Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Новыя пачынаньні ў Амэрыцы
Кастусь Мерляк прыехаў у Нью Ёрк з жонкай Ганнай і сынам Юлікам якому было два з паловай гады . Яны прыехалі ўжо не як Д.П., а як людзі зь немалым багажом і канкрэтымі плянамі й намерамі ,што рабіць. Падрыхтоўка, якая трывала 6 месяцаў, была выкарыстана для наладжаньня жыцьця ў новых абставінах, жыцьця асабістага, прафэсыйнага й грамадзкага. Усё гэта спрычынілася да спраўнага й хуткага палагоджаньня розных справаў.
Кватэра была знойдзена на Саўт 3 вуліцы ў Брукліне, закупленая мэбель ды іншыя неабходныя рэчы для жыцьця. Палагоджаныяўсе фармальнасыді, зьвязаныя з прыездам у ЗША на сталае жыцыдё.
На другі тыдзень пакінулі Норфольк вуліцу ў Мангэтане й пераехалі жыць у нанятую кватэру ў Брукліне, на дргуі бок мосту ў Вільямсбург. Кастусь з працай не сьпяшаў, але пасьля наведаньня некалькіх амэрыкансіх параплаўных кампаніяў, пастанавіў адведаць двух знаёмых яшчэ з Буэнос Айрэс, з дырэкцыі Голанд-Амэрыка Лайн, сп.Вэнтгольта, галандца й сп.Гэрджам, амэрыканца, каб перадаць прывітаньне ад іхніх прыяцеляў у Аргентыне.
Сп.Гердж прыняў Касуся як свайго калегу, падзякаваў за прывітаньне й весьці з Буэнос Айрэс. У гутарцы распытаў пра пляны на прышласьць ды запрапанаваў прадаўжаць працу ў Голанд -Амэрыка Лайн. Узяў лісток паперы й напісаў некалькі слоў, уклаў у канвэрт і сказаў: «Калі ласка, адведайце дырэктара фінансаў сп.Сторма на 3м паверсе й аддайце яму гэты канвэрт».
Цэлы трэці паверх 29 Бродвэй, Нью Ёрк быў заняты пад фінансавы аддзел кампаніі. Сп.Гэрыт Стром быў вельмі сымпатычны, невялікага росту галандзец. У гутарцы выявілася, што Кастусь і ён маюць добрага прыяцеля ў Буэнос Айрэс, які працуе ў той самай кампаніі, дзе Кастусь працаваў перад ад’ездам у Амэрыку. Сп. Стром сказаў, што ён тутака толькі 4 гады, прыехаў з Ротэрдаму ды абняў гэтае становішча. «Прапаную вам гэтак сама зрабіць, але такое становішча тут толькі адно, — пажартаваў ён. Але мы маем вольнае месца ў транспартовым аддзеле-сэкцыя Паўдзёнай Амэрыкі й таму, што ведаецегішпанскуюмову прапануюпрыняцьмаюпрапанову». Паклікаў сакратарку й сказаў аформіць сп.Мерляка на працу. Гэта было ў
чацьвер, а на працу Кастусь пайшоў у панядзелак 18 жнівеня 1954 году.
Наладзіўшы асабістыя справы, Кастусь быў заняты нейкі час палагоджаньнем справаў, якія пакінуў за сабою ў Аргентыне. Разьвілася вялікая перапіска асабістага й грамадзкага характару. Лісты ўдзячнасьці й падзякі афіцыяльным аргентынскім чыньнікам, прад-стаўніком нацыянальных арганізацыяў, а таксама супрацоўнікам па працы й грамадзкай дзейнасыді. У першую нядзелю па прыезьдзе Кастусь наведаў царкву, пазнаёміўся зь япіскапам Васілём, пратаярэям Хведарам Данілюком і беларусамі, прыхажанамі прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку
Кастусь, разглядаючыся па Нью Ёрку й яго ваколіцах, пачаў рабіць «інвэнтар» палітычнага, грамадзкага, рэлігійнага, сацыяльнага й гаспадарскага жыцьця беларусаў. Выявілася, што старая беларуская эміграцыя з часоў перад першай сусьветнай вайны загубілася між расейцамі й палякамі паводля рэлігійнай прыналежнасьці: праваслаўныя прылучыліся да расейцаў, а каталікі да палякаў. Існавала толькі адна арганізацыя й тая малаактыўная—Беларуская Нацыянальная Рада ў Чыкага, якая была закладзеная Я. Варонкам і Я.Чарапуком-Змагаром.
Новыя беларускія эмігранты пачалі прыяжджаць у Амэрыку зь Нямеччыны й Англіі ў 1949 годзе. Яны прыбывалі зь невялікім перабоямі на працягу наступных 4-х гадоў, так што некаторыя ўжо пражылі каля 5-ці гадоў, а іншыя меньш, у залежнасыді ў якім годзе ўступілі на землю Вашынгтона. Кастусь застаў арганізацыі, якія існавалі й працавалі ў 1954 годзе па лініі крывіцкага напрамку:
Сэктар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі,
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Амэрыкі (БАЗА), старшыня Галоўнай Управы Міхась Тулейка
3	адделамі: Нью Ёрк, Нью Брансьвік (штат Нью Джэрсі), Кліўленд (штат Агаё), Дэтройт (штат Мічыган), Спрынгфільд (штат Масачусэтс), Стамфорт (штат Канэктікут)
Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы,
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва,
Крывіцкае Навуковае Таварыства імя Ф.Скарыны,
Прыход сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ, япіскап Васіль—сакратар Сыноду БАПЦ.
Па лініі зарубежніцкага напрамку:
Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі, старшыня др. М.Шчорс, Злучаны Беларуска—Амэрыканскі Дапамогавы Камітэт, Саюз Беларускае Моладзі ў Амэрыцы,
Беларускі Вызвольны Фронт, Кліўленд (штат Агаё).
Прыход сьв.Еўфрасіньні Полацкай ў Саўт Рывэры— Беларуская Праваслаўная Царква — пад юрыздыкцыяй Усяленскага патрыярхату.
Па лініі бээнэраўцаў галоўным уплывовым дзейнікам у палітычнаграмадзкім жыцыді быў прэзыдыюм сэктару Рады БНР з сваімі падсэктарамі ў мясцовасьцях, дзе знаходзіліся беларускія арганізацыі.
Да 1949 года ўсе сябры БНР знаходзіліся ў Эўропе, а пераважна ў Нямеччыне. Эміграцыя зь Нямеччыны рассыпала радных па ўсім сьвеце. Дзеля гэтага прэзыдыюм Рады на сваім паседжаньні 1-га студзеня 1950 году падчас першага прыезду М.Абрамчыка ў ЗША, пастанавілі рэарганізаваць Раду БНР —творачы сэктары ў краінах, дзе знаходзяцца тры або больш сябрбў Рады. На гэтым паседжаньні былі ўстаноленыя й прынятыя, згодна з пратаколамі й Статутам, наступныя галоўныя заданьні сэктараў:
«Сэктар Рады БНР ёсыдь галоўным дзейньнікам ва ўсіх праявах грамадзкай, нацыянальнай і палітычнай працы беларускай эміграцыі на абшары краіны, дзе сэктар існуе. Сэктар Рады БНР, прытарноўваючыся да мясцовых патрэбаў і эміграцыйных магчымасьцей,павінен вызначаць людзей для сувязі, прадстаўніцтва й працы з рознымі нацыянальнымі інстытуцыямі, а таксама з уладамі краіны, у якой сэктар прабывае.»
На старшыню сэктару ў ЗША быў выбраны др.Аляксандр Орса.
Практычна, уплыў на мясцох праводзіўся раднымі, якія займалі кіраўнічыя становішчы ў грамадзкіх ды іншых установах. Сэктары ў сваёй дзейнасыді кіраваліся пастановамі сэсыяў Рады БНР, прэзыдыюму й ўраду БНР. Калі ў Радзе усе пагаджаліся з пастановамі, дык у сэктарах усе працавалі ўзгдозе, і праца прыносіла выдатныя вынікі. Нажаль, пасьля УІІ сэсіі Рады БНР у Нью Ёрку разыходжаньні ў Радзе давялі да таго, што ня было дзейнага прэзыдыюма. Выбраны др. В.Тумаш чакаў на вынік рэфэрэндуму ад усіх сэктараўдаксама ня было дзейнага ў Раду БНР. Бязумоўна, такі стан моцна адбіўся на дзейнасьці арганізацыяў, а перадусім на Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньні Амэрыкі, не залежна ад таго, што БАЗА была амэ-
рыканскай грамадзкай арганізацыяй і легальна не падлягала Радзе БНР. Аднак апазыцыя ў Радзе не падтымоўвала й не праяўляла актыўнасьці ў арганізацыях.
Прыход сьв.Кірылы Тураўскага БАПЦ свае царквы ня меў, Богаслужэньне адбываліся ў царкве Сьвятое Тройцы УАПЦ, 345 Іст 4я вуліца ў Нью Ёрку.
Па лініі бэцээраўцаў, у гэты час ворганаў БЦР у Амэрыцы ня было Але незалежна ад гэтага, Беларускі Кангрэсавы камітэт, які быў арганізаваны йкіраваны др.М.Шчорсам, праяўляў актыўную дзейнасыдь згодна бэцээраўскай палітычнай канцэпцыі, Беларускі Кангрэсовы Камітэт уважаўся за галоўны кіруючы ворган (шапку) беларускіх арганізацыяў у ЗША. Такая структура рэпрэзэнтацыі нацыянальных этнічных арганізацыяў была ў практыцы шырока ведамая й прынятая амэрыканскім грамадзтвам і афіцыяльнымі ўстановамі мясцовага й фэдэральнага ўзроўню. Нягледзячы на тое, што БАЗА была большай арганізацыяй, Кангрэсовы камітэт, у гэтым выпадку меў вялікую перавагу.
Прыход сьв.Еўфрасіньні Полацкай з настаяцелям пратаярэям М.Лапіцкім меў сваю собскую й уладжаную царкву ў Саўт Рывэры.
4	верасьня 1954 году адбыўся XIУ пленум Беларускай Цэнтральнай Рады, на якім з важнейшых пунктаў парадку дня былі выбары Прэзыдэнта БЦР і ўкамплектаваньне выканаўчых ворганаў БЦР. У пленуме, як было падана, прынялі ўдзел 94 дэлегаты, якія ў бальшыні былі рэпрэзэнтаваныя праз паўнамоцтвы. Ня прынялі ўдзелу ў ХІУ пленуме Юры Сабалеўскі, інжынер Іван Касяк і др.Мікалай Шчорс.
На Прэзыдэнта БІДР быў завочна выбраны прафэсар Радаслаў Астроўскі, які ў той час знаходзіўся ў Англіі. На старшыню пленума — Н.Мядзейка, на старшыню выканаўчага воргану—інжынер А.Русак, на ўстаноўленыя дэлегатуры БЦР былі назначыныя: на Нямеччыну —Д Касмовіч, Англію—Б. Варава, Аўстралію— М.Зуй, Пшпанію маг. У.Рыжы-Рыскі, Аргентыну—П.Саўчыц.
На грамадзкія абвавязкі Кастусю ня прыйшлося доўга чакаць. На 3 кастрычніка 1954 году быў скліканы агульны сход аддзелу БАЗА акругі Нью Ёрку, які складаўся з трох .пададдзелаў: Мангэтана, Бруклінай’Маспэта.. Уступаючыстаршынядр. В.Тумашзрабіў справаздачу за час свае дзейнасыді й прачытаў пратакол рэвізыйнае камісіі, бо зь ейнага складу ніхто на сход не зьявіўся. У дыскусыі выявілася, што
арганізацыя ня мае свайго памешканьня, а яе афіцыйны адрас гэта прыватнае памешканьне старшыні. Па гэтай прычыне беларуская школа ня была арганізавана. Па гэтай-жа самай прычыне не адбываліся рэфэраты, зборкі й нарады. Па гэтаму сябры рэвізыйнай камісіі не прыйшлі на сход, бо баялілся, што на іх узложаць грамадзкі абавязак. Акруговая ўправа была выбраная ў складзе: К.Мерляк— старшыня, Н. Арсеньнева—сакратар, П.Бунчук — скарбнік, А.Адамовіч і М.Цэлеш—сябры.
Першым грамадзкім выступленьнем у Амэрыцы быў рэфэрат на акадэміі, прысьвечанай слуцкаму паўстаньню 28 лістапада 1954 году, у Нью Ёрку. Тут была нагода спаткацца з шырэйшым грамадзтвам і пазнаць вядучых прадстаўнікоў беларускага грамадзтва.
Агульны сход радных сэктару Рады БНР у ЗША быў скліканы на 12 сьнежня 1954 году. Гэта быў першы такі сход ад часу заснаваньня сэктару 1 студзеня 1950 году. На парадку дня стаялі між іншымі тыяж галоўныя пункты: справаздача прэзыдыюму сэктару, выбары прэзыдыюму сэктару, брашура раднага Янкі Станкевіча. Др. А.Орса ў сваёй абшырнай справаздачы зрабіў дакладны агляд жыцьця й дзейнасыді сэктару й грамадзкага жыцьця ў Амэрыцы. Зьяврнуў увагу так сама на недахопы ў працы сэктару з прычыны паўстаньня групоўкі й парушэньне нутранога парадку Рады БНР, падаючы да ведама, што ён злажыў заяву ў суд БНР у справе групоўкі. Дыскусія над справаздачай цягнулася доўга. Былі прапановы адкінуць усю справаздачу або толькі заяву ў суд. Агульны сход бальшынёю галасоў прыняў прапанову Васіля Русака справаздачы старшыні сэктару не прыняць.
Новы прэзыдыюм сэктару быў выбраны ў наступным складзе: К.Мерляк—старшыня, А.Адамовіч і Я.Арцюх—сябры.