаторых даследчыкаў, нібыта згадваецца Дрысвяцкі замак10.
У 1611 г. ротмістр Літоўскага войска, камендант Віцебска А. Гваньіні на лацінскай і польскай мовах выдаў хроніку Еўрапейскай Сармаціі. Вядома, што тэкст быў падрыхтаваны М. Стрыйкоўскім, які служыў пад камандаваннем А. Гваньіні. У хроніцы змешчана шмат звестак па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, апісаны гарады і крэпасці, гаворыцца аб сварках паміж рускімі князямі і аб набегах літоўцаў на полацкія землі, асабліва ў 1103 і 1214 гг.11
Шырокавядомая «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі» М. Стрыйкоўскага ўпершыню выйшла ў 1562 г. у Круляўцы (сучасны Калінінград). Аўтар крытычна выкарыстаў 15 беларускіх летапісаў, заснаваных на найбольш старажытных запісах, а таксама старажытнарускія і заходнееўрапейскія крыніцы. У хроніцы пад 1065 г. упамінаецца Браслаў, а таксама даецца алісанне «Барысавых камянёў» у рэчышчы Заходняй Дзвіны каля г. Дзісны і выказваецца меркаванне, што знакі і надпісы на камянях звязаны з полацкім князем Барысам12.
Цікавасць для вывучэння гісторыі паўночнага захаду Полацкага княства ўяўляюць таксама і іншыя крыніцы — хронікі XVI ст.: хроніка М. Бельскага , хроніка Быхаўца14, літоўская і жамойцкая хронікі15.
Да XVIIct. адносіцца праца Мацеуша Догеля, прысвечаная гісторыі Полацкага княства, якая так і засталася ненадрукаванай 16.
У канцы XVI11 ст., калі беларускія землі на поўнач ад Заходняй Дзвіны ўвайшлі ў склад Расіі, туды была накіравана экспедыцыя Расійскай Акадэміі навук пад кіраўкійтвам акадэміка I. I. Ляпёхіна. Абследавалася тэрыторыя ад Віцебска д Р'тгі. У час экспедыцыі быў апісаны шэраг помнікаў, у тым ліку адзін з помнікаў эпіграфікі XII ст. — «Барысаў камень» каля г. Дзісны17.
У пачатку мінулага стагоддзя сярод прац, якія датычацца гісторыі паўднёва-заходняй Беларусі, вылучаюцца публікацыі 3. Даленгі-Хадакоўскага і П. Кеппена. 3. Даленга-Хадакоўскі супрацоўнічаў з Таварыс-
твам гісторыі і старажытнасцей расійскіх18. У шэрагу сваіх прац ён разглядаў пытанне аб рассяленні славян, аб граніцы паміж славянамі і ўсходнепрыбалтыйскімі народамі. Да пагранічных пасяленняў даследчык адносіў Друю19. У гэтыя ж гады «Барысавы камяні» вывучаліся П. Кеппенам, дзейнасць якога была звязана з гуртком Н. П. Румянцава20.
Зборам звестак аб археалагічных помніках Сярэдняга Падзвіння займаўся ўраджэнец Полаччыны Караль Халдзіеўскі. Вынікі сваіх даследаванняў ён выклаў у працы «Archeologia Slowianska» (1818), да якой склаў археалагічную карту Падзвіння. Праца засталася ненадрукаванай 2|. КХалдзіеўскі вывучаў таксама старажытныя ўмацаванні ў Косараве каля Дрысы і ў Полацку 22.
Пачынаючы з сярэдзіны мінулага стагоддзя сярод памешчыкаў і інтэлігенцыі пачало распаўсюджвацца захапленне раскопкамі курганоў. Найбольш сур’ёзна да раскопак ставіліся граф А. Плятэр і ўрач I. Брандт. Маёнткі роду Плятэраў былі ў Бяльмонтах, Once, Злоце і іншых месцах Браслаўшчыны. А. Плятэр з’яўляўся членам імператарскага Археалагічнага таварыства, перадаваў туды матэрыялы сваіх раскопак, а таксама друкаваў вынікі даследаванняў. Датаванне курганных могільнікаў на беларуска-латышскім сумежжы ён вызначыў.ХІ—XII стст. і лічыў, што круглыя ў плане курганы належалі балтам, а доўгія — славянам. Ен падкрэсліваў рознаэтнічнасць старажытнага насельніцтва Падзвіння. I. Брандт таксама прыйшоў да высновы аб прыналежнасці курганоў дзвюм племянным групам — літоўска-латышскай і славянскай 23.
Актывізацыя вывучэння археалагічных помнікаў звязана з заснаваннем Віленскага музея старажытнасцей і археалагічнай камісіі пры ім. Дзейнасць камісіі прыпадае на 1855—1865 ггЛ4 Ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ўбачылі свет працы вядомых даследчыкаў Я. і КТышкевічаў, М. Пагодзіна, I. Паўлішчава, у якіх змешчаны некаторыя звесткі па гісторыі Браслаўшчыны. Цікавасць да гісторыі Паўночна-Заходняга краю ўзрасла пасля падаўлення паўстання 1863 г. 3 мэтай доказу старажытнасці праваслаўя ў краі сюды накіроўваліся экспедыцыі для збору звестак аб царкоўных старажытнасцях. Сярод такіх экспедыцый увагу заслугоўваюць матэрыялы, сабраныя групай, якую ў 1864 г. узначальваў мастак Збройнай палаты, член Маскоўскага археалагічнага таварыства Д. М. Струкаў. Вынікі работы змяшчае альбом, у якім ёсць замалёўкі Браслаўскага гарадзішча і гарадзішчаў ваколіц Верхнядзвінска25.
У 60-я гады выйшлі састаўленыя павятовым настаўнікам Эстляндскай губерні Э. Баннэлем «Руска-Ліфляндская хранаграфія», дзе змешчаны матэрыялы з розных нямецкіх крыніц26, а таксама выбраныя карэспандэнтам археалагічнай камісіі К. Э. Нап’ерскім дакументы Рыжскага гарадскога архіва, якія датычаць гандлёвых сувязей Русі і Прыбалтыкі27. Засталіея ненадрукаванымі рускія граматы Рыжскага гарадскога архіва, якія рыхтаваліся да друку A. А. Шахматавым і Б. А. Тарашкевічам28.