Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Пасьля раскрыцьця афэры Кім Фільбі, прэзыдэнт БЦР праф. Р.Астро.ўскі зь Беларускім вызвольным фронтам пачаў супрацоўнічаць з Дырэктрамплянаваньня. Супрацоўніцтва з амэрыканцамі падмацавала аўтарытэт прэзыдэнта БЦР і прадставіла новыя пэропэктывы на далейшую дзейнасьць. Яму была дана магчымасьць прыехаць у 1957 годзе ў Амэрыку для далейшага вэрбаваньня ахвотнікаў у спэцыяльныя аддзелы, якія гэтым разам падрыхтоўваліся не ў Нямеччыне, а ў ЗША. У гэтым часе, некалькі беларусаў Амэрыкі прайшлі падрыхтоўчы курс з абодвух бакоў як БНР. так і з БЦР.
У 1960 годзе наступіла зьмена ў вонкавай палітыцы ЗША й зьмяніўся погляд на дывэрсыйную акцыю. На зьмену палітыкі ўплылі два фактары : другі прыезд Хрушчова ў Амэрыку ды канфлікт у Вьетнаме. Дырэктарат плянаваньня да гэтага часу быў падпарадкаваны Радзе Бясьпекі, быў рэарганізаваны й далучаны да Цэнтральнай Агенцыі Разьведваньня з мэтай паўстрыманьня камуністычна-расейскага імпэрыялізму ў цэлым сьвеце, не абмяжоўваючыся толькі да тэрыторыі Савецкага Саюзу.
«Спэцыяльныя аддзелы» былі пад.мененыя «Зялёнымі бэрэтамі» ды іх падрыхтоўвалі да закрытай і адкрытай акцыі на выпадак патрэбы ў любой частцы сьвету.
Дзякуючы геапалітычнаму палажэньню Беларусі, амэрыканцы зьвярнулі асаблівую ўвагу на беларускіх уцекачоў з Чырвонае Арміі. Зразжа па заканчэньню вайны. у Бюро палітычнай каардынацыі пачалі дапамагаць арганізоўваць беларускія лягеры, каб яны не паддаліся розным паляўнічым на беларускія душы. Шэф БПК Фрэнк Візнэр адчуваў, што яго місія ў жыцьці—гэта зрэалізаваць пляны генэрала Патона, прадаўжаць змаганьне супраць камунізму. Ён падгатаўляў вайсковыя групы з уцекачоў данай краіны для змаганьня за вызваленьне іхняй Бацькаўшчыны.
1 калі быў прыняты «Эміграцыйны акт» ў 1948годзеБПК,амэрыканцы, а ў асаблівасьці Фрэнк Візнэр, садзейнічалі й дапамагалі беларусам эміграваць у Амэрыку зь Нямеччыны ў большай колькасьці. Беларусы Амэрыкі павінны запамятаць і з пашанай успамінаць імя Фрэнка Візнэра, бо кожны зь іх ведае, як цяжка было перш арганізавацца, а потым эміграваць у Амэрыку.
Амэрыканскі камітэт вызваленьня народаў Расеі з арыгінальнай плятформы «непрадрашаць», каб супрацоўнічаць зь не расейскімі народамі Савецкага Саюзу, мусіў перайсьці эвалюцыю, якая заняла нямала часу й грошаў. Ад пачатку й да 1953 году прадстаўнікамі камітэту вяліся перагаворы ды рознага палітычнага характару махінацыі. кабпрыцягнуцьдасупрацоўніцтванерасейскія народы. У выніку ўсяго, была ўзгоднена формула, што Амэрыканскі ка.мітэт і Парыскі блёк будуць супрацоўнічаць на правах роўных партнёраў.
Каб стварыць каардынацыйны цэнтр, Камітэт мусіў паяднаць некалькі расейскіх групаў або партыяў, гэтак творачы адзінае прадстаўніцтва расейскае эмграцыі. Зьвесьці да адзінага цэнтральнага
прадстаўніцтва эміграцыі дзесяць нацыянальнасьцей Савецкага Саюзу Амэрыканскаму камітэту не ўдалося поўнасьцю асягнуць на працягу больш дзесяці гадоў. Кіраўніцтва Амэрыканскага камітэту паціху, але станоўча налягала, каб радыё «Свабода», Інстытут па вывучэньню СССР і часопіс «Праблемы народаў СССР» дзеялі згодна ідэялягічна ўстаноўленай палітыцы непрадрашэнства. У 1959 годзе, калі была прынятая Амэрыканскім кангрэсам рэзалюцыя й праклямацыі ў Прэзыдэнта ЗША Амэрыканскі камітэт устрымаў перадачу рэзалюцыі й праклямацыі ў Савецкі Саюз без паразуменьня з Парыскім блёкам. Гэтым камітэт нарушыў дагавор супрацоўніцтва зь нерасейскімі народамі на правах роўных партнёраў.
Кастусь, займаючы адказныя становішчы ў падкамісіі Парыскага блёку ў Нью Ёрку, і наогул маючы шырокія сувязі з прадстаўнікамі й з палітыкамі, меў магчымасьць сабраць пераконаваючыя доказы адносна субсыдыяў, прапанаваных камітэтам у працэсе яднаньня групаў, такім чынам, дасягаючы фармаваньня адзінага прадстаўніцтва тое ці іншае нацыянальнасці, якія-б супрацоўнічалі з кардынацыйным цэнтрам у змаганьні за вызваленьне з-пад савецкага панаваньня. Субсыдыі былі выдаваныя ў сотнях тысячаў даляраў арганізацыям або партыям на эміграцыі, якія былі ў апазыцыі да свайго цэнтру за супрацоўніцтва з Амэрыканскі.м камітэтам. Каб іх далучыць або ўціхамірыць, даваліся субсыдыі аднаразова або пэрыядычна, іх атрымоўвалі расейцы, дзьве партыі ўкраінцаў, казакі, а таксама йнекаторыя зь «цюрскіх» народаў.
Кастусь, прааналізаваўшы ўсебакова сучаснае становішча беларускае эміграцыі, супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам зь яго палітыкай непрадрашэнства ды, зрабіўшы прагноз, у якім напрамку пойдзе «халодная вайна», пастанавіў у 1960 годзе сфармаваць і прадставіць старшыні Рады БНР Абрамчыку прапановы новай палітыкі й нормаў дзеяньня на эміграцыі.
1960 год пачаўся выяўленьнем актыўнасыді беларускіх арганізацыяў у Нью Ёрку. Сустрэча новага 1960 году, ялінка для дзяцей, ялінка для моладзі, вечарына царкоўнай рады, паседжаньне беларускага актыву й баль Галоўнае Ўправы БАЗА.
5	студзеня Амэрыканскі камітэт вызваленьня ладзіў прыняцьцё ў сувязі з выездам у Эўропу сп.Кэльлі, эўрапэйскага прадстаўніка ка-
мітэту. На гэтым прыняцьці быў прысутны старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА К.Мерляк.
7	студзеня К. Мерляк наведаў Вашынгтон дзеля палагоджаньня розных грамадзка-палітычных справаў.
15	студзеня адбылося паседжаньне прадстаўнікоў падкамісіі Парыскага блёку пад старшынствам К.Мерляка. На паседжаньні абмяркоўваліся розныя справы, між інышым, і адказ Амэрыканскаму камітэту на ліст, які быў высланы раней у справе ўстрыманьня перадачы рэзалюцыі адносна Тыдня Паняволеных народаў.
У лютым з нагоды 42-х угодкаў незалежнасыді Беларусі выйшла брашура ў ангельскай мове пад загалоўкам «За свабоду й незалежнасьць Беларусі», выдадзеная Галоўнаю Ўправаю БАЗА. Апрача шматлікіх выступленьняў амэрыканскіх сэнатараў і кангрэсмэнаў у брашуры памешчаныя праклямацыі губэрнатараў і мэраў, выдаваных у дні 25 Сакавіка, а таксама зьмешчаны інфармацыйны артыкул аб Беларусі. Распаўсюджаньнем гэтае брашуры распачалася падрыхтоўка да адзначэньня 42-х угодкаў незалежнасыді Беларускай Народнай Рэспублікі.
8-га сакавіка прыбыў з Эўропы ў Нью Ёрк М.Абрамчык, які хацеў палагодзіць непаразуменьне Парыскага блёку з Амэрыканскім камітэтам ды правесьці IX сэсію Рады БНР, якая склікалася кожныя тры гады.
На пашыраным паседжаньні Галоўнай Управы БАЗА й прадстаўнікоў арганізацыяў 12 сакавіка разглядаліся наступныя справы:
1.	Сьвяткаваньне 42-х угодкаў 25 Сакавіка.
2.	Парад Лаяльнасыді.
3.	Канфэрэнцыя нерасейскіх народаў СССР у ЗША, куды Галоўная Ўправа БАЗА прынятая як сябра, а К.Мерляк выбраны ў кіраўніцтва як генэральны сакратар.
У нядзелю 13 сакавіка адбылося першае супольнае паседжаньне із М. Абрамчыкам прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР. На паседжаньні былі вызначаныя галоўныя пытаньні, што маюць быць пастаўленыя на амберкаваньне IX сэсіі Рады БНР і накінуты плян парадку дня сэсіі, якая неўзабаве распачалася.
42-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі адначаліся 27 сакавіка. Яго падрыхтоўку рабіла й каардынавала дзейнасьць Галоўная Ўправа БАЗА пад кіраўніцтвам К. Мерляка, з дапамогай колькіх
сяброў збоку, пры грашовым удзеле акруговае ўправы БАЗА. Плянавая й своечасовая падрыхтоўка ды вонкавыя дачыненьні К.Мерляка спрычыніліся да пасьпяховага сьвяткаваньня дня незалежнасьці Беларусі.
Сьвяткаваньне пачалося раніцою. Літургія з маленьнем за Беларусь, адпраўляў архіяпіскап БАПЦ Васіль у саслужэньні з айцамі Хведарам і Раманам. Акадэмія адбылася ў гатэлі «Білтмор» у Нью Ёрку. Яе адчыніў і вёў старшыня Галоўнай Управы БАЗА К.Мерляк. Ён паказаў прысутным партрэт Прэзыдэнта ЗША Д. Айзэнгаўэра зь ягоным собскімі подпісам, прысланы зь Белага Дому з нагоды 42-х угодак незалежнасьці Беларусі для Беларускага грамадзкага цэнтру. Пасьля, у сваёй прамове, прысьвечанай дзьвюм тэмам: Тыдню Паняволеных народаў і злачыствам Хрушчова ў Беларусі сп. Мерляк прадставіў прысутным Прэзыдэнта БНР Абрамчыка. Той у сваёй прамове схарактарызаваў ідэю 25 Сакавіка. Яе моц не змаглі пераламаць бальшавікі да гэтага часу й ніколі не перамогуць. Асабістыя выступленьні прадстаўніка мэра горада Нью Ёрку Джона В.Бэрна, кангрэсмэна Ф.Дорна, Прэзыдэнта УНРады др.С.Вітвіцкага, прафэсараў Калюмбійскага ўнівэрсытэту Клярэрнса Манінга, прадстаўніка польскае грамадзкасьці прафэсара Г.Лівача, перапляталіся мастацкімі выступленьнямі дзяцей і дарослых у нацыянальнай вопратцы.
Пасьля прадстаўленьня К.Мерляком прысутных гасыдей, якіх было звыш 30-ці, акадэмія закончылася прыняцыдём рэзалюцыі й адсьпяваньнем беларускага нацыянальнага гімну. Заты.м госьці перайшлі ў другую залю на пачастунак.
Падсумаваньні вынікаў сьвяткаваньня 42-хугодкаў незалежнасьці Беларусі былі наступнымі:
Партрэт Прэзыдэнта Айзэнгаўэра з аўтографам — падарунак беларусам.
Абвешчаньне Дня беларускае незалежнасьці ў штаце Нью Ёрк.
Абвешчаньне Дня беларускае незалежнасьці ў месьце Нью Ёрк.
Абвешчаньне Дня беларускае незалежнасьці ў Брукліне.
Прывітаньні ад кіраўнікоў Рэспубліканскае й Дэмакратычнае партыяў ЗША.
Прывітаньні ад міністра працы сп.Джэймса Мічэла.
Прывітаньні ад міністэрства земляробства.
Прывітаньні й лісты ад 23-х замежных пасольстваў у Вашынгтоне.
Прывітаньні ад губэрнатараў 8 амэрыканскіх штатаў.
Прывітаньні ад 22-х сэнатараў, 37 кангрэсмэнаў і 17 амэрыканскіх арганізацыяў.
Рэзалюцыя з дамаганьнем да амэрыканскага ўраду ўлучыць вызваленьне Беларусі ў праграму замежнае палітыкі ЗШАй да амэрыканскае дэлегацыі ў Задзіночных Нацыях, паставіць на парадак дня Генэральнай асамблеі разгяд бальшавіцкага генацыду ў Беларусі.
Рэзалюцыя, прынятая на акадэміі, прамова К.Мерляка былі надрукаваныя ў Кангрэсовым рэкордзе з прамоваю сэнатара Кеннэт В.Кітынг 31 сакавіка 1960 году.
ІЭсэнатараўі кангрэсмэнаў адзначылі сваімі выступленьнямі 42 ўгодкі незалежнасыді Беларусі ў сэнаце й у палаце рэпрэзэнтантаў 86-га кангрэсу ЗША. Гэтыя выступленьні былі сабраныя й перавыдадзеныя Галоўнай Управай БАЗА асобным памфлетам. які быў на працягу цэлага году разасланы ў бібліятэкі, выдавецтвы газэтаў, установы й амэрыканскаму ўплывоваму грамадзтву.
20-га красавіка адбылося паседжаньне падкамісіі Парыскага блёку у Нью Ёрку з удзелам М.Абрамчыка й Левіцкага. М.Абрамчык інфармафаў аб дзейнасьці блёку, а Левіцкі высьвятляў становішча УНРады да Парыскага блёку й да Амэрыканскага камітэту. Але, нажаль, на паседжаньні нічога не вырашылі, і з чым прыйшлі амаль з тым і пайшлі.