Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
28 травеня 1988 году ўправа фундацыі ймя П.Крэчэўскага складалася: Ф.Бартуль—старшыня, Я.Запруднік —сакратар, М.Заморскі—скарбнік, А.Шукелайц, др. В.Кіпель—сябры ўправы. Мікола Заморскі памёр 18 чэрвеня 1988 году, хто яго заступіў няведама.
Псторыя фундацыі імя П.Крэчэўскага ячшэ не закончана
Ньі" L/ж. // сакаыка 199S і
Спатканьне з др.А.Мальдзісам ізьлева' ; /. Бураўкіным, Нью Ёрк. 29 верасьня 1991 /
Частка чацьвёртая
Хто каго мае судзіць?
Васіль Раманоўскі, па прафэсыі «гісторык», у сваёй кнізе «Саўдзельнікі ў злачынствах» (выдавецтва «Беларусь», Менск 1964) на бачыне 17цьвердзіць:«у выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ дабіўся свабоды й незалежнасьці, упершыню ў гісторыі стварыў сваю сувэрэнную дзяржаву—Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. Пры падтрымцы й бескарыснай дапамозе вялікага расейскага народу».
Гэтаёсьцьнятолькі цьверджаньне В. Раманоўскага, але й ураду ды Камуністычнай партыі СавецкагаСаюзу, бо-ж цэнзура недапусьцілаб нават інакш падумаць, а ня толькі пісаць. Тое, што Кастрычніцкая рэвалюцыя й бескарысная дапамога вялікага расейскага народу далі беларускаму народу свабоду й незалежнасьць абсалютна не адпавядае праўдзе.
У сваёй кнізе Раманоўскі выхваляе й выносіць пад нябёсы дабрату братняга й вялікага расейскага народу й мудрасьць Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, а беларускаму народу закідае за гэта няўдзячнасьць і абвінавачвае ў немаверных злачынствах падчас акупацыі немцамі Беларусі ў 1941-1944 гадах.
Цяперака пакажам хлусьню «гісторыка» Раманоўскага пра «дабрату» вялікага расейскага народу й «дапамогу » роднае камуністычнае партыі ў разьвіцьці шчасьлівага жыцьця ў Беларусі перад другой сусьветнай вайною (1939-1945) і пасьля, аж да 1990 году.
Незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі была абвешчана Актам 25 Сакавіка 1918 г. ў Менску Радай, выбранай на Ўсебеларускім Кангрэсе ў сьнежні 1917 году.
Бальшавіцкі зьезд у Смаленску 1 студзеня 1919 году прыняў пастанову стварыць Беларускую СавецкуюСацыялістычную Рэспубліку безудзелу беларусаў,атолькі пры невялічкай колькасьці беларускіх камуністаў.
18 сакавіка 1921 расейскія бальшавікі Рыжскім дагаворам аддалі палякам Заходнюю Беларусь без удзелу нават беларускага камуністычнага ўраду.
У 1933 годзе па загаду мудрае й добрае партыі ў Маскве зьмянілі беларускі правапіс, робячы гэтым беларускую мову падобнай да расейскае.
У 1935 г. ворганамі НКВД былі зьнішчаныя 1,778 назваў беларускіх кніжак, тыражом у 12 мільёнаў.
У гэтым часе «любімы бацька народаў» Сталін ізсваімі азьвярэлымі чэкістамі задумаў ажыцьцявіць ленінскую ідэю—калектывізаць сельскую гаспадарку. Калектывізацыя праводзілася пад лёзунгам «клясавай барацьбы з кулацтвам».
Сталіну моцна імпанаваў фюрэр Нямеччыны Птлер, бо яго ня толькі баяліся, але і паважалі у цэлым сьвеце, ад чаго Сталін быў вельмі зайдросны. Кабстацца, прынамсі, роўным, ён пачаў палытычна заігрываць і паддобрывацца Гітлеру, што давяло 23 жнівеня 1939 году да падпісаньня дагавару праз Рыбэнтропа й Молатава аб не агрэсыі, адначасна ўстанаўляючы зоны дамінацыі ўва Ўсходняй Эўропе.
За згодаю Савецкага Саюзу немцы напалі на Польшчу 1 верасьня 1939 году. Чырвоная армія 17 верасьня «вызваліла» Заходнюю Беларусь і далучыла да Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
15 чэрвнея 1940 году ўрад Савецкага Саюзу аддаў летувісам г.Вільню зь вялікім кавалкам беларускае тэрыторыі, нават ня пытаючыся ўраду БССР, падводля раманоўскай незалежнай БССР.
He пасьпелі закончыць «вызваленьне» Беларусі, як сябры Сталіна, Бэрыі й Цанавы пачалі займаць кіруючыя становішчы ды рабаваць беларускае насельніцтва. За паўгода іх наехала ў Заходнюю Беларусь больш, чымся палякаў за 20 гадоў панаваныня.
Ад 1940 году да ўдару немцаў на СССР у сорак першым без перапынку ішлі ў Сібір, у лягеры сьмерці, эшалоны, набітыя бітком «шпіёнамі», «кантррэвалюцыянерамі», кулакамі ды сябрамі Камуністычнай партыі ЗаходняеБеларусі, якіхусіх разам асудзілі «ворагамі народу».
Вялікі расейскі народ пад кіраўніцтвам «міралюбных і мудрых» кіраўнікоў роднае камуністычнае партыі Савецкага Саюзу сваёй бескарысьлівай падтрымкайад 1925да 1941 годузьнішчылібеларускага насельніцтва больш за 3,600,000 чалавек. Зьнішчылі беларускую культуру, скасавалі яе мову, зруйнавалі помнікі беларускае мінуўшчыны, узнагародзілі беларускаю зямлёю РСФСР 1 другія суседнія рэспублікі, а самае галоўнае—адабралі годнасьць быць чалавека.м 1 беларусам. Савецкая дабрата выяўлялася ў тым, што штодзённа кармілі беларускі народ прапагандаю, выхваляючы братні расейскі народ, «вялікадушнасьцьсваіх правадыроў» і «мудрую» партыюбальшавікоў.
Дзякуючы ўсім ім беларускі народ мае сваю незалежнасьць, свабоду. шчасьлівае сацыялістычнае жыцьцё й забясьпечаную ахову ад капіталістычных захопнікаў доблеснай і непераможнай Чырвонай арміі, якая будзе біць ворагаў камунізму на іх собскай зямлі.
Усё аказалася пустою прапагандаю, калі Гітлер 22 чэрвеня 1941 году ўступіў у вайну з Савецкім Саюзам На другі дзень «доблесная й непераможная» Чырвоная армія, разам з прапагандыстамі. палітрукамі, энкэвэдыстамі. упаўнаважанымі й усякага роду ўпраўляючымі хутка ўцякалі на ўсход. Дарогі былі заваленыя вайскамі, танкамі й рознага калібру транспартам. Да гэтага «пільныя» чэкісты тысячамі гналі на ўсход «ворагаў народу», змучаных пры будове аэрадромаў у Заходняй Беларусі.
На пяты дзень вайны, 27 чэрвеня, нямецкія войскі занялі Менск, а па нейкім часе занялі ўсе землі Беларусі.
Любімы «бацька Сталін», «родная» партыя й ўся камуністычная зграя пакінулі «ашчасьліўлены» беларускі народ наласку фашысцкаму акупанту.
Беларускі народ, перажыўшы жудасьці, нанесеныя Савецкім урадам ды народагубнаю палітыкаю Масквы, зразумеў, што няма ніякага выхаду, як бараніцца ад захопнікаў і панявольнікаў аднолькава, як ад чырвонага камунізму, так і ад чорнага фашызму.
Кастусь Мерляк шмат раней ацаніў становішча й зрабіў высноў, што ён за камунізм змагацца ня будзе, а тым болыв за ўстанаўленьнс палітыкі расейскага рэжыму з Масквы. Ён вярнуўся ў Наваградак і ўліўся ў агульнае жыцьцё беларускага грамадзтва.
Палажэньне ў акупаванай немцамі Беларусі было вельмі цяжкое. Нямецкая палітыка мянялася так хутка, як мянялася сытуацыя на фроныде. Немцы нішчылі ўсё, штостаяла перашкодай. да перамогі. He разьбіраючыся, хтовінаваты,а хтонявінны, забівалі й палілі аднолькава як людзей, так і маёмасьць. Гэтыя зьверскія мерапрыемствы немцаў супраць беларускага жыхарства былі выкарыстаныя з аднаго боку палякамі, а з другога савецкімі партызанамі.
Астаткі польскае адміністрацыі Заходняе Беларусі заварушыліся й пачалі прабівацца ў нямецкую цывільную адміністрацыю, робячы фальшывыя даносы на сьведамых і дзейных беларусаў, маўляў, яны зьяўляюцца камуністамі.
Для іх гэта была справа няновая. I раней яны абвінавачвалі беларускіх дзеячоу, у сувязях з камуністамі. А польскі ўрад садзіў іх у канцэнтрацыйны лягер у Бярозе Картузкай. Пазьней на тэрыторыі Заходняй Беларусі паявіліся польскія адзінкі А.К.А.(Армія Краёвай Абароны), якія атрымоўвалі зброю ад немцаў і праводзілі забойствы сьвядомых і дзейных беларусаў і тэрарызавалі агульна грамадзтва.
Астаткі разьбітае Чырвонае Арміі. якія прыхавалі беларускія сем’і, баючыся, што будуць захопленымі немцамі ў палон або на працу ў Нямеччыну, пайшлі пазьней у лес. Пачалі арганізоўвацца ў банды, заахвочваючы да сябе мясцовых лодыраў,крымінальнікаў. Замест каб праводзіць акцыі супраць немцаў, яны займаліся рабаваньнем беларускіх вёсак. Банды, якія сябе называлі партызанамі, праводзілі правакацыйныя акцыі, каб паказаць, што сяляне супрацоўнічаюць з «партызанамі», а не зь немцамі. Немцы, каб запабегчы «даставаў партызанам», пачалі праводзіць крывавыя экспэдыцыі, не разьбіраючыся ў чым справа: палілі вёскі, працаздольных забіралі ў Нямеччыну на прымусовую працу, а рэшту: старых, жанчын і дзяцей — забівалі й палілі. Правакацыйная акцыя ўзмоцнілася, калі савецкаекамандаваньне зарганізавала Беларускі партызанскі штаб на чале з Панамарэнкам. У 1943 годзе пачалі скідаць на парашутах камандзіраў, якія замест каб вясьці збройнае змаганьне зь немцамі, праводзілі чысткі ў вёсках, абвінавачваючы ні ў чым нявінных людзей за супрацоўніцтва зь немцамі. 3 партызанаў-бандытаў яны сталіся мсыдіўцамі, а пазьней героямі Вялікай Айчыннай вайны за тое, што мсьціліся на нявінных беларусах.
Беларусы пад акупацыяй выкарыстоўвалі ўсякія магчымасыді. якія былі дазволеныя, а ў большасьці канспіратыўна праводзілі сваю дзейнасьць. Была зарганізавана паліцыя, якая ўтрымоўвала парадак. школы з пачатковай і сярэдняй асьветай ды ахова здароўя. А самае важнае, што беларуская адміністрацыя рабіла (ці ў многіх выпадках прабавала, інакш нельга было) абараняла людзей перад нямецкімі ўладамі. Гэта была цяжкая й небясьпечная праца За нялюдзкія, a часта зьверскія загады, пастановы й мерапрыемствы, рабіліся дэмаршы й пратэсты ўва ўсе акупацыйныя ўстановы, пачынаючы ад ваенных камэндатураў, для камандзіраў ахоўных аддзелаў, а канчаючы на акруговых і раённых камісарыятах цывільнае адміністрацыі. жандармэрыі, палітычнае паліцыі (СД), будаўніцтва (ОТ) і гаспадарства
(ЦТГО). За пратэсты й дэмаршы нямала беларускіх патрыётаў заплацілі сваім жыцьцём або цяжкім зьняволеньнем у Нямеччыне.
Але гэтага было мала, трэба было бараніць вёскі. якія гарэлі днём і ноччу. Прэзыдэнтам Беларускае Цэнтральнае Рады праф.Р.Астроўскім была аб’яўленая 2 сакавіка 1944 году агульная мабілізацыя ў Беларускую Краёвую Абарону, каб збройна бараніцца ад злачынстваў, незалежна ад якога колеру й бяз розьніцы ад таго ці іншага акупанта Беларусі. Нажаль, было мала часу, каб зарганізаваць належную абарону. Ды ўжо асталося мала чаго бараніць — край быў зруйнаваны. Чырвоная армія прыбліжалася да Менску. Распачалася масавая эміграцыя на Захад.
Чырвоная армія заняла Менск 3 ліпеня 1944 году. Каты дзяржаўнай бясьпекі НКВД і СМЭРШ пачалі распраўляцца зь беларусамі, якія не змаглі выехаць. Адных расстрэльвалі, другіх высылалі ў лягеры сьмерці, а трэціх бралі ў армію й пасылалі на першую лінію фронту, адкуль вярнуліся дадому толькі адзінкі.
Другая сусьветная вайна закончылася для ўсіх народаў 9 травеня 1945 году, але распачалася дывэрсыйная вайна Савецкага Саюзу супраць беларускае эміграцыі. Яе дзейнасьць за вызваленьне Беларусі, за доказы й сьведчаньні жывых людзей у вольным сьвеце аб злачынствах і генацыдзе беларускага народу моцна ўстрывожыла крэмлёўскіх катаў.