Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
У травені 1954 году Управа ЗБА зладзіла адмысловы абед у прыватнай вільлі Лазара Майко для прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных справаў. Падчас абеда была парушаная патрэба сталых радыёперадачаў для беларускае калёніі. Праз тыдзень К.Мерляк атрымаў афіцыяльнае паведамленьне, што Міністэрствам інфармацыі адпускаецца раз на тыдзень 30 мінут часу для беларускіх перадачаў праз радыё «Эксцэльёр». Паведамленьне пачыналася словамі: «Разглядаючы вашую просьбу мы ўзялі пад увагу пазытыўную працу Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне, а перадусім выдатную кніжку «Беларусь і Беларусы ў Аргентыне» ды астатнюю перадачу праз радыё «Эксцэльсёр».
'Сёмы агульны сход ЗБА адбыўся 30 травеня 1954 году. Пасьля справаздачаў і ўдзяленьня абсалюторыюма ўступаючай, управе, была выбраная новая. На старшыню быў выбраны У.Другавец зь сябрамі: А.Літвінскім, М. Ланкевічам, Л. Петрашам і Ак. Карповічам. У справаздачы старшыні было падана, што ў архіў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, на рукі яго кіраўніка М. Панькова былі высланыя ў 1953 і 1954 годзе 110 дакумэнтаў і беларускія календары за 1941,1942, 1943, 1974 і 1948 гады.
Разьвітальны банкет спадарству Мерлякам з нагоды іх выезду ў Амэрыку 1 ліпеня зладзіла ЗБА 17 чэрвеня 1954 году ў Летувіскім клюбе ў Буэнос Айрэс. У банкеце ўзяў удзел заступнік шэфа Коордынасіон Фэдэраль дон Хозэ А.Колёдро з сваімі калегамі. Падчас свае прамовы ён уручыў Кастусю ліст ад свайго шэфа палкоўніка Хорхэ М. Осіндэ. Прысутныя прадстаўнікі ад нацыянальных арганізацыяў прамаўлялі й жадалі Мерлякам шчасьлівага падарожжа й ўсяго найлепшага ў Амэрыцы. Ад нацыя-
нальных арганізацыяў узялі ўдзел: ад украінцаў—др.М.А. Рубінец, ад харватаў—інжынер Гасіч, ад славакаў—др.С.М. Петыковіч. ад
вугорцаў—дон Г.Кэлэмэнры, ад латышоў—капітан Гашыс, ад летувісаў—дон Ф.Ожымнскас, ад грузінаў—дон Л. Дакарыдзе, ад каўказцаў—інжынер Гомэляўры. інжынер Сьлівінскі ад палякаў прыслаў тэлеграму. Ад імя ЗБА й ўсіх прысутных ўзяў слова старшыня У.Другавец, а Лявон Петраш уручыў Кастусю на памяць грамату, падпісаную ўсімі прысутнымі.
Лявон Петраш уручае грамату прадстаўніку Ўраду БНР у Аргентыне Кастусю Мерляку на разьвітальным банкеце з прычыны яго выезду ў ЗША
17 чэрвеня 1954 году.
Кастусь, разьвітваючыся, падзякаваў прадстаўнікам за прысутнасьць і пажаданьні, заклікаў іх да аб’яднаньня, каб разам вызваліцца з-пад расейска-камуністычнага панаваньня. Падняў тост за аргентынскі народ і яго прэзыдэнта генэрала Хуан дэ Пэрона ды разьвітаўся словамі: «Запэўніваю вас, нягледзячы на тое, што фізычна разлучаюся з сваёю другою Бацькаўшчынаю, яна застанецца назаўсёды ў маёй памяці. Бо немагчыма бацьку забыцца пра Бацькаўшчыну свайго сына —Аргентыну».
іхняга выезду у Амэрыку. Буэнос Айрэс, 17 чэрвеня 1954 г.
Таксама гэтакімі словамі Кастусь разьвітаўся з Аргентынай у сваёй апошняй радыёперадачы 27 чэрвеня, якая была паўторна. з ліпеня, у час, калі Кастусь разам зь сям’ёй плыў на параплаве.
BASOCIACION BIELORRUSA EN LA ARGENTINA
Coronel Soyoi 2961 Valentin Altlna
La Comisidn Direotiva tiene el agrado de к-ў informal a Vd. que serAndifundidas varias radioaudioiones en el espacio denominado:
< “SENTIMIENTO Y VOZ DEL MUNDO”
K .dedioadas a la Colectividad Bielorrusa en la Argen-
K' tina por las siguientes Radioemisoras y durante
К£;І'оs dlas :
fc.27 de Junto de 1954 per L R 5 Radio Excelsior, a las 9.30 horas
de Julio de 1954 por L S 8 Radio del Pueblo, a las 9 boras
gOL de Julio de 1954 por L S 4 Radio Portefia a las 17.45 hs.
Ky? ’ Esperando que nuestras audiciones serAn
Ж ..esouchadas le agradecemos muy sinceramente.
.	la collision DIRECTIVA
F ў ESTA INSTlTUCION APOYA EL 2» PLAN QUINQUENAL
Праграма беларускіх радыёперадачаў праз радыё -Эксельсіор’-, -Дэль Пуэблё» і <Пэртэня -.
Спроба арганізацыі рэлігійнага жыцьця ў Аргентыне
Апынуўшыся на эміграцыі.Кастусь моцна заангажаваўся ў арганізацыі беларускай калёніі ў Аргентыне й зарыентаваўся, што гэта вельмі цяжка рабіць бязь ніякае жыцьцёва практычнай базы, якая-б прыцягала й трымала разам людзей. Адразу пабачыў, што нават моцная нацыянальная сьведамасьць і патрыятызм ня ёсьць дастаткова моцным цэмэнтам, каб трымаць людзей стала пры арганізацыі, тым больш актыўна працаваць для грамадзтва ў той складаны час, калі асабістыя патрэбы моцна стаяць на перашкодзе.
Аналізуючы арганізацыйнае жыцыдё беларускае міжваеннае эміграцыі, стала відавочна, што ў яе нечага не хапала. Нямала людзей стварылі шмат арганізацыяў, нават сваю цэнтралю, а посьпехаў і дасягненьняў ніякіх. Пры першым варожым наступе ўсе разьбягаліся1 бязь ніякага супраціву. Дык чаму тады калёніі іншых нацыянальнасьцей трымаюцца моцна разам і паступова разьвіваюцца, багацеюць матэрыяльна, паралельна як багацеюць іхнія людзі?
Досьледы паказалі, што калёніі другіх нацыянальнасьцей былі арганізаваныя пры цэрквах. Напрыклад, палякі пры каталіцкіх, славакі—пры праваслаўных і каталіцкіх місыях, харваты й летувісы вылучна пры каталіцкіх храмах, украінцы пераважна пры грэкакаталіцкіх і таксама пры праваслаўных цэрквах, а беларусы гэтага ня мелі.
Праваслаўныя беларусы, ня маючы сваёй царквы, наведвалі расейскую, а каталікі прымкнулі да польскай каталіцкай царквы. Належачы да чужых цэркваў, хочаш ты таго або не хочаш, пры ходзіцца належаць і да іхніх арганізацыяў. Пераканаўшыся, што беларуская калёнія доўга не ўтрымаецца бяз свае царквы (прыходы), Кастусь пачаў папярэднюю працу ў гэтым кірунку.
У пачатку 1949 году прыехалі ў Аргентыну два беларускія праваслаўныя сьвятары: а. Мікалай Макарэвіч і а.Васіль Вячорка. Айцец Васіль зь сям’ею пасяліўся ў горадзе Беразатэгі, якіх 60 км ад Буэнос Айрэс.
Найперш Кастусь пазнаёміўся з а. Мікалаем і пачаў яго нагаварваць, каб зарганізаваць прыход Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. Айцец Мікалай, навучэнец духоўнае сэмінарыі ў Парыжы, служыў на Палесьсі, быў вывезены ў Сібір, адтуль трапіў у Польскі корпус генэрала Андэрса, дзе быў вайсковым капэлянам. Прыехаў у Аргентыну з Англіі з матушкай, дзяцей у іх ня было.
Пэрспэктыва жыць у Аргентыне й пачаць ад нічога арганізоўваць прыход, будаваць царкву ды яшчэ БАПЦ, да якое а.Мікалай ня меў сэрца, яму не імпанавала. Разьведаўшы дакладна сытуацыю, ён прыйшоў да высновы, што яму тут сьвятарскай кар'еры няма. Ён сабраўся й вярнуўся назад у Англію, прабыўшы ў Буэнос Айрэс каля году.
Айцец Васіль жыў пры сваёй сям’і. Ён пачаў арганізоўваць прыход, сабраў некалькі сем’яў беларусаў, казакоў і іншых. Нанялі гараж ды ўсе разам абсталявалі царкву. Пратаярэй Васіль некаторы час не належаў да ніякае юрысдыкцыі. Падчас літургіі ўспамінаў Канстантынопальскага Патрыярха й сьвятых беларускае зямлі. Да Расейскае Зарубежнае Царквы, пры ўсёй яго прыхільнасьці да расейшчыны, не хацеў належаць, бо меў нейкія засьцярогі да мітрапаліта Панцелеймана, а да Паўночна-Амэрыканскае мітраполіі яго не дапускалі прыхаджане не беларусы. Да БАПЦ яго адгаварваў Пётра Саўчыц, ужываючы ўсякія неверагодныя аргумэнты супраць БАПЦ.
У гэтым часе распачалася карэспандэнцыя між управай ЗБА, япіскапам Васілём (БАПЦ у Нямеччыне) й а. Васілём Вячоркаю. Сябры ЗБА зрэдку наведвалі прыход а. Васіля, але ўправа ЗБА заўсёды запрашала яго на сьвяткаваньні. Адбылося некалькі канфэрэнцыяў, адна зь іх з удзелам а. Барыса Арыйчука УАПЦ, але нічога не памагло. Айцец Васіль не адважыўся парваць з расейшчынай і далучыцца да БАПЦ.
Праўда, была зроблена спроба, каб а.Васіль беспасрэдна пайшоў пад апеку Ўсяленскага патрыярха. Кастусь дабіўся аўдыенцыі ў вікарыя Грэцкай праваслаўнай царквы монсіньёра Фотыёса Пантоса, які абяцаў справу палагодзіць, калі атрымае афіцыяльную заяву ад а. Васіля. Але Васіль Вячорка адказаў, што ніякае заявы пісаць ня будзе. На гэтым справа й скончылася.
Управа ЗБА, каб забясьпечыць духовую апеку для сяброў арганізацыі, зьвярнулася з просьбай да прыходу сьв. Пакровы УАПЦ, каб прынялі іх пад сваю апеку да часу зарганізаваньня свайго прыходу, на што ўправа прыходу й настаяцель Барыс Арыйчук ахвотна згадзіліся. Управа ЗБА ў чэрвені 1952 года сваім камунікатам аб гэтым паведаміла праваслаўных беларусаў.
Па прыездзе ў Аргентыну Кастусь адразу стаў цікавіцца старой эміграцыяй, вывучаючы яе сацыяльны склад, нацыянальную сьведамасыдь, месца паходханьня ды сучасныя абставіны, у якіх яны жылі. Аказалася, што большая частка зь іх былі малазямельныя праваслаўныя людзі, якія выехалі на эміграцыю, шукаючы лепшыя ўмовы жыцьця. Будучы мала сьвядомымі нацыянальна, яны лёгка паддаліся камуністычнай прапагандзе падчас і пасьля вайны. Меншая частка беларускіх эмігрантаў гэтага пэрыяду складалася з каталікоў і была больш нацыянальна сьведамая. Многія зь беларусаў мелі свае прадпрыемствы. Але яны належылі да польскай каталіцкай царквы, а тым самым і да польскіх арганізацыяў. Такім чынам, пасрэдна або беспрасрэдна дапамагалі палякам.
Кастусь зразумеў, што толькі з гэтаю групай беларусаў можна гутарыць. Ён са сваімі сябрамі пачалі вышукваць і навязваць знаёмствы. Кастусь пазнаёміўся з сп. Нядзелька, быўшым сакратаром гарадзкога суду ў Наваградку, грамадаўцам, які ў доўгіх гутарках расказваў пра грамадзкае жыцьцё беларусаў пад Польшчай. Сп. Нядзелька моцна зацікавіўся Кастусём, бо той толькі што прыехаў у Аргентыну, а ўжо ведаў мову й працаваў у параплаўнай галандзкай кампаніі. Гэта было нязвычайным здарэньнем сярод беларускае эміграцыі. Нядзелька дапамог пашырыць кола знаёмстваў, пазнаёміў зь сем’ямі: Гайлевіча, Паўлоўскага, Ількевіча, Мешкоўскага, Хроля, Фарына, Станкевіча, Скіпара. Лойкі, Сьвірковіча й іншыя.
На прапанову ўсупіць у ЗБА старыя эмігранты адказалі, што яны ўжо даўно зьбіраліся залажыць беларускі камітэт, злажыць грошы й купіць адпаведны будынак, дзе-б мясьціўся беларускі культурны цэнтр.
«Калі-б тут быў беларускі каталіцкі сьвятар, дык ён быў-бы нам гарантыяй, што ня станецца з намі, так як сталася з Славян-
скім Саюзам. У Аргентыне ўлада часта мяняецца, а гэтым самым і палітычная кан’юктура».
Яшчэ у 1951 годзе Кастусь зьвярнуўся да старшыні Рады БНР інжынера М.Абрамчыка аб патрэбе каталіцкага сьвятара-беларуса ў Буэнос Айрэс. У гэтай справе пайшлі лісты да пралата Пётра Татарыновіча ў Рым, да а. Льва Гарошкі ў Парыж, да а.Ч. Сіповіча ў Лёндан, да яго эксцэленцыі біскупа Б.Слосканса, апостальскага візытатара для беларусаў на чужыне й Б.Рагулі ў Лювэне.