Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Рэдакцыя газэты «Бацькаўшчына», якая складалася з працаўнікаў Амэрыканскага камітэту, зь яе галоўным рэдактарам др.Ст.Станкевічам, не зразумела, што рэзалюцыя IX кангрэсу БАЗА нічога ня мае супольнага з непрадрашэнскай плятформай Амэрыканскага камітэту, якая наогул ня прызнае ня толькі ідэялёгіі й прынцыпаў Рады БНР, але нават абвешчаньня незалежнасьці БНР. Аднак гэта добра зразумела газэта «Беларускі Голас», якая ў № 82 за чэрвень 1961 г. пісала: «Прыхільнікамі плыні Абрамчыка была створана ў ЗША беларуская арганізацыя Беларуска—Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА), статуса нібы арганізацыя беларусаў-амэрыканцаў, а фактычна выконвала загады пазаамэрыканскага дзейніка. У выніку БАЗА ня мела ня толькі да апошніх год якога колечы ўплыву на амэрыкансжую палітыку ў дачыненьнях да Беларусі, але й ніякае ўвагі з боку амэрыканскіх урадавых і палітычных чыньнікаў. Аднак жыцьцё змушала лепшыя адзінкі БАЗА зьмяніць свае погляды й дастасоўвацца да новых абставінаў, у выніку гэтай устаноўкі, мы бачым за пару апошніх год небывалыя поступы ў працы БАЗА сярод амэрыканскіх урадавых і палітычных дзейнікаў. Перастаноўка на новыя рэйкі рэальнае рэчаіснасьці не праходзіць без хвараблівае нагонкі непрадрашэнскае групоўкі. Даволі прачытаць апошнія атакі абрамчыкавай «Бацькаўшчыны» супраць старшыні БАЗА Мерляка, з закідамі «здрады» і г.п., каб зразумець якая барацьба вядзецца ўнутры гэтае арганізацыі».
Галоўная Ўправа БАЗА часу не траціла й адразу-ж пасьля кангрэсу распачала сваю новую кадэнцыю паседжаньнем 10 чэрвеня, на якім быў абмяркаваны плян працы й упершыню ўстаноўленыя сталыя гадзіны ўрадаваньня. Яны вызначаліся двойчы на тыдзень: у сераду й сыботу.
25 чэрвеня адбыўся сход акругі Нью Ёрк, які аказаўся людным і жывым пасьля кангрэсу. Абраная ўправа з старшынём Д.Клінцэвічам кіраўніком школы М.Тулейкам і кіраўніком драматычнага гуртка Натальляй Орсай.
На прыняцыді з нагоды стварэньня мусульманскае лігі ў ЗША 27 чэрвеня былі прысутныя беларускія прадстаўнікі В.Тумаш і К.Мерляк.
На аэрадроме ў Нью Ёрку 28 чэрвеня прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў віталі дастойных гасыдей: япіскапа Часлава Сіповіча й пралата Пётра Татарыновіча. Госьці, затрымаўшыся некалькі дзён у Нью Ёрку, ад’ехалі ў Чыкага на «Тыдзень культурна-рэлігійных студыяў», які адбыўся у днях 1-5 ліпеня 1961 году.
6 ліпеня наведаў Галоўную Ўправу БАЗА Язэп Арцюх, старшыня аддзелу БАЗА ў Лёс Анджэлес, штат Каліфорнія. Ён меў даўжэйшую гутарку із старшынёю К.Мерляком, прысьвечаную каардынацыі грамадзка-палітычнай дзейнасьці.
Тыдзень Паняволеных народаў прыйшоўся на 16-22 ліпеня. Так праклямавалі Прэзыдэнт ЗША Джон Ф.Кэнэды, губэрнатар штату Нью Ёрк Нэльсон іРокфэлер мэр гораду Нью Ёрку Робэрт Вагнэр. 3 гэтай нагоды адбыліся два мітынгі ў Нью Ёрк гатэлі й на пляцы перад гарадзкой управай зь асабістым удзелам беларусаў з старшынёю К.Мерляком.
На пачатку верасьня (Лейбор Дэй) адбылася ў Чыкага чарговая Сустрэча Беларусаў Амэрыкі й Канады бэцээраўскага напрамку. Сустрэча распачалася вечарынай у сыботу. Назаўтра, у нядзелю адбылася Богаслубжа ў царкве сьв Юрыя. Служыў мітратворны пратаярэй М.Лапіцкі, а.Васіль Вячорка (а. Васіль прыехаў з Аргентыны), а.Міхась Мігай і дыякан Кузьміцкі.
На абедзе ў царкоўнай залі адбыўся сход сустрэчы, які адчыніў К.Новік, старшыня Беларускай Нацыянальнай Рады. Ганаровае месца ў прэзыдыюме заняў Макар Аблаэй, закладчык БНР у Чыкага, якой споўнілася 20 гадоў існаваньня. В.Пунтыс гаварыў пра грамадзкае жыцыдё ў Чыкага, пра рэлігійныя закалоты вуніятаў ды аб непаладках з архіяпіскапам Менскім і ўсяе Беларусі Ўладзімірам (Фінкоўскім). Быў прачытаны рэфэрат Р. Астроўскага на тэму «Сучасная палітычная сытуацыя, бо сам прэзыдэнт ня быў прысутны на сустрэчы. Пасьля выступленьня Я.КІпеля й Касяка адбылася шумная дыскусыя, якая вярцелася вакол Прэзыдэнта БЦР і архіяпіскапа Ўладзіміра, незабываючыся пра япіскапа Сіповіча.
На заканчэньне сход прыняў рэзалюцыю й лісты да ўрадаў ЗША й Канады. У дыскусыі на сходзе выявіліся разыходжаньні ўнутры бэцээраўскага лягеру: з аднаго боку астроўшчыкі, а з другога праваслаўныя дзеячы. Адзіным дасягненьнем у Чыкага была ліквідацыя другое БАПЦ на чале з архіяпіскапам Менскім і ўсяе Беларусі
Ўладзімірам (Фінкоўскі), які быў змушаны пакінуць Чыкагой вярнуцца ў Парыж, адкуль ён і прыехаў. За гэтае «дасягненьне» належыцца падзяка а.М.Лапіцкаму. Яму даволі лёгка ўдалося дасягнуць сваёй мэты, пра якую ён моцна марыў: нікога ня мець над сабою. Такім чынам саўтрыверская групоўка замацавалася не на жарты.
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва 16 верасьня адчыніў восеньскі-зімовы сэзон навуковым рэфэрата.м прафэсара А.Адамовіча, зроблены ім на апошняй канфэрэнцыі Мюнхэнскага інстытуту вывучэньня СССР, прысьвечаны праблеме расейска-камуністычнага каланіялізму ў дачыненьні да паняволеных Масквою народаў.
Асноўная тэза Адамовіча была тая, што вынікам каланіяльнай палітыкі Крамля расейскі народ эксплятуецца нараўні з усімі рэспублікамі Савецкага Саюза. Яна выклікала дыскусыю, у якой узялі лічаныя асобы, у тым ліку й К.Мерляк, даказваючы Адамовічу, што ён моцна памылялецца й ня меўшы ніякага дачыненьня з экономіяй, ня быў кваліфікаваным рэфэрэнтам, хіба толькі каб апраўдываць палітыку непрадрашэнства Амэрыканскага камітэту. Эксплуатацыя нерасейскіх народаў прыносіць вялікія багацьці маскоўскаму рэжыму, які іх выкарыстовае для ажыцьцяўленьня імпэрыялістычнай палітыкі дамінацыі над народамі сьвету ды для свае роднае камуністычнае партыі. Бязумоўна, пры такой сыстэме ня ўсім было даступным карыстацца дабрадзействамі каляніяльнае палітыкі, але цьвердзіць, што ўвесь расейскі народ церпіць нараўне зь іншымі народамі, гэта было проста нахабствам прафэсара Антона Адамовіча.
Галоўная Ўправа БАЗА 25 верасьня 1961 году злажыла мэмарандум шэфам дэлегацыяў на 16 Асамблею Задзіночаных Нацыяў, у якім яна прапанавала асамблеі абмяркаваць гэткія пытаньні:
І.Правесьці досьледы камуністычнае агрэсыі ў Беларусі ды іншых паняволеных камуністамі краінах.
2. Дамагацца свабодных выбараў пад кантролем Задзіночаных Нацыяў у Беларусі.
З.Запрапанаваць прыняць рэзалюцыі аб адыходзе савецкага войска й палітычнае паліцыі зь Беларусі ды аб звароце зьняволеных і дэпартаваных камуністамі беларусаў у Беларусь.
30 верасьня адбылося пашыранае паседжаньне Галоўнае Ўправы БАЗА, старшыняў аддзелаў Нью Ёрку, Нью Брансьвіку й журналістаў. На паседжаньні былі дакладна абмяркованыя рэальныя магчымасьці
выданьня сталае беларускае газэты ў ЗША. У выніку дыскусыі, пастаноўлена аднавіць у бліжэйшым часе ворган БАЗА газэту «Беларус». Была выбраная новая рэдакцыйная калегія газэты «Беларус» у складзе: Н.Арсеньнева, В.Шчэцька, др. В.Тумаш, А.Шукелайц. др. В.Кіпель, Ю.Станкевіч, М.Панькоў із ураду старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА К.Мерляк. 3 выхадам газэты «Беларус» спынілася выданьне «Бюлетэню БАЗА», якога выдалі 52 нумары.
Падкамісія Парыскага блёку ў Нью Ёрку выслала мэмарандум з подпісам старшыні К.Мерляка да прэзыдэнта генэральнай Асамблеі Аб’еднаных нацыяў Монгі Слім і да шэфаў дэлегацыяў ўсіх дзяржаваў сябраў ААН. У мэмарандуме сябры Парыскага блёку апэлявалі да генэральнай асамблеі ААН паставіць на парадак дня пытаньне р'асейскага каланіялізму ў нерасейскіх рэспубліках, сілаю ўлучаных у СССР.
Нягледзячы на тое, што на гэты мемарандум былі атрыманыя многія дадатнія водгукі, некаторыя сябры прэзыдыюму Парыскага блёку, у тым ліку й старшыня Рады БНР М. Абрамчык, выказалі незадавалененьне, чаму не яны ў Эўропе, а падкамісія ў Нью Ёрку злажыла мэмарандум. Сябры падкамісіі ў Нью Ёрку добра ведалі, што прэзыдюм Парыскага блёку ў Эўропе не атрымае згоды ад Амэрыканскага камітэту на такога зьместу мэмарандум.
У лістападзе выйшаў пасьля доўгага перапынку 71 нумар газэты «Беларус»
«3 новым паваротам»
Гэтым нумарам Галоўная Ўправа Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня аднаўляе выдаваньнечасапісу «Беларус», як месячніка. Часапіс, неабходнасьць якога вельмі востра адчуваецца, мае быць адбіткам жыцьця, грамадзкіх патрэбаў і палітычнага становішча амэрыканскіх беларусаў. Рэгулярны выхад і разьвіцыдё часапісу будзе залежыць ад маральнага й матэрыяльнага падтрыманьня чытачоў, на што выдавецтва й лічыць».
У № 72 за сьнежань 1961 год памешчаны артыкул «Ці-ж гэтакімі словамі» без паданьня аўтара з зацемкай «Гэты артыкул, дарма што некаторыя ў ім справы ўжо спозьненыя, зьмяшчаецца дзеля таго, што ягоная тэма актуальная й на сёньня Галоўная управа БАЗА». Далей падана багатая хроніка з грамадзкага жыцыдя: пра 40-я угодкі Слуцкага паўстаньня, пра прыняцьцё ў Альбанскім прадстаўніцтве, пра парахвяльны сход, пра паседжаньне акруговае ўправы БАЗА і г.д.
Адмыслова створаны камітэт, у які ўвайшлі прадстаўнікі ад 8-мі арганізацыяў Нью Ёрку, паставанілі адзначыць 40 ўгодкі літаратурнай і грамадзкай дзейнасыді паэткі Натальлі Арсеневай (Кушаль). 17 сьнежня быў зладжаны банкет у гонар юбіляркі ў залі Беларускага грамадзкага цэнтру.
Урачыстасыдь была адчыненая старшынём К.Мерляком, пасьля яго Ўладыка сказаў малітву ды прывітаў юбілярку зь днём ейнага сьвята. Малыя дэкляматары вершаў Н.Арсеньневай: А.Бартуль. Ю.Мерляк, Л.Рагуля й Ю. Курыла даручылі паэтцы прыгожыя букеты чырвонабелых ружаў ад арганізацыяў і грамадзтва. Першы прамоўца К.Мерляк прыгадаў грамадзкія заслугі юбіляркі, зь якой яму давялося працаваць апошнія колькі год ды запрапанаваў тост за ейнае здароўе й памыснасыдь у далейшай працы. Рэфэрат аб.жыцьці й творчым шляху Н.Арсеньневай прачытаў др. В.Тумаш. Наступна выступалі др.В.ЖукГрышкевіч, які спэцыяльна прыехаў з Канадый прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў: А.Стагановіч, А.Адамовіч, Я.Запруднік, У.Курыла, Ч.Ханяўка, Д.Клінцэвіч, Я.Казьлякоўскі, Ф.Бартуль, В.Русак і А.Шукелайц. У мастацкай частцы праграмы высупалі Пётра Конюх, Л.Маркоўская, Э.Зубковіч ды малодшыя дэкляматары.
Пры канцы банкету тостамастар К.Мерляк прачытаў выняткі із шматлікіх пісьмовых прывітаньняў, прысланых на адрас камітэту. На заканчэньне высупіла сама паэтка, якая прадэклямавала два свае вершы «Варта жыць» і «Тваё імя», прынятыя бурнымі воплескамі.
На 2-га сьнежня 1961 году быў скліканы агульны сход сэктару Рады БНР у Амэрыцы, які не адбыўся па поваду недахопу кворуму. Але час быў выкарыстаны прысутнымі для ўстанаўленьня парадку дня на разгляд наступнага сходу.