Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
якія прыяжджалі пераважна з АнглікМікалаем Ланкевічам, Алесям Карповічам, Аляксандрам Літвінскім, Васілём Казлоўскім, Сымонам Камаром, Мікалаем Кейзікам, Анатолем Грынкевічам, І.Вашчыловічам ды шмат іншымі. Зь імі ён і праводзіў гутарку ў справе стварэньня беларускае арганізацыі ў Аргентыне.
Кастусь палагодзіў фармальнасьці, якія былі прадумовай, каб арганізацыя пачала легальна існаваць і дзейнічаць. Украінскае таварыства «Відрожаньне» адпусыділа пакой у сваім клюбе для канцылярыі й афіцыяльнага адрасу новай арганізацыі.
4-га красавіка 1948 году адбыўся першы сход ініцыятыўнай групы беларусаў, на якім пастанавілі заснаваць беларускую арганізацыю — Згуртаваньне Беларусаў у Аргентыне з адрасам: вуліца Маза 150. Буэнос Айрэс, Аргентына3. На гэтым сходзе была выбраная ўправа з 3-х асобаў із старшынёю Канстанцінам Мерляком.
Першым даручэньнем было навязаць лучнасьць зь беларускімі арганізацыямі ў Нямеччыне й Англіі, з мэтай дапамогі ім эміграваць у Аргентыну. Адразу пасьля паданьня ў прэсе весткі аб паўстаньні беларускае арганізацыі, пасыпаліся індывідуальныя й ад розных арганізацыяў у Нямеччынё й Аўстрыі лісты ў справе эміграцыі. У канцы 1948 году ўправа ЗБА злажыла ў дырэкцыю іміграцыі два сьпіскі з просьбай выдаць групавую візу на ўезд у Аргентыну беларусам зь Нямеччыны й Аўстрыі. Праз кароткі час дэкрэтам прэзыдэнта была ўстрыманая выдача групавых візаў. Але з дапамогай розных арганізацыяў у Эўропе й Аргентыне, беларусы прыбывалі па індывідуальных візах на працягу 1947-1949 гадоў.
У міжчасе былі ўведзеныя зьмены ў эміграцыйны закон ЗША, якія давалі шырэйшыя магчымасьці ўцекачом з акупаваных бальшавікамі краінаў, у тым ліку й беларусам, эміграваць у Амэрыку. Старшыня ўправы ЗБА К. Мерляк бачыў лепшыя ўмовы жыцьця ў Амэрыцы й у прыватных, так і афыцыяльных лістох не рэкамэндаваў эміграваць у Аргентыну.
У Аргентыне ўпарта праводзілася грамадзкая праца. якая ў 1948 і 1949 гадах па сутцасьці палягала на спатыканьне новапры-
3. Пазьней ЗБА было зарэгістравана праз сакратарыят культуры з №АО7 560.
быўшых, інфармаваньне іх аб сытуацыі адносна пракамуністычнай акцыі «землякоў», аб магчымасьцях уладжаньня на працу ды забесьпячэньня кватэрай. У гэтым быў моцна заангажаваны ўвесь актыў ЗБА, аказваючы дапамогу, уключна з дапамогай фінансавай.
У гэтым годзе (1948) ЗБА было прынятае ў сябры Антыкамуністычнай Славянскай Лігі, якая была зарганізаваная пару гадоў таму назад супраць пракамуністычнаму Славянскаму Саюзу.
На вялікім антыкамуністычным мітынгу, зарганізаваным Лігай у Буэнос Айрэс 19 верасьня 1949 году, выступіў з прамоваю ў гішпанскае мове старшыня ЗБА К. Мерляк. Яго прамова з фатаграфіяй была поўнасыдю надрукавана ў газэце «Трыбуна Популяр» № 24, 11 кастрычніка 1948 г.
Першай імпрэзай, якую ладзіла ўправа ЗБА, быў Калядны вечар, 8 студзеня 1949 году, на якім спаткаліся як беларусы, што прыехалі два гады таму назад так і тыя, (сям’я Губэрта й сям’я Дземідзенкі), што прыехалі ўсяго два тыдні.
31-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасыді Беларускай Народнай Рэспублікі ўпершыню адзначаліся ў Буэнос Айрэс 27 сакавіка, 1949 году. Акадэмія адбывалася ў украінскім клюбе «Відрожаньне». Яе адкрыў ды прывітаў ад прадстаўнікоў мясцовае ўлады й іншых нацыянальных арганізацыяў старшыня ЗБА. Рэфэрат чытаў Петра Саўчыц. Госьці, вітаючы беларусаў з днём незалежнасыді, выказвалі ўзаемнае разуменьне.
29 травеня 1949 году адбыўся другі агульны сход ЗБА, на якім была выбрана новая ўправа ЗБА з 5-ці асобаў і з старшынёю К.Мерляком.
У гэтым-жа годзе, 7 жніўня, была зроблена яшчэ адна імпрэза, сяброўская вечарына. На вечар прыбыло нямала людзей із старое эміграцыі, каб пабачыць нацыяналістаў, так яны называлі новую пасьляваенную эміграцыю. На вечарыну прыйшлі ўсе сябры арганізацыі й нядаўнапрыехаўшыя. Вечар прайшоў удала, ён стаўся «візытнай карткай» на прышласьць.
Згуртаваньне Беларусаў у Аргентыне ў сваім заложаньні ідэялягічна было бээнэраўскае. Яго закладчыкі прыбылі ў Аргентыну з Англіі й ня былі дастаткова праінфармаваныя аб прычынах падзелу на «крывічоў» і «зарубежнікаў», які існаваў у Нямеччыне. Але з прыездам у Аргентыну сем’яў П.Саўчыц, др.М. Мінкевіч ды не-
жанатых М.Каленіка й П.Зенковіча трапілі й новыя весткі з грамадзка-палітычнага жыцьця ў Нямеччыне й Аўстрыі. Прывезеныя выясьненьні аб прычынах падзелу між палітычнымі напра.мкамі БНР і БЦР не супадалі зь весткамі, падаванымі ў прэсе й прыватнай карэспандэнцыяй сяброў ЗБА. Артыкулы ў прэсе раскрывалі бэцээраўскую беспрынцыповасьць у дачыненьні да нацыянальных інтарэсаў Беларусі ды апартуністычны падыход у стратэгічнай дзейнасьці БЦР у існуючай палітычнай сытуацыі таго часу ў Эўропе.
Сябры ЗБА на агітацыю зарубежнікаў не зьвярталі ўвагі, а яны бачучы, што нічога ня зробяць, выступілі з арганізацыі. Нейкі час яны прабавалі нешта арганізаваць, але з выездам др.Мінкевіча далёка на правінцыю пра іхнюю дзейнасыдь нічога асаблівага ня можна сказаць.
У канцы 1949 году ЗБА наняла памяшканьне й выбралася з украінскага клюбу «Відрожаньне». Ад гэтага часу адрас быў наступны:
Asociacion Bielorrusa en la Argentina calle Coronel Sayos 2981
4 de Junio -Buenos Aires, Argentina.
10 сьнежня 1949 г. выйшаў першы інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне.
У ЗБА было зарэгістравана, што прыбылі ў Аргентыну: мгр. Уладзімір Шастак—з Аўстрыі, аграном Язэп Осінскі—зь Італіі (былы прадстаўнік БЦР на Аўстрыю), пратаярэй Мікалай Макарэвіч—з Англіі, (служыў свайго часу на Палесьсі), пратаярэй Васіль Вячорка—з Аўстрыі, (служыў на Палесьсі таксама).
III.
Славянскі Саюз у Аргентыне аб’ядноўваў пракамуністычныя арганізацыі Украіны, Баўгарыі, Славэніі, Югаславіі, Чэхаславакіі, Польшчы, Расеі, Македоніі й Беларусі левага напрамку. Выняткам была бібліятэка «Івана Луцкевіча». Бібліятэка была выкінута з Фэдэрацыі Беларускіх арганізацыяў за тое, што яна не хацела прызнаваць дзявяты кангрэс Фэдэрацыі за трэці, чаго дамагалася ўправа Славянскага Саюзу.
Разрыў Ціта—Прэзыдэнта Югаслаўскай Фэдэрацыі—са Сталіным выклікаў разыходжаньні ў Славянскім Саюзе. Пра гэта аргентынскія ўлады (Коордынаціон Фэдэраль) былі праінфармаваныя й падрыхтоўваліся ў роўнай меры із Славянскім Саюзам да яго трэцяга кангрэсу.
Кангрэс меўся адбыцца 23, 24 і 25 сакавіка 1949 г. у Буэнос Айрэс. На яго прыехалі дэлегаты з Масквы, Бэлграду й другіх сталінскіх краінаў, якія былі акупаваныя Саветамі. Раненька, 23 сакавіка пачалі зьбірацца дэлегаты ды запрошаныя госыді. Між запрошанымі гасьцямі было шмат незапрошаных Саюзам, а запрошаных Коордынаціон Фэдэраль для «падмацаваньня» Кангрэсу. Вялікая заля не магла памясыдіць нават большай часткі прысутных, яны стаялі ў дзьвярах і чарада далёка на пляцы.
Старшыня Славянскага Саюзу стараўся заклікаць публіку да парадку дня, як рапта.м нехта закрычаў: «Жыве Цітоі», а ў адказ пачуўся выкрык: «Жыве Сталін!» Зашумела бура, на якую чакалі незапрошаныя «госыді». Яны падмацавалі крыкі, і паляцелі ў паветра крэслы, лаўкі ды ўсё іншае, што было пад рукамі. Тут аказалася, што многія былі прыгатаваныя да бойкі, якая разгарнулася ў сапраўдную вайну. Зараз-жа прыехала паліцыя, якая была напагатове, і пачала разганяць ваюючы натоўп. Пры гэтым было арыштавана 14 камуністычных дзеячоў.
На дамаганьні нацыянальных арганізацыяў, у тым ліку й ЗБА, партыі Пэроніста ды аргентынскіх арганізацыяў правага напрамку, дэкрэтам прэзыдэнта Пэрона Славянскі Саюз у Аргентыне быў разьвязаны, а ўся маёмасьць сканфіскаваная.
Ад імя ЗБА, К. Мерляк рабіў захады, каб маёмасьць беларускіх арганізацыяў, што належалі да Славянскага Саюзу, была пера-
дадзена Згуртаваньню Беларусаў у Аргентыне. Ягоныя заходы не далі пазытыўных вынікаў. На перашкодзе быў папярэдні прыклад канфіскацыі нямецкай маёмасыді. Да таго-ж, у гэтым выпадку, патрэбна было-б разглядаць аднолькава заявы ўсіх нацыянальных арганізацыяў4 .
IV.
"Ano del libertador general San Martin 1950"
(Год вызвольніка генэрала Сан Мартына 1950)
Для ўшанаваньня памяці генэрала Сан Мартына ў сотыя ўгодкі яго сьмерці быў прыняты закон, што да пастаўленай даты павінна быць дададзена «Год вызвольніка генэрала Сан Мартына 1950». 1950 год ў Аргентыне адзначаўся вельмі шумна, бо гэта была паловаі 20-га стагодзьдзя, і ўрачыста, бо споўнілася 100-годзьдзе ад сьмерці генэрала Сан Мартына, які ў аснаўным спрычыніўся да вызваленьня Аргентыны з-пад гішпанскага панаваньня й быў заснавальнікам Аргентынскае Рэспублікі.
ЗБА традыцыйна адсьвяткавала Калядныя сьвяты ды спаткала Новы год у Летувіскім клюбе на вуліцы Боэдо 737, у Буэнос Айрэс.
Вялікай імпрэзай 1950 г. было сьвяткаваньне 32-х угодкаў абвешчаньня незалежнасыді Беларускай НароднайРэспублікі й сотых угодкаў з дня сьмерці генэрала Сан Мартына. Да выдрукаваных запросінаў быў далучаны прэсавы камунікат, які быў разасланы ў прэсу ды гасьцям. Праграма распачалася Божай службай у Ўкраінскай Аўтакефальнай Царкве, а акадэмія адбылася ў Летувіскім клюбе.
4 Газэта «Бацькаўшчына» № 71 і 72, 30-ІХ і 15-Х—1951 г. «Беларуская Эміграцыя ў Аргентыне»—-Гістарычны нарыс. К. Мацкевіч.
Bielorrusia у los Bielorrusos en la Argentina Buenos Aires 1953. "La Imigracion Bielorrusa en la Argentina" p. 47-58.
Важнымі мамэнтамі былі: рэфэрат К.Мерляка пра жыцьцё й дзейнасьць генэрала Сан Мартына ў гішпанскай мове й рэфэрат Г.Юзэфовіча пра 25 Сакавіка ў беларускай. Мастацкая частка складалася з дэклямацыяў патрыятычных вершаў у беларускай і гішпанскай мовах. Выступілі В. і Н.Фаміны, Н.Нядзелька і Г.Юзэфовіч. Прыгожа сьпявалі дуэтамі А.Грынкевіч і Л. Дземідзенка, В. і М. Бычкоўскія. Але асаблівую ўвагу заслугоўвала аргентынская артыстка Нэлі Гомэз, якая прасьпявала дзьве песьні: адну па-гішпанску, а другую «На выгнаньні» па-беларуску. Пра адзначэньне Дня незалежнасьці Беларусі былі зьмешчаныя артыкулы й зацемкі ў 4-х аргентынскіх газэтах.
У міжчасе бібліятэка й канцылярыя ЗБА памалу была ўладжаная. Сп. Сымон Камар падараваў у сьвятліцу радыёпатэфон для беларускае музыкі. У адным з пакояў быў уладжаны бар, які працаваў без прадаўшчыка. Адказны за бар сябра раз у тыдзень забіраў грошы, рабіў новыя закупы, а рэшту здаваў у касу арганізацыі. У сьвятліцы часта адбываліся сяброўскія сборкі, на якіх абгаварваліся розныя прыватныя й агульнага характару справы.