Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Канстаміцім Мерлж
Дзейтеышь
Кастушіі Мерлша т эмігршцші
Constant Mierlak
Activity of Constant Mierlak in the Emigration.
Penetrating and Practical Approach
In Belarusan
New York — 1992
Канстанцін Мерляк
Дзейнасьць Кастуся Мерляка НА ЭмІГРАЦЫІ
Праніклівасьць і практычны падыход
Нью Ёрк — 1992
Copyright © by Autor
Library of Congress Cathalog Card Number 92-60535
Printed in the United States of America by "Polacak"
Сягоньняшнія кнігі — гэта заўтрашнія справы.
Гэнрых Манн
Партрэт работы Сямёна Геруса
Прадмова
Праца-ўспаміны Кастуся Мерляка ёсьць гісторыя беларускай эміграцыі, што пачалася пасьля другой сусьветнай вайны. Яна вяжацца да падзеяў своеасаблівых, хоць і цэнтральных па зна чэньню. (Ёсьць іншыя працы-апісаньні мясцовага лягернага жыцьця беларусаў у Нямеччыне, беларускіх інстытутаў альбо арганізацыяў на эміграцыі. Рыхтуецца праца па агульнае гісторыі беларускай эміграцыі. У былой БССР афіцыяльная кліка старалася замоўчываць аб сьведамай беларускай эміграцыі. Часта ў друку паяўляліся паклёпы на «здраднікаў радзімы» ды «злачынцаў», пісалася аб эміграцыі нясьведамай.)
Дзейнасыдь Кастуся Мерляка верціцца з галоўнай плыньню беларускай эміграцыі 1945-1990 гадоў і яго асабісты ўдзел у галоўным рэчышчы падзеяў. Гэтаксама адлюстраваны ўплыў аўтара, сваёю ініцыятываю й дзейнасьцю, на ход некаторых падзеяў. Варта адзначыць удалы збор дакумэнтацыі беларускіх эміграцыйных інстытуцыяў, арганізацыяў, клюбаў і іншых групаваньняў; улік важнейшых зьездаў, спатканьняў, сьвяткаваньняў, паседжаньняў. A таксама азначэньне ўсяго гэтага дакладнымі датамі, пералікамі прозьвішчаў асобаў кіраўнікоў ды цэлых управаў, кірунак дзейнасыді аўтара ў структуры кіраўніцтва беларускаю эміграцыйнаю палітыкаю, наагул, і з Радаю БНР у прыватнасьці.
Першыя спробы сваіх арганізатарскіх і лідэрскіх сілаў К.Мерляк спрабаваў у Аргентыне (1947-1954). Як відаць з вынікаў, гэта быў прыроджаны выбух здольнасыді й энэргіі. Адзін чалавек перамог горы цяжкасьцей: малую сьведамасьць беларускай эміграцыі й моцную савецкую агентуру. Згуртаваньне Беларусаў у Аргентыне стала моцнай арганізацыяй, а беларускае імя заваявала месца ў урадавых і інтэрнацыянальных колах. Беларускі эўрапейскі цэнтр (БНР) быў абнадзеяны, што, нарэшце, у Паўдзённай Амэрыцы беларуская справа стала на ногі.
Аднак найбольш праявілася асоба К. Мерляка ў ЗША. Хоць Прэзыдэнт БНР быў у Эўропе, цэнтрам беларускага эміграцыйнага жыцьця (крывічоў) стаўся Нью Ёрк. Падмацаваў гэты цэнтр, трэба сказаць, якраз К.Мерляк, што пераехаў з Аргентыны ў 1954 годзе.
У ЗША, асабліва ў Нью Ёрку, пасьля другой сусьветнай вайны сабралася як эліта, так і ладная грамада сьведамых беларускіх эмігрантаў. Тут паўстала Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне ў Амэрыцы, пачала працаваць Беларуская Праваслаўная Аўтакефальная Царква, зарганізаваліся беларускія вэтэраны, беларуская моладзь ды іншыя арганізацыі. 1 гэтаму ўсяму Рада БНР спрабавала даць беларускі «сапраўдны» кірунак.
Недалёка ад Нью Ёрку (каля 40 міль) у Саўт Рыверы, Нью Джэрзі зьявіўся другі беларускі цэнтр (зарубежнікаў), дзе БЦР «натхняла» сваіх эмігрантаў. Размахам лідэраў і людзей гэты цэнтр быў меншым
Упамянуты Нью-Ёркскі цэнтр бээнэраўцаў у 1954 годзе быў даволі свабодны, ня шмат хто пачуваўся да абавязкаў. I царква патрэбная, і арганізацыі патрэбныя, але-ж гэта ўсё трэба рабіць бясплатна, траціць час, людзі вымогі ставяць, дый свайго будынку няма. Часта бывала, што на паседжаньні нават сябры ўправы не хацелі прыходзіць. А перавыбарчых сходаў многія цураліся, бо возьмуць і выбяруць у кіраўніцтва.Тады што? Цягні лямку! Калі хто прыехаў новы, неасьведамлённы із сытуацыяй, дык адразу пападаў у кіраўнікі арганізацыі (ці ён падыходзіў, ці не). 3 прыездам К. Мерляка сытуацыя зьмянілася.
К.Мерляк зь сям’ёю прыехаў у Нью Ёрк 29 ліпеня 1954 году. Чалавеку 35 год, поўны энэргіі, добрых намераў. I трапіў у беларускі цэнтр, дзе аб яго дзейнасьці столькі пісалі ў нашай прэсе. Маючы ўжо зроблены капітал у Аргентыне, быў прыняты з адкрытымі душамі, чуўся як дома. Ён даволі хутка пазнаёміўся зь людзьмі, зь беларускімі ўстановамі й арганізацыямі. Заўважыўшы, што ў цэнтры ёсьць шмат недацяжкаў і нязробленае работы, пачаў плянаваць, каб неяк вывесьці беларускую калёнію Нью Ёрку ў людзі. Бо й маліцца не было свайго кутка ды не было, дзе прытуліцца беларускім арганізацыям.
Зразумела, што з прэзыдыюму Рады (куды К.Мерляк быў датарнаваны) дарога вяла ў цэнтральныя арганізацыі. Дык чалавеку дзейнаму гэта й ёсыдь галоўнае поле дзейнасьці. У дадатак, тут якраз патрэба была дапамога, асабліва прэстыж сяброўства й прэстыж кіраўніцтва. Сябры арганізацыяў ня бачылі кіраўнікоў, што хацелі з энтузыязмам працаваць, праводзіць у жыцьцё беларускія
й жыцьцёвыя патрэбныя справы. Гэтак вельмі хутка К.Мерляк стаўся сябрам БАПЦ, БАЗА й адфільяваных пры БАЗА арганізацыяў. А як праніклівы, каб ведаць, як справы йдуць, як іх палепшыць, ён стараўся ўсюды быць, усюды браць голас, а пры патрэбе ставіць упрокі й вымогі, калі гэта было на карысьць беларускай справе. Як адна асоба выказалася: «Калі Мерляка не пускаюць праз дзьверы — улазіць праз вакно».
Добраю рысаю К.Мерляка, як кіраўніка й дыплямата, была праніклівасьць у амэрыканскае асяродзьдзе ды навядзеньне знаёмстваў з вартаснымі асобамі палітычнага сьвету. Тое-ж самае—навязаньне зносін зь міжнароднымі арганізацыямі й іх кіраўнікамі. Здольнасыдь знаёміцца ўвяла пазьней К.Мерляка ў шырокае кола высокапастаўленых асобаў у Вашынгтоне, а гэта дало мажлівасьць рабіць пашырэньне беларускага імя на амэрыканскім і інтэрнацыянальным узроўні.
Якасьці прыроджанага лідэра: жыцьцёвая схільнасьць працаваць ў арганізацыях, працавітасьць, здольнасьць сужыцыдя зь нізамі й вярхамі, лёгкасьць навязаньня знаёмстваў і тонкі нюх палітычнае атмасфэры,—зрабілі К.Мерляка ў Нью Ёрку цэнтральнаю асобаю беларускага арганізованага жыцьця. Ад старшынства акруговай управы БАЗА дайшоў да старшыні Галоўнай Управы. A як кардынальная асоба масавай арганізацыі, ён уплываў на ўсё беларускае грамадзкае й рэлігійнае жыцьцё. Дзякуючы ягоным намаганьням, пошукамі й сувязямі з адпаведнымі дзелавы.мі людзьмі, даволі хутка быў куплены будынак для царквы й прытулак для беларускіх арганізацыяў.
За нейкіх чатыры—пяць гадоў побыту К.Мерляка ў ЗША беларускае арганізованае жыцьцё памысна разьвівалася. Пашырэньне беларускага імя ў палітычных колах сапраўды выплыла на дзённае сьвятло. К.Мерляк трапіў праз свае знаёмствы ў вашынгтонскія палітычныя кулуары, а таксама ў мясцовыя ўстановы. Звычайна, пры сьвяткаваньнях угодкаў 25 Сакавіка амэрыканскі кангрэс і сэнат шырока камэнтаваў беларускую нацыянальную праблему ды прыймаў беларускія дэлегацыі.
Усё ішло добра й памысна разьвівалася, прадбачваўся добры вынік на будучыню. Але ў пачатку 1950-х гадоў Стэйт Дэпартмэнт ЗША зарганізаваў Амэрыканскі камітэт вызваленьня. Мэта яго была
«вызваляць» народы, паняволеныя камуністычнымі рэжымамі. Гэта быў адказ ЗША, асабліва Савецкаму Саюзу, за пасяганьні Масквы на інтарэсы Амэрыкі й Заходняга сьвету наагул. Амэрыканскі камітэт вызваленьня арганізаваў тады радыё «Вызваленьне» ды Інстытут для вывучэньня СССР у Мюнхене. БНР на чале з прэзыдэнтам М.Абрамчыкам навязала супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам і атрымала Беларускую сэкцыю на радыё, а таксама працоўныя месцы ў Інстытуце. Праца пачалася, і усё выглядала прыстойна.
Усё-ж, тады мелася наўвеце, што можа паўстаць канфлікт паміж Савецкім Саюзам і Амэрыкай (ці Захадам). А як Савецкі Саюз шматнацыянальны, дык трэба было заангажаваць большыя нацыянальнасьці на эміграцыі ды ўстанавіць, як яны будуць вызваляцца ад камунізму ў СССР. Ад расейскага боку былі прадстаўлены пяць партыяў і па адным прадстаўніцтве ад іншых народаў на перамовы. Зразумела, што Амэрыканскі камітэт (ці Стэйт Дэпартмэнт) вёў палітыку русафільскую й падтрымоўваў расейцаў. Прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцей хацелі, каб расейцы (як і Амэрыканскі камітэт) згадзіліся адразу на іхнюю незалежнасьць пасьля перамогі над камунізмам. Але расейцы не гадзіліся. У іх быў адзін адказ: перш перамагчы камунізм, а пасьля будзем гаварыць аб незалежнасьці. Гэта значыць—наперад нічога не вырашаць. (Расейскае слова «не предрешать»), Адсюль усе гэтыя перамовы з Амэрыканскім камітэтам і той пэрыяд прыняў назоў «непрадрашэнства».
У пэрыядзе непрадрашэнства Амэрыка даволі шчодра фінансавала староны, што прыступілі дамаўляцца, як яны будуць вызваляцца. Аднак прэзыдэнт М.Абрамчык із сваімі блізкімі дарадчыкамі лёгка пайшлі на супрацоўніцтва. I Амэрыканскі камітэт ня бачыў патрэбы даваць больш грошаў на беларускую працу эмігрантам, бо яны й бяз гэтага згадзіліся, што перш трэба перамагчы камунізм, а незалежнасьць Беларусі прыйдзе пасьля. Расейцы ат рымалі вялізныя су.мы за непрадрашэнства: у 1953 г. мільён даляраў толькі на «Чеховское нздательство» ў Нью Ёрку, а сколькі на дзеяньне партыяў? Іншыя нацыянальнасыді. асабліва цюрскія народы, атрымоўвалі вялікія сумы таму, што былі ў апазыцыі да непрадрашэнства, іх Амэрыканскі камітэт проста хацеў купіць.
У часе непрадрашэнства К.Мерляк, які арыентаваўся ў палітыцы Амэрыканскага камітэту й амэрыканскай палітыцы наогул, за-
няў пазыцыю рэальнага падходу з боку БНР як фармальнага, так і практычнага. Па-першае, прынцып БНР—гэта незалежнасьць Беларусі, і прэзыдэнт не павінен непасрэдна вязацца з непрадрашэнствам. Па-другое, калі Амэрыканскі камітэт раздае грошы, дык чаму не стварыць апазыцыю да беларускага прадстаўніцтва (якое дамаўляецца з Амэрыканскім камітэтам), каб гэткім чынам атрымаць грошы на дзейнасыдь сваіх арганізацыяў (выданьне газэтаў ці часапісаў), г.зн., каб Амэрыканскі камітэт пачаў апазыцыю падкупляць.
У 1960 годзе, вонкі сэсыі Рады БНР К.Мерляк пастанавіў пагаварыць на тэму «апазыцыі» з прэзыдэнтам М.Абрамчыкам сам-насам. Вынікам гутаркі было, што прэзыдэнт «падумае аб гэтым і адкажа К.Мерляку». Ад гэтае гутаркі К.Мерляк стаўся «ворагам народу» у БНР. Прэзыдэнт Абрамчык і група даверу выдалі прысуд Мерляку: здрада кірунку БНР. Пастанавілі адсунуць гэтага пасягальніка на ўладу з кіраўнічых становішчаў як БНР, так і ўсіх ейных арганізацыяў. I пайшло ўсё ўверх дном! Наступныя гады былі часам пазбаўленьня К.Мерляка права кіраваць беларускім палітычным, грамадзкім і царкоўным жыцьцём.