Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Аказалася, што гэты італьянец ня быў прыгатаваны да ўцёкаў. А зрабіў гэта таму, бо пабачыў, як другія ўцякаюць. Ён ня меў ніякіх грошаў, быў у лягернай вопратцы, не пабрыты, з доўгімі валасамі. Італьянец быў у разгубленасьці, ня ведаў куды йсьці. Конрад прапанаваў яму ісыді разам зь ім.
Ужо добра сьцямнела, калі яны ўвайшлі ў мястэчка па прызначэньню. Італьянцы сядзелі каля хатаў упоцёмках, асьвятленьня яшчэ ня было, пілі віно й моцна гаманілі. Трэба было знайсьці вуліцуўдом уцёмку. што было немагчы.мым, бо людзі, у якіх яны пыталіся, маглі-б зьвярнуць увагу на чужынцаў ды падказаць міліцыі. Конрад пастанавіў знайсыді касьцёл і там дастаць інфармацыю. Скіраваўся ў цэнтр гораду. Хутка натрапілі на касьцёл, адчынілі брамку й зайшлі ў касьцёльны дом. Ксёндз, убачыўшы двух незнаёмых, моцна спалохаўся. Конрад яго супакоіў, запэўніўшы яго, што яму няма ніякае небясьпекі, перапрасіў яго за клопат яму створаны й сказаў, штр будзе яму ўдзячны, калі ён завядзе іх да дому, падаючы адрас на картцы. Ксёндз паглядзеў на картку, усьміхнуўся й сказаў: «Хадзіцё за мною». Прайшоўшы некалькі вуліц, ксёндз пагрукаў у дзьверы. Жанчына выйшла й затрымалася. Ксёндз сказаў: «Выбачайце, але гэта не мая віна. Гэтыя дзьве асобы папрасілі мяне, каб я паказаў ваш дом».
—Я Конрад Мацкевіч, ваш адрас даў мне Вітторэ Куэрэль.
— А, сёнёр Конрадо, калі ласка, у хату. мой муж пра вас мне гаварыў.
Сям’я Куэрэль прыняла Конрада й яго спадарожніка вельмі гасыдінна й дала начлег. На жаль, Вітторэ ня быў дома, жонка ска-
зала, што ён знаходзіцца у Рыме, і яны мяркуюць таксама туды ўсе перабрацца.
Назаўтра сёнэра Куэрэль купіла ім два білеты на аўтобус да чыгуначнай станцыі.На станцыі яны купілі два білеты да Рыму. Правёўшы вольны час у парку, пад вечар яны ўлякаваліся ў вагоне й пачалі драмаць.
8-га кастрычніка 1946 года Конрад і яго спадарожнік прыбылі ў Рым, на станцыю Тэрмпні.
На станцыі ў Рыме спадарожнік Конрада патэлефанаваў сваёй маці, якая, не чакаючы доўга, прыбыла й спаткалася з сынам. Яна зьвярнула грошы Конраду, якія ён расходаваў на яе сына й дамовілася, што яна адвязе Конрада туды, дзе ён мае затрымацца. Тады сама паедзе з сынам недзе да знаёмых, каб міліцыя яго не знайшла.
Граф Аляксандр Вронскі-Карачы ўлякаваў Конрада ў памешканьні свае цёткі, якая была яшчэ на адпачынку ў Сыцыліі. Памешканьне знаходзілася над берагам ракі Тыбэр у прыгожай часьці горада й складалася зь дзевяці пакояў. Прыяцель Конрада прадставіў яго супэрінтэндэнту дому як сёнэра Канстанціно Мерляка, сваяка з Польшчы. А дзеля таго, што ён выяжджае за які месяц у Амэрыку, дык яго ня трэба мэльдаваць у міліцыі. Першым даручэньнем было дакумэнтальна пераіменаваць Конрада Мацкевіча на Канстанціно Мерляка, якое ўзяў на сябе ВронскіКарачы. Адыходзячы, ён сказаў: «Карыстайся усім, што табе патрэбна».
Аляксандр Вронскі-Карачы меў шырокае знаёмства ў Рыме й цесныя сувязі з Ватыканам. Ён быў жанаты із сьпявачкай і кінаактрысай, якая выступала пад псэўданімам «Дэды Монтана». Адзін з найслаўнейшых яе фільмаў называўся «Удваіх цярпець лягчэй».
На другі дзень Аляксандр прынёс купоны на бясплатнае сталаваньне ў Ватыканскай сталоўцы, якая была створаная й добра абсталяваная для замежных уцекачоў, пакрыўджаных вайною. Адыходзячы, Аляксандр зьвярнуў увагу, што купоны выпісаныя для Канстанціно Мерляк. Усьміхаючыся, ён дадаў, каб больш прозьвішча Кастусь ніколі не мяняў. Праз два дні Аляксандр прынёс адрас духоўнай сэмінарыі «Русікум» і сказаў, што там ёсьць беларускія сьвятары, якія могуць памагчы зрабіць адпаведныя
дакумэнты. Кастусь, не губляючы часу, паехаў у «Русікум» і там знайшоў айца Льва Гарошку. Айцец Леў Гарошка выслухаў гісторыю Кастуся, паставіў некалькі пытаньняў, каб праверыць яго праўдзівасьць, і сказаў, што ён зробіць усё магчымае, каб палагодзіць справу дакумэнтаў. Сказаў, каб Кастусь назаўтра прыехаў да яго ў «Русікум».
Айцец Леў Гарошка й Кастусь назаўтра паехалі на «Вія Корсіка» ў Дом Марыянаў, дзе знаходзіўся айцец Чэслаў Сіповіч. Супэр’ёр Дому Марыянаў выдаў Канстанціно Мерляк адпаведнае пасьведчаньне з датаю 27 кастрычніка 1946 году. Гэтае пасьведчаньне й рэкамэндацыя Ватыканскай камісіі дапамогі пад № 1800, выдадзеныя 30 кастрычніка памаглі Кастусю атрымаць 5 лістапада 1946 г. пашпарт Чырвонага крыжа ў Рыме пад № 1662. Такім чынам, гэтага дня закончылася эпапэя Конрада Мацкевіча, а Кастусь Мерляк распачаў новы этап свайго жыцьця. Прыблізна ў гэтым часе Кастусь даведаўся, што ягоны спадарожнік уцёкаў быў ары штаваны падчас адведак жонкі й адасланы назад у той самы лягер.
Рым
Вярнуўшыся да «сябе», Кастусь распачаў дзейнічаць, каб забясьпечыць сваё існаваньне ў Рыме на сёньня й думаць пра эміграцыю ў недалёкім будучым. Першай акцчяй было навязаньне лучнасьці із сваякамі ў Амэрыцы й Бразыліі Будучы ў лягеры. ня меў магчымасьці гэтага зрабіць дзеля цэнзуры, а тым больш, што там прабываў пад чужым прозьвішчам.
Айцец Чэслаў Сіповіч быў адзін з найактыўнейшых асобаў, вакол якога зьбіраліся беларусы, што пражывалі ў Рыме. Пры яго дапамозе Кастусь пазнаёміўся з пралатам Пётрам Татарыновічам, які пражываў у «Русікум», з вайскоўцамі генэрала Андэрса, А. Лашуком, П. Конюком і Г. Юзэфовічам. Яны парадзілі Кастусю наведаць польскі камітэт, які даваў дапамогу патрабуючым уцекачам.
Польскі камітэт займаў вялікае памешканьне й меў нямала працаўнікоў і дарадцаў. Камітэт разьдзяляў дапамогу для ўцекачоў, якую атрымоўваў з УНРРА (Інтэрнацыянальнай арганізацыі дапомогі ўцекачам), пазьей з I.P.O.
Кастусь зарэгістраваўся ў польскім камітэце: як беларус, польскі грамадзянін (абывацель) бязь ніякіх клопатаў ды пачаў атрымоўваць прызначаную яму дапамогу. Тут-жа ён спаткаў свайго зямляка Пятра Яблонскага. Той быў асабістай прыслугай вайсковага біскупа Гавліны ў арміі генерала Андэрса. Дзеля гэтага Яблонскі займаў пакой у студэнцкім доме (колегіо ірляндэзэ). Калі ён даведаўся, што Кастусь павінен выбірацца з ква тэры з прычыны павароту з Сыцыліі цёткі графа Вронскі-Карачы, запрапанаваў Кастусю жыць зь ім у пакоі студэнцкага дому. Справу дазволу жыць ня студэнту ён палагодзііў пры дапамозе біскупа Гавліны. У першай палове лістапада 1946 году Кастусь пераехаў жыць у польскі студэнцкі дом, дзе жыў аж да выезду ў Аргентыну.
Кастусь, забясьпечыўшы сабе сякое-такое існаваньне, пачаў разглядацца, што рабіць далей? Патрэбныя былі грошы. Іх трэба было недзе зарабіць альбо йсьці «шукаць». У той час, у Рыме, шуканьне грошаў было вельмі папулярным заняткам.
Паваеннае эканамічнае, палітычнае й сацыяльнае становішча было моцна разбуранае ў Італіі. Прысутнасьць вялікай колькасьці
Альянцкіх войскаў, палонных й уцекачоў розных нацыянальнасьцей стварылі нагоду знайсыді грошы. асабліва ў вялікім і перапоўненым людзьмі Рыме. Гэта рабілася рознымі спосаба.мі. Адным зь іх была рэгістрацыя адрасу ў некалькіх камітэтах, як, напрыклад, у польскім, украінскім, расейскім, каталіцкім, праваслаўным, у УНРРА, I.P.O, і г.д.
Першым заняткам Кастуся былі пераклады з польскае на ангельскую або італьянскую мовы розных справаў, а найчасыдей артыкулаў у газэты, якімі забясьпечваў Кастуся польскі камітэт.
Прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Владыслаў Студніцкі патрабаваў сабе сакратара-машынапісца. У Камітэце паракамэндавалі яму Кастуся. Такім чынам, Кастусь дастаў сталы занятак— друкаваньне на машынцы пад дыктоўку прафэсара студэнцкай кніжкі «Амэрыка Полуднёва з увзгледненьнем .Аргентына». Прафэсар Студніцкі па свайму палітычнаму погляду належаў да эндэкаў, знаў вельмі добра Беларусь, яе народ і добра гаварыў па-беларуску. I вось аднаго дня ён зьвярнуўся да Кастуся: «Няхай пан мне не пярэчыць, але я ведаю, што вы, пане. Мерляк, ёсьць беларус. а не паляк. He прыймайцеся, гэта нічога. я вельмі рады, што вы мне памагаеце пісаць кніжку, якая ёсыдь сёньня вельмі патрэбная для эміграцыі».
Жонка прафэсара Студніцкага выкладала ангельскую мову для жаўнераў у Рыме. На кватэры ў іх цэлы пакой быў завалены прадуктамі: усякага роду кансэрвамі, якія атрымоўвалі з УНРРА, мукою, салам і шынкай, прывезенай зь Вільні. Кастусь моцна дзі віўся, якім чынам яны маглі ў такой колькасьці прывесьці шынку зь Беларусі?
Па выезьдзе прафэсара Студніцкага ў Англію Кастусь уладзіўся на працу як сакратар-перакладчык у Аб’еднаньне польскіх тэхнікаў у В.Брытаніі, аддзел у Італіі. Пасьля пайшоў працаваць у якасьці асыстэнта кіраўніка Мэдытэранеан Дыстрыбюторс Ко. ў Рыме. Восеньню 1947 году Кастусь мусіў пакінуць працу ў гэтай кампаніі, бо чужынцы ня мелі права працаваць у Італіі пасьля падпісаньня мірнага дагавору ў Парыжы. Кампанія мусіла прыняць двох італьянцаў на ягонае месца.
У першых днях па прыезьдзе ў Рым Кастусь напісаў ліст да шэфа паліцыі гораду Вільмінгтон, штату Дэлявэр, з просьбай, каб
ён даручыў залучаны ліст Юліяну Пятроўскаму, бо ён забыўся яго дакладны адрас.
Прайшло каля трох месяцаў, аж Кастусь атрымоўвае ад Пятроўскага дзесятку даляраў, запрошаньне прыехаць у Амэрыку (афідэвіт) і білет на параплаў з адкрытай датай.
Толькі у 1955 г., пасьля дзевяці гадоў, Кастусь даведаўся, што ягоны ліст і факт, што шэф паліцыі гораду Вільмінгтон асабіста прывёз ліст ім ў дом, зрабілі вялікае ўражаньне на Пятроўскіх і яго суседзяў.
Маючы ўсе патрэбныя паперы на выезд у ЗША, Кастусь паехаў у Амэрыканскі кансулят у Наполі, каб дастаць візу. У кансуляце яго зарэгістравалі на эміграцыю ў ЗША, але сказалі, што ён павінен чакаць каля пяці гадоў на сваю чаргу, бо настолькі польская квота была ўжо перапоўненая. Для Кастуся гэта было вялікае расчараваньне. У чэрвені 1947 г. Кастусь атрымаў ад свайго дзядзькі Юрыя Мерляка афіцыяльнае запрошаньне ў Бразылію. Але Бразылія не імпанавала ды выехаць у той час ня было так лёгка дзеля недахопу транспарту.
У адзін прыгожы падвячорак, у касьцюме, купленым у лягеры, бяз гальштука, паволі ішоў Кастусь да Фантана Трэві, праз пляц Барбэрыні, уздоўж вія Вэнэто, праз браму ўвайшоў у парк Вільля Боргэзэ. Там была цішыня й там-сям можна было бачыць адзінокія асобы, задуменыя як і ён, паволі варушыліся між векавымі дрэвамі. Кастуся ня раз падзіўляў вечны горад Рым, цудам захованы ад ваеннага зьнішчэньня. Проста не наглядзецца на манумэнтальныя працы геніяльных мастакоў і архітэктараў, помнікі й будовы якіх пратрывалі цэлыя стагодзьдзі. Ён ніколі ня думаў, ніколі ня мог адважыцца нават марыць, што ён зможа калі-небудзь пабачыць слаўны Рым. I вось ён тутака. Жыцьцёвы лёс, ня пытаючыся, прывёў яго сюды. I думкі яго пайшлі гэтым самым шляхам назад, дадому, да свае вёскі, да родных і прыяцеляў, якія засталіся там у цяжкіх умовах жыцьця, а можа хто зь іх і ня жыве?