Дом без гаспадара
Генрых Бёль
Выдавец: Беларусь
Памер: 285с.
Мінск 1996
Рабочыя перасмейваліся, уцягваючы ў пакой яе рэчы.
Яна пачула, як кандытар нясмела спрабаваў суцішыць іх, і адразу ж уздрыгнула, калі адчула на сваім плячы лёгкую, але ўладарную руку, руку, якая нават рычаг касавай машыны сціскала, быццам штурвал карабля.
Кандытарка ўсміхнулася, але, як ні дзіўна, ва ўсмешцы яе не было прыхаванай пагрозы.
— Размяшчайцеся як дома. Вы хочаце размясціць тут сынка?
— Так.
— Гэта вы добра прыдумалі! А ўсю старызну можна вынесці ў хляўчук. Але, можа, нешта пакіньце дзецям — хай гуляюць, яны ж любяць такія рэчы.
— Канешне, гэта ж лепш за ўсякія цацкі!
Кандытарка падняла з падлогі фанеровую плітку шакаладу і выцягнула з цёмнага кута кардонны грузавік — рэкламу нейкага млына, і з усмешкай паказала на бляшаную індыянку:
— Вось гэта ўжо, пэўна, дзецям спадабаецца! — А як жа!
Ну дык вазьміце іх.
— Вялікі вам дзякуй.
— Няма за што!
I зноў лёгкая рука легла на яе плечы і ласкава, пасяброўску, паціснула іх.
— Жадаю вам шчасця!
— Дзякуй!
— Спадзяюся, вам будзе тут добра!
— 0, канешне!
—Вельмі прыемна! Да пабачэння.
— Да пабачэння!
Згортваючы мяхі, спускаючыся ў хлеў са штабялямі парожніх карабкоў, яна ўвесь час думала пра яго, пра дзядзьку Марціна, як называў яго Генрых. Нечакана для самой сябе яна там, у прыхожай, спалоханая і раззлаваная, абняла яго, чужога мужчыну. Гэта атрымалася неяк само па сабе. Яна адразу ж спахапілася і хацела адскочыць ад яго, але адчула, як ён злёгку сціснуў ёй руку, а шчакой дакрануўся на імгненне да яе шыі. А як ён паглядзеў на яе ўнізе, калі яна развітвалася з дзецьмі! Мужчына не на кожную жанчыну так глядзіць!
Яна ўсміхнулася і адсунула рваную шырму ў куце і нават здрыганулася ад нечаканасці: перад ёй на падлозе стаялі знаёмыя фанерныя фігуркі — яны пакрыліся пылам і павуціннем, але яркія фарбы да гэтага часу не вылінялі. Яна стрэсла павуцінне рукой. Так, гэта былі яны, бамбергераўскія героі германскіх сагаў, менавіта такія ж, як на малюнках. Набор такіх фігурак Бамбергер выдаваў у якасці прэміі пастаянным сваім пакупнікам. Жаўтавалосы Зігфрыд у ярка-зялёным камзоле замахнуўся кап’ём на ядавіта-зялёнага дракона. Зусім як Георгій Пабеданосец! Каля яго — Крымгільда, Фолькер і Гагена і яшчэ гэты, прыгожанькі, як жа яго звалі? Так, Гізельгер! Фанерныя фігуркі былі прыбіты да шырокай рудой планкі з ярка-жоўтым надпісам: Дамашнія локшыны Бамбергера.
Яна не пачула, як у каморку зайшоў кандытар. Ён асцярожна паклаў руку ёй на плячо.
— Усё гатова! Ідзі паглядзі свой пакой. Божа ж мой, ты зноў плачаш? Што з табой?
Яна моўчкі скінула ягоную руку з пляча, падняла з падлогі планку з фанернымі фігуркамі і, нават не глянуўшы на яго, панесла яе ў свой пакой.
Кандытар ішоў услед за ёй.
— Навошта яны табе?
— Павешу на сцяну,—адказала яна праз слёзы.
— Гэтую дрэнь! Кінь яе, я куплю табе добрыя карціны, сапраўдныя! — сказаў ён і, памаўчаўшы, ня-
смела дадаў: — Горнае возера, капліцу ў лесе або лань на лужку — усё, што ты захочаш! He вешай ты ў сябе гэтую дрэнь!
— Пакінь мяне,— сказала яна,— мне гэта падабаецца.
У пакоі панаваў ужо поўны парадак: яе сукенкі віселі ў шафе, посуд быў акуратна расстаўлены па скрынках камоду, а скрынку з цацкамі кандытар паставіў пад ложак. У куце стаяў ложачак Вільмы.
— Хіба Вільма тут будзе спаць? — спытала яна.
— Ты мяркуеш, нязручна?
— He ведаю,— нерашуча сказала яна, паставіла на камод планку з бамбергераўскімі фігуркамі і дадала: — Дзецям гэта спадабаецца!
— Гэта ж дзяшоўка, лубок! — сказаў ён і адвярнуўся.
Яна падсунула да сябе сваю сумку і пачала вынімаць адтуль дробныя рэчы. Перш за ўсё яна дастала фотаздымак мужа і павесіла яго над узгалоўем ложка на цвіку, на якім паблісквала, бы вяночак, меднае кольца ад ранейшай карцінкі.
— Навошта ж тут? — сказаў ён.
— Мне так хочацца, і пакінем гэта!
Яна выцягнула з сумкі старую запальнічку і рэзка, з грукатам, паставіла яе на камод; услед за запальнічкай — гадзіннік на зношаным скураным раменьчыку. Затым яна хуценька нахілілася, пакорпалася ў скрынцы з цацкамі і дастала брызентавы чахол, у якім Карл насіў свой кацялок. Чахол заняў сваё месца на камодзе каля гадзінніка і запальнічкі.
— Дзе мая шкатулка з ніткамі? — запытала яна.
— Вось яна,— адказаў кандытар і высунуў адну са скрыначак камода. Яна вырвала шкатулку ў яго з рук, знайшла ў ёй пілку для пазногцяў — памяць пра Леа, і паклала яе на камод каля брызентавага чахла.
— Ідзі,— ціха сказала яна,— я хачу пабыць адна.
— Я хацеў толькі паказаць табе ванную, а вось ключ ад дзвярэй кветніка на даху.
— Божа,— сказала яна,— пакінь ты мяне ў спакоі хоць на пяць хвілін!
— Навошта табе ўвесь гэты хлам? Я куплю табе новы гадзіннік і запальнічку — твая ж заржавела і не працуе.
— Божа мой! Сыдзі ты нарэшце!
Кандытар падаўся да дзвярэй.
Яна зашмаргнула штору, легла на ложак, нагамі да ўзгалоўя, і доўга глядзела на ўсмешлівага фельдфебеля на фотаздымку, што вісеў перад ёй. Справа на камодзе стаялі героі германскіх сагаў; іхняя яркая расфарбоўка была бачная нават у змроку. Яна адшукала вачыма свайго ўлюбёнца — мужнага і адначасова задумліва-пяшчотнага Фолькера ў чырвоным камзоле, з зялёнай лірай у руках. На планцы ён стаяў каля Гагена.
Яна думала зараз не пра Леа і нават не пра загінуўшага мужа, а пра яго, пра другога, чыя шчака на імгненне дакранулася да яе шыі. Яна спадабалася яму! Мабыць, ён зараз таксама думае пра яе! Ён усё зразумеў, ён дапамог ёй, і яна пакахала яго так, як нікога яшчэ не кахала. Там, у прыхожай, яна выпадкова абняла яго, але ён прыціснуў яе да сябе крыху мацней, чым гэта зрабіў бы іншы на яго месцы. Ён яшчэ вернецца, прывязе дадому Генрыха і Вільму, і яна зноў убачыць яго!
...Кандытар, не пастукаўшыся, зайшоў у пакой і на дыбачках падышоў да яе. Яна са злосцю закрычала на яго:
— Трэба стукацца, калі заходзіш! Ідзі прэч, пакінь мяне!
Кандытар пакорліва выйшаў з пакоя, прамармытаўшы нешта на парозе пра ванную, пра кветнік на даху.
Яна паднялася з ложка, зачыніла дзверы на ключ і зноў легла. Усмешлівы фельдфебель быў вельмі малады. Ёй нават няёмка ўспамінаць цяпер, што некалі яна спала з гэтым хлапчуком-шалапутам.
Кусты за плацам казармы, пах ваксы і схілены над ёй нахмураны, сур’ёзньі твар юнага яфрэйтара. Яму першаму яна дазволіла ўсё.
Знізу пачуўся рэзкі смех кандытаркі.
Затым кандытар нешта сказаў ёй, і ў ягоным голасе гучала пагроза і нават рашучасць. Са злосным буркатаннем ён падняўся па лесвіцы і рвануў дзверы.
— Зараз жа адчыні! — крыкнуў ён.
Яна не адказала яму — яна думала пра таго, іншага.
Яна яшчэ не ведала яго імя, але Эрых, Герт, Карл і Леа зніклі з яе памяці, быццам расталі на даля270
глядзе. А твар кандытара яна не магла болып сабе ўявіць, хоць ён і стаяў за дзвярыма за два крокі ад яе.
— Адчыніш ты ці не? — зноў закрычаў ён, але ягоны пагрозлівы голас толькі насмяшыў яе.
— Сыдзі,— ціха сказала яна,— я не адчыню.
I ён пайшоў.
Яна пачула, як ён спускаўся па лесвіцы і буркатаў з пагрозамі. Але яна думала пра іншага — пра Альберта, і ведала, што ён яшчэ прыйдзе да яе.
22
Спачатку яны доўга гулялі ў футбол з вясковымі хлопцамі, якіх запрасіў дзядзька Віль. Ён пра ўсё паклапаціўся: падстрыг траву, адрамантаваў сеткі на варотах. Яны гулялі з азартам, але затым Генрых раптоўна сказаў: «Надакучыла, не хачу больш». Ён пабег на веранду, дзе за сталом сядзеў Альберт, пацягваў з куфля піва і праглядаў газеты. Але і адтуль Генрых неўзабаве пайшоў. Ён абышоў вакол дома і ўсеўся на калоду каля паветкі з дрывамі. Непадалёку на зямлі ляжаў тапор дзядзькі Віля.
Тут Генрыху ніхто не перашкаджаў. Віль пайшоў у вёску спавядацца, Альберт унурыўся ў свае газеты — ён мог чытаць іх гадзінамі, не ўстаючы з месца. Вільму маці Альберта павяла на кухню. Добрая бабулька пякла там пірагі і, як заўсёды, мармытала сабе пры тым пад нос забаўныя прыказкі. «Як спячы пірог да свята, калі прыпасаў малавата?» — павольна гаварыла яна і змушала Вільму паўтараць. Але ў той атрымлівалася толькі «цукар» і «яйка», і маці Альберта весела смяялася. На кухні стаяў пах гарачага здобнага цеста, зусім як у падвале ў кандытара. На падваконні стыла бляха з гатовым пясочным пячэннем.
Потым Генрых пачуў, як і Марцін закрычаў: «Не хачу больш! Надакучыла!» Вясковыя хлапчукі пагулялі яшчэ крыху і разышліся. Голас Марціна даносіўся цяпер з веранды — Альберт вучыў яго гуляць у пінгпонг. Чуваць было, як яны перасоўваюць стол, умацоўваюць сетку. Альберт гаварыў Марціну: «Станавіся сюды! Глядзі, вось так трэба!» Заскакалі цэлулоідныя мячыкі. Іх звонкае цоканне злівалася з голасам
маці Альберта: «Яйкі трэба нам і сала, але гэтага нам мала; цукар возьмем мы, смятану і духмянага шафрану»,— гаварыла яна, а Вільма крычала: «цукар!», «яйка!» —і старая смяялася.
Хораша тут! Мячыкі цокаюць гэтак звонка, і Вільма радасна крычыць на кухні, а як толькі пачуеш голас маці Альберта, адразу ж разумееш, якая яна добрая. I дзядзька Віль добры, і сам Альберт — таксама. «Ад шафрану — пірог румяны»,— пачуўся з кухні голас старой. Слаўная якая прыказка, «шафран» — само слова нейкае смачнае! Што ні кажы, а ўсё гэта для дзяцей\ Яго не падманеш — нешта тут не так!
Генрых ведаў цяпер, што кандытар не такі ўжо і добры, як здавалася напачатку. Калі мама сказала, што яны пераедуць да яго, ён падумаў спярша: «Вось здорава». Але затым ён зразумеў, што зусім гэта не здораваі Кандытар падобны на тых «добрых» настаўнікаў у школе, якія яшчэ горшыя, чым злыя: гэтыя ўпадаюць у гнеў у самы непадыходзячы момант.
3 іншага боку, кандытар усё ж лепшьі, чым Леа. Адно ж хоць, зрэшты, зразумела: грошай у іх пэўна будзе болей.
Запальнічка дзядзькі Эрыха, мамін гадзіннік — падарунак Герта і брызентавы чахол, у якім Карл насіў кацялок, былі ў ягонай памяці непадзельныя адно з адным, быццам ляжалі на адной паліцы. Цяпер ён паклаў на гэтую паліцу і пілку для пазногцяў, што належала Леа. У мітусні збораў маці выпадкова ўсунула яе ў сваю шкатулку з ніткамі. Да своеасаблівых пахаў Эрыха, Герта і Карла далучыўся яшчэ пах Леа — пах адэкалону і памады. На кухні старая са смехам гаварыла Вільме: «Сарока-белабока кашку варыла, пірог выпякала, гасцей ззывала...» Генрых уявіў сабе, як яна месіць там жоўтае салодкае цеста, мармоча свае прыказкі, быццам добрая чараўніца заклінанні: «...raTM пальчык — дровы сек, гэты печ распаліў, гэты — ваду насіў, гэты — мукі купіў, а мезенчык малы, нічога не рабіў, прыйшоў і ўсё з’еў!» Вільма смяялася звонка і радасна.