• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дом без гаспадара  Генрых Бёль

    Дом без гаспадара

    Генрых Бёль

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 285с.
    Мінск 1996
    64.15 МБ
    Унізе ў двары да дзвярэй сталярнай майстэрні пад’* ехаў аўтамабіль. Ён здагадаўся, што гэта Альберт. I адразу ж пачуў ягоны голас: «Марцін!»
    Па лесвіцы паднімалася фрау Барусяк. Значыцца, яна хадзіла ў магазін насупраць па кефір для мужа і па цукеркі для дзетак.
    3 двара зноў пачуўся голас Альберта: «Марцін!» Ён зваў яго нямоцна, і голас у яго быў нясмелы, амаль з маленнем: гэта напалохала Марціна больш, чым рэзкі вокрык.
    «Прыйдзі, о Дзева Марыя»,— голас фрау Барусяк ужо ліўся зверху, як мёд — кропля за кропляй. Ласкавы, пяшчотны голас.
    Марцін устаў, падышоў да акна і крыху прачыніў яго. Калі ён убачыў Альберта, то спалохаўся яшчэ больш. Альберт увесь неяк змарнеў, пастарэў, і твар у яго быў вельмі сумны. Каля яго стаяў сталяр.
    Марцін расчыніў акно.
    — Марцін! — зноў паклікаў яго Альберт.— Хадзі сюды! Хутчэй!
    Выраз яго твару адразу змяніўся, ён усміхнуўся, пачырванеў.
    — Іду, іду! — крыкнуў Марцін.
    Акно засталося расчыненым, і ён пачуў, як зноў заспявала фрау Барусяк: «Я вырасла ў краі зялёным, сярод лясоў, сярод палёў». Марціну ўсё навокал падалося раптам зялёным — і Альберт, і сталяр каля яго, 1 аўтамабіль, і двор, і неба. У такім краі, мабыць, вырасла фрау Барусяк.
    — Хадзі ж, дзетка,— зноў паклікаў Альберт.
    Марцін запіхнуў кніжкі ў ранец, выйшаў з пакоя, запёр дзверы і паклаў ключ пад дыванок. У прыхожай ён зноў убачыў праз акно, як за сцявой разбуранага дома павольна, ад акна да акна, плыве самалёт. Ён знік за сцяной, што ўзялася полымем у промнях за-
    ходзячага цяпер сонца, паказаўся зноў, павярнуў да званіцы і раскінуў свой доўгі шлейф. Марцін зноў прачытаў надпіс на зялёным небе: Ці гатовы ты да ўсяго?
    А фрау Барусяк усё спявала: «Я вырасла ў краі зялёным...»
    Цяжка ўздыхаючы, ён спусціўся па лесвіцы і пайшоў праз двор да машыны. Сталяр паківаў галавой і сказаў яму ўслед: «I табе не сорамна?» А дзядзька Альберт нічога не сказаў. Твар яго зрабіўся зусім шэрым, позірк быў стомлены. Ён узяў Марціна за руку: рука яго была сухая і гарачая.
    — Паедзем,— сказаў Альберт,— у нас яшчэ цэлая гадзіна. Потым захопім Генрыха. Ён жа паедзе з намі?
    — Мабыць, паедзе.
    Альберт паціснуў сталяру руку, і той яшчэ раз кіўнуў ім, калі яны селі ў машыну.
    Перш чым уключыць хуткасць, Альберт зноў моўчкі ўзяў руку хлопчыка. Марцін усё яшчэ не ачомаўся. Ён не баяўся дзядзькі Альберта, але яго палохала нешта іншае; але што — ён не мог зразумець. Альберт быў сёння не такі, як заўсёды.
    16
    Як толькі выйшаў хлопчык-вучань, кандытар зноў схапіў яе за руку. Ён стаяў каля стала, насупраць яе, і адну за адной падсоўваў ёй гатовыя трубачкі з марцыпававай начынкай. Ёй заставалася толькі абліць іх шакаладам. У той момант, калі яна пацягнулася па новае пірожнае, ён схапіў яе за руку, і яна не стала вырываць яе. Звычайна яна старалася хуценька вырваць руку і гаварыла з усмешкай: «Адчапіся! He паможа!» Але гэтым разам яна саступіла і адразу ж спалохалася, калі ўбачыла, як моцна падзейнічала на яго гэтае маленькае патуранне. Бледны твар кандытара, з якога ён паспеў сцерці мучны пыл, пацямнеў. Яго шэрыя вочы быццам ашклянелі на імгненне, але затым раптам заблішчалі. Вільме зрабілася страшна, яна паспрабавала вырваць руку, але кандытар чэпка трымаў яе. Ёй ніколі яшчэ не даводзілася бачыць, каб у чалавека так блішчалі вочы. У звычайна мутных зрэнках кандытара бліскалі цяпер зялёныя агеньчыкі.
    Твар яго набыў шакаладнае адценне. Раней слова «страсць» заўсёды выклікала ў яе ўсмешку; цяпер яна зразумела, што гэта такое, але было ўжо позна.
    Няўжо яна такая прывабная? Мужчыны заўсёды лічылі яе прыгожанькай; яна ведала, што да гэтага часу не змізарнела, нягледзячы на кепскія зубы. Але яшчэ ні ў воднага мужчыны, калі яны бачылі яе, не ззялі зялёным полымем вочы, а твары не набухалі ад прыліву крыві і не набывалі густога шакаладнага колеру. Кандытар нахіліўся і пачаў цалаваць яе руку перасмяглымі вуснамі, хутка, нязграбна, па-хлапечы. Пры гэтым ён мармытаў нешта — слоў яна не магла разабраць. Здавалася, ён чытае вершы на чужой мове — чаруючыя і незразумелыя.
    Затым з плыні слоў выплыла нарэшце знаёмае: «Шчасце, шчасце маё!»
    Божа ж мой, няўжо гэта для яго такое шчасце — патрымаць яе руку ў сваёй? Якія ў яго сухія вусны і якая цяжкая, потная рука.
    А кандытар усё мармытаў свае незразумелыя вершы, і яна ўспомніла, што і раней ён гэтак жа нараспеў услаўляў радасці кахання. Ёй прыйшло ў галаву, што цяпер ужо няма чаго і думаць пра аванс. Вунь які ў яго твар — што той шакалад, а калі яшчэ і грошай папрасіць, ды адразу тысячу дзвесце марак... Перагнуўпіыся праз стол, ён пацалаваў яе руку каля локця, затым раптам выпрастаўся, выпусціў яе і ціха сказаў:
    — Шабаш. Канчай працу.
    — He, не,— таропка сказала яна, і схапіла гатовую трубачку, і пачала выводзіць на ёй пэндзлем мудрагелісты шакаладны ўзор.
    — Чаму ж? — спытаў кандытар, і Вільма здзівілася: голас яго гучаў цяпер упэўнена, па-гаспадарску.
    — Чаму? — паўтарыў ён.— Пойдзем лепш пагуляем, зойдзем куды.
    Вочы яго па-ранейшаму блішчалі, ён раптам радасна засмяяўся і сказаў:
    — Любая ты мая!
    — He,— сказала яна,— давай лепш папрацуем.
    Яна не хацела, каб яе гэтак кахалі,— гэта палохала яе. Герт ніколі не гаварыў ёй пра каханне, нават муж і той ніколі не вымаўляў гэтае слова: усмешлівы яфрэйтар, усмешлівы унтэр-афіцэр, усмешлівы фельдфебель, які згарэў у танку недзе між Запарожжам і
    Днепрапятроўскам. Ён толькі зрэдку пісаў пра каханне ў сваіх лістах. Пісаць пра гэта яшчэ так сабе, але гаварыць? Леа, мабыць, і зусім не ведаў гэтага слова, ды так яно і лепей. Каханне паказваюць у кіно, пра яго пішуць у раманах, гавораць па радыё, спяваюць у песнях. Толькі ў фільмах у мужчын блішчаць вочы, а твары ад страсці бляднеюць або набываюць шакаладны колер. Але ёй гэта ні да чаго.
    — He, не,— паўтарыла яна,— давай працаваць!
    Ён нясмела зірнуў на яе, зноў узяў яе руку, а яна зноў дазволіла яму гэта. I ўсё пачалося наноў. Быццам спрацаваў кантакт — далі ток,— і ў вачах кандытара зноў загарэліся зялёныя агеньчыкі, твар набрыняў і набыў шакаладны колер, ён зноў пачаў цалаваць яе пальцы, затым перагнуўся праз стол, пацалаваў ёй руку каля локця і, не адрываючы вуснаў ад яе рукі, зноў замармытаў сваю пявучую незразумелую малітву: «Рукі твае любыя,— разабрала яна,— шчасце маё, дарагая...»
    Яна ўсміхнулася, пахітала галавой, зусім як у кіно, толькі герой фільма — бледны, лысаваты, з апухлым, азызлым тварам. Шакаладная страсць, зеленаватае шчасце і прыкры, гаркавы пах распушчанага шакаладу. Яго неабходна замяшаць болып крута, іначай ён будзе сцякаць з пэндзліка і ўзор не атрымаецца.
    Ён выпусціў яе руку, і нейкі час яны працавалі моўчкі. Болып за ўсё ёй падабалася ўпрыгожваць вялікія і плоскія торты. Яна наносіла на іх шакалад шырокімі мазкамі — месца было шмат. Яна макала пэндзлем у шакалад і малявала на свежым пясочным цесце кветкі, жывёл, рыбак. Цеста было жоўтае. Вільма ўспомніла «дамашнія локшыны» на фабрыцы Бамбергера. Акуратныя жоўтыя палоскі, блакітныя пачкі і ярка-чырвоныя купоны.
    Яна мела здольнасці да малявання. Гэта захапляла кандытара, як, зрэшты, і ўсё, што тычылася яе. Некалькі лёгкіх рухаў, і на жоўтым пясочным цесце з’яўляліся мудрагелістыя ўзоры: круглыя шакаладныя шары, хаткі, акенцы з фіранкамі.
    — Ды ты проста мастачка!
    3 таго часу як памагаты збег з пякарні, пакой наверсе пуставаў. Ён быў вялікі, светлы. Недалёка ў калідоры ўмывальнік, чыстая і цёплая прыбіральня, абкладзеная белай кафляй. А на плоскім даху — цэлы
    кветнік, парэнчы, абвітыя дзікім вінаградам. Ціха, ніякіх суседзяў, праз вокны відаць Рэйн; трубы параходаў, панылыя гудкі, што клічуць удаль, і далёка на даляглядзе — мачты з рознакаляровымі сцяжкамі.
    Дрыжачымі рукамі кандытар рэзаў хрусткія пясочныя каржы, толькі што знятыя з бляхі. Яна брала ў яго з-пад рук жоўтыя ромбікі, упрыгожвала іх шакаладнымі ўзорамі і малюнкамі. Затым ён намазваў іх крэмам унутры і напластоўваў на іншыя ромбікі.
    Яна малявала на іх хаткі з дымячымі камінамі, вокны з акяніцамі, садок, абнесены плотам.
    — Цудоўна! — усклікнуў кандытар, і вочы яго зноў заблішчалі.
    Новы малюнак — карункавыя фіранкі, антэна на даху, на тэлеграфным дроце сядзяць вераб’і, а наверсе ў аблоках — самалёт.
    — Ды ты проста мастачка!
    За пакой ён з яе дорага не возьме. А можа, і зусім нічога. У калідоры — маленькая каморка, заваленая ўсялякай непатрэбшчынай: пачкі з-пад пячэння, бутафорыя, рэкламныя лялькі з пап’е-машэ: блакітны кухаронак з сухарыкам на падносе і серабрысты кот, што ліжа какаву. На падлозе параскіданыя парваныя мяхі, бляшанкі з-пад карамелі. Можа, ён дазволіць прыбраць усё гэта і пасяліць там хлопчыка? Яна вымыр малюпасенькае акенца, павесіць прыгожую фіранку,адтуль таксама бачны Рэйн і парк на набярэжнай.
    Кандытар зноў замармытаў, усхліпваючы і не адрываючы вуснаў ад яе рукі. Адно толькі кепска — ён хоча дзяцей, нудзіцца без іх, а з яе і сваіх хапае. Бо ён нябось развядзе цэлы дзіцячы садок у кветніку на даху. Якія ўжо ад яго дзеці: чахлыя заморкі. Але рукі ў іх, як у яго, будуць вялікія, белыя, з доўгімі тонкімі пальцамі. Гады праз тры яна ўладкуе Генрыха вучнем у пякарню. Вільма ўявіла сабе, як сын прыходзіць з «працы», стомлены, увесь у муцэ. А раніцай з вялікім кошам ён паедзе развозіць хлеб пакупнікам... Вось ён злазіць з веласіпеда, прысланяе да дзвярэй вілы папяровы пакет са свежымі падрумяненымі булачкамі або кладзе іх на лік у зрэбны мяшэчак, што вісіць на сцяне...
    Кандытар узяў пясочны корж, паклаў яго перад сабой на чысты ліст паперы і намазаў густым пластам заварнога крэма; затым зверху паклаў другі ромбік.
    які яна ўжо ўпрыгожыла шакаладнымі ўзорамі.
    Ён падсунуў да святла гатовае пірожнае і ўсклікнуў:
    — У цябе прападае сапраўдны талент!
    ...Яна паставіць сабе новыя зубы. Трынавдаць бялюткіх фарфоравых зубоў, якія не будуць хістацца.
    — Я гаварыў з жонкай,— ціха сказаў кандытар.— Яна нічога не мае супраць таго, каб ты пасялілася ў нас наверсе.
    — А дзеці як жа?
    — Яна не вельмі любіць дзяцей, гэта праўда! Ну нічога, неяк прывыкне!
    Амазонка ў рудой вельветавай куртцы. Халодная ўсмешка і нязменная песенька пра адважнага маленькага барабаншчыка, які ішоў наперадзе. Яна сапраўды не пярэчыла гэтаму — разлік яе быў зусім нескладаны: няхай жыве ў іх гэтая лялька, плаціць ёй многа не трэба, яна атрымлівае пенсію. Жыллём і харчаваннем хай карыстаецца бясплатна, і калі ёй пакласці яшчэ невялікае жалаванне, яна згодзіцца рабіць і ў пякарні, і на кухні.