Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Раніцой др. Шміт у мундзіры з рангай маёра. ветліва прыняў Кастуся, пазнаёміўся зь ім бліжэй, паставіўшы некалькі пытаньняў пэрсанальнага характару. Далей прыступіў да справы. паясьняючы, што мы (гэта значыць ён і Кастусь) належаць да «Абвэру». «Вы будзеце перакінуты на той бок фронту з даручэньнем пранікнуць у рады арміі генэрала Андэрса, а перадусім у дывізыю «Белавежа», якая пераважна складаецца зь беларусаў. Там будзеце нагаварваць беларусаў, каб яны пераходзілі з зброяй на ня мецкі бок. Яны будуць далучаныя да існуючых беларускіх фармацыяў у Нямеччыне, каб разам змагацца за належнае месца для Беларусі ў новай Эўропе. На працягу наступных двух тыдняў, вы будзеце падрыхтованы да выкананьня даручэньня маімі інструктарамі. Гэта было-б ўсё. АўвідэрзейН».
Выйшаўшы з кабінэту др. Шміта, Кастусь паду.маў сам сабе: «Вельмі добра. Буду ўсё вывучаць, каб толькі папасыді да амэрыканцаў».
Конрад Мацкевіч
На працягу двух тыдняў было зроблена наступнае: імя Кастуся зьменена на ймя й прозьвішча Конрад Мацкевіч, які па на'цыянальнасыді паляк, католік, народжаны ў Наваградку, вывезены ў Нямеччыну на працу ў 1942 годзе. Працаваў на фэрме каля Вроцлава, заангажаваны на працу праз арганізацыю «ТОДД», працаваў пры направе дарог; уцёк з працы ды перайшоў фронт з мэтай далучыцца да войска генэрала Андэрса, каб змагацца супраць немцаў за Бацькаўшчыну.
Два тыдні былі выкарыстаныя на інтэнсыўную падрыхтоўку для выкананьня даручэньня, як практычна так й ідэялягічна. Практычна: як захоўвацца пасярод цывільных і вайсковых, каб пазьбегчы арышту, як арыентавацца ў полі, у лесе й горадзе, каб пытаньнямі ня выклікаць падазрэньня. Інфармавалі аб структуры Польскае арміі, аб існуючых парадках. Вучылі, як распазнаваць афіцэрскія й падафіцэрскія рангі. вышуківаць «сваіх» людзей ды асыдярожна распачынаць нагаварваньне, каб пераходзілі на другі бок, індывідуальна або групова.
Для большага перакананьня былі паданыя меркаваньні, што Нямеччына выйграе вайну, бо на гэта мае сакрэтную зброю, што ў прышлай Эўропе Беларусь будзе займаць пачэснае месца.
Перад ад’ездам немцы ўручылі ўсе патрэбныя дакумэнты й адзеньне, якое павінен мець працаўнік арганізацыі ТОДД. Далі заплечнік, ў які ўлажылі хлеба, масла, бутэльку каньяку, неабходныя першай патрэбы рэчы ну й грошы (італьянскіх ліраў каля паўмільёна, трохі нямецкіх марак і польскіх злотых). Два вайсковыя інструктары й Конрад селі ў самаход і паехалі ў кірунку фронту, які называлі лініяй Готык.
Італія
30 кастрычніка 1944 года самаход з двума нямецкімі вайсковымі інструктарамі й Конрадам затрымаўся ў невялікім лясочку, на абочнай дарозе, перад вялікай гарою. «Адгэтуль вы пойдзеце праз гэтую гару на той бок. Там стаяць амэрыканцы», — сказаў старшы інструктар. Ён выняў карту, каб дакладна з’арыентавацца ў тэрэне. Паводзячы палыдам па карце, гаварыў: «Мы падвядзём Вас да дарожкі, якая вядзе на той бок гары, дзе разьмяшчаецца мястэчка Масса. Там стаяць Альянцкія войскі. Направа з гары зможаце ўбачыць Лігурыянскае мора». Паўтарыў інструкцыю. як пераходзіць фронт назад і падаў гасло «файдэ» з засьцярогай, каб не забыўся. Конрад разьвітаўся з адным інструктарам, а другі давёў яго да сыдяжынкі, сказаў: «Аўвідэрзейн»,—завярнуўся й пайшоў да самаходу. У гэтым месцы не было відаць і чуваць жывое душы, вакол была небывалая цішыня, нягледзячы на тое, што гэта была франтавая зона.
Конрад трохі пастаяў, глянуў на гадзіньнік (была трэцяя гадзіна папоўдні) і рушыў наперад, марматнуўшы пад нос: «3 Богам, Параска».
Конрад ішоў не сьпяшаючыся. На змроку прыйшоў туды, дзе сьцяжынка разыходзілася й аб чым не было ўспаміну. Дык у які бок ісьці? Адказу не было, і ён ўзяў ўлева. Прайшоўшы пару
кіламэтраў, заўважыў у лесе будову ў форме хаткі. Прыблізіўся й убачыў, што гэта была сапраўды хатка з прычыненымі дзьвярыма. На кліч: «Гэй, гэй»,—ніхто не адказаў. Дзеля таго, што ўжо было вельмі цёмна й ісьці далей было немагчыма, Конрад пастанавіў тут пераначаваць. Увайшоў у сярэдзіну, павярнуў у бліжэйшы кут, тупаючы нагамі сьцвердзіў, што лісьце сухое дык разьмясьціўся на начлег. Назаўтра Конрад раненька прачнуўся. ужо было бачна. Заглянуў у другі пакой, там ляжалі два забітыя мужчыны ў цывільным адзеньні. Кастусь схапіў заплечнік ды даў драла. Зараз-жа сьцяжынка скончылася й Конрад зразумеў, што йшоў ня той дарогай. Вярнуўся назад і пайшоў направа. Ідучы, думаў, што забітыя дзьве асобы, напэўна, былі італьянскімі партызанамі, якіх забілі немцы. Ён-жа праспаў ноч у іх таварыстве. Ідучы, дастаў з заплечніка кавалак хлеба й каўбасы зь няведамага мяса ды пачаў есьці.
Пад палудзень Конрад заўважыў, што пачаў спускацца з гары. Навокал цішыня й ні душы. Нарэшце, заўважыў некалькі жанчынаў, якія зьбіралі каштаны, выдаваючы, што яны яго ня бачаць. «Гэта малаважна, што не глядзяць, але я на правільнай дарозе», — падумаў Кастусь.
Пад вечар наблізіўся да мястэчка Масса. Пры ўваходзе на вуліцы заўважыў міліцыянера (карабінерэ) й накіраваўся да яго. Міліцыянт заўважыў чужога чалавека й рушыў насустрач. Конрад прывітаўся і спытаў: «Дзе ёсьць тутака амэрыканцы?» Міліцыянер гэта зразумеў і сказаў: «Я завяду». Па дарозе стаў пытацца. хто й што ды паказаўся вельмі ветлівым. Тут Конрад пабачыў у мундзірах амэрыканцаў. Перайшоўшы пару нядоўгіх вуліц, перад адным з выдатнейшых дамоў міліцыянер крыкнуў: «Аванті», адступіў назад, налажыўшы штых на вінтоўку й паказаў дзьверы, куды йсьці.
Увайшоўшы ў сярэдзіну Конрад убачыў, што за вялікім сталом сядзелі два амэрыканскія афіцэры, якія адрозьніваліся вопраткай ад тых на вуліцы. Міліцыянер зьвярнуўся да гэтых афіцэраў і па-італьянску сказаў:«Я злавіў «эспіёнэ» й прывёў яго вам».
Амэрыканец адправіў міліцыянера, папытаўся Конрада, на якой мове можна паразумецца, на што быў адказ: «На польскай і нямецкай». Амэрыканец паказаў другі пакой і сказаў чакаць. Конрад
выкарыстаў гэты час, каб перакусіць і падумаць, што ён ім будзе гаварыць.
Кадя 7-й вечарам прыйшоў амэрыканец і па-польску папытаўся: «Як ты называешся й ці маеш зброю?» Адказ быў: «Конрад Мацкевіч, зброі ня маю».
«Вазьмі заплечнік і ідзі за мною». Конрад пайшоў у другі пакой, добра абсталяваны. дзе сядзелі 4-х амэрыканскіх афіцэраў і прысеў да аднаго, які гаварыў па-польску. Як аказалася пазьней, адзін зь іх ведаў нямецкую мову. Сказалі дастаць усё зь кішэні й заплечніка й пакласьці на стол Амэрыканцы усё дакладна перагледзелі й пачалі допыт. Амэрыканец, які ведаў польскую мову, перакладаў пытаньні ў польскай мове, а на пытаньні на нямецкай Конрад адказваў па-нямецку. У асноўным, Конрад сказаў тое, што ён працаваў на гаспадарцы каля гораду Брэсляў. Там адзін немец, які гутарыў па-польску, заангажаваў яго перайсьці фронт і пранікнуць да польскае арміі. Гэта была нагода, зь якое Конрад скарыстаў, каб хутка вызваліцца ад немцаў і цяжкое працы на гаспадарцы. Канчаючы сваю «споведзь», Конрад запэўніў, што ён ніколі не зьбіраўся рабіць тое, чаго вымагалі ад яго немцы. Амэрыканцы забралі ўсе дакумэнты, грошы й каньяк, а той, што гаварыў па-польску, забраў польскія грошы, дадаўшы, што гэта на памяць. Зьвярнулі Конраду толькі заплечнік з прадуктамі.
Гэты-ж польсжі амэрыканец завёў яго ў пакой пераначаваць. Доуга Конрад думау пра іое, што ён зьмяні> > сваёй іісіороп, каб не прыйшлося забыцца. Моцна ён дзівіўся, што гэтыя амэрыканцы жавалі ўвесь час.
Назаўтра, 2-га лістапада 1944 году раніцою амэрыканец пасадзіў каля сябе Конрада на джып і яны паехалі. Ехалі цэлы дзень, пад вечар уехалі ў горад Флярэнцыя. Пад’ехалі да вялікае брамы, якая сама адчынілася й ўехалі на двор астрогу. Гэты астрог італьянцы называлі «Муратэ». Пасьля фармальнасыді: здачы й прыняцьця вязьня—вартавы завёў Конрада ў камеру № 245. Але перад тым узяў з заплечніка булку хлеба, ад якое адрэзаў большую палову й адразу пачаў есыді.
У камэры сядзелі тры вязьні. Зь іх дваіх былі засуджаныя на кару сьмерці й чакалі на подпіс фэдмаршала Аляксандра. Трэці вязень быў італьянскім памешчыкам, які чакаў на прысуд за
зьдзекі над ангельскімі палоннымі, якія працавалі ў ягоным фальварку. Цэлы тыдзень Конрад сядзеў у таварыстве гэтых вязьняў. якія ня прыносілі добрага насторю. Да таго ім ніхто не цікавіўся. Гэта моцна турбавала.
Нарэшце, Конрада выклікалі й прывялі ў будынак адміністрацыі, ў якім, на яго зьдіўленьне, чакалі два энкавэдысты ў шапках з чырвонымі аколушкамі. Яны пачалі дапытвацца па-расейску, але Конрад сказаў, што ён не разумее й запатрабаваў польскага перакладчыка. Энкавэдыст паглядзелі адзін на аднаго й сказалі, што гэта: «Но руссо»,—і пайшлі, а вязьня адвялі назад у камэру.
Цераз два дні Конрада ізноў выклікалі й павезьлі ў другі будынак у горадзе, дзе над дзьвярыма вісеў ангельскі сьцяг.
У пакоі гэтага будынку, спаткалі яго два мужчыны ў ангельскіх мундзірах нявядомай рангі, з нашыўкамі на рукавах «Па лестына». Яны абодва добра гаварылі па-польску. Конрад адразу зразумеў, што амэрыканцы яго перадалі ў рукі ангелыдаў для правядзеньня дакладнага сьледзтва. Загадалі распрануцца да гала й стоячага дапытвалі. Па нейкім часе сказалі апрануцца й сесыді. Кастусь мусіў расказаць гісторыю свайго жыцыдя, што было нялёгка, бо яна была моцна зьмененай. На працягу наступных трох дзён, ён мусіў упэўніваць, што ён паляк і каталік. Па некалькі разоў паўтараў «Здровас Марыя», «Ойчэ наш», і «Вежэ в Бога Ойца». Усялякімі спосабамі стараліся злавіць на няпраўдзе, але ім гэта не ўдалося.
Пасьля сьледства Конрада пасадзілі ў другую камэру, дзе сядзелі два італьянскія пілёты Сэрафіні й Пэтронэльлі, якім родныя прыносілі пачкі з харчамі. Яны дзяліліся ежаю з Конрадам, бо ў астрозе давалі толькі сто грамаў хлеба й кубак супу, які складаўся з гарачае вады й бураковага лісьця.
29-га лістапада 1944 году загадалі Конраду забраць з сабою ўсе рэчы й выходзіць. Ангельскія жаўнеры заладавалі прыблізна трыццаць вязняў, выдалі ім прадукты, сказаўшы, што гэта на два дні й рушылі ў дарогу. Конрад быў так выгаладаваны, што ўсё зьеў адразу, нічога не пакідаючы на наступныя два дні.
Гэтым разам падарожжа было на поўдзень, з затрымкамі трывала два дні. 2-га снежня 1944 году прыбылі ў лягер інтэрнаваных
ў горадзе Тэрні, 90 кіламэтрах на поўнач ад Рыму. Гэтага дня загадалі новапрыбыўшым распрануцца. Праз некаторы час прынесьлі ім назад іхняе адзеньне, якое было абсыпанае парашком ДДТ. Запрасілі пэрсанальныя дадзеныя, далі № 742, які, сказалі, заўсёды насіць на руцэ, ды завялі на трэці паверх аднаго з будынкаў, дзе мясыділіся выключна чужынцы «странеры». Інтэрнаваныя італьянцы мясьціліся на другіх паверхах і ў іншых будынках.