Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Па загаду амэрыканцаў, шэф савецкай рэпатрыяцыйнае місіі генэрал Голікаў, выязджаючы з Заходняй Нямеччыны, пакінуў за сабою сотні агентаў па лягерох «перамешчаных асобаў» Нямеччыны. каб яны ўсякімі спосабамі заманьвалі беларусаў вярнуцца на «радзіму».
У савецкай зонеБэрліну, у доме 11,пры Шадоўштрасэзакватэраваў «Камітэт за вяртаньне на Радзіму», на чале якога стаяў генэрал НКВД Міхайлаў. Камітэт выдаваў газэту «За вяртаньне на радзіму», у якой хлусьліваю прапагандаю пра шчасьлівае жыцьцё ў Беларусі заахвочваў вярнуцца дадому. Генэрал Міхайлаў кіраваў усею акцыяй вяртаньня, якую выконвалі агенты, каб толькі спыніць палітычную дзейнасьць беларускае эміграцыі.
Інтэнсыўная дывэрсыйная дзейнасыдь савецкіх агентаў прадаўжалася аж да 1961 году. У гэтым годзе камітэт за вяртаньне на радзіму быў перанесены ў Менск, і да яго назову было дадзена: «I разьвіцьцё культурных сувязей з суайчыньнікамі». Свайго часу
становішча старшыні займаў Рыгор Шырма.
У выкананьні сваіх даручэньняў агенты стараліся, у першую чаргу, падарваць аўтарытэт ведамых беларускіх дзеячоў у вачох беларускае эміграцыі й у вачох грамадзтва краіны, у якой пражывалі, абві навачваючы іх у ваенных злачынствах, у калябарацыі зь немцамі, у здрадніцтве Бацькаўшчыне, у нацыяналізме, у контррэвалюцыі, у шпіянажы, у паклёпах на савецкую уладу, і Бог ведае яшчэ ў чы.м. Распаўсюджвалі ўсякія фальшывыя весткі прыватнымі лістамі пад рознымі прозьвішчамі й псэўданімамі, каб гэтым выклікаць закалот унутры беларускіх арганізацыяў і выклікаць недавер да сваіх кіраўнікоў і палітычных дзеячоў. Вэрбавалі пераважна знаных на эміграцыі людзей вярнуцца ў БССР. Ім нават удалося заахвоціць двух эмігранатаў: Курагу-Скрагу ў Англіі й Тодара Мазуру ў Англіі — вярнуцца на радзіму, дзе яны памагалі ліць бруд на беларускую эміграцыю. Яны змаглі падшукаць або заангажаваць агентаў у беларускіх арганізацыях, якія ім перадавалі весткі з грамадзка-паліычнай дзейнасьці паасобных дзеячоў і дастаўлялі адрасы для высылкі ім свае прапаганды.
У шматлікіх выпадках, спэцыяльныя агенты КДБ прымянялі тэрарыстычныя меры й забойствы, ахвярай якога паў (быў забіты) ў Мюнхене 7 верасьня 1954 году Леанід Карась. А пісьменьнік Усевалод Краўчанка, удзельнік турыстычнай групы ва Францыі пакончыў з жыцыдём самгубствам, выпаўшы праз вакно свайго гатэлю 27 чэрвеня 1961 году. Французская паліцыя ў сваім сьледстве сьцьвердзіла, што за ім цэлы час сьледкавалі два агенты КДБ. У сваім тэстамэнце Краўчанка напісаў, што ён быу верны свайму народу.
Пад кіраўніцтвам КДБ СССР, Камітэт за вяртаньне на радзіму ў газэце «Голас Радзімы» ды іншых рэспубліканскіх і саюзных газэтах, а таксама ў масава выдаваных брашурах і кнігах, прадаўжаў да паловы 80-х гадоў абвінавачваньне беларускіх нацыянальных і грамадзкіх дзеячоў на эміграцыі ў розных злачынствах, даказваючы непраўдзівымі й выдуманымі фактамі або падробленымі дакумэнтамі.
КДБ і беларускія прыстасаванцы. абвінавачваючы Кастуся Мерляка. стараліся апраўдаць злачыствы Маскоўшчыны ў Беларусі, а гэтым самым апраўдаць у гэтым свой уласны ўдзел.
В.Мацкевіч у «Голасе Радзімы» № 28(1137) 1969 г. піша:
«У 1939 годзе Заходнюю Беларусь вызваліла з-пад польскага ярма
Чырвоная армія. Беларусы шчыра віталі чырвонаармейцаў. Дваццацігадовы дзяцюк Канстанцін Мерляк стаяў у натоўпе і ляніва махаў рукою, нібы вітаючы савецкія танкі». Што беларусы віталі шчыра чырвонаармецаў, то ёсьць вялікі сумніў, але што Канстанцін Мерляк вітаў ляніва, то гэта праўда.
А.Будзейка ў «Голасе Радзіме» №39 (623) піша: «Потым Мерляка бачылі ў Карэліцкім раёне, там ён ужо быў інспэктарам па крэдыту і «нават зьбіраўся ўступіць у камсамол». Канстанцін Мерляк ня быў інспэктарам крэдыту, а быў старшым крэдытовым інспэктарам Дзяржбанку СССР і заступнікам упраўляючага Дзяржбанку, калі той адсутнічаў. Аднак абсалютна няпраўда, што Канстанцін Мерляк зьбіраўся ўступіць у нейкі там камсамол.
А. Будзейка піша далей: «Потым Рагуля, які тады камандаваў батальёнам БКА зрабіў Мерляка намесызікам па забяспэчаньню сваіх жаўнераў. Стараючыся выслужыцца перад акупантамі, Мерляк абіраў мясцовых сялян і забясьпечаваў харчамі». Намесьнікам камандзіра Рагулі Мерляк ня мог быць, бо ён ня меў рэгулярнае вайсковае падрыхтоўкі, а быў толькі гаспадарчым афіцэрам. Што Мерляк абіраў мясцовых сялян, каб забясьпечыцьжаўнераў, тоабсалютная няпраўда.
Ч.Трухан «Голас Радзімы» № 86(670) 1962 піша: «У Мерляка былі сувязі зь нямецкімі базамі забяспячэньня ў Наваградку, Наваельні адкуль ён атрымаў адзеньне, зброю, боепрыпасы, харчаваньне. Рагуляўцы знаходзіліся на поўным нямецкім утрыманьні». Дык, таварыш Будзейка, вашая мана вылезла наверх.
Ч.Трухан у гэтым самым нумары пісаў: «Не сустрэўшы партызанаў, Рагуля распраўляўся з мірным насельніцтвам. Людзі абвінавачваліся й за гэта жорстка караліся».
Эскадрон кавалерыі, пазьней папоўніўшы змабілізаванымі жаўнерамі, ператварыўся ў батальён БКА, камандзірам якога быў капітан Барыс Рагуля. Гэты батальён меў за заданьне бараніць беларускае жыхарства ад бандаў і «мсыдіўцаў», якія рабавалі й ліквідавалі расстрэламі нявінных людзей. Далей таксама бараніў беларускае насельніцтва ад нападаў і расстрэлаў. польскімі нацыяналістамі з А.К.А. Батальён БКА ніякіх карных акцыяў не праводзіў, нічога ў нікога не забіраў і не забіваў, а наадварот яшчэ дапамагаў пакрыўджаным «мсьціўцамі» (палякамі й немцамі) розным чынам. Батальён БКА стаўся вельмі папулярным сярод беларускага грамадзтва й яго
папулярна называлі рагуляўцамі й шчыра ўсюды віталі.
А што датычыцца афіцэра забесьпячэньня Канстанціна Мерляка, то яго функцыя вымагала толькі атрымоўваць і дастаўляць харчы, вопратку (мундзіры) і зброю ў батальён. Ён ніколі беспасрэдна ня браў удзелу ў ніякіх акцыях і экспэдыцыях. К.Мерляк, на працягу свайго жыцьця, ніколі ня выстраліў у бок чалавека. Усякія абвінавачваньні, прыпісаныя Мерляку. выдуманыя пасьля вайны дзеля яго дзейнасьці за вызваленьне Беларусі з-пад расейска-камўністычнага панаваньня.
Нейкі В.В.(«Голас Радзімы» № 699(854) 1964 г.) пытаецца: «Хто-жтакі Кастусь Мерляк, які так старанна выступаў за Бары?» (Гольдвотэр. кандыдат на прэзыдэнта ЗША ў 1964 годзе). Адказваючы на гэтае пытаньне, аўтар піша: «Гэта ён паслаў яму (Мерляку) тэлеграму, пасеяў у душы яго сяброў па здрадніцтву ілюзарную надзею на так званае «вызваленьне» Беларусі».
А.Стук «Прафэсія іх здрада» (Мн. 1969) пісаў: «Што-ж датычыць спрыту, кемлівасыді й энэргіі, то яму іх не пазычаць. Хто калі не ён, Кастусь Мерляк, у часы прадвыбарчай кампаніі заключыў саюз з Гольдвотэрам, дамогся яго абяцаньня падтрымаць вызвольны рух, калі выбяруць прэзыдэнтам. He яго, вядома, Кастуся Мерляка віна, што Гольдвотэра пракацілі на вараных». А далей А.Стук прадаўжаў: «I што атрымалася? Так як ён Кастусь Мерляк прадбачваў, яму на ўсё жыцьцё запомніліся тыя пранікнёныя словы прэзыдэнцкага пасланьня « Л. Д. Джонсан, Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі, гэтым самым абвяшчаю Тыдзень Паняволеных краін. Я заклікаю народ Злучаных Штатаў Амэрыкі адзначыць гэты тыдзнь адпаведнымі цырымоніямі справядлівых імкненьняў усіх людзей да нацыянальнай незалежнасьці й чалавечай свабоды». На такія абвінавачваньні адказваць няма патрэбы.
Нейкі З.Н. («Голас Радзімы» №8 (665) 1962,) у гэтай справе пісаў: «На сустрэчы з нагоды абвешчаньня Тыдня Паняволеных народаў гэтае пытаньне Мерляк абмярковаў з Джонсанам. і той хіба даў на гэта згоду ».
Ільля Гурскі («Полымя» № 12(488) пісаў: «Мерляк у Нью Ёрку завязаў сувязь з такімі кангрэсмэнамі Злучаных Штатаў, як Самуэль Стратан. Д.Рычардсан. спэцыяльным прадстаўніком горада Джонам Бэрнам, губэрнатарам штата Нью Ёрк Нельсанам Ракфэлерам і ды-
рэктарам Фэдэральнага бюро па расьледаваньню антыамэрыканскай дзейнасьці Эдгарам Гувэрам».
Кантакты й сувязі з палітычнымі дзейнікамі ў вольным сьвеце, асабліва ў ЗША, розныя дэмаршы, мэмарандумы, рэзалюцыі й прамовы, робленыя беларускай эміграцыяй, а ў даным выпадку Канстанцінам Мерляком, раскрывалі народагубную палітыку Масквы ў Беларусі, жудасную русыфікацыю. Паказвалі, што расейска-камуністычны імпэрыялізм ня ёсьць у інтарэсах беларускага народу. што ўрад БССР не зьяўляецца выканаўцам волі свайго народу, а выканаўцам загадаў Масквы. Дзеля гэтага беларуская эміграцыя лічыла сваім абавязкам дэмаскаваць хлусьню Масквы й інфармаваць пра праўдзівы стан у Беларусі на Захадзе. Такую дзейнасьць Масква называла «паклёпам савецкага ладу», за што строга каралі, але эміграцыі не магла нічога зрабіць, акрамя як пісаць фальшывыя памфлеты.
В.Раманоўскі, «Голас Радзімы» №37(722), піша: «У ЗША, ФРГ, Англіі, Канадзе й іншых капіталістычных дзяржавах знайшлі прыстанішча й апеку Астроўскі, Абрамчык, Кушаль, Рагуля, Станкевіч, Мерляк і іншыя злачынцы й здраднікі беларускага народу. У гады вялікай Айчыннай вайны яны былі актыўнымі саўдзельнікамі й памагатымі фашысцкіх захопнікаў і разам зь імі люта распраўляліся зь іншым народам.»
В.Казлоў, Старшыня прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, «Нзвестмя» 6 лістапада 1965 г.: «Вся нсторня Белорусснн с древнмх времен неразрывно связана с Россмей. Трудно провестн грань между культурой н обшностью мнтересов нашнх народов Несмотря на это до снх пор не затнхает злобный голос групкн белорусскнх буржуазных нацмоналнстов Островского, Абрамчнка. Станкевнча, Рогулн, Мерляка, Кушеля н другнх провокаторов давнымдавно бежавшнх за граннцу... Онн. дескать, хотят вндеть Белоруссню «незалежнай»—прямо говоря, оторвав ее от Союза Советскчх Соцмалмстмческнх Республнк».
Аб супрацоўніцтве зь немцамі, аб удзеле ва ўсіх злачынствах, учыненых гітлераўцамі падчас акупацыі Беларусі ў 1941-1944 гадах, пісалі ў савецкіх газэтах і абвінавачвалі нявінных людзей бяз ніякіх доказаў,такія асобы як: Леанід Прокша, Сяргей Новік-Пяюн, А.Будзейка, Мікола Заруцкі, В.Раманоўскі, В.В. Ражко-Ружыцкі, В.Мацкевіч, Ільля Гурскі, М.К., А.Стук, Макар Пасьлядовіч, I. Сачанка, Уладзімер Ла-
дысёў, Мікалай Сташкевіч, Уладзімір Бягун, З.Жураўлёў, Сяргей Кажан ды іншыя, некаторыя зь іх расейцы.
Кожны зь іх, пералічваючы сьпіс«злачынцаў», у якім заўсёды былі адны й тыя-ж самыя асобы, з дадаткам іншых (у залежнасьці ад абставін) як пісьменьнікаў, працаўнікоў культуры ці грамадзкіх дзеячоў. 3 гэтага выглядае, што яны абвінавачвалі ў сутнасьці за дзейнасьць на эміграцыі, якая раскрывала жудасьці чырвонай Масквы.