Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Гэта была самая неабдуманая й блізарукая палітыка М.Абрамчыка й яго дараднікаў. Яна прывяла да дэзарганізацыі ў Радзе БНР, падзел у Ныоёркскім аддзеле БАЗА, цывільны суд БАПЦ і падзел прыходу ў Брукліне, Нью Ёрк. У выніку царкоўнага суду ў 1968 г. БАПЦ пачала ізноў судзіццца ў 1980 годзе й пакуль не відаць пазытыўнага выніку.
У міжчасе, ад 1968 году, К.Мерляк і людзі, што адчувалі правільнасьць яго дзеяньня, зарганізаваліся ў Беларуска-Амэрыканскае Аб’яднаньне ў Нью Ёрку, арганізавалі новы праваслаўны прыход у Рычмон Гіл, Нью Ёрк, збудавалі новую царкву й незалежна ад нікога моляцца й працуюць. А галоўнае, пазбавіліся сварак, інтрыгаў і непатрэбнае валакіты.
Ад часу, калі я пазнаў К.Мерляка, аж да сёньня, я ўпэўніўся ў адной справе: за што-б ён ні браўся, было зроблена; да каго-б ў арганізацыях ён ні зьвяртаўся, каб нешта было выканана, было выканана, ніхто не адмаўляў нэгатыўна. Каб асоба карысталася падобнымі здольнасьцямі ці аўтарытэтам, яна мусіць мець у сабе задаткі калі ня генія, дык чалавека, народжанага лідэрам, кім, я лічу, ён і ёсыдь.
Toe, што сталася пасьля гутаркі К.Мерляка з прэзыдэнтам М.Абрамчыкам «сам-насам» у 1960 годзе, прайшло, рэч непаваротная. Аднак над гэтым можна разважаць і даходзіць да пэўных высноваў: як трэба й як ня трэба рабіць. Хоць тут вяжацца пытаньне аднаго чалавека (К.Мерляка) й выглядала-б нязьменных людзей няма, усё-ж агульная справа пацярпела ў лягеры крывічоў. I пацярпела настолькі, што сёньня (ужо 20 год) церпяць БНР, арганізацыі й, асабліва, БАПЦ. бо ня могуць выбрацца із зачараванага кола. Браў-бы удзел пасьлядоўна ў гэтым арганізованым жыцьці К. Мерляк, напрошваецца адказ, ўсё было-б лепш. Але так ня сталася.
Дарагія чытачы! Далей перад Вамі кніжка Кастуся Мерляка. Яна напісана адкрыта й шчыра: аб сабе, сваёй дзейнасьці, аб дакладным прабегу часу ў жыцыді беларускай эміграцыі (1945-1990 гг.). Лёгка чытаецца й асабліва павучальная.
Васіль Шчэцька.
Рычмонд Пл, 28 сьнежня 1991 г.
Частка першая
Паходжаньне — мясцовасыдь
Канстанцін Мерляк нарадзіўся ў вёсцы Дзетамля 25 сьнежня 1919 году. Вёска Дзетамля мела ў 1932 годзе каля 40 двароў, якія былі раўнамерна распаложаныя па абодвух бакох вуліцы.
Пасьля камасацыі ў 1932—1933 гадох дамы ў вёсцы парадзелі. бо, прынамсі, адна трэцяя гаспадарак перабралася на хутары. Сям’я Кастуся таксама перабралася ў 1934 годзе на хутар за рэчку, якая ўпадала ў Нёман. Вёска Дзетамля, як і навакольныя чатыры вёскі, была спаленая немцамі ў сьнежні 1942, пад час акцыі супраць партызанаў. Пасьля вайны, пачынаючы ад восені 1944 году, вёска Дзетамля паволі пачала адбудоўвацца ў тым самым парадку, у якім знаходзілася перад вайною. Яна акружаная лясамі. 3 адного боку—лесам графа О’Рурке. Паводля мясцовай легенды, граф О’Рурке быў ірляндзкага паходжаньня. Ён дастаў у гэтым раёне ў падарунак вялікі маёнтак ад цара Аляксандра 1 за спаленьне маста на рацэ Бярэзіна падчас адступленьня арміі Напалеона з-пад Масквы ў 1812 годзе. 3 другога боку вёска была акружаная лясамі, якія належалі да гаспадароў вёсак Дзетамля, Пудзіно й Васілевічы.
Вёска Дзетамля геаграфічна знаходзіцца ў 4 км ад Нёмана, 4 км ад вялікае вёскі Ацьмінава, 12 км ад Бярозаўкі над Нёманам, у якой пабудаваная вялікая сусьветнай славы шкляная гута «Нёман», 22 км ад мястэчка Іўя, 12 км ад мястэчка Ўселюб, дзе пры Польшчы знаходзіліся гміна, паліцыя, праваслаўная царква, каталіцкі касьцёл, рэзыдэнцыя графа О’Рурке, каса Стэфчыка, бровар і нямала жыдоўскіх крамаў, а таксама ў 24 км ад горада Наваградак.
Адрас пры Польшчы быў: Wies Dzietomla gmina Wsielub powiat Nowogrodzki, woj. Nowogrodzkie.
Адрас сучасны: Рэспубліка Беларусь, Горадзенская вобласьць, Наваградзкі раён. сельсавет Ацьмінава, вёска Дзетамля
Паходжаньне —Радня *
Прозьвішча Мерляк або Мярляк пісалася ў розным часе й краінах як Mierlak. Merlak, Marlak, Merlack. Прозьвішча Мерляк ня ёсьць распаўсюджаным у Беларусі, і ягонае глыбейшае паход жаньне няведамае. Аднак устаноўлена, што ў 1861 — 1863 гг. два браты: адзін зь якіх Несьцер, (другога імя няведама) атрымалі надзел зямлі, даны царом, Аляксандрам II.
Несьцер атрымаў свой надзел з аднаго канца вёскі, а ягоны брат з другога. Такім чынам, у Дзетамлі стварыліся дзьве лініі сем’яў Мерлякоў.
Вінцусь Мерляк, другі сын Несьцера (а іх было трох), дзед Кастуся, быў жанаты з Аксіняй Кірэл зь вёскі Воркавічы. Яны мелі трох дзяцей: Анну (цётка Кастуся), Ільлю (бацька Кастуся) й Юрыя (дзядзька Кастуся).
Ільля, сын Вінцуся й бацька Кастуся, нарадзіўся 2 жнівеня 1886 году (па новаму стылю ў дзень прарока Ільлі), а памёр 1 сакавіка 1971, пражыўшы 85 гадоў. Ён закончыў Наваградзкае «городское учмлнше» й да вайны 1914 году быў настаўнікам мясцовай школы. 3 пачаткам першай сусьветнай вайны быў змабілізаваны ў Расейскую армію. У арміі служыў інтэндэнтам, займаючыся даставай вопраткі, прадуктаў і зброі для войска на нямецкім фронце. У 1918 годзе, па загаду Рэвалюцыйнага Камітэту, Ільлю арыштавалі ў Пецярбурзе за тое, што супраць загаду бальшавікоў здаць ім эшалон зброі, ён адправіў яго на фронт. За гэта яго й ягоную каманду меліся паставіць пад расстрэл, але Ільлі ўдалося ўцячы ды схавацца ў пляменьніцы жонкі, якая жыла ў Пецярбурзе.
Вярнуўшыся ў Дзетамлю, Ільля заняўся сваёю гаспадаркаю. Бацькоўскі надзел быў падзелены з братам Юрыям, які ў 1932 годзе выэміграваў у Бразылію з ўсёй сям’ёю (бо гаспадарка ня была вялікай). Старэйшы брат Ільлі й Юркі, Янка, памёр у маладым веку.
Акрамя надзелу зямлі была, як называлі, «купча», 10 дзесяцін (прыблізна 14 гэктараў) лесу недалёка ад Нёмана. Гэты лес быў ас-
* A Genealogy of the Mierlak Family, by Constant Mierlak, New York, 1980
наўным жаралом грашовага даходу. Лес Ільля прадаваў патроху, кожны год на «папяроўкі» (ёлка ішла на паперу) і сплаўляў Нёманам за граніцу. Алешына дастаўлялася ў Бярозаўку на формы шкляных вырабаў у гуце «Нёман». Да гэтага яшчэ даходзіў даход з продажу семя лёну й адкормленых парсюкоў.
Пад Польшчай Ільля быў радным гміны Ўселюб, здаецца, толькі адну кадэнцыю і солтысам вёскі Дзетамля некалькі кадэнцыяў да верасьня 1939 году.
Вольга Цехановіч, дачка Антона, жонка Ільлі (яны пажаніліся ў 1912 годзе) і маці Кастуся, нарадзілася ў 1890 годзе ў вёсцы Яўсевічы каля Вераскава, Любчанскага раёну Горадзенскай губэрні Памерла 25 кастрычніка 1942 году, пражыўшы 52 гады. Вольга была наймалодшая ў сям’і, мела двух братоў: Аляксандра й Юліяна й чатырох сясьцёр: Анну, Антаніну, (дзьвюх сёстраў імёны няведамыя).
Ільля й Вольга мелі пяцёра дзяцей: Аўгена, Канстанціна (Кастуся), Івана, Алену (яе клікалі Лёлька) і Мікалая.
Старэйшы брат Кастуся Аўген памёр у 1929 годзе, пражыўшы ўсяго 15 гадоў.
Іван, малодшы брат, нарадзіўся ў Дзетамлі ў 1921 годзе. Скончыў паўшэхную школу пры Польшчы. У 1944 годзе яго змабілізавалі ў Чырвоную армію. На паўдзённым фронце ён браў удзел у штурме Будапэшту й Вены. Пасьля вайны ў канцы 1946 году ажаніўся з Стэфаніяй Грушай. Зараз жыве ў Дзетамлі. Працаваў у калгаснай кузьні. (Калгас у Дзетамлі быў сарганізаваны пасьля вайны. Ён абдымаў яшчэ другія 4 вёскі з управаю ў вёсцы Ацьмінава).
Іван і Стэфа маюць чацьвёра дзяцей: Тамару, Ірэну й Канстанціна (яны блізьняты) й Аўгена.
Тамара скончыла пэдагагічны інстытут, пражывае ў Бярозаўцы. Ірэна закончыла гандлёвы інстытут ў Маскве. Там выйшла замуж за аднаклясьніка Капітанава й цяперака жыве зь сям’ёй у Гомелі.
Канстанцін закончыў афіцэрскую школу, ажаніўся й служыць у войску, недзе ў Сібіры, у ранзе палкоўніка. Паводля ліста ягонага бацькі, яму не падвышаюць рангі дзеля таго, што ягоны дзядзька Кастусь пражывае ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
Аўген, наймалодшы сын Івана, закончыў гаспадарчы інстытут у Горадні. Адбыў два гады службы ў войскуй працуе аграномам.
Алена (Лёлька) Сосік. сястра Кастуся, нарадзілася 12 чэрвеня 1923 году ў Дзетамлі, дзе хадзіла ў мясцовую школу. Выйшла замуж у 1943 годзе за аднавяскоўца Івана Сосіка. Калі ў 39-м прыйшлі Саветы, ён з сваім братам Уладзімірам выехаў у Польшчу й жыў у Варшаве. Вярнуўся дадо.му восеньню 1941 году пасьля заняцьця Беларусі немцамі. Іван быў змабілізаваны ў Савецкую ар.мію й быў ранены на фроньце. Пасьля вайны працаваў у калгасе загадчыкам мэханічнай кузьні. дзе з сваім шваграм рамантавалі калгасныя прылады. Алена й Іван Сосік мелі чацьвёра дзяцей: Барыса, Данілу, Аляксандра й Ільлю.
Барыс, першы іх сын, нарадзіўся у 1944 годзе, а ягоным хрышчоным бацькам быў дзядзька Кастусь. Хлапец памёр 24 чэрвеня 1956 году, пражыўшы ўсяго 14 гадоў. Даніла нарадзіўся ў 1949 годзе. Па заканчэньні савецкай дзесяцігодкі хацеў паступіць у ваенна-марскую школу, але яму адмовілі із-за таго, што яго дзядзька Кастусь жыве за граніцаю. Аднак ён закончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт і дастаў дыплём інжынера гэалёгіі. Ажаніўся з украінкаю Ленай, мае сына Андрэя, народжанага ў 1972 годзе, і дачку Волю, народжаную ў 1983. Даніла жыве й працуе ў Крывы.м Розе, Днепрапятроўскай вобласьці на Ўкраіне.
Аляксандра (Шура) Быкава, пляменьніца Кастуся, нарадзілася ў 1952 годзе ў Дзетамлі. Яна закончыла Ленінградзкі ўнівэрсытэт і атрымала ступень інжынера біяхіміі. У 1975 годзе вышла замуж за Сяргея Быкава, інжынера электронікі. Маюць дваіх дзяцей: Антося й Кацярыну. Пражываюць у Выбаргу, што каля Санкт-Пецярбургу.
Ільля, наймалодшы сын Алены, народжаны ў 1955 годзе, закончыў гаспадарчы інстытут у Горадні. адслужыў два гады ў арміі й працаваў у калгасе аграномам. У жніўні 1986 года. калі быў на вакацыях у свайго брата Данілы ў Крывым Розе на Украіне, памёр зь няшчаснага выпадку на возеры.
Мікалай Мерляк, наймалодшы брат Кастуся, памёр ва Ўселюбе 16 лістапада 1942 году, маючы ўсяго 10 гадоў.
Жыцьцё Мерлякоў не было лёгкае, асабліва пасьля вызваленьня Заходняе Беларусі Саветамі. Адразу-ж пачалася нагонка жыхароў Дзетамлі ў калгас. Толькі сяляне не сьпяшылі ісыді ў яго, і мясцовая ўлада ня здолела зарганізаваць калгас да нямецкасавецкае вайны.
Пасьля году нямецкай акупацыі паявіліся ў навакольных лясох партызаны. У сапраўднасьці гэта былі спачатку малыя групы бандытаў—грабежнікаў, арганізаваныя астаткамі Савецкае арміі, якія не пасьпелі ўцячы перад наступам немцаў. Гэтыя банды пад імем «партызанаў» ніякай акцыі супраць немцаў не праводзілі, a толькі займаліся рабаваньнем і тэрорам мясцовага насельніцтва.