Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Спачатку была зроблена прапанова, каб зьвярнуцца да сьвятароў, якія знаходзяцца ў Аргентыне, а менавіта да а. Альфонса Падзявы (Салезьняніна). Айцец Падзява пражываў у горадзе Мэндоза й працаваў настаўнікам у школе «дон Боско». Таксама да а.Грышанса (Марыяніна), у горадзе Розарыё, які па нацыянальнасыді быў латышом, але добра ведаў беларускую мову. Айцец Падзява на просьбу ўправы ЗБА адказаў, што згадзіўся-б пераехаць ў Буэнос Айрэс, калі-б яго ўлады на гэта далі дазвол. Управа ЗБА зьвярнулася да генэральнага інспэктара Салезьянаў дона Люіса Ваўлі ў горадзе Кордова з просьбай дазволіць а.Падзяве зьмяніць месца рэлігійнага жыцьця, але ніякга адказу так і не атрымала.
Што тычыцца айца Грышанаса, то той на запрос ЗБА адказаў, што яго гэта не цікавіць. Зьвяртаньне да кандыдатаў у Эўропе, a менавіта да а.Маскаліка, а.Салаўя й а. Чарняўскага, вынікаў таксама не прынесла. Кожны зь іх меў нейкія перашкоды, каб выехаць у Аргентыну.
Савецкая дзейнасьць у Аргентыне
Ад самага пачатку навязаньня дыпляматычнай сувязі ў 1946 годзе Савецкага Саюзу з Аргентынай і прыезду ўпаўнаважанага пасла СССР у Буэнос Айрэс праводзілася актыўнае пранікненьне савецкіх агентаў у беларускія арганізацыі, каб праводзіць сваю прапаганду ды захочваць беларусаў вярнуцца на «Радзіму».
Зараз-жа пачаліся паяўляцца ў газэце «Наш голас», якая выдавалася Славянскім Саюзам у Аргентыне, артыкулы пра шчасьлівае й вольнае жыцьцё ў краіне сацыялізму. У гэтай газэце быў надрукаваны заклік, скіраваны да грамадзян Савецкага Саюзу, каб яны вярталіся дадому, бо іх чакаюць родныя й «Радзіма». Людзі пайшлі, можна сказаць, масава запісвацца на паварот дадому. Аднак у савецкім кансуляце сказалі: «Толькі грамадзяне могуць ехаць, а вы ўсе прыехалі як польскія поданыя. На ваш паварот дадому трэба чакаць на дазвол з Масквы.
У міжчасе людзі пачалі атрымоваўць газэту «За вяртаньне на Радзіму», выдаваную ў Усходнім Бэрліне, якая расхвальвала камуністычны лад ды заахвочвала вяртацца дадому. Адначасна. абвінавачвала новую беларускую эміграцыю, якая ачэрнівае Савецкі Саюз, у супрацоўніцтве з фашыстамі. 3 часам пачалі атрымоўваць гэтую газэту ўсе сябры ЗБА. Яе ніхто не хацеў чытаць, тым больш, што яна кампрамітавала іх перад аргентынскім грамадзтвам.
Кастусь сабраў пэўную колькасьць нумароў, занес да Коордынасіон Фэдэраль, схарактэрызаваў і заявіў, што беларусы, асабліва сябры ЗБА, ня хочуць яе атрымоўваць. Па нейкім часе газэта «За вяртаньне на радзіму» перастала прыходзіць, а аргентынская прэса падала ў верасьні 1952 году, што надзвычайны й упаўнаважаны пасол СССР Герогі Разанаў прыбыў у Аргентыну на месца ўпаўнаважанага пасла Смірнова, які вярнуўся ў Маскву.
Па прыездзе Разанава зноў разгарнулася прапагандная акцыя вяртаньня да дому, у Беларусь. Польскія пашпарты заменьвалі на савецкія, параплавы адпраўлялі людзей зь вялікім багажом у
1.	«Бацькаўшчына», № 70 за 15 верасьня 1951 г. «Фашысты могуць ехаць на «родмну», К.Мацкевіч.
Савецкі Сазюз. На першым параплаве ад’ехаў зь сям’ёй сябра ЗБА Іван Вежанскі. Гэты факт пацьвердзіў падазрэньне, што ён супрацоўнічаў з Саветамі й падаваў адрасы беларусаў, якія атрымоўвалі газэту «За вяртаньне на Радзіму». Іван Вежанскі аказаўся, у сапраўднасьці, Мікалаем Чырыкам зь вёскі Каковічы, Рэчыцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Вярнуўшыся з Аргентыны, ён ўладзіўся прадаўшчыком у г. п. Васілевічы гэтага раёну. Газэта «За вяртаньне на Радзіму» ў № 28 (118) за травень 1957 году памясыділа напісаны ім (або толькі за яго подпісам) артыкул пад назвай «Не, пан Мерляк, на хлусьні далёка не паедзеш». Вось што ён, між іншым, пісаў: «У 1952 годзе, спадзяючыся на тое, што гэтая арганізацыя хоць у нейкай ступэні будзе дапамагацьбеларусам-бежанцам, я ўступіў у так званае Згуртаваньне Беларусаў у Аргентыне. Якое-ж было маё расчараванызе, калі я зразумеў, што ніякая гэта не нацыянальная арганізацыя, а проста зборышча прадажных душ, якія за амэрыканскія доляры льюць бруд на нашу краіну, вярбуюць шпіёнў для падрыўной дзейнасыді ў ёй. Арганізацыю гэтую стварыў чалавек нізкай і прадажнай душы К. Мерляк».
Прадстаўніцтва Ўраду БНР у Аргентыне
Грамадзкая дзейнасыдь Кастуся Мерляка праводзілася ад імя Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне. Аднаго дня атрымаў ён за подпісам старшыні Рады БНР М.Абрамчыка Мандат Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, які сьведчыў, што ён, спадар Мерляк Канстанцін, народжаны 25 сьнежня 1919 г. у в.Дзетамля, зьяўляецца сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з дня 5. 8. 1948. 3 таго часу палітычная дзейнасьць Кастуся ў Аргентыне адбывалася ад імя сэктару Рады БНР і ад імя прадстаўніцтва ўраду БНР ў Аргентыне.З разьвіцьцём беларускага грамадзкага жыцьця ў Аргентыне былі прынятыя ў Раду БНР яшчэ два сябры: Уладзімір Другавец і Мікалай Данкевіч. Такім чынам, у 1949-1954 гадах існаваў сэктар Рады БНР у Аргентыне, старшынёю якога зьяўляўся К.Мерляк. Дзейнасьць сэктару зьвязвалася зь дзейнасьцю ЗБА і прадстаўніцтвам Ураду БНР у Аргентыне.
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА
РАДА БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ
М а н д а т .
Гэтнм сьветчыцца, што спадар MB РЛЯК Канстанткн , народжанл 25 сьнежня 1919 г. у в. Дзетамля, зьяўляецца сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з дня t
5.8.1948.
12 студзеня 1949 году К. Мерляку быў выдадзены дакумэнт наступнага зьместу: «Мы, Урад Беларускае Народнае Рэспублікі, гэтым сьведчым, што Спадар Мерляк Канстанцін зьяўляецца Прадстаўніком Ураду БНР у Аргентыне. Усе ўстановы й арганізацыі, прыязныя Беларускаму Народу, просяцца мець да Спадара Мерляка Канстанціна поўны давер і аказваць яму ўсю магчымую дапамогу й падтрымку ў выкананьні ім сваіх абавязкаў.»
ВКЛАРУЁКАЯ НАРОДНАЯ ГЭСПУВЛІКА
УРЛД БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
REPUBLIQUE DEMOCRAT1QUE BIELORUSSIENNE GOUVERNEMENT DELA REPUBLIQUE DEMOCRATIQUE BIELORUSSIENNE
№ .£l£w