• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

    Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

    Праніклівасьць і практычны падыход
    Канстанцін Мерляк

    Памер: 493с.
    Нью Йорк 1992
    139.07 МБ
    8 лістапада ў ЗША адбыліся выбары прэзыдэнта, віцэ-прэзыдэнта й цэлага шэрагу сэнатараў ды кангрэсмэнаў, якія мелі кіраваць
    амэрыканскім народам на працягу бліжэйшых 4-х год. Зацікаўленьне гэтымі выбарамі было незвычайна вялікім. Узялі ў іх вельмі актыўны ўдзел і беларусы , што ўжо мелі амэрыкансае грамадзянства. Новым Прэзыдэнтам ЗША быў выбраны Джон Ф. Кэнэды, а віцэ-прэзыдэнтам —Ліндон Б.Джонсан абодва кандыдаты ад дэмакратычнае партыі.
    Галоўная Управа БАЗА выслала зараз-жа новаабранаму Прэзыдэнту ЗША тэлеграму гэткага зьместу.
    «Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне ў ЗША віншуе Вас з выбарам на найвышэйшаестановішча—Прэзыдэнта Задзіночаных Штатаў Амэрыкі. Мы запэўніваем Вам нашую лаяльнасыдь і поўнае падтрыманьне ў Вашых будучых намаганьнях забяспечыць сьвету мір, а ўсім людзям і народам—свабоду. Старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА ў ЗША К.Мерляк».
    У нядзелю 20 верасьня адбылося сьвяткаваньне 65-х угодкаў народзінаў генэрала Франьцішка Кушаля, зладжане ўпрваваю Ньюёрк скага аддзелу Згуртаваньня Беларускіх Вэтэранаў на чужыне зь вя лікай колькасыдю прысутных і з асабістымі прамовамі
    Адзначэньне 40-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну 4 сьнежня закончыўся надзвычай актыўны 1960 год
    Ненапісаная кніга
    Пачынаючы з 1956 году, на працягу некалькі гадоў савецкая прэса друкавала «дакумэнтальныя аповесьці» пра дывэрсантаў, шпіёнаў і арганізатараў-партызанаў, якія былі скіданыя на амэрыканскіх пара шутах на тэрыторыю Беларускай Савецкай Сацыял істычнай Рэспубл ікі.
    «Комсамольская правда», пачынаючы з 19 сьнежня 1956 г.(№296 (9702) да 30 сьнежня (№306 (9712)) друкавала дакумэнтальную аповесьць «Квадрат Б-52». На карце Беларусі квадрат Б-52 займае тэрыторыю Налібоцкае пушчы, Івенца, Валожына, Ліды й Наваградку. Падзеі аднак расыдягнуліся далей граніцаў квадрату 52 і ўлучалі Баранавічы.Час ад часу паяўляліся артыкулы падобнага зьместу або скарачэньні аповесыдей у газэтах «Звязда», «Колхозная правда» ды іншых. У 1956 годзе Дзяржаўным выдавецтвам БССР была выдадзена кніжыца «Па воўчых сыдежках» М.Пасьлядовіча. У гэтых артыкулах і аповесьцях аўтары апісвалі як добрасумленна працаўнікі дзярж-
    бясьпекі на чале з генэралам Бубановым і генэралам Проніным выконвалі абавязкі савецкіх грамадзянаў, вылаўліваючы групы бандаў, засланых амэрыканцамі на тэрыторыю БССР у супрацоўніцтве з Радай БНР і з такімі асобамі як М.Абрамчык, Б.Рагуля, П.Сыч і В.Амор. У аповясьцях падрабязна апісваліся вялікія акцыі выкрыцьця дывэрсантаў і бандаў, арышты й допыты ды пра шырокае супрацоўніцтва мясцовага насельніцтва ў аблаве на ворагаў «савецкае ўлады».
    Вынікам шумнае й вялікае акцыі двух генэралаў з Масквы зь незьлічонай колькасыдю прафэсыйных супрацоўнікаў МВД, было пададзена, што злоўлены й асуджаны на кару сьмерці А.Касьцюк, М.Вострыкаў і Філістовіч. М.Арцюшэўскі, які зьявіўся да МВД і сваімі інфармацыямі дапамог палавіць парашутыстаў, вучыцца ў інстытуце, а «Джоў» (амэрыканская мянушка, прозьвішча не падавалася)застаўся забітым падчас нападу на лягер партызанаў.
    Няма сумніву, што дывэрсантамі былі арганізованыя зь мясцовага насельніцтва антысавецкія партызаны. Таксама друкаваліся адозвы й лятучкі, якія пашыраліся сярод грамадзтва, заклікаючы да змаганьня за вызваленьне свае Бацькаўшчыны.
    Посьпехі МУС з калярова апісанымі дэталямі аб геройстве, адданасьці й патрыятызме мясцовага насельніцтва, як было пададзена й апісана ў прэсе, не адпавядалі праўдзе.
    Аб дзейнасьці беларускіх дывэрсантаў, падрыхтоўвалася да публікацыі кніга, у якой, калі-б яна была выдадзена, апісваліся посьпехі й геройскія ўчынкі, а таксама й няўдачы ды раскрывалася савецкая хлусьня адносна дзейнасьці «Арміі вызваленьня», аб чым сьведчыць правераны адзін эпізод, а такіх было нямала.
    Аўген (Геня) Касыдюк зь вёскі каля Наваградка, пэўны час дзеіў у Наваградчыне. Яго распазнала адна жанчына ў вайсковым мундзіры з рангам маёра, аб чым яна сьведчыла пад прысягай. Другі сьведка, гаспадар дому, у каго быў на кватэры ў Наваградку вайсковы доктар хірург. Ён падслухаў гутарку хірурга із сваім госыдем палкоўнікам наступнага зьместу: у 1953 годзе, у пачатку чэрвеня, распачаліся вялікія манэўры па лініі Ліда—Наваградак—Гарадзішча— Баранавічы, якімі камандаваў намесьнік беларускае ваеннае акругі маршал С.Цімашэнка. Падчас манэўраў Цімашэнка быў ранены й прывезены ў Наваградак, а ён, хірург, зрабіў яму апэрацыю. Палкоўнік свайму сябру дапоўніў, што з праведзенага сьледзтва аказалася, што афіцэр у ранзе
    маёра хацеў забіць маршала, дзеля гэтага ўсе маёры былі арыштаваныя, аднак віноўнага маёра не выкрылі, думаюць што гэта быў амэрыканскі дывэрсант.
    Восеньню 1954 году між афіцэрамі корпусу, які стаяў у кашарах пабудаваны палякамі ў Скрыдлеве, у 4 кіламэтрах ад Наваградка, хадзіла вестка, што мноства жаўнераў і афіцэраў было атручаных. Праведзенае сьледзтва паказала, што атрута была замежная, бо такую ў Савецкім Саюзе не прадукуюць.
    Вясною 1955 году Касьцюк наведаў сваю вёску. Прабыўшы толькі два дні, ён паціху, як прышоў, так і пакінуў яе назаўсёды.
    На паказовым рацэсе ў Баранавічах Касыцюка абвінавачвалі ў вышэй апісанай антысавецкай дзейнасьці. Касьцюк на працэсе трымаўся мужна й па-геройску. Яго апошні кліч: «Сьмерць бальшавізму» й «Жыве Беларусь!» гучыць у душы беларускага народу.
    Спроба заманіць Мерляка на «Радзіму»
    Для абмену прэсы й кніжак з БССР і Польшчы быў улажаны адмысловы пункт, з незалежным й асобным адрасам ад беларускіх арганізацыяў у Нью Ёрку. У канцы 1958 году гэтую ўстанову пад кіраўніцтвам сп. А.Шукелайца ўлякавалі ў магазыне В. Яшчука пры 10й вуліцы ў Нью Ёрку. Адрас пункту быў пададзены да ведама ў беларускай прэсе.
    У студзені 1959 году у магазын Яшчука прыйшоў чалавек і зацікавіўся беларускімі кніжкамі, распытваючы пра іх. Сп.Яшчук сказаў, што ён ня ў стане даць інфармацыяў, але можа пазнаёміць з чалавекам, які займаецца абменам беларускіх публікацыяў. На просьбу зацікаўленага Яшчук даў яму нумар тэлефону А.Шукелайца. А.Шукелайц хутка спаткаўся з гэтым чалавекам, які прадставіўся Сашай. Саша аказаўея гутарлівым чалавекам (размаўляў па-расейску). Ён выявіў зацікаўленьне ў гісторыі Беларусі й сказаў, што хацеў-бы пазнаёміцца з кім-небудзь зь беларускіх гісторыкаў ды, наогул, зь дзейнымі беларусамі. 3 кароткай гутаркі Шукелайц ня змог зразумець, куды Саша загінае й заклясыфікаваў яго «як падазорнага».
    На наступнае спатканьне з Сашай Шукелайц запрасіў Кастуся Мерляка, каб той быў зь ім у таварыстве падчас сустрэчы. Яна адбы-
    лася 26 студзеня 1959 году ў магазіне пры 10-й вуліцы ў Нью Ёрку. А.Шукелайц прадставіў Кастуся, зазначыўшы, што ён;хаця?і негісторык, але абазнаны зь беларускай эміграцыяй і зьяўляецца старшынёй мясцовае беларускае арганізацыі. Саша зараз-жа прадставіўся, як Аляксандр Раманавіч Сітнікаў, другі сакратар місыі БССР пры Аб’еднаных Нацыях у Нью Ёрку. Ветлівая, дыпляматычная гутарка на розныя сучасныя й агульныя тэмы ды падзеі ў сьвеце трывала больш за гадзіну. Пры разьвітаньні Кастусь даў Сашы свой нумар тэлефону з працы, і той паабяцаў яму пазваніць, каб спаткацца й выпіць па чарцы.
    Прайшло каля трох месяцаў, а тэлефону ад Сашы Кастусь не дачакаўся. А.Шукелайц таксама ў гэтым часе ніякага кантакту зь ім ня меў ды наогул больш зь ім ніколі не спатыкаўся.
    Кастусь не дзівіўся, чаму Саша ня звоніць, бо падобны выпадак здараўся ня першы раз. Шмат разоў Кастусь даваў свой тэлефон з працы працаўніком Беларускае савецкае місыі. Калі савецкая місія атрымоўвала тавары, асабліва водку, прывезеныя параплавамі Голанд—Амэрыка Лайн, Кастуся заўсёды клікалі выконваць функцыю перакладчыка. Бязумоўна, пры гэтай нагодзе з працаўнікамі беларускай місіі заводзілася гутарка й, урэшце, паступалі прапановы, каб дзенебудзь спаткацца пасьля службы. На жаль, ніколі ніводнае спатканьне так і не адбылося. Паступова Кастусь прыйшоў да высновы, што працаўнікі місыі, зрабіўшы праверку, хто такі ёсьць Мерляк, даносілі інфармацыю агентам МВД, а тыя не дазвалялі ніякія спатканьні.
    У «Нью Ёрк Таймс» з 11 верасьня 1959 году Кастусь прачытаў, што Робэрт Довнінг, прэзыдэнт гарадзкое фінансавае карпарацыі запрасіў на 12 верасьня прафэсара Орвіда, дырэктара Вялікага тэатру СССР, разам з балетам у складзе 130 асобаў, наведаць «гняздо капіталістычных акулаў» (Ньюёркскую біржу), а пасьля разам адабедаць. Кастусь, працуючы недалёка ад Вол Стрыт, выкарыстаў нагоду, каб пабачыць балярынаў з Вялікага тэатру СССР. Нечакана пры ўваходзе ў Нью Ёрк Сток Эксчэндж, у тэатральным натоўпе заўважыў Аляксандра Раманавіча Сітнікава. Саша папрасіў прабачэньня, што з недахопу часу ня мог пазваніць, ды запрапанаваў спаткацца ў кнігарне «4 Кантынэнт», дзе прадаваліся савецкія газэты й кнігі. Кастусь падумаў, што яму выглядае нязручным спатыкацца з афіцыйнай асобай з Савецкага Саюзу, прычым нямалай рангі. Гэтага-ж дня ён павядоміў сваіх прыяцеляў у Вашынгтоне аб спатканьні.
    Першае спатканьне прайшло ў гутарцы, якая ў асноўным зводзілася да пазнаньня адзін аднаго. Аляксандр сказаў, што я.му 32 гады, што ён жанаты й мае двое дзяцей школьнага ўзросту. Яго праўдзівае прозьвішча Сітнік. Яго бацькі былі беларусамі, якія загінулі падчас вайны. Ён і яго брат былі забраныя савецкай уладай у глыб Расеі ў сірацінец. Там ён гадаваўся й атрымаў пачатковую асьвету, а дзеля гэтага не гаворыць па-беларуску. Цяпер працуе ў місыі й піша працу на тэму «Беларусь на міжнароднай арэне».
    Кастусь, каб не заставацца ў даўгу, расказаў пра сябе. Гэта была раней прыгатаваная аўтабіяграфія, аб тым, што яго бацька па прафэсыі настаўнік і царскі афіціэр, што беларускае мовы ён навучыўся ў школах беларускіх арганізацяў, якіх было некалькі ў Аргентыне. Там-жа ён ажаніўся й выехаў у Амэрыку для лепшага жыцьця. На адыходзе Аляксандр сказаў Кастусю, каб той ніколі не званіў яму й папярэдзіў, што толькі ён будзе паведамляць аб наступных спатканьнях.
    Наступная сустрэча, як і ўсе іншыя, адбываліся ў новым месцы. Пераважна, гэта былі піўнушкі або рэстараны. Аляксандр расказваў пра зьмены ў Беларусі, казаў, што цяперака жыцыдё палепшылася. Ён радзіў Кастусю ды іншым беларусам паехаць на «радзіму» й навочна пераканацца ў гэтым. Кастусь гаварыў, што гэта немагчыма пры сучаснай палітыцы Масквы, русыфікацыі народу, запачаткаванай Сталіным, якая праводзіцца далей, яшчэ з большай жорсткасыдю. Аляксандр пазьбягаў камэнтарыяў пра палітыку Сталіна, але сучасную палітыку моцна апраўдываў.