Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Ад часу выезду на гэтыю выправу эскадрону быў прыдзелены афіцэр жандармэрыі, па паходжаньню аўстрыец, для абсарвацыі й лучнасыді з галоўным камандаваньнем. Гэты афіцэр большую частку свайго часу праводзіў на іпастойцы інтэндатуры ў Докшыцах. Гэта яму было бясьпячней і прыемней, бо Кастусь дапільноўваў, каб яму ніколі не бракавала «шнапсу».
Некалькі дзён перад Другім Усебеларускім Кангрэсам, зьявіу ся на пастойцы інтэндатуры чалавек і заявіў, што ён ёсыдь спэцыяльны пасланец зь Менску й мусіць зараз-жа спаткацца з камандзірам эскадрону Б.Рагулям. Дзеля таго Кастусь запрапанаваў пасланцу ехаць зь ім на матацыклі. Нягледзячы на небясьпеку папасьці ў засадку партызан, яны рушылі ў дарогу.
На другі дзень пасьля кароткай канфэрэнцыі, камандзір Б.Рагуля выдаў загад напраўляцца на Парафіянава, бо немцы пакідаюць Віцебск і адступаюць на захад пад ціскам Савецкай арміі.
У Парафіянаве было цэлае пекла. Немцы давозілі сьвежыя сілы для ўтрыманьня фронту. Цягнікі з войскам, танкамі і ўсялякай зброяй даходзілі да Парафіянава, іх тут разладоўвалі, а пустыя цягнікі адпраўлялі назад. На запатрабаваньне аднаго цягніка для эскадрону, які закончыў сваю акцыю й вяртаўся на сваё месца прабываньня, немцы адказалі, што войска прывозіцца на фронт. a не забіраецца з фронту.
Аднак удалося дастаць два пустыя вагоны за падарунак аднае бочкі шнапсу адказным чыгуначнікам. У гэтыя два вагоны заладавалі правізацыю, зброю, абмундыраваньне, хворых і пару раненых ды пад камандаю ст. лейтэнанта С. направілі іх на Вільню.
Для эскадрону іншага выхаду ня было, толькі адступаць сваім собскім транспартам. Такім чынам, рушылі на Вялейку. Матарызаваныя часьці й кавалерыя ня мелі клопату, але пяхота па дарозе мусіла мабілізаваць конны транспарт. Вялейку мінулі без ніякіх перашкодаў і пад ранак наблізіліся да Маладэчна, якое было бамбардзіраванае савецкімі самалётамі ўночы. Сям-там гарэлі дамы.
Нямецкае камандаваньне накіравала ўсё адступаючае войска. якога было вялікая колькасыдь, на Вільню, у тым ліку й эскадрон.
Аднак камандзір не падпарадкаваўся й павярнуў на Ліду, з мэтай вярнуцца ў Наваградак.
Што сталася-б з эскадронам, калі-б ён накіраваўся на Вільню, а не на Наваградак? На гэтае пытаньне ніхто яшчэ не адказаў, нягледзячы на тое, што некаторыя пазьней ставіліся негатыўна да дэцызыі камандзіра. Увесь эскадрон апрабаваў гэтую дэцызыію, бо кожны хацеў вярнуцца з тае ці іншае прычыны, нават і тыя, што ня мелі намер заставацца пад Саветамі.
Каля станцыі Багданаў, на запасовых лініях стаялі пустыя цягнікі. У адзін зь іх, што быў гатовы рушыць, камандзір пастанавіў заладавацца. Жаўнеры падцягнулі да вагонаў зімовыя заслоны ад сьнегу, па якіх заладавалі каней, вазы, самаходы, a рэшту жаўнеры падымалі на руках піхалі ў вагоны. За пару гадзінаў усё было гатовае да ад’езду, аднак немцы на станцыі заявілі, што цягнікі больш ня едуць на Ліду. Тут было даручана Кастусю дастаць пропуск на Ліду за ўсякую цану. Кастусь узяў двух жаўнераў, аднаму зь іх даў пяць бутэляк шнапсу, а другому ўсялякае закускі, й пайшлі да шэфа станцыі. За імі добра ўзброены зьвяз ціхенька акружыў будынак і ўстанавіў кулямёты на супраць вакон. 3 пачатку шэф станцыі не хацеў нават і гутарыць. Але глянуўшы ў вакно, пераканаўся, што трэба даць дазвол . Адвярнуўся да вакона і сказаў: "Sehr gut, fahren nach Lida", назаўтра цягнік быў у Лідзе, але й тут яго загналі на бочную лінію, дзе ня было падвышэньня да разладаваньня.
Эскадрон разладаваўся такім самым спосабам, як і заладаваўся, выбраўся на шашу й рушыў у кірунку Наваграда. He даяжджаючы да мосту над Нёманам, якія тры кіляметры ад Бярозаўкі, спаткалі вялікі табар вазоў разьмешчаных абапал шашы, і мноства людзей. Аказалася, што гэта наваградчане з усёй адміністрацыяй пакідалі горад для Чырвонай Арміі й рушылі на захад, каб усьцерагчыся немінучай сьмерці, якую несьлі камуністы.
Чацьвёртага ліпеня 1944 году эскадрон у поўным строі з энтузіязмам увайшоў у горад Наваградак і разьмясьціўся ў сваіх казармах на вуліцы 25 Сакавіка. На вуліцах было поўна казацкага войска, уцекачоў й нямала мясцовага жыхарства. Назаўтра пракацілася вестка, што савецкі наступ устрыманы, а дзеля гэтага казацкае войска й эскадрон затрымаецца ў Наваградку.
Напрацягу наступных двух дзён жаунеры эскадрону, якія былі змабілізаваныя ў сакавіку, разьбегліся па сваіх дамах. У казармах застаўся арыгінальны эскадрон. які складаўся з вучняў гімназіі й настаўніцкай сэмінарыі, да іх далучыліся яшчэ афіцэры, падафіцэры і жаўнеры, якія не жадалі заставацца. Яны пакінулі Наваградак 6 ліпеня 1944 году, познім вечарам.
Кастусь гэтым разам быў у свае нарачонае Надзі Гаворкі. Прыехаўшы дадому, яшчэ ня пасьпеўшы заснуць, пачуў стук у дзьверы . Гэта быў гаспадар дому Аляксандровіч, які сказаў, што Б.Рагуля й немцы яго шукалі, каб разам зь імі выяжджаў. Кастусь зразумеў у чым справа. хутка апрануўся, выскачыў на двор. Матацыкла не было, значыць дызэртыры забралі. Ён пабег ў казармы. На шчасыде, яшчэ застаў свайго шафёра Ч.Трухана, які ўжо ладаваў прадукты на грузавік, каб ехаць дадому. Аднак шафёр мусіў паехаць на Кастусёву кватэру, дзе Кастусь сабраў цывільную во пратку ды сёе-тое неабходнае, загадаў заехаць да Цехановіча. каб даведацца, ці выяжджаюць яны?
На панадворку застаў Соню, жонку Аўгена Цехановіча, якая заявіла, што яны нікуды ня едуць. На пытаньне: «А дзе рэшта сям’і?»,—адказала, што яны наводдалі ў жыце. Там сям’я й начавала, бо баялася бамбардыроўкі. «Дык бывайце здаровы!»,—сказаў Кастусь, сеў у кабіну грузавіка й паехаў. Праяжджаючы праз горад, забраў некалькі працаўнікоў штабу БКА й дзьве сёстры В.і Т. Мазураў ды ўсе разам хутка выехалі на дарогу ў кірунку Ліды. Было каля 10-й гадзіны раніцы, 7 ліпеня 1944 году. Ззаду застаўся ціхі, ні душы на віліцах, горад Наваградак. «Можа назаўсёды»,—падумаў Кастусь.
Дарога на Ліду была загружаная адступаючымі нямецкімі вайскамі рознай зброі й мноствам уцекачоў, ня толькі беларусаў, але казакаў, калмыкаў і іншы. Абапал дарогі казацкія аддзелы ахоўвалі ад нападу партызанаў адступаючых.
Пад вечар, пераехаўшы мост на Нёмане, у Сяльцах далучыліся да эскадрону, які затрымаўся на начлег. У гэтую ноч Ліда была моцна збамбардыраваная савецкімі самалётамі й была ў вагні, аб чым сьведчыла вялікае зорава на небасхіле.
На нарадзе з камандзірам афіцэры паставілі тутака разлучыцца. Наваградзкі эскадрон кавалерыі, што налічваў больш за 200
жаўнераў, накіруецца на Горадню лясамі н абочнымі дарогамі. A камандзір Б.Рагуля на сваім самаходзе. інтэндэнт К.Мерляк з пэрсаналам БКА на грузавіку паедуць праз Ліду й злучацца ў Горадне з эскадронам.
Каля 10-й раніцы прыбылі ў Ліду. Ліда дагарала, на вуліцах ляжалі забітыя людзі й коні. Кастусь, ведаючы распаложаньне ў Лідзе са свайго папярэдняга пабыту, накіраваўся ў гараж Гэбітскамісарыяту й там, на шчасьце, знайшлі дзьве каністры бензыну. што дало ім мажлівасьць даехаць да Горадні.
На дарозе апона ў грузавіку выпусьціла паветра, трэба было залатаць дзірку й напампаваць паветра ўручную, што заняло ня мала гадзін. Камандзір, не губляючы часу, рушыў на Горадню з умовай там спаткацца. Кастусь зь цяжкасьцю уціснуўся ў калёну танкаў, грузавікоў і розных са.маходаў адступаючых немцаў, каб ехаць далей.
На масыде ракі Дзітва стаяў нямецкі генэрал і кіраваў пераправай зь пісталетам у руцэ. Ён прапускаў толькі матарызаваныя фармацыі. Абапал дарогі калмыцкая дывізыя зь сем’ямі й уцекачы на вазох чакалі нагоды пераехаць на другі бок. О.Т. (арганізація Тодд) увіхалася направіць мост, які быў збамбардыраваны ў папярэднюю ноч. У раёне Ліды адбывалася моцная перастрэлка гарматаў.
9 ліпеня пад вечар прыбылі ў Горадню. Тут спаткаліся з Б.Рагулям і пяцьцю разьведчыкамі на конях з эскадрону, якія незалежна паявіліся ў Горадні. Зараз-жа на месцы было ўзгоднена, што эскадрон міне Горадню й накіруецца на Ломжу, а камандзір зь інтэндэнтам із падарожнікамі накіруюцца на Беласток. Пасьля нарады разьведчыкі вярнуліся да эскадрону. Гэты факт адлучыў камандзіра й інтэнданта ад Наваградзкага эскадрону кавалерыі назаўсёды.
Эскадрон дабраўся да Ломжы. Там ужо нямецкі генэрал Зыглінг арганізаваў з адступаючых адзінак БКА, паліцыі ды іншых службаў адмысловую дывізыю, якую назвалнБеларуская дывізыя», або «Дывізыя Зыглінга». У гэтую дывізыю ўліўся Наваградзкі эскадрон кавалерыі, вынікам чаго ён афіцыяльна перастаў існаваць.
Час у Горадне быў выкарыстаны для направы грузавіка на далейшы шлях. На наступны дзень Б.Рагуля з афіцэрам нямецкае
жандармэрыі прыехалі на месца пастою й сказалі Кастусю сабраць дакумэнты, узяць грошы эскадрону й здаць іх. Прыехаўшы ў Штаб жандармэрыі, Кастусь здаў грошы, высыпаючы іх з партфэля на стол, а каб іх не лічыць, сказаў, што дакумэнты разрахунку засталіся загубленыя падчас сьпешнага выезду з Наваградка.
Затрымка ў Горадні трывала два дні, а на трэці выехалі ў кірунку Беластоку. У Беластоку заехалі ў Беларускі камітэт, але там ужо нікога ня было. Пераначаваўшы ў Беластоку, паехалі на Варшаву.
Варшава
У Варшаву прыбылі 16 ліпеня 1944 году. Б.Рагуля, яго жонка Людміла й яго шафёр-сібірак памясыділіся ў гасьцініцы для афіцэраў. Спадарожнікі Кастуся, якія былі выехалі раней, пацясьніліся ў нямецкай школе, дзе ўжо былі разьмешчаныя наваградчане. Кастусь памясыдіўся ў сваіх прыяцеляў Н.Х.
У Варшаве Кастусь хадзіў па-цывільнаму, часта карыстаючыся веласіпедам. У міжчасе наведаў Беларускі Нацыянальны Камітэт у Варшаве, дзе спаткаў старшыню др.М.Шчорса й Ю.Вежына. У горадзе адчувалася высокае напружаньне, часта здараліся перастрэлкі немцаў з палякамі.
Трэба было думаць, што рабіць далей, бо ўсходні фронт хутка набліжаўся да Варшавы. Кастусь на ўсякі выпадак вырабіў праз Беларускі Камітэт дакумэнты, каб мець магчымасыдь застацца ў Варшаве. Ю. Вежын, выяжджаючы ў Італію, запрапанаваў Кастусю выехаць зь ім ды ўсунуў яму нумар свае адзінкі (фельдпост), кажучы: «Трымай на ўсякі выпадак, ён можа прыдацца».
Б.Рагуля ўвесь гэты час быў у разьездах. Аднаго дня зайшоў на кватэру Кастуся й сказаў: «Мы, г.зн. я й ты, пакідаем сёньня Варшаву, і хто хоча, можа з намі ехаць у Прусы Ўсходнія». Хутка сабраліся, Кастусь 1 шафёр заехалі ў школу, дзе былі затрымаўшыеся ўцекачы зь Беларусі. Усе спадарожнікі з Наваградку, a таксама яшчэ некалькі асобаў, у тым ліку й Н.Хмялеўская (з дому Бітус) з малою дачушкаю сабраліся, каб разам ехаць.