Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Сустрэча новага 1959году ўпершыню адбылася ўзалі беларускага грамадзага цэнтру пры Атлянтык авэню ў Брукліне. На гэтай сустрэчы беларусы віталі дастойнага госьця зь Бельгіі айца Робэрта ван Каўэлярта дэ Ўільс. Айцец Робэрт апякун беларускіх студэнтаў у Лювэнскім унівэрсытэце ў Бельгіі. Перад гэтым ён змог наведаць беларускія асяродкі ў Кліўлендзе, Дэтройце, Чыкага й Таронта ў Канадзе. На гэтым вечары ён меў нагоду шырэй запазнацца зь беларускім грамадзтвам у Нью Ёрку.
41 угодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі былі арганізаваныя акруговай управай БАЗА—старшыня Я.Пазьняк. У нядзелю 22 сакавіка сьвяткаваньне распачалося паўгадзіннай радыёперадачай. прысьвечанай 25 Сакавіку. Літургію й малебен адправілі Ўладыка Васіль ў саслужэньні саборнага духавества ў катэдральным саборы сьв.Кірылы Тураўскага. Гэтага-ж дня папалудні ў залі «Стайвэсант гай Скуль» у Мангэтане адбыўся ўрачысты сход з канцэртам. У
гэтым годзе малітву за Беларусь у Амэрыканскім кангрэсе прачытаў а.др.Ул.Тарасевіч, настаяцель вуніяцкай царквы Спаса ў Чыкага.
Губэрнатары штатаў Нью Ёрку й Нью Джэрзі праклямавалі дзень 25 сакавіка «Беларускім днём незалежнасьці» ў сваіх штатах. 41-я ўгодкі беларускай незалежнасьці шырока былі адзначаныя выступленьнямі сэнатараў і кангрэсмэнаў у Амэрыканскім кангрэсе ў Вашынгтоне.
УІПкангрэс Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня адбыўся 30 — 31 травеня 1959 году ў Нью Ёрку пад кіраўніцтвам прэздыюму: А.Адамовіч—старшыня, М.Тулейка—заступнік старшыні, А.Шукелайц і К. Мерляк—сакратары. Дыскутаваліся справаздачы зь дзейнасьці ўступаючай Галоўнай Управы БАЗА. Шырока разглядаліся справы беларускага школьніцтва, справа рэгулярнага прэсавага воргану (ў 1959 годзе выйшла толькі два нумары газэты «Беларус») ды іншыя справы рознага характару.
Прабег кангрэсу быў належна схарактэрызаваны ў «Прэсавым ка* мунікаце»
«Прадстаўнікі Беларуска—Амэрыканскага Задзіночаньня, якія рэпрэзэнтавалі аддзелы БАЗА ў Нью Ёрку, Джэрсі Сіты, Саўт-Рывэр, Нью Брансвік, Стэнфорд, Спрынгфілд, Кліўленд, Дэтройт, Лёс Анджэлес, сабраліся 30-31 травеня ў залі беларускага грамадзкага цэнтру на УНІ кангрэс БАЗА. Адначасна былі адзначаныя дзесятыя ўгодкі існаваньня гэтай арганізацыі. Галоўным пункта.м кангрэсу было абмеркаваньне цяперашняга палітычнага палажэньня й справы вызваленьня паняволеных народаў з-пад савецкага панаваньня. У выніку абмеркаваньня была прыянта рэзалюцыя, у якой зьвяртаецца ўвага на практыку народазабойства, праводжаную расейскімі камуністамі ў Беларусі. Рэзалюцыя дамагалася таксама ад Задзіночаных Штатаў і цэлага вольнага сьвету пазытыўнай палітыкі вызваленьня паняволеных народаў.
Дэлегаты кангрэсу выслалі прывітальныя тэлеграмы прэзыдэнту Айзэнгаўэру, віцэ-прэзыдэнту Ніксану, губэрнатару штату Нью Ёрк і бургамістру гораду Нью Ёрк».
Справаздача за двухгадовы пэрыяд арганізаацыі была зробленая дасюлешнім старшынёй Галоўнай Управы БАЗА Міколам Кунцэвічам і ягонымі супрацоўнікамі. Былой Галоўнай Управе быў вынесены абсалюторыюм з падзякай праз аклямацыю. Галоўная Ўправа на нас-
тупную кадэнцыю была выбраная ў наступным складзе: сп.К.Мерляк —страшыня, Ф.Бартуль—першы заступнік старшыні , В.Пляскач, — другі заступнік старшыні, Натальля Кушэль —сакратар, П.Г анэцкі—скарбнік, В.Шчэцька—рэфэрэнт культурных справаў, Ніна Стома—рэфэрэнт сацыяльных справаў.
Галоўная Ўправа Беларуска-Амэрыканскага Задзіночанызя ў ЗША, кадэнцыя 1959—1961
Зьлева направа: Васіль Шчэцька, Франьціш Бартуль, Кастусь Мерляк, Натальля Кушэль (Арсеньнева), Ніна Стома й Пётр Ганэцкі, адсутны Васіль Пляскач.
У нядзелю 14 верасьня ў залі Карнэгі гол ў Нью Ёрку адбылася вялікая антыкамуністычная маніфэстацыя, у якой узялі ўдзел групы 18 нацыянальных арганізацыяў Цэнтральна-Усходняй Эўропы, у тым ліку й беларусы з актыўным удзела.м Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. У ганаровы прэзыдыюм былі запрошаныя архіяпіскап Васіль БАПЦ, К. Мерляк—старшыня БАЗА, сп-ні Н.Кушэль і В.Баруль— ад Беларускіх Жанок і Г.Орса ад Згуртаваньня Беларускай Моладзі.
21 чэрвеня 1959 году адбылося царкоўнае сьвята Сёмуха й высьвячэньне купленай зямлі пад магільнік у Нью Брансвіку, Нью Джэрсі. Пасьля літругіі й вячэрні Ўладыка Васіль, мітрафорныя пратаярэі Сьцяпан і Хведар ды ўсе прысутныя паехалі на высьвячэньне Беларускага нацыянальнага магільніка Адтуль ўсе прысутныя паехалі на супольны абед, які распачаўся благаславенставам Уладыкі Васіля. У часе абеду прамаўлялі: сп.П.Кажура—старшыня царкоўнае рады. сп. К. Мерляк— старшыня Галоўнае Управы БАЗА, др. В.Войтэнка, адвакат Аляксандр, і ў канцы прамовіў Уладыка Васіль, пашыраючы думку сп.К.Мерляка аб вялікім значэньні магільніка для беларусаў і аб нацыянальна-грамадзкіх дасягненьнях.
Тыдзень Паняволеных народаў
22 чэрвеня 1959 году Амэрыканскі кангрэс прыняў рэзалюцыю, у якой упаўнаважвалі прэздыдэнта ЗША абвесыдіць трэці тыдзень ліпеня 1959 году «Тыднем Паняволеных народаў» ды заклікаць народ Злучаных Штатаў Амэрыкі адзначыць гэты тыдзень адпаведнымі ўрачыстасьцямі й дзейнасыдю.
Адначасна Прэзыдэнт упанаважваўся выдаваць падобную праклямацыю кожны год, да таго часу, пакуль для ўсіх паняволеных народаў сьвету ня будзе здабытая свабода й незалежнасыдь.
У гэтай рэзалюцыі Беларусь лічылася паняволенай краінай разам з 21-й краінай, якія знаходзіліся пад панаваньнем камуністычнае Pa­ce!. Тут трэба зьвярнуць увагу, што паняволеныя не Савецкім Саюзам, а камуністычнай Расеяй, ня ўключаючы расейскі народ у лік паняволеных. На падставе гэтай рэзалюцыій ў яе духу Прэзыдэнт ЗША Д.Д. Айзэнгаўэр пракля.манаваў 17 ліпеня 1959 году, што 19 ліпеня пачынаецца «Тыдзеньпаняволеных народаў» у Злучаных Штатах Амэрыкі».
Рэзалюцыя й праклямацыя ўзварушыла эміграцыю ўсіх паняволеных народаў, заахвочваючы да актыўнай дзейнасыді ды ўзьнікла надзея на хутчэйшае вызваленьня кожнага паняволенага народу. 3 гэтай нагоды Ліга вызваленьня народаў СССР (Парыскі блёк) выдала ў Парыжы 30 ліпеня адпаведную дэклярацыю. Таксама адпаведны 'Ланіфэст выдала Асамблея паняволены эўрапэйскіх народаў (паза ,ССР
Ад гэтага часу кожны год Прэзыдэнт ЗША выдаваў праклямацыі, абвяшчаючы трэці тыдзень ліпеня «Тыднем Паняволеных народаў», які адзначаўся адпаведнымі ўрачыстасьцямі й дэманстрацыямі,у якіх заўсёды бралі ўдзел беларусы ня толькі ў Амэрыцы, але ўсюды, дзе існавалі камітэты Тыдня Паняволеных народаў, якія кардынавалі падрыхтоўку сьвяткаваньня.
На паседжаньні прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР 27-га чэрвненя 1959 году была зробленая справаздача зь дзейнасьці сакратара нутраных справаў К.Мерляка, у якой зроблены' агляд дзейнасыді сэктараў і прадстаўніцтваў за першае паўгодзьдзе 1959 году. Далей былі зробленыя справаздачы сакратарафінансаў і інфармацыі. Наступна перайшлі да разгляду розных актуальных справаў. К. Мерляк запрапанаваў, каб А.Адамовіч, будучы ў Эўропе, дакладна высьветліў справу пераезду ў ЗША М.Абрамчыка, бо шмат хто з радных сумняваўся ў здзейсьненьні праекту, а таму ня ўносілі грошы ў фонд прадстаўніцтва. У справе фонду імя П.Крэчэўскага К.Мерляк праінфарамаваў, што фонд цалком аформлены. Тут даручана Н.Арсеньневай закласьці асобнае справаводзтва фонду. Далей разглядалася справа радыё «Мадрыд» і выданьне брашуры ў ангельскай мове з нагоды 10годзьдзя БАЗА. А.Шукелайц зазначыў, што беларусаў мала, каб распыльвацца. Жменька беларускіх эмігранцкіх культурных працаўнікоў з Амэрыкі не патрапяць несыді на сваіх плячах ўвесь цяжар грамадзкае працы, фінансуючы ўсе пачынаньні. Тут К.Мерляк дадаў, што найважней за ўсё сёньня —будаваць і мацаваць беларускую справу ў Амэрыцы. »Грошаў мы ня маем і кожны цэнт патрэбны нам тут. Трэба, прыкладам, выдаваць газэту, трэба яшчэ шмат чаго зрабіць, бо наш лёс будзе вырашацца, найпраўдападобней, у 3LUA. Таму мы мусім тут рабіць усё, што можа заважыць на нашай будучыні».
Пераходзячы да іншых справаў, у сувязі з плянаваньнем працы прэзыдыюму й сакратарыяту на будучыню, прысутныя заўважылі, што ў 1960 годзе павінна адбыцца сэсія Рады БНР. Для азнаямленьня із справамі Парыскага блёку сп-ня Арсеньнева прачытала тры пратаколы паседжаньняў Парыскага блёку. Сп. А. Адамовіч даў у сувязі з прачытанымі пратаколамі, некаторыя тлумачэньні. Сп.К.Мерляк ўнёс прапанову дамагацца, каб цэнтраля Парыскага блёку была перанесена ў ЗША. У іншым выпадку прэзыдыюм і сакратарыят Рады БНР лічаць, што прэзыдэнт Абрамчык павінен сёлета адмовіцца ад старшынстава
ў Парыскім блёку. К.Мерляк таксама запрапанаваў, каб прадстаўнікі Парыскага блёку ні ўякімвыпадку не былі працаўнікамі радыё«Вызваленьня» ці Мюнхэнскага інстытуту або іншых амэрыканскіх установаў, каб не былі забавязанымі ў сваёй працы й выказваньнях. Прапановы гэтыя адназгодна былі прынятыя сябрамі прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР. Аднак старшынёю Рады БНР М.Абрамчыкам былі ігнараваныя.
3 жніўня 1959 году дэлегацыя камісіі Парыскага блёку ў складзе К. Мерляка, др. С.Вытвыцкага й В.Глазкова была прынятая асыстэнтам Дзяржаўнага сакратара сп. Барбур ў Вашынгтоне. Дэлегацыя выказала ўдзячнасьць Прэзыдэнту ЗША Айзэнгаўэру й Дзяржаўнаму сакратару Гэртэру за выдатную праклямацыю. Сп. Барбур запэўніў, што ён гэта перадасыдь Прэзэдэнту й Дзяржаўнаму сакратару ЗША. Пры гэтай нагодзе былі абгавораныя й іншыя справы паняволеных бальшавізмам народаў. Сп. Мерляк спаткаўся з сэнатарам К. Кітынгам і кангрэсмэнам Ф. Дорна.м, а таксама меў гутарку ў справе перадачаў у беларускай мове радыё «Голас Амэрыкі».
4-5 ліпеня увечары адбылася сяброўская вечарына ў Саўт Рывэры, на якой была выбраная «Міс беларускага спорту 1959» сп-чня Ганна Зыбайла зь Нью Ёрку.
Спартовая сустрэча беларускае моладзі Амэрыкі закончылася ў нядзелю вечарам на ўрачыстым банкеце ўручэньнем кубкаў і прызнаў, Старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА сп. К.Мерляк перадаў Кліўлендзкай «Пагоні» кубак за перамогу ў футболе, а сп. К.Вайцяхоўскі, ад імя Злучанага Беларускага-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту, уручыў кубак «Нёману» за перамогу ў валейболе.
На чарговым паседжаньні Парыскага блёку, якое адбылося 8 жнівеня 1959 году была выбраная новая ўправа Камісііў наступным скалдзе: К.Мерляк—старшыня, В.Г.Глазкоў—заступнік старшыні др. Файзі—скарбнік і В.Кулій—сакратар. На гэтым паседжаньні было ўстаноўлена выслаць пратэстстаршыні Амэрыканскага камітэту Вызваленьня народаў СССР у сувязі з тым, што радыё «Свабода» (пераіменованае з «Вызваленьня») не перадала поўнага зьместу рэзалюцыі Амэрыканскага кангрэсу й праклямацыі Прэзыдэнта ЗША «Тыдня Паняволеных народаў». Адказ на пратэст быў атрыманы 2 кастрычніка 1959 году й падпісаны Б.Е.Кунгігольмам, дырэктарам палітычнага аддзелу Амэрыканскага камітэту.