Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Нямеччына была падзеленая на 4 акупацыйныя зоньгамэрыканскую. ангельскую, французкую й савецкую, якую называлі «Ўсходняй Нямеччынай».
У трох зонах Заходняе Нямеччыны дзейнічала УНРРА, арганізацыя пры Аб’еднаных Нацыях, якая займалася справамі Д.П. У 1948 годзе УНРРА была пераіменавая на 1P0 (Інтэрнацыянальная арганізацыя па справах уцекачоў), таксама падпарадкаваная арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў. У гэтых дзьвюх арганізацыях працаваў пэрсанал расейскага або польскага паходжаньня, які ставіўся ня надта прыхільна або нават варожа да Д.П. беларусаў.
Па загаду акупацыйных уладаў Д.П. павінны былі зарэгістравацца ў сваім аддзеле УНРРА. Іншыя нацыянальнасьці Д.П, за выняткам беларусаў, цяжкасьцей ня мелі. Амэрыканцы беларускага грамадзянства (дзяржаўнай беларускай прыналежнасьці) не прызнавалі. Беларусаў Заходняе Беларусі лічылі польскімі грамадзянамі, a
беларусаў БССР—савецкімі грамадзянамі, не бяручы пад увагу нацыянальнае прыналежнасыді.
Згодна дагавору трох вялікіх (ЗША, Англіі і СССР) на канфэрэнцыі ў Ялце 7-12 лютага 1945 году, людзі, якія ў выніку ваенных дзеяньняў апынуліся ў Нямеччыне або ў суседніх краінах, павінны былі вярнуцца на сваё месцы пражываньня пасьля заканчэньня вайны . У дагаворы было сказана добраахвотнае вяртаньне. Але каб дагадзіць Сталіну, сэр В. Чэрчыль паціху перканаў прэзыдэнта ЗША Ф.Рузвэльта, што пры помачы фізычнай сілы будзе шмат лягчэй «пераканаць» людзей вяртацца на радзіму. Гэтай устаноўкі ніхто адкрыта не апратэставаў за выняткам амэрыканскага генэрала Джорджа Паттона.
У выніку такой устаноўкі Савецкая рэпатрыяцыйная місыя й агенты КДБ зьявіліся ўва ўсіх лягерох, адкуль бязь ніякаіх перашкодаў з боку амэрыканскіх уладаў забіралі савецкіх грамадзянаў ды садзілі ў свае лягеры ва Ўсходняй Нямеччыне. Па сьледстве вывозілі ў Сібір або расстрэльвалі.
Факт прымусовай выдачы ангельцамі12 000 казакаў, у тым ліку 2749 афіцэраў, 1 чэрвеня 1945 году ў Ліенцы, Аўстрыя, Савецкаму Саюзу пры помачы двух танкавых батальёнаў, 36-е брыгады, 11 -ае ангельскай танкавай дывізіі, утрывожыў усіх савецкіх грамадзянаў, якія не жадалі вяртацца дадому. Каб пазьбегчы прымусовага павароту ў Савецкі Саюз, дзе чакала немінучая сьмерць або доўгае зьняволеньне, беларусы з БССР мусілі шукаць нейкага выхаду — запісваліся палякамі. Дзякуючы крывадушнай палітыцы Альянтаў,а ў асаблівасыді Англіі, шмат ваенапалонных прымусова выдавалі Савецкаму Саюзу, у тым ліку й беларусаў.
Толькі ў 1949 годзе ўсякага роду акцыя павароту людзей да СССР была спыненая. Амэрыканскае камандаваньне заявіла савецкай рэпатрыяцыйнай місыі пакінуць іхнюю зону разам з усімі агнетамі СМЭРШ і КДБ ды спыніць лоўлю тых, хто не жадае вяртацца.
У 1945 годзе Нюрынбэргскі трыбунал, створаны Альянтамі, уключаючы й Савецкі Саюз, распачаў судовы працэс, абвінавачаных у крымінальных злачынствах ваеннакамандуючых і міністраў Гітлераўскага ураду, які закончыўся ў 1946 годзе. Сэр Вінстон Чэрыль, ужо ня будудчы прэм’ер-міністрам, выступіў у горадзе Фультон, ЗША, з прамовай, у якой абвінавачваў Савецкі Саюз у стварэньні «жа-
лезнайзанавесы»,падзяляючы Эўропу на дзьве часьці: камуністычную й дэмакратычную.
Разыходжаньні пасьля вайны ў палітыцы ўладжаньня Ўсходняе Эўропы між Савецкім Саюзам і Альянтамі й прамовы Чэрчыля запачаткавалі «халодную вайну» між Усходам і Захадам, якая пратрывала больш за 50 гадоў.
Неспадзявана Савецкі Саюз у восень 1948 года зрабіў блякаду Заходняга Бэрліну, частка якога належала да Альянтаў, не прапускаючы наземнага транспарту, гэтым творачы праблему дастаўкі прадуктаў і гаручага. Гэтым разам Амэрыка й Англія ня струсілі, карыстаючыся правам на паветраны калідор, самалётамі дастаўлялі прадукты іўсе патрэбнае да жыцыдя на працягу 11 месяцаў, аж калі Саветы зьнялі блякаду.
Халодная вайна прадаўжалася. Камуністычная Паўночная Карэя, 25 чэрвненя 1950 году напала на Паўдзённую Карэю, якую хацела вызваліць з-пад капіталістычнага ярма, Аб’еднаныя Нацыі, а ў асноў ным Амэрыка, гэтаму супрацівіліся й далі дапамогу Паўдзённай Карэі бараніцца ад напрасьнікаў. Зараз-жа Кітай пачаў памагаць Паўночнай Карэі й вайна разгарэлася не.на жарты. У студзені 1953 году ад Прэзыдэнта Гары Трумана абняў абавязкі Прэзыдэнта ЗША генэрал Двайт Д. Айзэнгаўэр, які спыніў вайну ў чэрвені, творачы дэмакрацыйную лінію ўздоўж 38-е паралелі паміж Паўночнай і Падзённай Карэяй
Беларусы выяўляюцца
Беларусы , дзе жылі, пачалі зарэгістроўвацца па ўсёй Нямеччыне, а ўрадаўцы УНРРА прыдзялялі іх у найбліжэйшыя лягеры, якія ў самым пачатку былі па свайму характару міжнацыянальныя.
Зь бегам часу УНРРА пераняла ўсе нямецкія лягеры ваеннапалонных, рабочых на прымусовых працах, нямецкія вайсковыя казармы й баракі, і пачала ладзіць лягеры паводля нацыянальнага прынцыпу. Так як беларусаў як нацыю не прызнавалі, іх пасялілі па дзяржаўнай прыналежнасьці з палякамі або з украінцамі ды іншымі народамі. Беларусы, апынуўшыся ў чужым асяродзьдзі, пачалі гуртавацца й
тварыць беларускія дапамогавыя камітэты або нават камітэты польскіх грамадзян.
Камітэты, скамунікаваўшыся між собку, зарганізавалі пад канец 1945 году Беларускі нацыянальны камітэт з падзагал'оўкам: «Цэнтральнае прадстаўніцтва беларускае эміграцыі на Нямеччыну», з сядзібай у Рэгэнсбургу. Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага Камітэту, рабілі захады перад акупацыйнымі ўладамі амэрыканскае зоны, каб тыя прызналі беларусаў за народ бяз дзяржаўнай прыналежнасыді, незалежна пад якой дзяржаўнай адміністрацыяй ён жыў: польскай, савецкай летувіскай, латвійскай або іншай. Зь вялікімі клопатамі, шматлікімі дамаршамі захады закончыліся посьпехам і беларусаў прызналі за нацыю. Пасьля гэтага пайшлі пэтыцыі-просьбы да УНРРА, а пазьней да 1P0, каб беларусаў выдзялілі зь іншанацыянальных лягероў, ды каб прызналі ім асобныя лягеры.
Такім чынам, там, дзе была большая колькасьць беларусаў, былі створаныя беларускія лягеры , а дзе была меншая колькасьць былі створаныя беларускія групы ў лягерох другой нацыянальнасьці. Беларускія лягеры й групы знаходзіліся ў наступных мясцовасьцях: Рэгэнсбург, Міхэльсдорф, Розэнгайм, Остэргофэн ,Ватэнштэт, Шяйзгайм, Міттэвальд, Віндзішбэргэрдорф, Эрэнбург, Ольдэнбург, Госьцяр, Кіцінгэн ды ў іншых мясцовасьцях. Таксама нямала беларусаў пражывалі паза лягерамі на індывідуальных кватэрах.
Беларусы яшчэ ня пасьпелі разам сабрацца, як зьявіліся рознага характару разыходжаньні, а яшчэ горш, ня пасьпелі сысыдіся, як пачалі разьдзяляцца.
Нямала клопатаў і цяжкасьцей зрабіў назоў Беларусь з прычыны канцоўкі «Русь», якую пачуўшы, асабліва амэрыканцы, ўяўлялі сабе беларусаў за расейцаў. Дык вось прыйшло ў галаву такім вучоным, як др. Янка Станкевіч і Антон Адамовіч зьмяніць назоў Беларусь на Крывію. Яны даказвалі, што назоў Крывія найлепш адпавядае, бо назоў Беларусь быў накінуты нам Масквою. Прапанова аб зьмене нацыянальнаганазову былашырокараспаўсюджанасярод беларусаў у Нямеччыне. Праводзіліся лекцыі й даклады пра гістарычнае пахо-джаньне народу, які пражываў на сёньняшняй тэроторыі Беларусі, якая называлася й павінна называцца Крывія. Дыскусыйная валынка прадаўжалася больш за два гадыйвынікам было тое, што вытварыліся два лягеры: прыхільнікаў Крывіі й прыхільнікаў Беларусі. Падчас
дыскусыі выявілася, што да прыхільнікаў Крывіі належалі пераважна каталікі, жыхары Заходняе Беларусі, а да прыхільнікаў Беларусі пераважна жыхары праваслаўнае Ўсходняе Беларусі. Аднак гэта ня быў стойкі падзелусюды былі адныя й другія, некаторыя мянялі савю прыхільнасьць у залежнасьці ад абставінаў й грамадзка-палітычнага жыцьця. Ад гэтага часу прыхільнікі назову «Беларусь» пачалі называць сваіх праціўнікаў, крывічамі, мянушка якая пазьней увайшла ў жыцьцё, а гэтым самым і ў гісторыю. Гэта была адна з першых прычынаў прышлага падзелу беларусаў на эміграцыі.
Фарміраваньне палітычнае думкі
БеларускаяІДэнтральная Рада, мясцовая адміністрацыя, палітычна, грамадзкія й культурныя працаўнікі пакінулі сваю Бацькаўшчыну перад паўторным наступам бальшавікоў, апынуліся ў Нямеччыне ў цяжкіх і складаных абставінах, якія ставарыліся ў Нямеччыне пасьля заканчэньня вайны.
СССР, пад кіраўніцтвам Камуністычнае партыі на чале з Сталіным, сыстэматычна вынішчаў пад лозунгам «клясавага змаганьня з ворагамі рэвалюцыі» ды русыфікаваў увесь беларускі народ на працягу 20-ці гадоў ва Ўсходняй і 18 месяцаў у Заходняй Беларусі. Савецкі Саюз, нягледзячы на тое, што памагаў эканамічна Нямеччыне ў вайне з Францыяй і Англіяй, раптам стаў змагацца супраць Нямеччыны, якая была пад кіраўніцтвам Нацыянал-сацыялістычнай партыі на чале з Адольфам Птлерам, якую папулярна называлі нацы.
Палітычная атмасфэра была вельмі нездаровая для беларусаў ,каб прадаўжаць нацыянальнае змаганьне за вызваленьне Бацькаўшчыны пад сьцягам II Беларускага Кангрэсу й пад кіраўніцтвам Беларускае ЦЗнтральнае Рады, будучы, хоць-бы намінальна «саюзьнікам», а што далей ператварылі ў «калябарацыю» з нацыстаўскай Нямеччынай,
Гэта было галоўнай прычынай, што Прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады прафэсар Р.Астроўскі распусьціў Раду ды частку дзяржаўнага скарбу перадаў Беларускаму нацыянальнаму камітэту ў Рэгэнсбургу, а рэшту падзяліў між сябрамі Рады.
У гэты, здавалася-б безнадзейны й бязвыхадны мамэнт, паяўляецца ў беларускім друку «Маніфэст Рады БеларускаеНароднаеРэспублікі
(БНР) 25 сакавіка 1948 году, з нагоды 30-х угодкаў абвяшчаньня незалежнасыді Беларускае Народнае Рэспублікі. У Маніфэсьце гаворыцца, што сьцяг БНР і ідэя 25 Сакавіка верна былі несеныя Прэзыдэнтам П.Крэчэўскім, Прэзыдэнтам В.Захаркам, а цяпер іх нясе далей інжынер Мікола Абрамчык.
Выхад зь некарыснага палітычнага становішча быў надзвычайны. Дзяржаўна думаючыя беларускія патрыёты моцна папрацавалі, каб у лягерных абставінах зарганізаваць Раду й Урад БНР.
На працу Беларускага нацыянальнага камітэту й Рады БНР зьвярнулі ўвагу прыяцелі й няпрыяцелі Беларусі, а таксама канкурэнты й прэтэндэнты на кіраўніцтва палітычнай дзейнасьці беларускае эміграцыі.
Неабходна адзначыць два мамэнты зь дзейнасыді рады БНР. Яна моцна крытыкавалася й была пад атакай з боку антывуніяцкіх праціўнікаў і прыхільнікаў Беларускага япіскапату, які ўвайшоў у склад Расейскае Зарубежнае Праваслаўнае Царквы, за навязаньне кантактаў з Ватыканам ды здабыцьцё больш 40 стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў у каталіцкім унівэрсытэце ў Лювэне, Бельгія. А таксама затое, што бээнэраўскія кіраўнічыя дзейнікі ўважалі вунію 1569 году як беларускую нацыянальную рэлігію. Далей іх моцна трывожыла падрыхтоўка да аднаўленьня япіскапату Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на месьца адыйшоўшага да расейцаў.