Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Камітэтам набыцьця БНД. царкоўнай радай і Галоўнай Управай БАЗА быў скліканы агульны сход, хто ўплаціў на куплю БНД і ўсіх зацікаўленых беларусаў Нью Ёрку. На гэты.м сходзе камітэт пераіменавалі на камітэт набыцьця БНД і царквы ў Нью Ёрку. Да існуючага складу дадалі Б.Данілюка, В.Юрцэвіча й М.Рагулю.
У прыходзе сьв. Кірылы Тураўскага ставарылася жахлівае становішча — ня было месца, дзе адпраўляць Богаслужбы. Царкоўная рада прыходу знайшла залю ў Лейбор Тэмпэль (масонская ложа) на
14	вуліцы ў Нью Ёрку. Кожную нядзелю трэба было ўносіць усе прылады, а пасьля службы выносіць. Такая абстаноўка не заахвочвала вернікаў. Кастусь, бачучы, што людзі пачалі наведваць іншыя цэрквы пачаў дзейнічаць. Сталі шукаць аб’ектаў, каб задаволіць рэлігійныя й грамадзкія парэбы. Ён прапанаваў знайсьці аб’ект дзе-б памяшчалася царквка, была заля з пакоямі на грамадзкія патрэбы ды з камэрцыйнымі й жыльлёвымі кватэрамі, якія-б давалі даход на ўтрыманьне будынку й інышя патрэбы. Другім, асабліва Тулейку, гэта выглядала немагчымым, бо як яны казалі, аб’ект будзе задарагі, завялікі і г.д.
Кастусь, будучы ў Вашынгтоне, наведаў кангрэсмэна Ф.Дорна, зь якім ужо быў запрыязьнены, і ў гутарцы выявіў, што беларусам неабходна хутка набыць царкву. Кангрэсмэн Дорн паабяцаў у гэтай справе дапамагчы. Прайшло пару месяцаў канргрэсмэн Дорн і яго супрацоўнік адвакат Шміт паведамілі, што яны маюць аб’ект на продаж, які можа задаволіць патрэбы. Перш Кастусь, а поты.м у цэлым складзе камітэт агледзелі Прэзбітэр’янскую царкву пры Атлянтык Авэню ў Брукліне. Гэта быў двухпавярховы будынак, нанізу заля, а на першым паверсе царква, два пакоі й нявыканчаны падвал. Цана 25, 000 даляраў. На паседжаньні камітэт пастанавіў купіць царкву, згадзіўся на цану й даручыў Кастусю зрэаэалізавцаць куплю.
15	кастрычніка 1957 году будынкак быў куплены. Гатоўкаю заплацілі 11 000 дал. і гіпатэчнай пазыкай 14 000. Дакумэнты на крэдыт падпісаў К.Мерляк. Урачыстыя ўходзіны былі Злістапада 1957 году.
Пры афармленьні куплі будынку выявілася, што чартар прыходу сьв. Кірылы Тураўскага зарэгістраваны пад артыкулам Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ,з чаго выглядала, што купленая маёмасьць згодна закону належыць да УАПЦ, а не да БАПЦ. Нягледзячы на гэта камітэт апрабававаў афармляць куплю на існуючы чартар да часу перарэгістрацыі. Насходзеўкладчыкаў 8сьнежня пастаноўлена назваць камітэт БНД—камітэт грамадзка-рэлігійнага цэнтру. Быў выбраны новы камітэт—старшыня Янка Ніхаёнак. Новаму камітэту даручана праводзіць направы ды ўпарадкаваць царкву й залю паводля прынятага разьмеркаваньня. Пастаноўлена даручыць царкоўнай радзе, каб апрацавала новы чартар прыходу сьв.Кірылы Тураўскага ды правесыді новую рэгістрацыю, каб не падлягаць УАПЦ.
Першая Божая служба й агульны царкоўны сход у купленым грамадзкім будынку пры 401 Атлянтык Авэню, Бруклін, Нью Ёрк, 3 лістапада 1957 году.
На гэтым сходзе Д.Клінцэвіч запрапанаваў выказаць падзяку кангрэсмэну за яго дапамогу. Кастусь праінфармаваў, што, паводля існуючага звычаю, за услугі куплі-прадажы маёмасьці абавязак плаціць узнагароду ляжыць на прадаўцу, а не пакупніку. Да гэтага ён ужо гутарыў прыватна з кангрэсмэнам Дорнам у гэтай справе й ён сказаў, што яго ўзнагарода ў вышыні 5 000 даляраў была ўключана ў прадажную царквы. М. Тулейка заявіў, што гэта Дорну было заплачана на паслугу зашмат грошай. «Каб мы пра гэта ведалі, пашліб да яго й прасілі-б, каб ён прынамсі зьменшыў напалову».
Тут Кастусь зазначыў, што цана была апрабаваная камітэтам, у тым ліку й самім Тулейкам. Дык якая розьніца каму пайшлі грошы? Зварочвацца да кангрэсмэна Ф.Дорна, каб ён зьменшыў ганарар, былоб паніжэньнем і асьмяшылі-б самыя сябе ў вачох дастойнага амэрыканскага палітыка. Тут паўстаў шум на залі. Кастусь пакінуў сход. Так і не пачуў ён нават дзякуй ні ад архіяпіскапа Васіля, ні ад прыхажанаў прыходу сьв. Кірылы Тураўскага за тое, што вывеў з дому масонаў ды ўвёў у дом беларускі, за які асабіста загварантаваў сплату пазыкі.
1958
Сустрэча Новага 1958 году, Калядныя сьвяты й ялінка для дзяцей прайшлі добра й прыемна. Гэтыя імпрэзы для агулу беларусаў сталіся нармальнай зьявай, бо акруговая ўправа заўсёды бязь ніякіх клопатаў, так думалі многія людзі, добра спраўлялася з сваім даручэньнем. Аднак, хтосьці мусіў усё прадбачыць, падрыхтаваць і выканаць.
У першай палове студзеня выйшла брашура «Byelorussians Inde­pendence day, March 25, 19 18» (Беларускі дзень незалежнасыді, 25 сакавака 1918) Брашура ў асноўным была апрацаваная К.Мерляком у супрацоўніцтве з др. В.Тумашам і Ю.Станкевічам і была выдадзена ад імя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Амэрыкі.
У першую чаргу брашура была разасланая ў большай колькасьці ў беларускія асяродкі ў сьвеце для распаўсюджаньня на мясцох у пляне падрыхтоўкі да 40-х угодкаў 25 сакавіка. На працягу студзеня, лютага й сакавіка брашура была разасланая У.Русаком і Г.Орсай у 12 краінаў сьвету.
У Амэрыцы выслана ўсім рэпрэзэнтантам к.ангрэсу й урадным установам, якія мелі вонкавыя дачыненьні ды падтрымоўвалі вызваленьне паняволеных народаў з-пад савецкага панаваньня. Індывідуальна брашура разыйшлася разам з запрошаньнем на акадэмію, прысьвечаную Дню незалежнасьці Беларусі.
2 лютага Прэзыдэнт Рады БНР М.Абрамчык прыбыў з Эўропы ў Нью Ёрк. На 8 лютага была скліканая нарада прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР. Першым пунктам нарады была інфармацыя М. Абрамчыка пра
дзейнасьць у Эўропе. Спачатку ён выразіў падзяку сакратарыяту Рады БНР за прадпрынятую акцыю падрыхтоўкі радыёперадачаў праз радыё Мадрыт у Пшпаніі, а ў асаблівасьці за абежнік у справе «Беларускай радыёперадачы з Гішпаніі», выдадзены сакратаром нутраных справаў К.Мерляком 2 студзеня 1958 году да прадстаўнікоў БНР і беларускіх арганізацыяў у вольным сьвеце.
Дзякуючы даўгім захадам М.Абрамчыка, Я.Сурвілы і В.Сянкевіча, міністэрства інфармацыі Гішпаніі прадставіла тэхнічную магчымасьць і прызнала пэўную суму грошаў на канцылярыйныя расходы, а на ўтрыманьне пэрсаналу (3 асобы) ўзяла на сябе Рада БНР. У абежніку быў заклік да беларускага грамадзтва дапамагаць грашова й дадзеныя, каму й куды пасылаць грошы. Згодна пастановы, фінансаваньне радыё Мадрыт будзе каардынавацьсакратарыятфінансаў Рады БНР В.Кажан.
Наступна прэзыдэнт паінфармаваў пра дзейнасьць у Эўропе, а ў асаблівасьці пра Парыскі блёк і дачыненьні з Амэрыканскім камітэтам вызваленьня. Тут выявіліся разыходжньні зь сябрамі блёку й Амэрыканскім камітэтам па поваду абмежаваньняў, у праграмах радыё «Вызваленьне».
Акрамя розных менш істотных справаў быў прыняты плян адзначэньня 40-х угодкаў абвешчаньня незалежнасыді БНР, які прадставіў К.Мерляк, падаючы важнейшыя моманты сьвяткаваньня.
1.	Ужо выйшла брашура «Беларускі Дзень Незалежнасьці, 25 сакавіка 1918».
2.	25 сакавіка малітву за Беларусь чытае Ўл. Васіль у сэнаце ЗША.
3.	31 сакавіка малітва за Беларусь —чытае а.Ф.Чарняўскі ў Палаце рэпрэзэнтантаў ЗША.
4.	29 сакавіка Богаслужба ў катэдры сьв.Патрыка—служыць А.Чарняўскі.
5.	30 сакавіка Богаслужба ў катэдры сьв.Кірылы Тураўскага —служыць архіяпіскап Васіль БАПЦ.
30	сакавіка ўрачыстая акадэмія ў гатэлі Білтмор з мастацкай часткай і прыняцём для гасьцей.
На прапанову прэзыдэнта пастаноўлена выдаць Маніфэст з нагоды 40-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР ад Ураду БНР, які будзе падпісаны ўсімі сябрамі прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР. Маніфэст быў выдадзены, але М.Абрамчык зьмяніў думку й Маніфэст падпісаў сам адзін.
На наступным паседжаньні 23 лютага 1958 г.разглядалася пастанова сяброўства ў Радзе БНР, згодна дапаўненьняў УІІ сэсіі Рады БНР. К.Мерляк выказаўся за пашырэньне рады для ўзмацьненьня грамадзкапалітычнай дзейнасыді ў краінах пасяленьня беларусаў. М.Абрамчык з гэтым не пагаджаўся, бо яму хадзіла не пра колькасьць, а пра якасыдь, зазначаючы, што меншая колькасыдь робіць менш памылак. Дзіўная аргумэнтацыя: паводля статуту, у сябры Рады БНР прымае сэктар Рады ў краіне пражываньня, а зацьвярджае прэзыдыюм Рады.Тут Абрамчык зрабіў засыдярогу, што новых сяброў заапрабуе старшыня Рады. К.Мерляк зьвярнуў увагу , што калі пастановы ня толькі сяброўства, але ўсе іншыя справы павінны быць апрабваны старшынёй Рады БНР, дык гэтая працэдура пярэчыць статуту Рады БНР і будзе паралізаваць усякую дзейнасыдь сакратарыяту й сэктараў Рады, чакаючы на апрабату старшыні.
Па-другое, што Рада мусіць рабіць у выпадку неатрыманьня апрабаты ў належны час? Абрамчык, карыстаючыся рознымі прыкладамі, ня даў канкрэтнага адказу, але ўсім было зразумела, што ў сутнасьці ён меў на ўвазе дыктатуру. Была разгледжаная рэзыгнацыя Тулейкі ў выконваньні функцыі сакратара вонкавых дачыненьняў, адносна якое было пастаноўлена адлажыць на наступнае паседжаньне.
Падрыхтоўка адзначэньня 40-х угодкаў незалежнасьці Беларусі распачалася яшчэ ў восень 1957 году й праводзілася інтэнсыўна на працягу 3 месяцаў. У гэтым часе Кастусь каардынаваў падрыхтоўку із сваёй канцылярыі пісьмова й тэлефанічна праз асабістыя канфэрэнцыі ў Вашынгтоне й Нью Ёрку. Дакладная, своечасовая падрыхтоўка прынесла належныя вынікі.
3 датай 15 сакавіка 1958 году старшыня БАЗА Нью Ёрку К.Мерляк атрымаў прывітаньне ад Прэзыдэнта ЗША Двайт Д.Айзэнгаўэра.
The White House
Washington
The assistant to The President
March 1 5, 1 958, 148/58
Dear Mr.Mierlak:
ThePresidenthasaskedmetoconveytoyouandtothemembersandfriends
of the Byelorussian-American Associatian his greetings and good wishes for the success of your convocation.
The enterpricing spirit and many skills of your citizens of Byelorussian origin have made a substancial contribution to the greatness of our country.
Although celebra tion this yearis being held in a period of peace, it is necessary tobeeveronguardto the dangers that threaten the peace in today's anxious world In the effort to keep our country strong and prepares, we know our citizens of Byelorussian origin are doing their characteristically loyal share.
Sincerely,
Shairman Adams
Mr. Konstanty Mlerlak, President
Byelorussian -American Association, Inc.
33 Norfolk sreet
New York 2, New Vork.
Зь бегам часу былі атрыманыя пракламацыі. у якіх дзень 25 сакавіка адвяшчаўся «Днём беларускае незалежнасьсці» ў штатах Нью Ёрк, Нью Джэрсі, Родэ Айленд, Мэрылянд, Агаё, Мічыган і Ільліноіс.