Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
лежнае агітацыі сярод служачых банку. У выніку, людзі падпісаліся меньш як на 50 працэнтаў. Мы павінны гэта справіць і быць больш чуйнымі, каб гэтага не паўтарылася ў прышласыді».
Кастусь узяў голас і сказаў, што асабіста ён падпісаўся на 110 працэнтаў, і гэта можа пацьвердзіць галоўны бухгалтар Дзяржбанку. Калі ходзіць пра агітацыю на Заём, то ён, як «захаднік» (тутака ўсе пераглянуліся з зьдзіўленьнем, бо думалі, што ён прысланы), лічыў, штопрыезджыя працоўныя, выхаваныя ў камуністычным духу, ведаюць лепш за яго, якое значэньне мае Заём для савецкай дзяржавы. Ведаючы, што ўсе служачыя Дзяржбанку вялікія патрыёты й моцна адданыя Савецкай уладзе, было-б лішнім агітаваць, асабліва ня будучы прапагандыстам.
Гэты факт не застаўся незапісаны ў адпаведных ворганах. Хутка прыехаў з вабласной канторы Дзяржбанку з Баранавіч інспэктар праверыць працу Кастуся. Інспэктар быў знаёмы з Кастусём з часоў яго пабыту ў Баранавічах і ніякіх недахопаў не знайшоў. Да таго Кастусь памог яму зрабіць боты ў мясцовай арцелі. Перад ад’ездам інспэктар праўдзіва шапнуў Кастусю, каб той уважаў, бо за ім сочаць.
Ня трэба было быць празорлівым, каб ня бачыць да чаго йшлі Саветы, і што яны выраблялі. Перад імі насланыя палякамі людзі разам з асаднікамі займалі ўсюды пасады й усім кіравалі. Яны адначасна праводзілі палянізацыю беларускага насельніцтва. Саветы рабілі тое самое. Усе становішчы займалі насланыя савецкія людзі, пераважна партыйныя або камсамолыды, якія ў сваю чаргу праводзілі русыфікацыю. Ворганы НКВД нішчылі капіталістычны кляс. Пад лёзунгам ачысткі ад палякаў, арыштоўвалі й вывозілі ў Сібір, пачынаючы ад сяброў Грамады, багатых сялянаў, інтэлігенцыі й, канчаючы нават сябрамі КПЗБ. Сябра Кастуся Журко, адданы камуніст, прасьледаваны палякамі, быў высланы надалей на вёску працаваць у Сельцо, замест каб займаць назначанае становішча ў раённай управе.
У такой атмасфэры Кастусь, ведаючы, што за ім сочаць, працаваў і турбаваўся, што прынясе яму будучыня? Доўга ня прыйшлося чакаць. У нядзелю, 22 чэрвеня 1941 году немцы ўдарылі па Савецкаму Саюзу. Так пачалася другая сусьветная вайна, якая прынесла чалавецтву нечуваныя ў гісторыі жудасьці.
У гэтую нядзелю,, па абедзе, кіраўнік Дзяржбанку, паклікаў на нараду старшага крэдытовага інспэктара. галоўнага бухгалтара й касіра. Дастаў з браніраванай касы сакрэтныя лісты, у якіх былі дырэктывы. як банк мае дзейнічаць у часе ваеннага становішча ды заявіў, што бязь яго ведаму нікуды не адлучацца. Ужо назаўтра. па абедзе, паявіліся вайсковыя аддзелы, якія адступалі на ўсход. Дзень і ноч незьлічоная колькасьць рознае зброі, арыштаваныя вязьні, якія працавалі на будове аэрадромаў ды цывільныя насланыя чыноўнікі ўцякалі на ўсход ад наступу немцаў.
Гледзячы на ўсё гэтае, Кастусь прыгадаў любімы лёзунг бальшавіцкіх прапагандыстаў: «Будзем біць ворага на яго собскай зямлі». He зважаючы на заяву Молатава, было зразумела, што хутка немцы зоймуць Карэлічы й пойдуць на ўсход без затрымкі. Кастусь пастанавіў не кіравацца на ўсход, а ісьці на захад, калі прыйдзе на гэта час. Перажыўшы падобнае становішча ў 1939 годзе ў Наваградку, прыйшло на думку не паўтарыць тое самое памылкі.
Першы кіраўнік Дзяржбанку Місюль, які паходзіў з Рэчыцы, быў адкліканы за тое, што ў касе не хапала грошаў. Скарбнікам быў пляменьнік Карэліцкага пракурора, які ня мог даць дастатковага тлумачэньня. Ня скарбніка, а кіраўніка перамясьцілі ў другое месца. Новы кіраўнік паходзіў зь Меншчыны й называўся Янка Каралькевіч. На закід, чаму называецца Янка, адказваў, што гэта астаткі беларусізацыі.
Аднаго дня, пад вечар, Кастусь ўзяў Янку на прагулку за горад і расказаў яму пра той момант, калі Бялыніцкі ў верасьні 1939 году нагаварваў узяць грошы каапэратыву ды выехаць зь ім у Варшаву. Кастусь запрапанаваў Янку зрабіць гэтак з грашыма банку, якіх было каля двух мільёнаў рублёў, прыхавацца на вёсцы. а пазьней пасяліцца ў Наваградку. Янка адказаў, што ён над гэтым падумае да заўтра.*
Назаўтра зранку з банку прыйшоў памочнік Кастуся, жыд па прозьвішчы Лібхабэр, і сказаў, каб Кастусь хутка прыйшоў у банк, бо кіраўнік яго зараз-жа патрабуе. Пры гэты.м выказаў, што, на яго думку, банк будзе эвакуіравацца.Таксама заўважыў, што кіраўнік.
* Пра гэты эпізод з Дзяржбанкам пісала газэта «Голас Радзімы», ( № 39 (623) май, 1962 г.) у артыкуле А. Будзейкі «Ён цяпер жыве ў Нью Ёрку».
галоўны бухгалтар і скарбнік маюць пры сабе наганы. Кастусю ўсё стала зразумела. Сказаў памочніку йсыді назад у банк, бо ён будзе сьпяшацца апранацца. Але замест таго. каб ісьці ў банк, Кастусь заднім ходам хутка пайшоў да свае сымпатыі й у яе доме схаваўся.
Пад вечар гэтага дня кіраўнік банку, галоўны бухгалтар, скарбнік Лібхабэр ды яшчэ некалькі асобаў на трох вазох з грашыма й дакумэнтамі банку пакінулі Карэлічы ў кірунку Стаўпцоў.
Па трох днях ад выезду банку, а па сутнасьці па двух тыднях ад пачатку вайны, у Карэлічах стала вельмі ціха, ні душы на вуліцы. Усе, хто ўцякаў на ўсход былі далёка за Карэлічамі, a немцаў нават і слыху не было.
Наступнага дня, на сьвітаньні. Кастусь, сабраўшы свае важнейшыя рэчы, на веласіпедзе абочнымі дарогамі й лясамі вярнуўся дадому ў Дзетамлю.
Нямецкая акупацыя
1941-1945
Перад самым летнім жнівом, калі патрэбная помач на гаспадарцы, ўся сям’я Ільлі Мерляка была дома. Іван, малодшы брат Кастуся, каб пазбавіцца калгасу, уладзіўся на працу ў шкляной гуце ў Бярозаўцы, быў ужо дома. Па нейкім часе, вярнуліся ў вёску браты Ўладзімір і Іван Сосікі з Варшавы, (Іван Сосік у лютым 1943 году ажаніўся з Аленай Мерляк, сястрою Кастуся).
У вёсцы павесялела. Маладыя сталі зьбірацца й праводзіць у гутарцы вечары. Гутарка ішла пра вайну. Усе дзівіліся, чаму насупярак расхваленай агітатарамі савецкай магутнасьці, немцы хутка пайшлі наперад, а таксама, чаму немцаў нідзе не відаць.
Нарэшце, завітаў у вёску матарызаваны аддзел нямецкага войска. Немцы затрымаліся ў вёсцы на адзін дзень. Яны памыліся, пагаліліся, гаспадары пабралі іх ў хаты ды частавалі як маглі. Немцы ветліва дзякавалі й гаварылі: «Капут Сталіну», працягваючы рукой па шыі.
Прайшло лета, Кастусь стаў нудзіцца, седзячы ў вёсцы бяз ніякай дзейнасьці. Паехаў на веласіпедзе ў Наваградак да свайго
стрыечнага брата Аўгена Цехановіча, каб даведацца, што там робіцца. Аказалася, што горад быў разьбіты, бодьш чымся ён сабе ўяўляў. Цэнтр быў цалкам зруйнаваны. У Наваградку стаяла нямецкая вайсковая камэндатура, жандармэрыя й цывільная ўлада ў жоўтых мундзірах. Зь іх дазволу жыхары гораду пачалі арганізоўваць беларускую адміністрацыю горада й раёна Наваградка.
Кастусь вярнуўся дадому, сабраў свае рэчы наладаваў на воз розных прадуктаў і пераехаў жыць у Наваградак. Кватэру наняў у татарына Аляксандровіча на Чырвонаармейскай вуліцы, што раней называлася Перацкага (у гонар міністра ўнутраных справаў Поль шчы, якога забілі ўкраінскія нацыяналісты). Вуліца Чырвонаармейская пачыналася ад вуліцы Слонімскай і адыходзіла ўбок паралельна другім. Пры ёй знаходзіўся новы мадэрны шпіталь, нямецкая камэндатура й кватэры для нямецкіх афіцэраў. Пры гэтай вуліцы жылі: старшыня горада М. Буляк, раённы школьны інспэктар Гутар, Б. Рагуля ды ішныя.
Кастусь уладкаваўся працаваць у гаспадарчым аддзеле гарадзкой управы. Праца была разнастайная, кожны дзень было што іншае да працы, зьвязанае з гаспадарчым забесьпячэньнем горада. У гэты час старшынёю гарадзкой управы быў Панько. Дырэктарам адміністрацыі Дзяковіч, кіраўніком гаспадарчага аддзелу Цехановіч. Гарадзкая ўправа зь бегам часу пашырылася. Да яе даходзілі аддзелы асьветы, аховы здароўя, працы, бясьпекі й жыльлёвы.
Кастусь, як толькі ўладзіўся, зараз жа пачаў вывучаць нямецкую мову пад наглядам сяржанта Вэнцля, зь якім ён навязаў добрасуседзкія адносіны. Таксама пачаў вучыцца свае роднае мовы, зь якою да гэтага часу мала меў дачыненьня, акрамя сямейнае гутаркі.
Працуючы й жывучы ў Наваградку, хуткім тэмпам пашыралася знаёмства Кастуся з маладымі беларусамі, якія стварылі вялікую групу актыўнай энтузіястычнай і сьвядомай моладзі ў Наваградку пад кіраўніцтвам і наглядам старэйшых беларускіх дзеячоў. Гэтая група была душою й рухавіком беларускага жыцьця ў Наваградку. Пазьней зь яе многа людзей апынулася на эміграцыі: Я.Сажыч, Б.Рагуля, М. Рагуля, Ю.Т. і В. Мазуры, Л. Гутар, Г.Родзька, Г.Дзешук —Цішэўская, граф М.Хрэптовіч, В.Пляскач, Т. Мысьлівец, В.Падліпскі ды шмат другіх тут непералічаных.Із старэйшых: сем’і
Орсы, Гарошкі, Бітуса, Куніцкага, Норыка, Родзькі, Русака, Стагановіча й інш.
У гэты час адна з важнейшых падзеяў была тая, што немцы сабралі з ваколіц і горада Наваградка жыдоў у гэта, якое памясьцілі ў судовых будынках на Карэліцкай вуліцы.
Кастусь з гарадзкой управы перайшоў працаваць у Беларускую Народную Самапомач на Наваградзкі раён. Кіраўніком раённае Самапомачы быў А. Стагановіч, а акруговае — П. Якуцэвіч.
Кіраўнік Беларускае Народнае Самапомачы ў Менску др. Я Ярмачэнка ў пачатку 1942 г. стварыў вайсковы рэфэрэнт пры Самапомачы, на чале якога стаў Ф.Кушаль.
Кіраўніком Самапомачы былі зробленыя захады перад генэральным камісарам Беларусі Вільгэльмам Кубэ, які даў згоду на арганізацыю Беларускае Самааховы. Вайсковы рэфэрэнт Самапомачы зараз-жа пачаў арганізоўваць афіцэрскія курсы ў Менску.
Першыя афіцэрскія курсы адбыліся ў чэрвені 1942 году, а ў ліпені й жніўні адбыліся яшчэ 2-гія й 3-ція курсы. Гэтым-жа летам адбыліся падафіцэрскія курсы ў Наваградку й Баранавічах. Камандзірам падафіцэрскага курсу ў Наваградку быў Я. Сажыч.
На першых афіцэрскіх курсах быў Канстанцін Мерляк, які па заканчэньні курсаў атрымаў ступень старшага падафіцэра.
Кастусь з другімі афіцэрамі быў накіраваны ў Ліду дзеля арганізаваньня батальёну Беларускае Самааховы на Лідзкую акругу. У Лідзе, у Гэбітскамісарыяце й жандармэрыі, групу беларусжіх вайскавікоў немцы прынялі ветліва із зразуменьнем іхняга даручэньня. Прызначылі дом для закватэраваньня й хутка далі будынак на казармы першае кампаніі батальёна.
Абсталяваньне казармаў працягвалася больш як трэба, аж тут ужо пачалі прыбываць з раёну жаўнеры. Харчаваньнем павінна была забясыіечыць Беларуская Народная Самапомач, а зброю й абмундыраваньне павінны былі даць немцы. У міжчасе атрымалі некалькі вінтовак і гранат. Пачаліся вайсковыя заняткі. Але немцы з даставай зброі й абмундыраваньня не сьпяшаліся. Зьнікла іхняя ветлівасьць і разуменьне патрэбы Беларускае Самааховы.