Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Камандзір П. Касацкі із сваім штабам больш і больш дамагаліся зброі й абмундыраваньня. Аднаго дня, у канцы верасьня 1942 году гэбітскамісар Лідчыны выклікаў камандзіра Касацкага й усю яго
каманду ў сваю канцылярыю. У прысутнасьці мужа даверу інжынера А. Клімовіча камісар заявіў, што адклікаецца дазвол на ар ганізацыю Беларускае Самааховы, а па гэтаму ён прапануе распусьціць жаўнераў. Пасьля «патрыятычна-гарачае» прамовы, ён параіў усім прысутным ісьці ў народ і там пачаць дзейнічаць, як гэта свайго часу зрабіў Фюрэр Гітлер зь дзевяцыдю сябрамі: «...і бачыце, што яны зрабілі?»
Усім было вядома, што ў Лідчыне дзейнічае польская партызанка, якая моцна тэрарызавала беларускае насельніцтва, а гэтыя-ж немцы дастаўлялі зброю. Якраз у гэтым-жа часе на рынку ў Лідзе палякі забілі выдатнага беларускага дзеяча Ўсевалода Пльдэбранда. Так перастала існаваць Беларуская Самаахова. Ня толькі ў Лідзе, але ўва ўсёй Беларусі. Кастусь вярнуўся ў Наваградак.
Прыехаўшы з Ліды, Кастусь не застаў свае кватэры. Новы старшыня гарадзкое ўправы М.Буляк, які пераехаў зь Івянца, пасяліўся ў гэтым самым доме й далучыў Кастусёву кватэру да сваёй, каб такім чынам пабольшыць плошчу свайго памешканьня. Гэты факт арбітральнай рэквізыцыі кватэры абурыў Кастуся, і ён запатрабаваў раўназначнай кватэры на гэтай-жа самай вуліцы. Дзеля таго, што ўсе кватэры на гэтай вуліцы былі занятыя ў бальшыні немцамі, старшыня гораду зьменшыў кватэру гаспадара, каб запакоіць дамаганьні Кастуся.
У Наваградку заўважваліся вялікія зьмены: адміністрацыя гораду была поўнасьцю ачышчана ад польскага элемэнту, працаваў новаадчынены Беларускі народны дом, у якім адбываліся 'культурнага характару^ імпрэзы, працавалі пачатковыя школы й гімназія, а настаўніцкая сэмінарыя падрыхтоўвала настаўнікаў.
Ад вайсковай камэндатуры ўлада перайшла ў рукі Гэбітскамісара Траўба, штабсляйтэрам быў Вольфмаер, сапраўдны прыяцель беларусаў. Была жандармэрыя, нямецкая служба бясьпекі. (С. Д)
Калі ў горадзе, нягледзячы на ваеннае становішча, жыцьцё праходзіла адносна спакойна, то па вёсках і ў лясох, партызанка праяўляла нямалую дзейнасьць, тэрарызуючы й рабуючы жыхарства. У многіх мясцох адміністрацыя не існавала.
Старшыня гораду й раёну запрапанаваў Кастусю стаць старшынёю трох сельскіх Саветаў: Сулятычаў, Нягневічаў і Ваўкавічаў. Кастусь згадзіўся пад умовай. што ўправа й канцылярыя будзе
знаходзіцца ў Наваградку. Такім чынам, канцылярыя памясьцілася на пачатку Карэліцкай вуліцы. Сакратарамі былі В.Таўлай і Шумскі, а шэсыдь працаўнікоў выконвалі розныя функцыі.
Асноўнае даручэньне было: бараніць вясковае жыхарства ад немцаў і партызанаў. Немцы галоўна патрабавалі збожжа й жывёлу на мяса для войска. Партызаны патрабавалі тое самое й у дадатак забіралі ўсё, што ім трапляла пад рукі. Шумныя напады й рабаўніцтва партызанаў змушалі да дзеяньня немцаў. Немцы арганізоўвалі шырокія акцыі супраць партызанаў, падчас якіх, не разьбіраючыся ў справах, каралі нявіннае жыхарства: палілі вёскі, a людзей забіралі на прымусовую працу ў Нямеччыну. Людзі разьбягаліся й хаваліся або йшлі ў партызаны.
Каб у гэтае ўсё ўнікнуць, Кастусь паціху выклікаў паважнейшых прадстаўнікоў сельсаветаў і вёсак на нараду. На ёй ўсе разам пастанавілі парадак дзеяньня, які ў асноўным зводзіўся да двух мамэнтаў: для немцаў рабіць дастаўкі заўсёды меншыя іхняга запатрабаваньня, але ў такой колькасыді, каб не выклікаць нэгатыўнага падазрэньня. Тое самае рабіць з партызанамі, а перадусім старацца трымаць іх як найдалей ад вёсак і трымаць іхні шум як найцішэй. Гэтая тактыка дзеяньня й стратэгія лавіраваньня паўстрымала партызанскія напады. Таксама зьменшыліся нямецкія напады й акцыі на гэтай частцы тэрыторыі.
Паводля зьвестак, у Вільні жыла ў цяжкіх абставінах Лена Шырма, дачка дырыгента славутага беларускага хору Рыгора Шырмы, якога вайна захапіла на гастролях у Менску. Кастусь паехаў у Вільню, адшукаў і прывёз Лену ў Наваградак ды памог ёй уладкавацца сярод сваіх людзей.
Аднаго дня, будучы ў Менску, Кастусь накіраваўся ў гаспадарчы аддзел генэральнага камісарыяту, каб падпісаць дакумэнт на атрыманьне прадукту на фабрыцы. У накіраваным кабінэце, за сталом, сядзеў нейкі ўрадавец. На просьбу падпісаць прадстаўлены дакумэнт ён бяз цырымоніі падпісаў ды пажадаў шчасьлівага павароту ў Наваградак. Як пазьней аказалася, гэта быў Берут, які ў 1945 годзе стаў на чале ўраду Польскай Рэспублікі Людовай.
Аднаго дня пад восень 1943 году паявіліся ў Наваградку нямецкія, на першы пагляд, вайсковыя адзінкі. Аказалася, што гэта былі выбраныя часьці фармацыі СС. Сваімі незвычайнымі паводзі-
намі зьвярнулі на сябе ўвагу жыхароў гораду, а іхні загад не выходзіць на вуліцу напрацягу двух дзён, моцна ўсхваляваў грамадзтва Наваградка.
Кастусь на другі дзень задумаў адведаць Цехановічаў. Толькі дайшоў на Слонімскае вуліцы, як з хутка праязджаючага закрытага грузавіка пачуўся выстрал і крык: «Нах Гаўз, нах Гаўз!». Кастусь зразумеў, што гэта значыць, павярнуўся й пабегда дому. Назаўтра ён даведаўся, што зьліквідаванае гэта, а яго жыхары расстраляныя й пахаваныя ў лесе, каля Скрыдлева, якіх 5 км за Наваградкам.
У лістападзе 1943 году Наваградзкі эскадрон кавалерыі быў поўнасыдю зарганізаваны, і Кастусь Мерляк быў пакліканы ў эскадрон выконваць функцыю інтэнданта,*
Эскадрон памясыдіўся ў былой школе Сясьцёр Назарэтанак пры вуліцы 25 Сакавіка, якая раней называлася 3 Мая. Зімой 19431944 гадоў эскадрон праводзіў заняткі, патруляваў горад Наваградак і акалічныя вёскі й мястэчкі. 25 сакавіка 1944 году быў дзень прысягі эскадрону. Яна адбывался на галоўным пляцы гораду вельмі ўрачыста ў прысутнасыді шматлікіх жыхароў 1 кіраўнікоў беларускае адміністрацыі ды прадстаўнікоў нямецкае ўлады.
Эскадрон ўзяў актыўны ўдзел у ажыцьцяўленьні агульнай мабілізацыі беларускай краёвай абароны, аб’яўленай Прэзыдэнтам Беларускае Цэнтральнае Рады прафэсарам Р. Астроўскім 6 сакавіка 1944 году. У гэтым часе эскадрон пабольшыўся на тры кампаніі й называўся «93-ці дывізыён БКА». Аднак, не зважаючы на гэта, яго надалей папулярна называлі Наваградзкі эскадрон або проста «рагуляўцы».
Эскадрон праяўляў надзвычайную актыўнасыдь. Акцыі супраць партызанаў праводзіліся па ўсей тэрыторыі Наваградчыны й далей, якія трывалі больш як па тыдню. Абавязкам Кастуся было забясьпечыць жаўнераў харчамі, абмундзіраваньнем. Забесьпячэньне зброяй ды амуніцыяй належыла да кампэтыцыі камандзіра й афіцэра ім назначанага.
Надыйшла вясна 1944 году, ваенныя падзеі на ўсіх франтах не
* Пра арганізацыю й дзейнасьць Наваградзкага эскадрону кавалерыі напісана ў часопісе беларускае моладзі «Наперад», № 24, 25, 28, 1953 г. Лювэн, Бэльгія.
варажылі нічога добрага. Мясцовыя банды партызанаў, падмацаваныя вайсковымі камандзірамі й палітрукамі, скіданых Масквою на ўсёй тэрыторыі Беларусі, паралізавалі ўсялякія праявы жыцьця. Даезды былі небясьпечныя, бо партызаны рабілі частыя засадкі на праезжых вайсковых, а таксама й на цывільных людзей.
Кастусь, прааналізаваўшы існуючае становішча на франтох, a таксама палітычныя падзеі, весткі пра якія праходзілі праз радыё, нелегальна прывезенага зь Вільні, прыйшоў да высновы, што Саветы ізноў зоймуць Беларусь, магчыма ў гэтым годзе. I гэтым разам пацьвердзіў сваё папярэдняе жаданьне: у ніякім выпадку не заставацца пад Саветамі. Такі намер вымагаў перадусім псыхалягічнай і рэальнай падрыхтоўкі, гэта значыць, быць гатовым пры ўсякіх абставінах, у кожны час, рушыць на Захад з забясьпечаным раней транспартам.
У першую чаргу яму трэба было высьветліць становішча сваіх родных, якія пражывалі ў Уселюбе, 12 км ад Наваградку. У канцы красавіка зь лейтэнантам Велёндам паехалі ва Ўселюб. Кастусь зрабіў нараду з бацькам, братам Іванам, сястрою Аленаю й яе мужам.
Бацька Кастуся катэгарычна заявіў, што нікуды не паедзе, што будзе—то будзе, і не пакіне тут сваіх ужо пахованых жонку й двух сыноў. Брат і сястра з мужам сказалі тое самае. Кастусь, каб не забавіцца, тут-жа з усімі разьвітаўся. заехаў на могліцы каб разьвітацца з маткаю й братам Мікалаем, якія былі пахованы ў Уселюбе, і шчасьліва вярнуўся ў Наваградак. За паездку без дазволу й за рызыкоўнае наражаньне жыцьця, Кастусь із сваім прыяцелем дасталі вымову ад камандзіра эскадрону.
Вялікая астатняя выправа эскадрону
Галоўнае ка.мандаваньне жандармэрыі ў Беларусі з пачатку травеня й у чэрвені 1944 году паводзіла шырокамаштабную ачыстку ад партызанаў на тэрыторыі абапал ракі Бярэзіна, на захад лініі ад Полацка й на поўдзень аж да Барысава. Тры батальёны БКА, уключаючы Наваградзкі эскадрон, узялі ўдзел у гэтай акцыі на прызначаным адрэзку (паўночны усход ад Докшыцаў, у лясах заходняга боку Бярэзіны).
У Наваельні эскадрон заладаваўся на цягнік, спэцыяльна на гэта прызначаны праз Ліду, Маладэчна й Вялейку прыбылі ў Парафіянава, дзе разладаваліся й рушылі ў кірунку прызначэньня. Інтэндатура эскадрону са зьвязам жаўнераў для аховы ўлякавалася ў мястэчку Докшыцы.
У Докшыцах у той час стаяў Латыскі батальён і мясцовая нямецкая камэндатура.Тут таксама знаходзіліся вялікія майстэрні направы самаходаў, танкаў, матацыклаў і г.д. пад кіраўніцтвам нямецкае арганізацыі О.Т.
Кастусь, пад аховаю зьвяза жаўнераў, прадукты, фасаваныя ў Парафіянаве або Глыбокім, прывозіў у Докшыцы, пасьля чаго дастаўляў для жаўнераў на пункт знаходжаньня камандзіра, у мясцовасыді правадзімай акцыі.
Паводля афіцыйных дадзеных, тэрыторыя, праз якую праходзілі дарогі з Докшыц да Парафіянава, Глыбокага й да месца знаходжаньня эскадрону, была ачышчана ад партызанаў. Але гэта не адпавядала праўдзе, бо часта здараліся засадкі на канвоі, узрываліся міны. Інтэнсыўная акцыя прадаўжалася больш за месяц і дзесьці ў другой палове чэрвеня была спыненая. Эскадрон чакаў на далейшыя загады.
Падчас пастою, кожны дзень пад камандай ст. лейтэнанта Д. праводзіліся глыбокія патрулі ў тэрэн. Аднаго дня камандзір цэлае гэтае акцыі, немец у ранзе генэрала, пад аховаю свае жандармэрыі ў некалькіх лёгкіх самаходах праяжджаў праз «ачышчаную» тэрыторыю й раптам у лесе трапіў у партызанскую засадку. Яны ўсе загінулі-б, каб на гэты момант не наскочыў ст.
лейтэнант Д. са сваёй кампаніяй кавалерыі. У знак удзячнасыді эскадрон дастаў новае абмундыраваньне, лепшае ўзбраеньне й дадатковую порцыю «маркетэндэварэ».