Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
У галоўнай краме на Замковай працавала прадаўшчыцай сястра адваката Міхася Тулейкі. М.Тулейка быў сталым адвакатам каапэратыву, вёў усе легальныя справы. Знаёмства з Тулейкамі й наведваньне іхняга дому дало магчымасьць глыбей запазнацца з беларускай справай, бо яны мелі багата беларускіх віленскіх выданьняў, якімі Кастусь карыстаўся. Другім цэнтрам беларускасьці быў дом стрыечнага брата Кастуся Аўгена Цехановіча на Слонімскай вуліцы, дзе зьбіраліся мясцовыя й прыезжыя беларусы ды дыскутавалі бягучыя палітычныя падзеі.
Адным з найцікавейшых прыяцеляў Кастуся быў Журко з Гарадышча, каля Наваградка. Свайго часу ён вучыўся ў Беларускай гімназіі, дзе палякі арыштавалі яго за «камуністычную дзейнасьць» разам з цэлай групай. Усіх засудзілі на пяць гадоў зьняволеньня. Адседзеўшы тэрмін, ён вярнуўся дадому. Ня маючы што рабіць, ён абіваўся па Наваградку, дзе прыпадкова й спаткаўся з Кастусём. Ягоныя погляды на палітыку моцна адрозьніваліся ад поглядаў другіх прыяцеляў Кастуся тым, што яны былі левыя й
прасавецкія. Па доўгай дыскусыі Кастусь згадзіўся даць яму да дыспазыцыі сваю кватэру, забясьпечыў пішучай машынкай і паперай для яго падпольнай працы. Гэта было якіх два месяцы перад вайною.
У чэрвені 1939 году Кастуся паклікалі на «пабаровую» камісію ў польскае войска ў Наваградку. Зьявіўшыся на камісію, Кастусь убачыў старшыню каапэратыву п. Кухарскага, які аказаўся сябрам камісіі. Усё ішло добра, пакуль не паставілі пытаньні: якога веравызнаньня й якою моваю Кастусь карыстаецца дома. Адказ быў: праваслаўнае веравызнаньне, беларуская й польская мовы. Гэта моцна зьдзівіла Кухарскага, які пачаў паціху перагаварвацца зь сябрамі камісіі. Назаўтра Кухарскі прыйшоў у канцылярыю каапэратыву й адразу зьвярнуўся да Кастуся: «Вы зруйнавалі вашую кар’еру сваімі адказамі, а мне зрабілі непрыемнасьць, бо я перад гэтым вас рэкамэндаваў». Адказ быў: «Я не магу маніць». Інцыдэнт гэты застаўся без пакараньня, бо вайна, якая распачалася 1-га верасьня, радыкальна зьмяніла ўсе пляны людзкога жыцьця.
Такім чынам, Кастусю не давялося пабываць у польскай арміі, а таксама ніколі ня бачыць «Вшэхніцы» ў Варшаве, на якую плянаваў паступіць у наступным годзе, каб прадаўжаць навуку.
Савецкая акупацыя
1939-1941
Лета ў 1939 годзе ў Наваградку прайшло актыуна, аде спакойна. Палітычныя падзеі не варажыді нічога добрага, што моцна ажыўляла грамадзтва, вычувалася трывога аб прышласьці. Падтрымоўвалі настрой аповяды тых, хто пабываў на сусьветнай выстаўцы ў Нью Ёрку, ды гастролі Нора-Нэй, артысткі з Варшавы. He зважаючы на надыходзячую буру. вячэрняе й начное жыцьцё ў Наваградку было прыемнае й шумнае.
Але раніцою 1-га верасьня 1939 году, як гром, праляцеў гук па горадзе: «Вайна! Вайна! Вайна!» Немцы ўдарылі па Польшчы. Горад стаўся другім: сумным, устрывожаным, трагічным, а ноччу цёмным, без асьвятленьня, каб пазьбегчы бамбардыроўкі.
Некалькі дзён перад 17-м верасьнем заўважаўся рух людзей, пакідаючых Наваградак, які з кожным днём павялічваўся. Гэта выяжджалі высокія польскія ўрадоўцы, якія прадбачылі на падставе ваенна-палітычных падзеяў прыход Саветаў.
У нядзелю рана, 17-га верасьня, ужо весь горад ведаў, што Савецкія войскі перайшлі граніцу й ідуць на захад. Каля поўдня ніякае ўлады ў горадзе ня было. Людзі пачалі зьбірацца абапал Карэліцкай вуліцы, адкуль спадзяваліся пабачыць ўваход Чырвонай Арміі. Пад вечар, напэўна, усе жыхары былі на вуліцах. I вось паказаліся першыя байцы: у сьпічастых шапках, доўгіх шэрых шынэлях, зь вінтоўкамі на плячах. Яны йшлі па бакох вуліцы, a пасярэдзіне паволі цягнуліся танкі. Сям-там паказаліся чырвоныя сыдягі й пачулася спарадычнае : «Ура!» Так прайшла ўся ноч.
Назаўтра ўсе працаўнікі каапэратыву сабраліся ў канцылярыі. Кіраўнік Залескі не зьявіўся. Кастусь з усімі разам пастанавіў адчыніць краму й дзейнічаць так, як-бы нічога новага ня здарылася, пакуль не атрымаюць новыя дырэктывы.
Каля палудня прыйшоў знаёмы Кастуся Журко й заявіў, што старшыня ўправы каапэратыву Кухарскі арыштаваны, і што ён ставіць ахову перад магазынамі, каб людзі не разьбіралі «дзяржаўнага» дабра. Далей сказаў: «А вы, таварыш Канстанцін Мерляк, ад сёньня зьяўляецеся адказным за ўсе справы каапэратыву».
У гэтым-жа часе праз галосьнікі на грузавіках у горадзе падалі новы загад, прыблізна наступнага зьместу: «Да ўстанаўленьня часовае адміністрацыі горада Наваградка грамадзяне павінны захоўвацца спакойна й выконваць нармальна свае абавязкі. За беспарадкі й рабаўніцтва будзе прыменена кара сьмерці праз расстрэл. Для агульнага дабра ўстанаўляецца вартасьць аднаго рубля на роўні з польскім злотым».
Паадчыняліся кра.мы, уласьнікамі якіх былі пераважна жыды. Людзі пачалі ўсё раскупліваць, асабліва савецкія байцы, якія прадаўжалі праходзіць праз горад. Яны куплялі ўсё, што трапляла пад рукі. He прайшло двух тыдняў, як крамы былі пазачыненыя. Уласьнікі, зарыентаваўшыся ў становішчы, якое не абяцала хуткае даставы новых тавараў, вырашылі захаваць тавар для сябе, што аказалася пазьней вельмі карысным для вы.мены на прадукты.
Праз некалькі дзён зьявіўся ў канцылярыі пан Бялыніцкі, сябра ўправы каапэратыву, які прапанаваў Кастусю забраць усе грошы каапэратыву, якіх было нямала пасьля такой вялікай распрадажы, ды выехаць у Варшаву, якая была занятая немцамі.
Над пытаньнем, што рабіць далей, Кастусь задумоўваўся й раней, праводзячы гутаркі із сваімі прыяцелямі беларусамі, а таксама з таварышам Журко. Журко стаўся неадлучным ягоным сябрам. Ён паінфармаваў, што адбывалася ў часовай управе гораду й раённым камітэце камуністычнае партыі, і Кастусь быў здэцыдаваны застацца на Бацькаўшчыне. Дзеля гэтага ён пану Бялыніцкаму адказаў: «Я не памешчык, я беларус, і я застаюся на сваёй зямлі, бо мне няма чаго баяцца». Далей Кастусь парадзіў яму пайсьці ў магазін на Валяўскую вуліцу, узяць там грошы, сколькі іх будзе, даць распіску прадаўшчыцы (полыды) ды ехаць з Богам, што той і зрабіў.
Пазьней Кастусь ня раз варочаўся да гэтага мамэнту й думаў, што зрабіў добра або дрэнна, у залежнасьці ад таго, у якіх абставінах знаходзіўся.
У палове кастрычніка 1939 году «камісар» (так яго называлі) таварыш Рыхлін, які насіў уніформу НКВД, прыслаў у каапэратыў упаўнаважанага мясцовага жыда з паведамленьне.м, што каапэратыў пераймаецца патрэбсаюзам г. Наваградка. Кастусь здаў касу, г. зн. з упаўнаважаным устанавілі паводля кнігаў стан налічных
грошаў у злотых і рублях ды здалі грошы ў мясцовы банк, які пазьней стаўся Дзяржбанкам у Наваградку. 3 тавараў у крамах не было чаго здаваць, амаль усё было распродана. Кастусь выбраўся з каапэратыўнай кватэры на Татарскую вуліцу.
У патрэбсаюзе працы было мала, дык Кастусь пачаў разглядацца, дзе найлепш было-б уладзіцца ў новай сацыялістычнай сыстэме. Пасьля наведаньня некалькіх адміністрацыйных і гаспадарчых установаў дайшоў да высновы, што банк будзе яму найлепш адпавядаць. Як пазьней аказалася, банк у Савецкім Саюзе быў кантралёрам, а гэтым самым дыктатарам эканамічнага жыцьця. Да гэтага заробкі ў банку былі вышэйшыя чымся ўва ўсіх іншых установах. У канцы лістапада 1939 году Кастусь злажыў заяву й быў прыняты ў Дзяржаўны банк у Наваградку на пасаду памочніка старшага крэдытовага інспэктара.
У банку трэба было з усім азнаямляцца й усяму вучыцца, a перадусім пазнаваць «мірную» палітыку камуністычнае ўлады, якая прынесла «вызваленьне». Гэта вымагала наведваньня розных зборак і мітынгаў, усьведамленьня ды ўдзелу ў дэманстрацыях у знак удзячнасьці за прынесенае шчасьлівае жыцыдё.
Па нейкім часе ў банку запрапанавалі паехаць на курсы крэдытовых інспэктароў у Беласток, на што Кастусь ахвотна згадзіўся. Курсы трывалі шэсьць месяцаў, ад пачатку травеня да канца лістапада 1940 году. На курсе было каля сарака асобаў, пераважна з тэрыторыі Заходняй Беларусі. Акрамя банкаўскай савецкай сыстэмы, тэхнікі й расейскай мовы, нямала часу прысьвячалі гісторыі камуністычнай партыі ды савецкай палітыцы наогул.
У чэрвені 1940 году паклікалі Кастуся на камісію ў Беласток, якая знайшла яго здольным служыць у Чырвонай Арміі.
Па заканчэньні курсаў, у часе якіх Кастусь атрымоўваў сты пэндыю ў суме стаўкі працаўніка банка, ён быў накіраваны ў вабласную кантору Дзяржбанку ў Баранавічах. Пасьля тыднёвага азнаямленьня, яго назначылі на пасаду старшага крэдытовага інспэктара ў Карэлічах на Валяўскі раён. Усе ўстановы Валяўскага раёна знаходзіліся ў мястэчку Карэлічы, бо Валяўка была толькі вялікай вёскай.
У банку кіраўнічыя пасады былі абсажаныя насланым пэрсана лам: упраўляючы, галоўны бухгалтар, касір і старшы крэдытовы
інспэктар Канстанцін Мерляк, якога ўсе ўважалі за ўсходнжа . таксама прысланага на працу. Рэшта пэрсаналу былі мясцовыя людзі.
Кастусь не пасьпеў усталявацца ў Карэлічах, як яго выклікалі ў Баранавічы на службу ў Чырвонай Арміі. Але ён, найперш чым пайсыді ў вайсковую камэндатуру, зьявіўся ў вабласной канторы Дзяржбанку, дзе яму зрабілі гадавую адтэрміноўку, з прычыны займанага становішча ў Дзяржбанку. Адтэрміноўка на год збавіла Кастуся ад непазьбежнай сьмерці на фронце або лягеры палонных . (Ніхто з знаёмых равесьнікаў Кастуся не вярнуўся дадому зь нямецка-савецкае вайны 1941-1945 гадоў).
У Карэлічах таксама знаходзіўся раённы прафэсыйны Саюз фінансавых працаўнікоў, гэта значыць, працаўнікоў фінансавага аддзелу раённай управы Дзяржбанку й ашчаднай касы. Аднойчы сакратар склікаў мітынг Саюзу фінансавых працаўнікаў па поваду добраахвотнай падпіскі на дзяржаўны Заем, каб дэманстрацыйна адзначыць закончаную акцыю Займу. Пару тыдняў перад гэтым Кастусю даручылі сабраць падпіску Займу сярод банкаўскіх працаўнікоў. Кожны «дабрачынец» павінен быў падпісацца на суму аднаго месяца зарплаты, што раўнялася 100 працэнтам. Аднак аказалася, што працаўнікі банку падкачалі, пападпісваліся на малыя сумы, шмат меньш як 100 працэнтаў.
На мітынгу выступіў з прамоваю кіраўнік ашчаднай касы, які быў адказны за падпіску на Заем цэлага раёну. Яго прамова была тыповай для савецкага прапагандыста. Перш, ён пачаў гаварыць аб магутнасьці Саюза, аб мудрасьці бацькі працоўных усяго сьвету Сталіна, аб шчасьлівым жыцьці пад кіраўніцтвам роднае партыі й аб вызваленьні Заходняе Беларусі з-пад панскай Польшчы ды зьеднаньні беларускага народу, за што працоўныя моцна ўдзячныя, і сваю ўдзячнасыдь выказваюць у падпісцы на Заём звыш 100 працэнтаў. Далей ён сказаў, што Савецкі Саюз акружаны ворагамі сацыялізму. Капіталісты ўсяго сьвету толькі й чакаюць нагоды, каб нашую радзіму разваліць. Але гэта ня ўсё: «У нас ёсьць яшчэ шмат унутраных ворагаў, якія перашкаджаюць будаваць камунізм. Вось, напрыклад, ня ходзячы далёка, у Дзяржбанку падпіска на Заем правалена. Падпіска была даручана старшаму крэдытоваму інспэктару таварышу Канстанціну Мерляку, які не правёў на-