Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
У 1952 годзе старшыня Рады БНР атрымаў грашовую дапамогу на беларускую газэту ў Амэрыцы ад аднае амэрыканскае ўстановы, пад умовай, што яна застанецца ананімнай. У Нью Ёрку ужо выходзіла газэта «Беларус», выдаваная праз БАЗА старшынёй Кушалем. У сувязі з гэтым Ф.Кушаль у паразуменьні з М.Абрамчыкам стварыў новую рэдакцыйную калегію «Беларуса» пад кіраўніцтвам Н.Арсеньневай. Да гэтага часу на чале рэдкалегіі стаяў мгр. Леанід Галяк.
Дзеля таго, што дапамога была дадзеная на агульную беларускую справу, старшыня сэктару Рады БНР мусіў мець нагляд, каб дапамога была належна выкарыстаная. Нажаль, старшыня сэктару др. А. Орса
й прэм’ер Ураду БНР А.Махноўскі ня былі аб дапамозе павядомленыя. Справа парушэньня нутранога парадку Рады БНР і нерацыянальнае расходваньне грошаў было адной з прычынаў разыходжаньня між раднымі на УІІ сэсіі Рады БНР.
Радны др. Янка Станкевіч, каб зрабіць уплыў на вынік рэфэрэндуму, выдаў брашуру «Да сяброў Рады БНР», у якой выяўляў стварэньне «патайнай групоўкі» й яе шкодную дзейнасыдь, падаючы праўдзівыя й непраўдзівыя факты, якіх не належалася выяўляць. Брашура, паводля аўтара, была разасланая толькі радным, але яна трапіла таксама ў рукі зарубежнікаў, якія яе перавыдалі й шырока распаўсюдзілі сярод беларускае эміграцыі. Бяспрэчна, др.Я. Станкевіч зрабіў вялікую шкоду, выяўляючы недахопы ў кіраўніцтве Рады БНР, а галоўнае, спрычыніўся да ўстрыманьня дапамогі на газэту «Беларус». На сходзе радных была вынесеная пастанова, каб прэзыдыюм Рады БНР пазбавіў др.Я.Станкевіча сяброўства ў Радзе за зламаньне прысягі.
Др.Я.Станкевіч, пералічваючы расходы сваёй брашуры, не далічыўся досыць паважнае сумы, зь якое, як ён даведаўся палова, была перададзена Беларускаму Інстытуту Навукі й Мастацтва — старшыні др. В.Тумашу. Гэта яго моцна пакрыўдзіла, бо ён уважаў, што Інстытут быў закладзены на шкоду Крывіцкага Навуковага Таварыства Ф.Скарыны, якое было поўнасыдю пад яго асабістай дамінацыяй, a самае галоўнае, што яму нічога не далі. Грамадзтва й радныя добра ведалі яго матэрыялістычны й эксцэнтрычны характар, які быў галоўным рухавіком. у яго жыцыді, не апраўдывалі, а наадварот асуджалі за выданьне брашуры. А тое, што другая частка зь нявылічанай сумы была перададзена япіскапу Васілю, ён. мусіць, ніколі не даведаўся. Др. А.Орса пэдагог, даўгалетні й заслужаны выхаваўца беларускае моладзі, а таксама грамадзкі дзеяч, бачучы, што створаная групоў ка самавольна нарушае прынятыя законы, выстуіў супраць яе дзейнасьці. Радныя яго разумелі й падтрымоў вал і, але зь меркаваньня толькі ведамых ім самім гэтага моцна не выяўлялі. На першы пагляд факт паўстаньня групоўкі выглядаў досыць нявінна, які быў выкліканы неабходнасыдю абставінаў. На жаль, аказалася зусім інакш. Арыгінальная групоўка ў складзе М. Абрамчыка, Ф.Кушаля, М.Гарошкі, др.В.Тумаша, япіскапа Васіля, П.Манькоўскага, А.Адамовіча зь бегам часу то пашыралася, то зьменшывалася, у залежнасьці ад палітычных абставінаў ды падзеяў у беларускім грамадзкім жыцьці.
1955
Новы 1955 год беларусы ў Нью Ёрку распачалі вялікім балем, які ладзіла акруговая ўправа БАЗА ў ленокс Голе, дзе ўсе энтузыястычна й зь вялікімі надзеямі на прышласьць спатыкалі новы год.
37-я ўгодкі25 сакавіка ўНью Ёрку арганізавала й каардынавала падрыхотоўку акруговая ўправа БАЗА пад кіраўніцтвам К.Мерляка. 3 гэтай нагоды быў апрацаваны «прэс рэліз» — спэцыяльны камунікат для выкарыстаньня ў прэсе, які быў шырока разасланы з запрошаньнямі на сьвяткаваньне 25 Сакавіка. Тут трэба адзначыць, што такі спасоб «прапаганды» быў першы раз выкарыстаны для пашырэньня вестак аб дзейнасыді беларускіх арганізацыяў.
Праграма складалася з радыёперадачы па радыё Нью Ёрку, з прамовай старшыні й беларускіх песьняў, а таксама былі паданыя весткі з грамадзкага жыцьця. На другі дзень 27 сакавіка 1955 году адбылася ўрачыстая богаслужба й акадэмія ў залі тэкстыльнае школы.
Акадэмію адчыніў прывітаньнем гасьцей К.Мерляк, рэфэрат у ангельскай мове чытаў П.Бунчук, а ў беларускай др.А.Орса. Пасьля прывітаньняў прысутных гасьцей адбылася багатая мастацкая частка.
Парад Лаяльнасыді ў Нью Ёрку быў ладжаны амэрыканскімі вэтэранамі замежных войнаў 30 красавіка 1955 году з удзелам нацыянальных групаў. У гэтым парадзе ўзялі ўдзел беларускія арганізацыі пад камандай К.Мерляка. На трыбуне з прадстаўнікамі штату й гораду Нью Ёрку зпрадстаўнікамі амэрыканскіх арганізацыяў прымалі парад архіяпіскап Васіль БАПЦ і генэрал Франьцішак Кушаль.
У1 кангрэс БАЗА адбыўся 28 і 29 травеня 1955 году ў Нью Ёрку, На кангрэсе ўзялі ўдзел 72 дэлегаты ад аддзелаў БАЗА ў Амэрыцы, 3 справаздачы старшыні М.Тулейкі прысутныя даведаліся абдзейнасьці Галоўнае Ўправы й яе сэкцыяў: па сацыяльнай апецы й дапамозе беларусам у Нямеччыне, жаночай сэкцыі, камітэту набыньця Беларускага Народнага Дому, рэдакцыйнай калегіі газэты «Беларус» ды паасобных аддзелаў БАЗА. Пасьля дыскусыі над справаздачамі, на прапанову рэвізыйнае камісіі быў удзелены абсалюторыюм з падзякаю ўступаючай Галоўнай Управе за добра правядзеную працу.
На кангрэсе была выбраная Галоўная Ўправа з 9 асобаў зстаршынёю Міхасём Тулейкам.
Кангрэс прыняў рэзалюцыю ў справе «балынавіцкай прапаганды. сярод эмігрантаў за зварот да айчынных краёў». К.Мерляку было даручана рэарганізаваць камітэт набыцьця БНД, каб прысьпяшыць яго куплю. ДаручанаГалоўнайУправе паклікацькамісію дляперагавораў зь беларускім Кангрэсавым Камітэтам, каб супольна стварыць адзінае беларускае прадстаўніцтва ў Амэрыцы. Гэтага-ж дня ўдзельнікі кангрэсу й грамадзтва прыемна правялі вечар на балі, які ладзіла царкоўная рада. Князёўнай БАЗА была абраная Фаня Шабовіч з Дэтройту.
18 чэрвеня 1955 году адбыліся паховіны ў Нью Ёрку сьв. пам. сэнатара Васіля Рагулі. Разьвітальныя прамовы над магілай прамовілі Ўладыка Васіль, К.Мерляк—старшыня сэктару Рады БНР у ЗША, М. Тулейка—старшыня Галоўнай Управы БАЗА й др. Барыс Рагуля з Канады.
Агульны сход акруговага аддзелу БАЗА Нью Ёрку адбыўся 23 кастрычніка 1955 году. Уступаючы старшыня К.Мерляк зрабіў справаздачу зь якой высьвятлілася, што ўправа зладзіла сьвяткаваньне 25 Сакавіка, парад Лаяльнасьці, зараганізавала школу для дзяцей, курсы беларусазнаўства для моладзі, праведзеная рэарганізацыя пададдзелаў акругі, уладжана канцылярыя пры 33 Норфальк вуліцы ў Нью Ёрку ды пастаўлена на належны ўзровень адміністрацыя й фінансы. Пасьля дыскусыі й розных выказваньняў быў удзелены абсалюторыюм з падзякаю за праведзеную працу. Управа была перавыбраная ў поўным папярэднім складзе.
Кастусь, абняў шы старшынства сэктару Рады БНР у ЗША у сьнежні 1954 году, на першы плян працы паставіў за мэту зьліквідаваць або хаця зьменшыць разыходжаньні між раднымі. Яны вытварыліся на УІI сэсіі Рады ў справе вонкавай палітыкі Рады БНР у суадносінах да супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам вызваленьня народаў СССР на плятформе «непрадрашэнства», справай парушэньня нутранога парадку Рады БНР, паўстаньнем групоўкі й выданьнем радным Я.Станкевічам брашуры да сяброў Рады БНР. Дзеля таго, што ажыўленая дыскусія вялася ня толькі ў беларускай прэсе, але ў прэсе ўсіх народаў Савецкага Саюзу адносна палітыкі вызваленьня зь некалькімі расейскімі партыямі плятформьі' Амэрыканскага камітэту. Гэтая дыскусыя хвалявала радных, якія дамагаліся хуткага скліканьня сэсіі Рады БНР. Яны свае прапановы скіравалі да сэктару ў Нью Ёрку,
бо ня маючы дзейнага прэзыдыюму й Ураду БНР па прычыне не праведзенага рэфэрэндуму, аставалася ім тодькі зьвяртацца да старшыні Рады М.Абрамчыка,
Каб ажывіць дзейнасьць радных, быў выпрацаваны абмежнік №1 1955 годзе, у якім зьвярталася ўвага на дзейнасьць, лаяльнасьць і даручэньні, якія радныя павінны старацца ажыцьцяўляць.
На сходзе сэктару 26 чэрвеня 1955 году раднымі былі разгледжаныя розныя бягучыя справы ды прыняты да ведама праэкт супрацоўніцтва эміграцыі народаў СССР у змаганьні з бальшавізмам. Праэкт прапанаваў каардынацыйны камітэт з 3-х партнёраў: Парыскі блёк, Цэнтр расейскіх палітычных арганізацыяў і Амэрыканскі камітэт вызваленьня ад бальшавізму. Справа камісіі кангрэсмэна Чарльса Кэрстэнаадноснабальшавіцка-камуністычныхзлачынстваў у Беларусі. Пасьля сходу быў выданы абмежнік № 2, у якім між іншым павядомлена аб справах, разгляданых на сходзе.
На сходзе сэктару 11 сьнежня 1955 году разгядаліся дзьве галоўныя справы: скліканьне наступнае сэсыі Рады БНР і праца радыё «Вызваленьне». Пастаноўлена запрапанаваць старшыні Рады БНР М.Абрамчыку, каб сэсыя Рады была скліканая ў сакавіку 1956 году ў Нью Ёрку. Пра працу радыё «Вызваленьне» зрабіў абшырны даклад радны Я. Ліманоўскі, які быў працаўніком радыё ад пачатку да верасьня 1955 году. На падставе рэфэрату Я.Ліманоўскага, уражаньняў А.Адамовіча з пабыту ў Мюнхене, аналізу перадачаў К. Мерляка й спасьцярог др. В.Тумаша, сход сьвердзіў, штокіраўніцтва беларускай сэкцыі радыё «Вызваленьня» не справілася з пастаўленым даручэньнем па арганізацыі сэкцыі ўнутры, ды не паведаміла Раду й грамадзтва аб абмежаваньнях, якія ставіў ад пачатку Амэрыканскі камітэт з асабістых меркаваньняў. Пастаноўлена выслаць дэлегацыю да Амэрыканскага камітэту зь інтэрвэнцыяй у справе стаўленых абмежаваньняў ды цэнзуры беларускіх скрыптаў у складзе др. В.Тумаша, К.Мерляка й А.Адамовіча.
У далейшай дыскусыі выявілася, што заіснаваў асабісты канфлікт між кіраўніцтвам др. В.Жук—Грышкевіч і рэжысерам Я.ЛІманоўскім, У выніку Я.ЛІманоўскі быў звольнены, а на месца Жук-Грышкевіча шукаўся новы кіраўнік. Некаторыя радныя ставілі пытаньне пакінуць радыё, калі Амэрыканскі камітэт ня спыніць цэнзуры скрыптаў, бо гэткая практыкабольш шкодзіць, чымся прыносіць карысьці беларус-
каму народу. Радны К.Мерляк зьвярнуў увагу, што гэта ёсыдь радыё ня Рады БНР, а калі так хто думае, то ён моцна памыляецца. Гэтае радыё ёсьцьамэрыканскаезьбеларускіміпраграмамі, якія перадаюцца ў духу амэрыканскай палітыкі. «Мы не павінны гэтай нагоды адкідаць, а выкарыстсаць тое, што даюць». На гэтым дыскусія й закончылася.
У другой палове 1954 году амэрыканскім кангрэсам была створаная камісія пад старшынствам кангрэсмэна Чарльса Кэтстэна для разгляду камуністычнай агрэсіі. У гэтай справе праводзіліся завочныя сьведчаньні др. М. Шчорса, а М.Лапіцкага, В.Місюля й Я. Кіпеля 14 кастрычніка ў Нью Ёрку. Інжынер М.Абрамчык сваёсьведчаньне зрабіў у Мюнхене перад гэтай камісіяй, Галоўная Ўправа БАЗА падрыхтавала некалькі сьведкаў, але, на жаль, яны не былі дапушчаныя, каб злажыць сьведчаньне.