• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дом без гаспадара  Генрых Бёль

    Дом без гаспадара

    Генрых Бёль

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 285с.
    Мінск 1996
    64.15 МБ
    — Добра, добра, але толькі пасля, а зараз ідзіце.
    Яна заплюшчыла вочы, пачула гукі, якія аддаляліся, і навобмацак выключыла вентылятар. Але цішыня была невыноснай, і яна зноў уключыла яго. Пах Бразгота быццам прыляпіўся да яе шчакі: саланаваты пах поту, змешаны з вінным і табачным перагарам.
    I бракававую прадукцыю фабрык стандартных салдацкіх удоў можна, аказваецца, скарыстаць; ёй, напрыклад, суджана пазбавіць смяротнай тугі роспачнага няголенага валацугу.
    Да дома пад’ехала машына. Яна пачула голас Марціна, і ніколі яшчэ ён не здаваўся ёй такім моцным і чужым. Яна чула, як Марцін з усіх ног кінуўся ў пакой Альберта. Пачуўся смех Больды, голас Бразгота і Альберта, і, нарэшце, яна яўна пачула, як Бразгот сказаў: <Нэла, фрау Бах, ужо дома». Яна не сумнявалася, што і без гэтых слоў, па выразу ягонага твару, Альберт гэта адразу зразумеў.
    Пасля яны пачалі правяраць мячыкі для пінг-понга.
    Яна чула за сцяной цоканне цэлулоідных мячыкаў, якія стукалі аб падлогу.
    — А кашулі ж забыліся,— закрычаў Марцін,— і падручнікі!
    — He хвалюйся,— сказаў Альберт,— я табе ўсё прывязу.
    Зноў зацокалі, стукаючы па падлозе, мячыкі, затым у дзверы нясмела пастукаліся, і адразу пачуўся сярдзіты голас Альберта:
    — He ідзі туды, я ж табе сказаў. Дай маці адпачыць. Яна пасля прыйдзе да нас.
    — Праўда, прыйдзе?
    — Так. Я ж сказаў табе?!
    Нэла пачула, як перакочваюцца ў карабку цэлулоідныя мячыкі, стукаючыся адзін аб адзін. Гук гэты слабеў, аддаляўся, але і з саду ён яшчэ далятаў да яе. Пасля Бразгот сказаў Альберту:
    — Значыода, ты вырашыў нічога не прадпрымаць!
    — He, нічога,— адказаў Альберт.
    Запрацаваў матор, шум яго аддаляўся, і запанавала цішыня. Нэла была ўдзячная Альберту за тое, што ён пайшоў, не заходзячы да яе, і не пусціў у яе пакой Марціна. На кухні забразгалі талеркі: Больда ўзялася за мыццё посуду і ціха, але страшэнна фальшывячы, спявала: «Ад пагібелі ўратаваў ён увесь род чалавечы».
    Плёскат вады, бразгаценне посуду заглушалі голас Больды, але неўзабаве Нэла зноў пачула яе спеў.
    «На яго аднаго спадзяёмся».
    Зарыпелі дзверцы шафы, шчоўкнуў замок на кухні, і Больда, шоргаючы, павольна пайшла да сябе наверх.
    I толькі цяпер у поўнай цішыні Нэла пачула крокі маці. Яна хадзіла туды-сюды, як зняволены ў камеры. А вентылятар, па-ранейшаму ціха гудзеў; Нэла зусім пра яго забылася. Яна выключыла яго, але адразу ж ёй падалося, што цішыня душыць яе, выціскае слёзы з вачэй. Нэла зарыдала.
    20
    Спаткання ў летнім кафэ не адбылося: пераязджаць вырашылі сёння ж.
    У транспартнай канторы замовілі вялікі грузавік — і, як хутка высветлілася, зусім дарма. Пажыткі фрау Брылах, якая пераязджала да кандытара, не занялі і пятай часткі кузава. Пад чахламі і каляровай паперай яе мэбля ў пакоі мела «зусім прыстойны выгляд».
    Але на лесвіцы нічога не магло схавацца ад усёбачнага вока суседзяў, якія, ківаючы галовамі, назіралі за пагрузкай. Пераезд быў для іх поўнай нечаканасцю.
    Рабочыя вынеслі скрыню з-пад маргарыну, якая была напханая цацкамі, на чарзе быў Генрыхаў ложак. Гэта, уласна, былі звычайныя дзверы з прыбітымі да іх драўлянымі брусамі. Падабенства з ложкам ім надаваў толькі матрац з марской травы ды рэшткі старой фіранкі, якія былі прыбітыя па краях. На машыну пагрузілі два крэслы і стары стол... Колькі разоў узлакочваліся на яго Карл, Герт, Леа! Шафу для адзення замяняла дошка з кручкамі, заціснутая між сцякой і буфетам і завешаная цыратай. Цырата ратавала адзежу ад пылу і вадзяных пырскаў. Болып-менш прыстойна выглядалі толькі дзве рэчы: сервант, фарбаваны пад чырвонае дрэва — яго купілі два гады назад,— і ложачак Вільмы, які падарыла ім фрау Барусяк: яна болып не чакала дзяцей. Прыёмнік застаўся наверсе ў Леа — дзверы ў яго былі зачынены на замок.
    Восем гадоў пражылі яны ў гэтым пакоі, шмат разоў рамантавалі яго, бялілі столь і сцены. Але зараз, калі ён апусцеў, убоства яго кідалася ў вочы. Генрых жахнуўся: іхнія рэчы, такія звыклыя ў пакоі, на сваіх месцах, ператварыліся на вуліцы ў кучу хламу, які і перавозіць няварта было б. Кандытар стаяў тут жа і пакрыкваў на рабочых. Тыя ледзь стрымліваліся ад насмешлівых заўваг па прычыне ўсяго гэтага хламу.
    — Асцярожней! Тут шкло! — усклікнуў кандытар, калі ўбачыў, як адзін з работнікаў неахайна падхапіў кардонную скрынку з посудам.
    На твары кандытара адлюстроўвалася пакутлівая ўнутраная барацьба. Здавалася, ён сумняваўся, ці не надта вялікую цану даводзіцца яму плаціць. Двое дзяцей як снег на галаву, і ўся гэтая старызна каля дзвярэй ягонага дома — сораму не абярэшся.
    Генрыху загадалі супакоіць Вільму, якая крычала, не закрываючы рота, з таго часу, як незнаёмы чалавек пацягнуў некуды скрынку з яе цацкамі. Левай рукой Генрых трымаў за руку Вільму, у правай у яго быў ранец, у які ён разам з падручнікамі, малітоўнікам і сшыткамі ўклаў і іншую сваю «маёмасць»: бацькаву брашуру «Што павінен памятаць аўтаслесар перад здачай экзамена на падмайстра», фотаздымак бацькі і некалькі коміксаў: «Здань», «Тарзан», «Тыль Уленш258
    пігель» і «Блондзі»Лам жа ляжаў і фотаздымак жанчыны, якая мела некалі сем пудоў вагі. Тоўстая жанчына каля вілы «Элізабэт», якая была названа так у яе гонар; грот з вулканічнага туфу, у акне — мужчына з люлькай у роце і ўдалечыні на заднім плане — вінаграднікі.
    Беднасць праяўлялася ўсё болып яскрава, па меры таго як перасоўвалі мэблю і складвалі рэчы. Але не толькі гэта палохала Генрыха. Пакой апусцеў з уражальнай хуткасцю; гэта было не менш страшна. He прайшло і сарака хвілін, як усё было скончана. На голых сценах выдзяляліся толькі мясціны, дзе пшалеры не выгаралі і добра захаваліся; цёмна-жоўтыя прастакутнікі, аблямаваныя шэрым пластам пылу, засталіся на сцяне там, дзе віселі фотаздымак бацькі і рэпрадукцыя «Тайнай вячэры», і насупраць — там, дзе стаяў буфет і была прыбітая дошка з кручкамі. Маці павымятала смецце з кутоў: асколкі шкла, зліплы ў шматкі пыл, абрыўкі паперы, нейкае загадкавае чорнае рэчыва, што набілася ва ўсе шчыліны ў падлозе. Кандытар апасліва правёў пальцам па шпалерах, быццам прыкідваючы, колькі часу не сціралі пылу, які аблямоўваў цёмна-жоўтыя прастакутнікі на сцяне. Маці нечакана ўсхліпнула і шпурнула на падлогу савок. Спрабуючы супакоіць яе, кандытар злёгку прыабняў яе за плечы, асцярожна пагладзіў па галаве. Але ён нерашуча, як бы з цяжарам, рухаў рукамі, і выглядала гэта не надта пераканаўча. Маці падняла савок і зноў узялася за венік. Вільма крычала безупынку, усё парываючыся выбегчы з пакоя на пошук знесеных цацак.
    — Адвядзі яе, прашу Богам, уніз,— сказаў кандытар,— і каляску вазьмі.
    Заклапочаны, няўпэўнены выраз не сыходзіў з ягонага твару. Здавалася, раптоўнасць перасялення, у якой ён сам быў вінаваты, цяпер спужала яго. У палове пятай яна дазволіла яму пацалаваць яе руку каля локця, а ў палове сёмай — ужо пераязджала да яго.
    Пара было рухацца, пагрузка закончылася: рэчы не занялі і пятай часткі кузава. Рабочыя сядзелі ўнізе на падножцы грузавіка, паглядвалі наверх і раз-пораз свісталі, падганяючы гаспадароў.
    Генрых цьмяна помніў, як некалі даўно ім давялося пераязджаць з кватэры на кватэру. Прамільгнулі аб-
    рыўкі ўспамінаў: халадэча, дождж, дзіцячая каляска, заляпаныя граззю транспарцёры і грузавікі, маці рэжа бохан хлеба, які нехта як бы выпадкова скінуў ім з грузавіка, што праязджаў міма. Найбольш выразна ён помніў зялёную вайсковую біклажку — Герт забыўся яе пасля на нейкай будоўлі. Успомнілася, як напалохаў яго тады амерыканскі хлеб: ён быў белы, як папера.
    Восем гадоў яны пражылі ў гэтым пакоі — цэлую вечнасць.
    Генрых мог з заплюшчанымі вачамі адразу адшукаць усе каварныя трэшчыны і шчыліны ў паркеце, дзе націраць падлогу прыходзілася марудна і асцярожна, каб не парваць суконкі. Падлогу ён націраў масцікай — так патрабаваў Леа.
    Генрых ведаў на памяць, у якіх месцах пліткі паркету сядзелі нямоцна: масціка там, колькі яе ні намазвай, усё роўна залазіла ў шчыліны. Затое ў іншых месцах яна прылеплівалася да падлогі, і яе трэба было наносіць тонкім слоем.
    Ён утаропіўся на цёмна-жоўтую пляму на сцяне: тут вісеў раней фотаздымак бацькі.
    — Дык хадзі ж, чаго стаіш? — крыкнуў кандытар.
    Генрых выйшаў у прыхожую, але адразу ж вярнуўся, падышоў да маці і сказаў:
    — He забудзься, калі ласка, пра прыёмнік — ён наверсе ў Леа. У яго яшчэ наіп збанок, кубак і кансервавы ножык.
    — He, не, не хвалюйся,— сказала маці, але па яе голасу ён зразумеў, што прыёмнік, збанок і кансервавы ножык страчаны назаўсёды, як і мамін халат, што таксама вісеў у пакоі Леа. Генрыху вельмі падабаўся гэты халат — казачныя ружовыя кветкі на чорным.
    На лесвіцы стаяла фрау Варусяк і плакала. Яна кінулася да Генрыха, расцалавала яго, затым прыціснула да сябе Вільму.
    — Слаўны ты мой хлопчык,— усхліпваючы, сказала яна,— няхай хоць табе будзе там добра.
    Сталяр, які стаяў непадалёку, прабурчаў, хітаючы галавой:
    — Што тут, што там — адзін грэх!
    3-за дзвярэй пачуўся голас маці:
    — Ты гэтага хацеў, чуеш! Ты, ты, а не я! — крычала яна.
    Кандытар глуха прамармытаў нешта ў адказ, і хоць слоў нельга было разабраць, але прагучалі яны не надта пераканаўча.
    Усё часцей і ўсё болып пранізліва свісталі ўнізе рабочыя, якія чакалі. Генрых падышоў да акна ў прыхожай і зірнуў на вуліцу. Зверху кузаў грузавіка быў падобны на распоранае чэрава нейкай страшыдлы, якая памылкова праглынула лаўку старызніка. Брудныя лахманы, кульгавыя крэслы, навалены грудам хлам і на самым версе ягоны «ложак». Грузчыкі перавярнулі яго, і шэрыя дзверы адразу ж адкрылі таямніцу свайго паходжання. Зверху выразна быў бачны надпіс, што ўпрыгожваў іх: «Пакой 547. Фінансавы аддзел». Герт прывалок аднойчы ўвечары гэтыя дзверы і чатыры брусы — распілаваныя бэлькі столі. Знайшоўся ў яго і малаток з цвікамі. За пяць хвілін ложак быў гатовы.
    — Ты глянь, якая раскоша! — сказаў тады Герт.— Цяпер лажыся, адпачывай.
    Генрых лёг, і ложак сапраўды здаўся яму раскошай. I да гэтага часу, яшчэ паўгадзіны назад, ён быў перакананы ў гэтым.
    Рабочыя сядзелі на падножцы грузавіка, курылі, паглядвалі ўверх і пасвіствалі.
    «Што тут, што там — адзін грэх»,— сказаў сталяр. Генрых зноў успомніў слова, якое маці сказала кандытару два тыдні таму. Тое ж слова Леа пісаў на сцяне. Генрых горка ўсміхнуўся і падумаў, што слова «сужыцельства» і гэтае слова азначаюць, уласна, адно і тое ж. Маці выйшла з пакоя, трымаючы ў руках савок, і Генрых убачыў, што твар яе пакрыўся круглымі барвовымі плямамі. Такія плямы ён ужо неаднойчы бачыў на тварах іншых жанчын, але ў маці іх ніколі не было. Яе чорныя, заўсёды гладка зачасаныя валасы раскудлачыліся і доўгімі пасмамі падалі на лоб. Затым з пакоя выйшаў кандытар і стаў каля сталяра. Ад ягонага нядаўняга гневу не засталося і следу, і твар яго зноў меў звычайны лагодны выраз.