• Газеты, часопісы і г.д.
  • Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.  Людміла Дучыц

    Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.

    Людміла Дучыц

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1991
    39.53 МБ
    Надзвычай цікавы факт зафіксаваны ў курганным могільніку каля в. Кублішчына. У парным безынвентарным пахаванні на грунце на жано78
    чым чэрапе быў гарызантальны спіл верхняй часткі. Хутчэй за ўсё гэта звязана з малавядомым культам 19.
    Працягламу захаванню язычніцкіх вераванняў спрыяла ўваходжанне тэрыторыі Полацкага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе язычніцтва з’яўлялася дзяржаўнай рэлігіяй 20.
    У Маскавічах знойдзены гліняныя дзіцячыя цацкі, якія зроблены ў выглядзе воіна ў кальчузе з поясам, а таксама ў выглядзе хатніх жывёл— свінні і авечкі (рыс. 27). У жыхароў умацаваных паселішчаў папулярнасцю карысталіся розныя гульні. Так, на Маскавіцкім гарадзішчы знойдзены 8 касцей для гульні — бабак, зробленых з таранных касцей розных жывёл. Адтуліны ў некаторых бабках заліты свінцом, а на некалькіх касцях прачэрчаны нейкія знакі. Уявіць ход гульні дазваляюць этнаграфічныя даныя. На падставе этнаграфічных даных можна ўявіць і дзіцячую цацку — «жужалку>. Праз зробленыя ў костачках адтуліны працягваўся шнурок і, цягаючы за яго канцы, можна было чуць гукі.
    Рашоткі, прачэрчаныя на касцях жывёл, нагадваюць дошкі для гульні ў шашкі, шахматы або таўлеі21. Аб знаёмстве з падобнымі гульнямі сведчыць знойдзеная шахматная пешка ў выглядзе касцянога цыліндра. Шматлікія абломкі касцей жывёл і праселкі з нанесенымі на іх надпісамі і знакамі, зашпілька кнігі, знойдзеныя ў Маскавічах, пісалы, знойдзеныя ў Браславе, — усё гэта сведчыць аб распаўсюджванні граматнасці. Знаходкі касцей жывёл з малюнкамі дазваляюць меркаваць аб мастацкай творчасці. Косці з такімі графіці былі ў двух раскопках, дзе яны выяўлены кампактнымі скапленнямі ў 2 — 3 слаях на невялікай плошчы. Косці з графіці — гэта ў асноўным абломкі рэбраў і метаподзій буйной і дробных хатніх жывёл (кароў, свіней, авечак) і буйных дзікіх жывёл (лася). Выявы на касцях выкананы ў тэхніцы прадрапвання і выразання. Сярод выяў вылучаюцца тры групы: I — малюнкі, II — знакі (адзінкавыя ці групы) і III — рашоткі (сеткі). У некаторых выпадках групам знакаў спадарожнічаюць малюнкі або рашоткі.
    Малюнкі. Усе выкананы контурнымі лініямі. Гэта выявы чалавека з мячом, шчытом, у кальчузе і ў шлеме. Рыштунак і адзенне адпавядаюць археалагічна вядомым старажытнарускім матэрыялам. Вылучаецца 27 малюнкаў, якія ў сваю чаргу падраздзяляюцца на тры групы: выразнае аблічча чалавека, абстрагіраваныя выявы людзей і кампазіцыйныя малюнкі. Першая група прадстаўлена 8 малюнкамі. Гэта выява чалавека з мячом у правай руцэ і з каронай на галаве, два малюнкі з выявай лучніка, чатыры «партрэты» воіна ў кальчузе ці панцыры, у шлеме і адна выява аголенай жанчыны (рыс. 36, 7). На адным з малюнкаў над галавой воіна намаляваны крыж на ланцужку, які па форме падобны да знойдзеных на Маскавіцкім гарадзішчы энкалпіёнаў (рыс. 36, /). Падобная маскавіцкім знаходкам паясная выява воіна ў пласцінчатых даспехах і ў востраканечным шлеме, з круглым шчытом у левай руцэ і мячом у правай вядома па вапнавай плітцы памерам 8Х Ю см, знойдзенай у Бярэсці . Трэба падкрэсліць, што малюнак аголенай жанчыны XII — XIII стст. не адзіны. У 1967 г. у Полацку ў слоі першай паловы XIII ст. знойдзена невялікая драўляная скульптурка аголенай жанчыны23. Гэтыя знаходкі хутчэй за ўсё звязаны з нейкімі культамі.
    Да другой групы адносіцца 13 малюнкаў з абстрактнымі выявамі людзей (рыс. 35, 4,8). Адзін з малюнкаў знойдзены на суседнім гарадзішчы Рацюнкі (рыс. 38, 6). На трох касцях намаляваны чалавек з мячом у правай руцэ, на дзвюх — з мячом у левай руцэ, яшчэ на адной — чалавек у лодцы. Есць выява двух чалавек, адзін з якіх знаходзіцца на беразе,
    Рыс. 38. Знаходкі з гарадзййча Рацюнкі: 1 — бронзавая булава; 2 — фрагмент бранзалета; 3 — спіральная пранізка; 4, 5 — шыферныя праселкі; 6 — косць з малюнкамі; 7 — нож; 8 — ключ; 9 — крэсіва
    другі — у лодцы. На 4 малюнках паказаны чалавек з распасцёртымі рукамі. На косці, знойдзенай у Рацюнках, з аднаго боку намаляваны чалавек з шырока разведзенымі ў бакі рукамі, з выразна вылучанымі пяццю пальцамі, на галаве карона, з другога боку знаходзіцца схематычная выява конніка. Падобная выява вядома ў Чэхіі на гарадзішчы X ст. (Лібушын), дзе яна была зроблена на камені24. На ўсіх малюнках другой групы фігуры непрапарцыянальныя і невыразныя. Тулава і галава паказаны кружочкамі ці аваламі, а рукі і ногі — лініямі.
    Да трэцяй групы адносяцца малюнкі з сюжэтнымі кампазіцыямі на шасці касцях. На адным малюнку ў баявой позе паказаны воін
    у кальчузе і шлеме, з мячом у правай руцэ і міндалепадобным шчытом у левай. На заднім плане знаходзіцца лодка, побач з ёй — другі воін. На абломку другой косці злева намаляваны трохвугольнік са знакам трызубца, справа — парусная ладдзя з чалавекам на карме (рыс. 36, 2). На трэцяй косці паказаны два дружыннікі, якія б’юцца мячамі. Есць малюнак са схематычнай выявай натоўпу людзей. Вылучаецца сюжэт з лодкай, у якой знаходзяцца два чалавекі з распасцёртымі рукамі, справа ад іх — натоўп людзей. У цэнтры паміж натоўпам і лодкай — крыж, па канцах і ў сярэдзіне якога размешчаны трохвугольнікі (рыс. 36, 3). Гэты сюжэт хутчэй за ўсё трэба трактаваць як сустрэчу або провады мясцовымі жыхарамі людзей, якія прыплылі ці адплываюць на караблі. На адной з касцей паказана лодка, якая нібыта разгойдваецца на хвалях, а побач, пад вадой, вялікая рыбіна"’.
    Па тэхніцы выканання некаторыя малюнкі маюць падабенства з шырока вядомымі малюнкамі на бяросце з Ноўгарада, якія адносяцца да рубяжа XII—XIII стст. Для маскавіцкіх малюнкаў характэрна тая ж непасрэднасць і наіўнасць выяў. Усе знойдзеныя малюнкі з’яўляюцца, напэўна, фрагментарнымі адлюстраваннямі падзей, якія адбываліся на Браслаўшчыне ў XII — XIII стст. Маскавіцкія знаходкі і знаходку з Рацюнкаў трэба адносіць да старажытнарускага свецкага мастацтва. Тут у адрозненне ад традыцыйнага мастацтва, звязанага з царквой, прасочваецца цікавасць мастака да жывога чалавека, да мясцовых падзей і герояў. Трэба меркаваць, што малюнкі выйшлі з княжацка-дружыннага асяроддзя, дзе ідэалізаваўся воін.
    Знакі на касцях. Есць косці толькі са знакамі, аднак сустракаюцца знакі разам з малюнкамі. Усяго налічваецца 265 знакаў. Асноўную іх частку (больш за 210) складаюць літарныя знакі рознага тыпу, якія рэгулярна паўтараюцца і сустракаюцца ў складзе груп. Вылучаецца 46 граф, колькасць ужывання кожнай з іх вар’іруецца ад 1 да 36 разоў. Асноўная большасць граф (41 з 46) супастаўляецца са знакамі скандынаўскіх малодшарунічных алфавітаў сярэдневяковага рада.
    На маскавіцкіх касцях ёсць спецыфічныя асаблівасці пісьма ў параўнанні з аналагічнымі тэкстамі на скандынаўскіх мовах. Па-першае, выкарыстанне ў шэрагу выпадкаў рэдкіх варыянтаў накрэслення рун, якія ўяўляюць выпадковыя і нетыповыя знакі. Пры гэтым стандартныя, найбольш распаўсюджаныя ў Скандынавіі графы альбо адсутнічаюць, альбо мала выкарыстоўваюцца. Па-другое, ужыванне некаторых графем значна перавышае іх частотнасць у старажытнаскандынаўскіх мовах. Аднак гэтыя адхіленні не аказваюць значнага ўплыву на пытанне аб прыналежнасці знакаў скандынаўскага рунічнага пісьма, якое мела мноства лакальных варыянтаў. Большасць знакаў знаходзіць сувязь са скандынаўскай рунічнай пісьменнасню XII — XIV стст., асабліва ў яе «бытавым варыянце».
    Спецыфіка пісьма на касцях з Маскавічаў — выкарыстанне рэдкіх, атыповых форм рун, а таксама несуадноснасць у частаце ўжывання некаторых знакаў можа сведчыць аб тым, што тут мае месца дэградзіраванае пісьмо, навыкі якога былі часткова страчаны яго носьбітамі. У выніку гэтага графічныя формы падвергліся спрашчэнню і уніфікацыі. Акрамя таго, ёсць 11 граф, якія суадносяцца з літарамі старажытнарускага кірылічнага алфавіта26.
    Рашоткі ці сеткі на касцях. Налічваецца дзесяць такіх касцей. Адсутнасць аналопй як у старажытнарускім, так і ў прыбалтыйскім і скандынаўскім матэрыялах абцяжарвае інтэрпрэтацыю гэтых выяў. Формай
    лікавага запісу па тыпу абака яны наўрад ці маглі быць, паколькі ні ў адной ячэйцы не сустракаецца больш за адну кропку. У найбольшай ступені гэтыя рашоткі нагадваюць дошкі для гульні ў шашкі або шахматы на Русі ці таўлеі ў Скандынавіі і, магчыма, выкарыстоўваліся як часовае аднаразовае прыстасаванне, якое імітуе поле гульні. Некаторыя такога роду малюнкі нагадваюць архаічны спосаб лікавага запісу сеткі ў выглядзе рысачак. Выявы рашотак ва ўсіх выпадках суправаджаюцца знакамі, якія нанесены на некаторай адлегласці ад іх. Гэта ўказвае на тое, што рашоткі не ўваходзяць у лік знакаў і што існуе сэнс паміж імі і надпісамі27.
    Знакі зроблены на 7 шыферных і 1 гліняным праселках. Форма шыферных праселкаў бітрапецоідная, за выключэннем аднаго дваякаўвагнутага экземпляра. Колер праселкаў ружовы або цёмна-ружовы. Большасць знакаў на праселках выразана вострым прадметам. Усяго налічваецца 76 знакаў, якія падраздзяляюцца на 43 віды. Частка знакаў адносіцца да кірылічнага алфавіта, частка — да рунічнага. Некаторыя знакі на абломках касцей паўтараюцца28. Аналогіі некаторым знакам вядомы на рэчах з археалагічных раскопак у Ноўгарадзе . Магчыма, гэта тайнапіс, які пачаў распаўсюджвацца ў XII ст. Для дэталёвага высвятлення характару надпісаў патрэбны тэксталагічныя даследаванні лінгвістаў.
    У рэчышчы Заходняй Дзвіны вядома 5 помнікаў эпіграфікі XII ст. — «Барысавых камянёў». Гэта вялізныя валуны з высечанымі на іх крыжамі і надпісамі, у якіх упамінаецца імя Барыса. Гэтае імя звязваюць з полацкім князем Барысам. Адзін камень знаходзіўся каля Полацка (Падкасцельцы), тры — каля г. Дзісны (Балоткі — 2, Накоўнікі) і адзін — у Друі. Мясцовыя назвы гэтых помнікаў — Барыс, Барыс-Хлебнік, Пісар, Пісанік, Барыс-Глеб, Барысаглебскі, Французскі, Напалеонаўскі камень і г. д.
    He выключана, што такіх камянёў было больш, але яны ўзарваны ў час прачысткі рэчышча Заходняй Дзвіны ў 1818 г. У сувязі з гэтым важна прывесці назіранне A. I. Рогава, які адзначыў, што ні адзін з «Барысавых камянёў», што захаваліся, не мае такой формы крыжа, якая пададзена ў хроніцы М. Стрыйкоўскага30.
    Дыскусіі аб прычынах высякання крыжоў і надпісаў на каменнях ідуць звыш 200 гадоў. Першае ўпамінанне аб адным з дзісенскіх камянёў адносіцца да XVI ст. Яго змяшчае Хроніка літоўская і жамойцкая, а таксама хроніка М. Стрыйкоўскага.