• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дом без гаспадара  Генрых Бёль

    Дом без гаспадара

    Генрых Бёль

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 285с.
    Мінск 1996
    64.15 МБ
    А сама амазонка раз і назаўсёды пазбавіцца дамаганняў мужа. Ён ужо неаднойчы пагражаў ёй разводам: адмаўленне ад выканання шлюбных абавязкаў — для суда гэта цалкам дастаткова. Зрэшты, яна толькі пагардліва ўсміхалася ў адказ. Дом належаў ёй, яму — толькі пякарня, а кандытар ён цудоўны, пра развод няма чаго і думаць.
    — Навошта гэтыя размовы. Хай застаецца ўсё паранейшаму. Я ж даю табе поўную свабоду.
    Праўда, калі гэтая лялечка пераедзе да іх — манастырскія заказы адпадаюць. Хлеб і пірожныя да ўрачыстых трапез будзе пастаўляць іншы кандытар. Але невялікая страта: у гэтай лялечкі залатыя рукі. Яе шакаладныя малюнкі проста чароўныя. Прыплаты яна не патрабуе, працуе хутка, лёгка. Дзеці з-за гэтых пірожных проста пабіцца гатовы. Зразумела: тут табе і ласунак, і кніжкі з малюнкамі, і ўсё за адну цану.
    — Цяпер у нас развязаныя рукі,— сказаў кандытар. Гэтым разам ён не дакрануўся да яе, але зялёныя агеньчыкі ў ягоных вачах загарэліся і без «кантакту».
    ...На даху можна загараць; цёмныя акуляры, шэзлонг. А надвячоркам — на пляж. Добра! Быццам сон на яве. Заглыбленая ў мары, яна бяссільна апусціла
    руку з пэндзлем. Раптоўна патухла святло. У падвале зрабілася цёмна. Толькі над галавой, на зашклёных люках блішчалі два яркія сонечныя блікі, быццам круглыя празрыста-залатыя плафоны, прывінчаныя да столі. Унізе ўсё было ахінута шэрай імглой, усё расплывалася ў цьмяных ценях. Кандытар стаяў каля выключальніка, якраз пад сонечным промнем, што гуляў на шкле люка. Шэры брызентавы нагруднік, шэры твар з бліскучымі, як зялёныя светлякі, вачамі. Зялёныя светлякі павольна набліжаліся да яе, яны ўжо зусім блізка.
    — Запалі святло! — сказала яна.
    Ён падышоў да яе ўшчыльную. Яна бачыла цяпер яго азызлы, нясвежы твар і худыя моцныя ногі.
    — Запалі святло,— паўтарыла яна,— па мяне сынок павінен сёння зайсці.
    Ён не крануўся з месца.
    — Я перйеду да цябе,— сказала яна,— але зараз запалі святло.
    — Я толькі пацалую цябе,— сказаў ён молячым голасам,— шчасце маё, любыя рукі мае... толькі адзін пацалунак...
    I кандытар схіліў галаву і зноў замармытаў свае незразумелыя вершы, нейкія абрыўкі слоў, скажоная да непазнавальнасці песня любові.
    — Толькі пацалаваць цябе, толькі раз...
    — Добра, але не сёння,— сказала яна,— запалі святло.
    — Сёння ўвечары,— нясмела папрасіў ён.
    — Добра,— стомлена сказала яна,— цяпер запалі святло.
    Ён кінуўся да выключальніка. Зноў успыхнула святло. Сонечныя плямы на столі згаслі. Шэрыя і чорныя цені таргануліся, са змроку выплылі знаёмыя колеры — зачырванелі вішні на блюдзе, на паліцы бліснулі густой жаўцізной лімоны.
    — Значыцца, дамовіліся,— сёння вечарам у дзесяць у кафэ на паплаўку.
    ...Параходы на рацэ свецяцца гірляндамі рознакаляровых ліхтарыкаў. 3 берага чуваць спевы, смех, гукі банджо; гурты хлопцаў і дзяўчат запоўнілі парк на набярэжнай. Знаёмыя мелодыі Гары Лайма гучаць ў зеленаватым паўзмроку алей. Марожанае ў высокіх
    сярэбраных келіхах, проста з лёду, з вішнямі і ўзбітымі вяршкамі.
    — Добра,— сказала яна,— я буду там у дзевяць. — Любая ты мая!
    Яны зпоў узяліся за работу. Кандытар наразаў пясочныя каржы ромбікамі, яна малявала на іх шакаладныя карцінкі, гірлянды ліхтарыкаў, дрэвы, столікі пад навесам, келіхі з марожаным.
    ...Наверсе нават ванная ёсць! Чыстая, абкладзеная ружовай кафляй. Гарэлка зроблена па-новаму — запальнік гарыць заўсёды, запалак не трэба. Зімой там заўсёды цёпла. А зубы... трынаццаць навюсенькіх бялюткіх зубоў.
    Вішнёвы торт быў гатовы. Яна пачала ўпрыгожваць ананасны святочны торт, які замовілі да дня нараджэння нейкага Гуго Андэрмана. Кандытар падаў ёй шпрыц з крэмам, нахіліўся і пацалаваў яе руку каля локця... Яна адпіхнула яго, дакорліва пахітала галавой і пачала асцярожна выводзіць на торце крэмам лічбу «50», увітую лаўрамі і гірляндамі кветак. Зверху ў рамцы з вішань з’явіўся белы надпіс — Ty­ro,— а па краях торта — кветкавы арнамент. На пясочным цесце чаргаваліся яркія кветкі: ружа — цюльпан — рамонак — ружа — цюльпан.
    — Чароўна! — усклікнуў кандытар.
    Ён занёс гатовы торт наверх у магазін. Яна чула, як ён смеючыся гаварыў нешта жонцы. Затым бразнула касавая машына, і амазонка сказала: «Нясі болып гэтакіх — іх проста з рук ірвуць». Кандытар вярнуўся, усміхаючыся, пачаў наразаць ромбамі каржы і падсоўваць іх ёй. Зверху з кандытарскай чуцен быў няясны гул, званкі, і час ад часу чуўся голас амазонкі, якая гучна, нараспеў гаварыла пакупнікам «да пабачэння».
    Ляснула чыгунная брамка, пачуўся галасок маленькай Вільмы, якая радасна крычала: «Цукар! Цукар!»
    Яна кінула пэндзаль і выбегла ў цемнаватыя сені. Там стаялі мяхі з мукой, карабкі для тортаў, ручная цялежка. Яна падхапіла дзяўчынку на рукі і расцалавала яе, усунула ёй у роцік марцыпанавую цукерачку. Але Вільма вырвалася з рук, падбегла да кандытара і закрычала: «Тата!» Ніколі яшчэ яна не называла яго
    так. Кандытар падняў дзяўчынку, пацалаваў яе і пачаў кружыцца з ёю па пякарні.
    А ў квадраце дзвярэй з’явіўся бледны прыгожанькі тварык Генрыха, нахмураны і сур’ёзны. Але вось ён нерашуча ўсміхнуўся і адразу ж зрабіўся падобны на бацьку: усмешлівы яфрэйтар, усмешлівы унтэр-афіцэр, усмешлівы фельдфебель.
    — Чаго ж ты плачаш? — спытаў кандытар, які падышоў да яе ззаду з гарой пячэння ў руках.
    — Я плачу... ты не разумееш? — праз слёзы прамовіла яна.
    Ён пакорліва кіўнуў, падышоў да хлопчыка і, узяўшы яго за руку, прыхінуў да сябе.
    — Цяпер усё будзе па-іншаму! — сказаў ён.
    — He ведаю, магчыма,— азвалася яна.
    17
    Нэла спынілася каля ўвахода ў летні басейн. Дзверы былі запёртыя. Яна глянула на чорную грыфельную дошку, на якой крэйдай запісвалі тэмпературу вады: апошні запіс быў трохдзённай даўнасці: 12.IX. — 15°.
    Нэла пастукалася, але ніхто не адказаў, хоць з-за дзвярэй даносіліся мужчынскія галасы. Яна прайшла ўздоўж доўгага раду кабін, пераступіла праз невысокую агароджу з гнутых прутоў і спынілася ў ценю, каля крайняй кабіны. Служыцель сядзеў на сваім месцы, на зашклёнай верандзе перад басейнам, і назіраў, як двое рабочых рамантуюць рашотчаты драўляны насціл у душавых. Яны якраз выцягвалі абцугамі ржавыя цвікі з трухлявага вільготнага дрэва. На цэментавых прыступках, што вялі да веранды, ляжалі свежаабструганыя планкі. Служыцель складваў у чамадан увесь свой няхітры скарб: банкі з крэмам для твару, флаконы з арэхавым алеем для роўнага загару, надзіманых звяроў, рознакаляровыя мячы для воднага пола і гумовыя шапачкі. Кожную шапачку ён складваў удвая і загортваў у цэлафан. На падлозе былі звалены ў груд коркавыя паясы. Служыцель быў падобны на старога настаўніка гімнастыкі. Позірк у яго быў сумны, як у малпы. Ды і рухаўся ён вяла, нерашуча, быодам стомленая старая малпа, якая раптам spa-
    зумела, што яе звычайны занятак не мае ніякага сэнсу. Некалькі банак з крэмам вываліліся ў яго з рук і пакаціліся па падлозе. Служыцель пастаяў з хвіліну ў нерашучасці, затым усё ж сагнуўся і пачаў падбіраць іх. Лысіна яго паблісквала каля самага краю стала, раз-пораз знікала, пакуль ён, нарэшце, не выпрастаўся, трымаючы банкі ў руках. Рабочыя ў душавой устаўлялі новыя планкі ў насціл і прывінчвалі іх доўгімі шурупамі. Шурупы адлівалі цьмянай сталёвай сінечай. Ад старых планак, якія валяліся на зямлі, патыхала гніллю.
    Вада ў басейне была светла-зялёная, ясна свяціла сонца. Нэла выйшла з кабіны і ўбачыла, як служыцель спалохана ўздрыгнуў. Але затым ён усміхнуўся і расчыніў акно на верандзе. Яна падышла бліжэй. Служыцель толькі таго і чакаў. He даючы сказаць ёй хоць слова, ён з усмешкай пахітаў галавой:
    — Няварта, дальбог няварта! Вада вельмі халодная!
    — А колькі сёння градусаў?
    — He ведаю,— ён махнуў рукой.— Я ўжо і мераць перастаў, усё роўна ніхто не ходзіць.
    — Ведаеце, я ўсё ж рызыкну,— сказала Нэла,— зрабіце ласку, змерайце тэмпературу вады...
    Служыцель відавочна вагаўся. Нэла пусціла ў ход сваю ўсмешку, і ён адразу адышоў ад падваконня. Ён парыўся ў скрынцы стала і дастаў градуснік. Рабочыя ў душавой, як па камандзе, паднялі галовы, але адразу ж прыняліся за сваю справу. Цяпер яны вышкрэбвалі ломікамі бруд з вадасцёкавага жолабу. Слізкае, смярдзючае месіва: пыл, пот, вада — гнілы асадак пляжнай асалоды.
    Нэла і служыцель падышлі да басейна. Узровень вады апусціўся. На бетоннай сцяне застаўся глеісты зялёны след.
    Служыцель падняўся на пляцоўку для скачкоў і закінуў у басейн тэрмометр на доўгім шнуры. Ён павярнуўся і з паблажлівай усмешкай паглядзеў на Нэлу.
    — Мне б яшчэ купальнік і ручнік,— сказала яна.
    Ён кіўнуў, паторгаў за шнур,— тэрмометр павольна закруціўся ў зялёнай вадзе. Служыцель быў падобны на настаўніка гімнастыкі: мускулісты, сухі, з квадратнымі плячамі і вузкай стрыжанай патыліцай.
    Насупраць, на тэрасе летняга кафэ, сядзелі людзі. У зелені кустоў, што акружалі тэрасу, бялелі фарфоравыя кафейнікі. Прайшоў кельнер з падносам. Ён нёс пірожныя — белыя круцялі крэму на жоўтым бісквіце. Маленькая дзяўчынка, дурэючы, пералезла праз загародку, што аддзяляла кафэ ад купальні, і пабегла па газоне проста да басейна, туды, дзе стаяла Нэла. 3 тэрасы пачуўся жаночы голас:
    —He падыходзь так блізка да вады!
    Нэла ўздрыгнула і зірнула на дзяўчынку, якая запаволенымі крокамі нерашуча набліжалася да басейна.
    — Ты што, аглухла? — закрычала маці.— Кажуць табе, не падыходзь так блізка да вады!
    — Пятнаццаць градусаў,— сказаў служыцель.
    — Ну дык гэта яшчэ можна трываць.
    — Ваша справа.
    Яны павольна пайшлі назад да веранды. Насустрач ім рабочы валок фанерныя дзверы з лічбай 9.
    — Там трэба новыя петлі паставіць,— кінуў ён на хаду свайму напарніку. Той кіўнуў.
    У гардэробнай служыцель даў Нэлі аранжавы купальнік, белую гумовую шапачку і махнаты ручнік. Яна пакінула ў яго сумачку і пайшла ў кабіну пераапранацца. Навокал стаяла цішыня. Нэлі зрабілася жудасна. Звыклыя снабачанні не вярталіся. Рай не прыходзіў або з’яўляўся зусім не такім, якім яна хацела б яго бачыць. Яна пакінула свет сваіх сноў, быццам з’ехала са старой абжытай кватэры. Марна шукала яна знаёмыя шляхі, якімі яна столькі праходзіла ўва сне. Парваная на кускі стужка старога фільма, знаёмыя кадры згасаюць на даляглядзе — даль уцягвае, паглынае іх, як сцёк усмоктвае брудную ваду з ванны. Глухое бульканне, быццам апошні, здаўлены крык тапельца, і вада з кароткім усхліпам сыходзіць у адліў. Гэтак жа знікла і ўсё тое, з чаго былі сатканыя яе сны. Ёй успомнілася ванна пасля купання, у цёплым, душнаватым паветры водар туалетнага мыла, змяшаны з слабым пахам газу; на шкляной палічцы над умывальнікам забыты памазок, увесь у засохлай мыльнай пене.