Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Восеньню 1942 году бандыты зрабавалі й спалілі гаспадарку сям’і Сымона Сосіка, якая два дні перад наступам немцаў была арыштаваная праз НКВД і вывезеная ў Сібір. У гэтую ноч бандыты зрабавалі сям’ю Кастуся й пабілі яго матку за тое, што яна бараніла сваю неабходную вопратку. Кастусь, даведаўшыся пра гэта, прыехаў зь Ліды й з аддзелам ўселюбскае міліцыі забраў сваю сям’ю й усё, што было магчыма, з Дзетамля ды перавёз сваіх жыць у мястэчка Ўселюб.
Летам 1944 года пасьля другога «вызваленьня» Саветамі, Ільля Мерляк з дачкою Аленаю й унукам Барысом вярнуліся ў Дзетамлю, там збудавалі зямлянку, у якой жылі да павароту з вайны сына Івана й зяця Івана Сосіка. Сын пабудаваўся на папялішчы, на хутары, а зяць — на сваёй зямлі з краю вёскі.
Пасьля вайны было вельмі цяжкое жыцьцё, але дзякуючы таму, што Ільля працаваў кладаўшчыком у калгасе й меў магчымасьць хоць жменю зерняў прынесыді ў кішэні да дому,сям’я неяк выжыла.
Прамежак часу між 1927 і 1935 гадамі ня быў цікавы ў жыцыді Кастуся й няшмат цікавых падзеяў засталося ў яго памяці. Аднак важнейшыя падзеі, якія засталіся ў памяці й у большай меры ўплылі на фармаваньне яго характару, тутака адзначым.
Кастусь пайшоў у школу ў 1927 годзе. Беларускую мову выкладаў настаўнік Коршун, але нядоўга. На другі год прыехала з Станіславава маладая настаўніца .Марыя Гэйслерувна й пачала вучыць па-польску.
У 1932 годзе пачалася камасацыя зямлі вёскі Дзетамля. Камасацыя палягала на тым, што з даўгіх, а ў некаторых выпадках вузкіх палосак, рабілі хутары. Так як дзядзьк;а Кастуся Юры ў гэтым годзе выбіраўся эміграваць з усёй сям'ёй у Бразылію, дык ён прадаў сваю землю. У выніку, бацька Кастуся мусіў перабрацца на хутар.
Пачынаючы ад сямі гадоў, у вольныя хвіліны й у летнія канікулы Кастусь памагаў бацьку на гаспадарцы. I не было ніякае гаспадарскае працы, якую-б Кастусь ня выконваў. Але таксама кожную хвіліну часу выкарыстоўваў на чытаньне кніжак зь мясцовай бібліятэкі й тых, што пападалі пад руку. У гэтым часе прыгля даўся да мясцовага жыцьця, наведваў царкву, прыслухоўвася да размоваў бацькі з гасьцямі, якіх не бракавала, калі бацька быў радным г.міны й солтысам вёскі. Аднак думаў, як пакінуць вёску й цяжкое жыцыдё на гаспадарцы, якая не была вялікай, каб дзяліць яе з братамі.
Марыў ён пра Амэрыку, калі чытаў лісты, якія бацька атры моўваў ад прыяцеля Юліяна Пятроўскага з Вільмігтону, штату Дэлявэр. Пятроўскі быў жанаты на пляменьніцы па лініі яго маткі. Думаючы пра гэта ўсё, пастанавіў аднойчы Кастусь пакінуць вёску ды йсыді ў сьвет. Але куды й як?
Матэрыяльныя магчымасьці бацькі не дазвалялі йсьці Кастусю ў Наваградак, каб вучыцца далей. Адзіная магчымасыдь набыць асьвету была Беларуская гімназія ў Наваградку, але, нажаль, яна ўжо некалькі гадоў была зачыненай палякамі. Нягледзячы на тое, што земляробства Кастусю не падабалася, ён злажыў заяву ў ральнічую школу ў Кушалеве, куды яго прынялі. Такім чынам, бацька заладаваў на воз муку, сала ды іншыя прадукты, як аплату за навуку й утрыманьне, ды даставіў Кастуся 1 кастрычніка 1935 году на заняткі.
Школа ў Кушалеве
Ральнічая школа ў Кушалеве Наваградзкага павету была двухгадовай зь летнім перапынкам на практыку. Практыку можна было адбываць у школе, якая мела вялікую гаспадарку, або на сваёй уласнай. Кастусь выбраў бацькоўскую гаспадарку. Практыка адбывалася пад наглядам настаўнікаў, якія наведвалі рэгулярна гаспадарку йправяралі вынікі на месцы.
У школе акрамя агульных прадметаў вучылі земляробству, гадоўлі хатняе жывёлы, агародніцтву, бортніцтву й адміністрацыі. Навучэнцы школы маглі працаваць эканомамі ў маёнтках або вясьці свае собскія гаспадаркі.
Кастусь у школе апынуўся адным з наймалодшых вучняў, бо навучэнцы былі рознага веку, нават і па дваццаць гадоў. Зьехаліся яны з усяго Наваградзкага ваяводзтва.
Акрамя лекцыяў і практычнай працы на школьнай гаспадарцы, у школе праводзіліся падрыхтавальныя вайсковыя заняткі. (Przysposobienie Strzeleckie).
Летам у 1936 годзе ў Кушалеўскай школе адбылася двухтыднёвая экскурсыя да Гдыні. 3 Наваельні да Варшавы ехалі цягніком, а з Варшавы да Гдыні плылі параходам па Вісьле. У Варшаве адведалі Каралеўскі замак, стары горад, заалягічны сад ды шмат іншых аб’ектаў сталіцы Польшчы. Плывучы па Вісьле, зьведалі па дарозе гарады: Торунь, Быдгошч, Гданьск. У Гдыні Марскі дварэц і ўсё, што варта было пабачыць. Зрабілі экскурсыю ў глыб Балтыйскага мора ды доўгім падарожжам у цягніку вярнуліся назад у школу. Кастусь бяз граша, пешшу з Наваградка прыбыў дадому.
Падчас наступнага зімовага сэмэстру Кастусь атрымаў лекцыю на ўсё сваё жыцьцё. Зімою выбраўся ў Наваградак да свайго стрыечнага брата Аўгена Цехановіча (Аўгенаў бацька Юліян быў братам маткі Кастуся), які працаваў прадаўцом у гуртоўні тытуню й папярос, каб пазычыць два злотых. Аўген грошаў не пазычыў, ён сказаў: «Табе грошы не патрэбны». Вяртаючыся да школы, Кастуся захапіла завея ды такая вялікая, што ёй ледзьве дабраўся да інтэрнату. Цягнуўшыся па завеянай дарозе, прырок сам сабе, што ніколі не павінен дапусьціцца да такога стану, каб шукаць пазыкі ў так малой суме, ды яшчэ якая была адмоўлена. Да такога стану
Кастусь ніколі не дапусьціўся ў сваім жыцьці й ня раз у душы дзякаваў Аўгену за такую «навуку».
Пасьля адбыцьця двухтыднёвага вайсковага вучэньня ў лягеры над Бугам за горадам Бярэсьце й летняй практыкі, якая моцна палепшыла гаспадарку бацькі, Кастусь закончыў «ральнічую» школу на выдатна, што дапамагло яму паступіць у школу «Спулдзельчосьці Рольнічай» у Налэнчове, Люблінскага павету.
Кастусь. замест чым ехаць дадому, вырашыў папрацаваць бясплатна ў банку «Спулдзельчым» у Наваградку й уладзіўся на практыку. Дырэктарам банку быў пан Казлоўскі, а сакратаркай — пані Моравска. Пакой на вуліцы Перасека й утрыманьне забясьпечыў яму бацька. Рэкамендацыі з школы «ральнічай» і банку дапамагал яму дастацца да школы ў Налэнчове, а таксама далі гарантыю атрымаць стыпэндыю зь «Ізбы Рольнічай» у Вільні.
Перад ад’ездам у школу, банк «Спулдзельчы» ўручыў Кастусю грашовы падарунак з пажаданьнямі посьпеху ў навуцы. За гэтыя грошы ён купіў сабе першы камплектны касьцюм ды яшчэ пакінуў трохі грошаў на дарогу.
Школа ў Налэнчове
Школа «Спулдзельчосыді Рольнічэй» была адзінай школай у Польшчы й падлягала беспасрэдна Міністэрству рольніцтва.
У гэтай школе рыхтавалі кадры да працы ў каапэратывах сельска-гаспадарчых і прамысловых. Па заканчэньні школы навучэнцы хутка знаходзілі працу, а ў той час у Польшчы было вельмі цяжка знайсьці якую-небудзь пасаду. Працу вучні знаходзілі ў каапэратывах як прадаўцы, зарыхтоўшчыкі, бухгалтары, а здабыўшы практыку, як кіраўнікі, арганізатары, бракіроўшчыкі й рэвізоры.
Школа знаходзілася ў Налэнчове, недалёка ад Любліна, у курортным прыгожым месцы з палацамі й вільлямі, куды прыезджалі лячыцца й адпачываць багатыя людзі. (Між іншым, там была вільля пана Бэка, міністра замежных справаў Польшчы).
На курсе было каля 60 вучняў, якія паходзілі з усяе Польшчы. Трэба зазначыць, што праваслаўных беларусаў было толькі траіх: па аднаму з Наваградчыны, Вялейшчыны й Падляшша. Украінцаў
было чатырох. Праграма школы была вельмі шырокай, а заняткі інтэнсыўныя. Акрамя агульнаасьветных і тэхнічных прадмэтаў вывучаліся каапэратыўныя рухі ў Англіі, Нямеччыне, Даніі й нават каапэрацыю Савецкага Саюзу.
У сярэдзіне сэмэстра, лета.м 1938 году школа наладзіла вялікую экскурсыю, у часе якой наведалі важнейшыя каапэратыўныя прадпрыемствы агулам і ў асаблівасыді гарады: Лодзь, Радом, Катовіцэ, Кракаў, Сандомеж, Замосьце й другія.
У гэтай школе Кастусь запрыязьніўся з украінцам па прозьвішчы Бойка, які быў старэйшы за яго на пару гадоў. Бойка быў бібліятэкарам настаўніцкай бібліятэкі, зь якой вучні маглі карыстацца толькі з дазволу аднаго з прафэсараў. У школе былі яшчэ дзьве бібліятэкі, адна агульная, а другая каапэратыўная. Бойка пазнаёміў Кастуся з украінскім пытаньнем пад Польшчай, а праз гэта Кастусь моцна зацікавіўся беларускай нацыянальнай справай. Дзякуючы прыязьні з Бойкам, Кастусь карыстаўся бібліятэкай бязь ведама прафэсараў.
Так як «ізба Рольніча» ў Вільні не прысылала абяцанай стыпэндыі, а школа прыгадвала аб залегласьці, Кастусь у другой палове сэмэстру напісаў ліст да «Ізбы Рольнічай» у Вільні з прыгаданьнем аб абяцанай стыпэндыі. Ліст Кастуся быў ня надта ветлівы, але даволі вымагаючы, з запытаньне.м, што за прычына ў затрымцы стыпэндыі. «Ізба Рольніча» прыслала гэты ліст дырэкТару школы й напэўна далучыла свой афіцыяльны ліст з камэнтарьіямі. Дырэктар Пачос, асоба арыстакратычнай паставы, на адной із сваіх лекцыяў прачытаў ліст Кастуся й у прысутнасыді ўсіх вучйяў сказаў, што ліст нявытрыманы й патрабаваньні напісаныя не ў Адпаведнай форме. Ён запрапанаваў вучням выказацца ў гэтай справе. Выказваньні вучняў былі прыхільныя й непрыхільныя, ў залежнасьці, хто іх выказваў. У канцы дыскусыі дырэктар заявіў, што за такі праступак Мерляк быў-бы змушаны пакінуць школу, але як вынятак, за добрыя адзнакі ў навуцы, ён застаецца закончыць навуку, а школа пачакае з аплатай. «Ізба Рольніча» ў Вільні грошы пераслала ў школу вельмі позна, так што Кастусь рэшткі стыпэндыі атрымаў, ужо будучы дома.
У міжчасе
Zwiazek Gospodarczy, Spoldzielnia z Odpowiedzialnoscia Ograniczona або Гаспадарчы Саюз, Каапэратыва з Абмежаванай Адказнасьцю, быў зарганізаваны вылучна «асаднікамі» Наваградчыны. Старшынёю ўправы каапэратыву быў п. Кухарскі, які між іншым займаў розныя пазыцыі ў адміністрацыі павету й ваяводзтва, а кіраўніком каапэратыву быў п. Залескі, які паходзіў з Вадыні. Быў ён маладога веку, жыў з маткай. Галоўная крама, склад, знаходзіліся на Замкавай вуліцы, дзьве філіі былі ў Наваградку й адна ў Наваельні.
Канстанцін Мерляк быў прыняты на працу ў гэтую каапэратыву ў лютым 1939 ў якасьці бухгалтара зь месячнай аплатай 130 злотых і кватэрай у доме, дзе знаходзілася канцылярыя каапэратыву, з боку Замкавай вуліцы. Гэта было нямалым дасягненьнем, бо ў ваяводзкім горадзе многа ўрадоўцаў куплялі прадукты на павер. Гэта дало магчымасыді рахункаводу пашырыць знаёмства з тагачаснай польскай элітай. Праца й жыцьцё ў Наваградку ў 1939 годзе былі вельмі цікавымі й напружанымі. Людзі на нешта спадзяваліся, але ня ведалі ці добрае, ці дрэннае.