Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Таму, што з цэлага шэрагу прычынаў, не залежных ад мяне, не магла сёлета быць скліканая сэсія Рады, і дзеля абмеркаваньня шмат якіх вельмі актуальных і вельмі важных справаў мы можам склікаць толькі адну сходку сэктару.
Просіцца Вас зрабіць усе магчымыя высілкі із свайго боку, каб абавязкава быць на гэтым сходзе».
На сходзе былі пастаўленыя толькі два пункты парадку дня:
1.	Інфармацыя старшыні Рады БНР М.Абрамчыка
2.	Выбары прэзыдыюму сэктару.
М.Абрамчык праінфармаваў пра сваю паездку па беларускіх асяродках і падаў да ведама прысутных што:
1.	X сэсія Рады БНР не адбудзецца з незаленых ад яго прычынаў.
2.	Сэктар Рады БНР ў Амэрыцы ад сёньняшняга дня ліквідуецца. На месца Амэрыканскага сэктару Рады БНР, прэзыдэнтам сарганізаваныя сэктары Рады БНР у Нью Ёрку, Нью Брансьвіку, Кліўленьдзе й Чыкага.
3.	Прэзыдыюм Рады БНР застаецца той самы, г.зн. старшыня
М.Абрамчык, першы заступнік А.Стагановіч, другі заступнік А.Адамовіч.
4.	Сакратарыят Рады БНР ад сёньняшняга дня перастае існаваць.
5.	Паклікаю генэрала Ф.Кушаля стварыць Урад БНР і прадставіць мне на зацьверджаньне.
У прэзыдыюм Ньюёркскага сэктару былі выбраныя: Ул. Набагез— старшыня, Я.Запруднік—сакратар і А.Шукелайц—скарбнік. К.Мерляк адмовіўся быць кандыдатам на любое становішча ў прэзыдыюме.
У бюлетэні Рады БНР за ліпень 1962 году было пададзенае: «Прэзыдэнт датаю 30 красавіка зацьвердзіў урад БНР у наступным складзе: генэрал Кушаль Франьцішак—старшыня, Кендыш Васіль віцэ-старшыня і сакратар фінансаў, Запруднік Янка — сакратар інфармацыі, Кажан Віталь— дзяржаўны скарбінік».
М.Абрамчык напярэдані прыезду ў Нью Ёрк, на паседжаньні сэктару Рады БНР у Мюнхэне, які складаўся ў бальшыні з працаўнікоў Амэрыканскага камітэту на чале з др. Ст.Станкевічам, улажылі плян дзеяньня ў Амэрыцы. Гэты плян М.Абрамчык узгодніў у Нью Ёрку із сваёю групіроўкаю перад выездам у беларускія асяродкі. Гэта рабілася для таго, каб не склікаць сэсіі Рады БНР і абмінуць разгляду такіх справаў як :
1.	Далейшае супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам.
2.	Разгляд палітычнай метазгоднасьці ўдзелу ў ворганах Рады БНР тых радных, якія працуюць у Амэрыканскім камітэце. Гэта быў-бы адзін із найважнейшых пунктаў, бо была прынятая пастанова прэздыюму й сакратарыяту Рады БНР і падкамісіі Парыскага блёку, што працаўнікі амэрыканскага камітэту не павінны займаць урадавых становішчаў у рэпрэзэнтацыйных ворганах.
3.	Прапанова К.Мерляк зьмяніць стратэгію дзеяньня Рады БНР, каб гэтым здабыць фонды на грамадзка-палітычную працу.
4.	Разгляд фонду сталага прадстаўніцтва ў Вашынгтоне. Чаму М.Абрамчык зьменіў намеры пераехаць настала Ў ЗША й на што прызначыць сабраныя грошы?
М. Абрамчык, фактычна рэарганізуючы Раду БНР, меў на ўвеце паказаць Амэрыканскаму камітэту, штб ён кіруе грамадзка-палітычным жыцыдём беларускае эміграцыі. Гэта было самым важным для яго й яго групоўкі, каб, па-першае, захавць за сабою становішча займанае, ў радыё «Свабода« й інстытуце па вывучэньню СССР, па-другое, каб надалей захаваць старшынства ў Парыскім блёку, у якім як раз паўсталі вялікія разыходжаньні й непаразуменьні паміж сябрамі.
старшынства ў Парыскім блёку, у якім як раз паўсталі вялікія разыходжаньні й непаразуменьні паміж сябрамі.
К.Мерляк ніколі не пярэчыў патрэбе мець як найбольш сваіх працаўнікоў, ня толькі ў беларускіх аддзелах, але ўва ўсей сыстэме Амэрыканскага камітэту. Баронячы сваю стратэгію дзеяньня Рады БНР, Мерляк заўсёды паўтараў свае аргумэнты, прыводзячы канкрэтныя доказы, што беларусы на займаных становішчах будуць надалей працаваць у Амэрыканскім камітэце, незалежна ад таго ці яны будуць адначасна займаць кіраўнічыя становішчы ў Радзе БНР, ці не.
Старшынства ў Парыскім блёку М.Абрамчыка на даным этапе стаяла на перашкодзе й аслабляла пазыцыю Радзе БНР весьці беспасрэдныя й не залежныя ад нікога перамовы, на якіх умовах Рада БНР будзе ў далейшым супрацоўнічаць з Амэрыканскім камітэтам. Бо калі другія нацыянальнасыді, сябры Парыскага блёку гэта зрабілі, то чаму не магла зрабіць Рада БНР? Адказ на гэта быў такі:
М. Абрамчык са сваімі «дарадцамі» не ўзялі пад увагу зьмены, якія зайшлі ў апошнія два гады ў палітыцы наогул, а ў Амэрыцы ў асаблівасьці. Рэзалюцыя Амэрыканскага кангрэсу ў справе Тыдня Паняволеных народаў і праклямацыі двух прэзыдэнтаў ды прапанова стварыць кангрэсовую камісію для справаў паняволеных народаў, моцна ажывіла палітычную антыкамуністычную дзейнасьць эмігрантаў Сярэдняе й Усходняе Эўропы. Асамблея Эўропы, сарганізаваная ў АСЭН праявіла агрэсыўную дзейнасьць ня толькі ў Амэрыцы, але й ўва ўсім вольным сьвеце.
Стварылася Амэрыканская канфэрэнцыя нерасейскіх народаў СССР. Паявіліся ў большых гарадах Амэрыкі камітэты «Тыдня Паняволеных народаў». Дзеля гэтага аснаўная дзейнасыдь за вызваленьне народаў з-пад расейска-камуністычнага панаваньня перакінулася з Эўропы ў Амэрыку.
Вайна ў Вьетнаме, правал высадкі «Арміі Вызваленьня Кубы» у Сьвіскім заліве (Bay of Pigs) пабудова Бэрлінскай сьцяны ў 1961 годзе, дзелячы горад Бэрлін на дзьве часткі «Гэта пераканала палітычныя дзейнікі Амэрыкі, што палітыка «паўстрыманьня» ня ёсьць дастатковай паўстрымаць пашырэньне Маскоўскага імпэрыялізму, пачалі ажыцьцяўляць актыўнае контрадзеяньне.
Такая зьмена палітычнага кірунку ў ЗША ішла наперакор палітыцы непрадрашэнства ды апраўдываньня расейскага нацыяналізму. Такое
нязручнае становішча прымусіла апраўдывацца Прэзыдэнта Амэрыканскага камітэту Г оўленда Саржэнтра зрабіць заяву 6 сакавіка 1962 году, якая была пазьней памешчана ў «Конгрэшёнал Рэкорд» ад 5 чэрвеня 1962 наступнага зьместу:
"... Radio Libert у 1s not the off icialspoksman for any govern merit, nor does it look at the world predominantly through American eyes. It tries to be a powerful choice of freedom speaking as a fellow Russian, who has lived under the Soviet system and now knows freedom, to a fellow Russian still in the homeland".
(...Радыё «Свабода» ня ёсьць афіцыяльнай урадавай установай, а толькі голасам пазнаўшага свабоду расейца, які гаворыць да свайго земляка ў Савецкім Саюзе»),
Так апрадываўся Прэзыдэнт Амэрыканскага камітэту, а Прэзыдэнт Рады БНР са сваёю групоўкаю, перасталі цьвердзіць беларускаму грамадзтву, што палітыка Амэрыканскага камітэту ёсьць урадавая палітыка ЗША.
Крызыс, выкліканы савецкімі ракетамі на Кубе ў кастрычніку 1962 годзе, быў яшчэ адным доказам правалу палітыкі «паўстрыманьня».
М.Абрамчык, зрываючы 10-ю сэсію Рады БНР ды зьменай яе структуры, зрабіў вялікую шкоду беларускаму вызвольнаму руху, а гэтым самым і беларускай эміграцыі. Ён пазбавіў галоўнага цэнтру думаньня, плянаваньня, натхненьня, нацыянальнага гонару, а галоўнае пазбавіў адданага кіраўніцтва беларусаў на чужыне. Урад БНР Ф.Кушаля ня быў здольны выканаць узятага на сябе абавязку. Уся дзейнасьць абмежавалася да выданьня 20 чэрвеня 1962 году закліку, каб радныя плацілі складкі.
Ньюёркскі сэктар Рады БНР перастаў існаваць як арганізацыйная адзінка.
Нацыянальна-грамадзкае жыцьцё пайшло сваім шляхам, а гісторыя вынясе адпаведную ацэнку за далейшую дзейнасыдь «групоўкі» пад назовам БНР.
Галоўная Ўправа БАЗА прадаўжала сваю дзейнасьць. Узяла ўдзел у 15 парадзе Лаяльнасьці 28 красавіка 1952 году ў Нью Ёрку, які прайшоў падобным парадкам, як і папярэднія гады. 13 верасьня адбылося прыстольнае сьвята прыходу сьв.Кірылы Тураўскага. Пасьля даўгіх маленьняў, у залі грамадзкага цэнтру адбыўся абед з шматлікімі даўгімі прамовамі, уключна й К.Мерляка. 9 чэрвеня ад-
«Беларус», цяжар якое поўнасьцю паў вылучна на Галоўную Ўправу й справа арганізацыі пятай Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі й Канады.
Згодна прынятай Кангрэсам рэзалюці ад 1959 году, і ў гэты.м годзе Прызэдыэнт Джон Ф.Кэнэды 13 жніўня 1962 году абвесьціў Тыдзень Паняволеных народаў. У гэты дзень адбыліся ў галоўных цэрквах Богаслужбы, а пасьля парад на Пятай Авэню ў Цэнтральным парку, дзе адбыўся мітынг з удзелам беларусаў і хору з Саўт Рывэру. 17 жніўня мэр гораду Р.Вагнэр, з гэтай нагоды выдаў праклямацыю й уручыў яе на ўрачыстасыді ў Сіты гол з удзелам дастойных прадстаўнікоў гораду ды прадстаўнікоў паняволеных Масквоюнародаў. Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне рэпрэзэнтаваў яе старшыня К.Мерляк.
2	жніўня 1952 году рымскі Папа Пій XII абвесьціў папскую булу "Exsul Familia". Папа Пій XII гэта зрабіў па поваду таго, што пасьля вайны ў вольным сьвеце апынулася больш за 50 мільёнаў людзей з розных краінаў бязбожнага камуністычнага панаваньня. Папа Ян XIII запрйсіў да сябе ў Рым прадстаўнікоў усіх гэтых расыдярушаных групаў на адзначэньне 10-х угодкаўабвешчаньня Булы. "Exsul Fami 1 іa" Галоўная Ўправа БАЗА на сваім паседжаньні вынесла падобную пастанову як із нагоды Тыдня культурна-рэлігійных студыяў, што адбыліся 1-5ліпеня 1961 году у Чыкага— падзякавала за запарашэньне на сьвяткаваньне 10-х угодкаў "Exsul Familia" у Рыме ды ад.мовілася ўзяць афіцычны ўдзел, матывуючы тым, што Беларуска—Амэрыканскае Задзіночаньне ў большасьці складаецца зь беларусаў праваслаўных, а ў меншасьці зь беларусаў рыма-католікаў. У той час калі Ватыканадмаўляе дапамогі ў арганізаваньні беларускіх рыма-каталіцкіх прыходаў у мясцовасьцях, дзе ёсьць на гэта дастатковая колькасьць вернікаў, але адначасова падтрымовае каталікоў усходняга абраду (вуніятаў), якіх мала як на Бацькаўшчыне, так і на эміграцыі. (Дарэчы кажучы ў БАЗА быў толькі адзін вуніят).
У гэтай ўрачыстасьці ўзялі удзел беларусы з Англіі й Нямеччыны. Беларусаў каталікоў праводзіў старэнькі апостальскі адміністратар біскуп Магілеўскі й Менскі Балесаў Слосканс, які быў па нацыянальнасьці латыш, пражываў у Бельгі і й абсалютна не цікавіўся беларусамі рыма-каталікамі на эміграцыі. Апостальскі візытатар біскуп Чэслаў Сіповіч праводзіў беларусаў усходняга абраду.
Нягледзячы на тое, што за абедзьве пастановы (прынятыя аднагалосна) галасавалі й два сябры ўправы: Арсеньнева й Ф.Бартуль (абодва рыма-каталікі), на К.Мерляка аднаго звалілася ўся віна: чаму БАЗА не падтрымоўвае палітыкі Ватыкану сярод беларускае эміграцыі. Палітка Ватыкану ў сутнасьці, уносіла непатрэбны разлад у рэлігійным жыцьці, а гэтым самым шкодзіла беларускаму нацыянальнаму разьвіцыдю ў змаганьні за вызваленьне Беларусі.