Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Таму сярод вялікай бальшыні беларусаў Амэрыкі зараз перамагае імкненьне да аб’еднаньня беларусаў усіх напрамкаў на незалежніцкай базе пры выступленьнях навонкі. Гэта імкненьне выражаецца ў ладжаньні супольных акадэміяў 25 Сакавіка, выступленьняў адной беларускай групай на агульна-амэрыканскіх маніфэстацыях, як і на выступленьнях у міжнацыянальных арганізацыях Амэрыкі.
Гэтае імкненьне да задзіночаньня беларускіх сілаў Амэрыкі стаўляе на парадак дня справу ягонага арганізацыйнага ўняцьцья— стварэньня аднаго воргану, выбранага праз усе існуючыя беларуска-амэрыканскія арганізацыі ды ўстановы, для рэпрэзэнтацыі на-
вонкі ды абароны інтарэсаў ЗШАмэрыкі ды й дапамогі беларускаму народу на паняволенай Беларусі.
Зразумела, што стварэньне такой адзінай у Амэрыцы агульнай беларускай рэпрэзэнтацыі ня спыніць нутраных разыходжаньняў. існуючых паміж рознымі ідэёлягічнымі напрамкамі, як і ня спыніць імкненьняў паасобных напрамкаў да дамінацыі. Аднак, гэтае змаганьне павінна адбывацца шляхам дэмакратычнага працэсу на ўнутраным сэктары беларускага жыцьця. Навонкі беларусы ЗШАмэрыкі, праз супольны аб’едноўваючы ворган, маюць выступаць адзіным фронтам паводля ўзгодненай праграмы.
Арганізацыя агульнай беларуска-амэрыканскай рэпрэзэнтацыі, як і ейнае функцыянаваньне, крыюць у сабе шмат цяжкасыдей. Аднак у сучаснасыді мы бачым адзіную даступню нам магчымасьць для ўздыму на вышэйшы ўзровень беларускай нацыянальна-вызвольнай справы ў Амэрыцы як раз праз перамогу наяўных цяжкасыдей і задзіночаньне высілкаў усей беларуска-амэрыканскай грамады ў вадным рэпрэзэнтацыйным органе ды праводжаньне дзейнасьці навонкі адным аб’яднаным беларускім фронтам. Таму мы заклікаем усе беларуска-амэрыканскія арганізацыі ў далейшым праводзіць на мясцох выступленьні навонкі разам, паводля ўзгодненай праграмы.
Адначасна мы просім усе беларуска-амэрыканскія арганізацыі ды ўстановы, як і ўсіх беларусаў Амэрыкі, неадкладна выказацца па справе арганізацыйнага аб’еднаньня й стварэньня адзінай беларускаамэрыканскай рэпрэзэнтацыі па вонкавых справах у ЗШАмэрыкі, высылаючы ў сваю цэнтралю: Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі, Галоўную Ўправу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня свае пагляды й канкрэтныя прапановы.
І.Касяк
Старшыня
Беларускага Кангрэсовага камітэту Амэрыкі
К.Мерляк
Старшыня
Галоўнай Управы Беларуска-
Амэрыканскага Задзіночаньня
Нью Ёрк, 5 травеня 1963 г.
На паседжаньні Галоўнае Ўправы БАЗА 30 сакавіка была ўстаноўленая дата кангрэсу БАЗА (112 чэрвеня 1963 г.) і была прынятая інструкцыя старшыні і дэлегатам аб падрыхтоўцы спраздачаў і аб выбарах дэлегатаў на X кангрэс Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Амэрыкі.
X кангрэс БАЗА адбыўся ў вызначаным часе ў Беларускі.м гра.мадзкім цэнтры ў Брукліне. У кангрэсе прынялі ўдзел дэлегаты ад аддзелаў БАЗА Нью Ёрку, Нью Брансьвіку, Кліўленду, Дэтройту, Лёс Анджэлесу, Стэмфорду й Спрыінфільду, а таксама дэлегатаў ад Джэрзі Сіты й Бікан. Апрача адмыслова выбраных дэлегатаў, прынялі ўдзел у кангрэсе й карысталіся правам голасу сябры Галоўнай Управы, Рады дырэктараў і рэвізыйнай камісіі БАЗА. Тыя дэлегаты, што не маглі асабіста прыняць удзелу ў кангрэсе перадалі свае галасы іншым дэлегатам.
Пасьля адкрыцьця кангрэсу старшынёй уступаючай Галоўнай Управы БАЗА К.Мерляком і багаслаўленьня архіяпіскапам Васілём, быў выбраны прэзыдыюм кангрэсу ў наступным складзе: старшыня—Антон Адамовіч, віцэ-старшыня др. Станіслаў Станкевіч, сакратары—др. Язэп Сажыч і Браніслаў Даніловіч. Была выбраная мандатная камісія ў складзе: Ч.Ханяўкі, Я.Бруцкага й П.Кажуры, рэзалюцыйная камісія складалася: др.В.Тумаш, Н.Арсеньнева й А.Шукелайц. Хвілінай цішы была ўшанавая памяць сямі сяброў, што адышлі ў вечны супачынак у часе між IX і X кангрэсам БАЗА. Наступным пунктам парадку дня было чытаньне, дыскутаваньне й прыняцьцё новага статуту БАЗА.
Пры ўстанаўленьні кворуму выявілася, што аддзел БАЗА Кліўленду сходу для выбару дэлгатаў не рабіў. Прыехала 5 асобаў, прысланых старшынёю др.Грынкевічам. В.Семянчук запрапанаваў прызнаць прыехаўшых 5 дэлегатаў ды дадатковых яшчэ 7, каб 12 дэлегатаў рэпрэзэнтавалі поўнасьцю аддзел. Уступаючы старшыня К.Мерляк запратэставаў, што гэта будзе супраць статуту БАЗА й будзе парушэньнем правоў паасобных сяброў. Аднак старшыня кангрэсу А.Адамовіч адказаў на пратэст, маўляў: «Кангрэс найвышэйшая інстанцыя арганізацыі можа ўсё пастанавіць». Ён паставіў гэтую прапанову на галасаваньне й яна прайшла (бальшынёю толькі адным голасам).
Далей адбыліся справаздачы старшыні Галоўнай Управы БАЗА К.Мерляка, якая мела 15 бачынкаў друку й абыймала наступныя дзелянкі грамадзкага жыцыдя:
Галоўная Ўправа й стан сябраў па аддзелах БАЗА.
Афільяваныя арганізацыі.
Міжнацыянальныя арганізацыі, да якіх належыць БАЗА;
Арганізацыйная дзейнасыдь і канцылярыя.
Грамадзка-палітычная дзейнасьць.
Удзел у міжнацыянальных і беларускіх імпрэзах.
Мэмарыялы й занятыя становішчы ў актуальных палітычных падзеях.
Выдавецкая й культурная дзейнасьць.
Сацыяльная дапамога.
Перашкоды й цяжкасьці.
У заканчэньні свае справаздачы М.Мерляк сказаў: «Галоўная Ўправа, здаючы сёньня свае абавязкі, выказвае шчырую падзяку сябрам рэдакцыйнае калегіі «Беларуса», каторая ня была складоваю часткаю ўправы, за іхняе шчырае й адданае супрацоўніцтва, а таксама ўсім тым сябрам і нясябрам БАЗА, што дапамаглі ёй у працы. Галоўная Ўправа складае падзяку за духовую апеку архіяпіскапу Васілю й а.Ф.Чарняўскаму. Таксама складаецца падзяка радзе прыходу сьв.Кірылы Тураўскага, кіраўніцтву моладзі, жаночай сэкцыі БАЗА, Інстытуту Навукі й Мастацтва й Згуртаваньню вэтэранаў за супрацоўнітва ў ладжаньні агульных імпрэзаў. Ад сябе дзякую ўсім сябрам Галоўнае Ўправы за шчырае супрацоўніцтва на працягу двух гадоў, а Вам, паважаныя дэлегаты й сябры, за цярплівае слуханьне справаздачы».
Далей ішлі справаздачы: скарбніка П.Г анэцкага, старшыняў аддзелаў БАЗА й рэвізыйнае камісіі, з прапановаю «прызнаць абсалюторыюм уступаючай управе з падзякаю».
Пасьля справаздачаў адбылася даволі бурная дыскусыя, у якой выказваліся больш за 25 дэлегатаў. Адны апрабавалі дзейнасьць, другія ганьбілі, а трэція балбаталі бяз толку. Падчас выказваньняў зьявіліся яшчэ дзьве прапановы: удзяліцьабсалюторыюм без падзякі Ўправе, а другая—вынесыді падзяку Ўправе, але без старшыні. Старшыня кангрэсу праф.А.Адамовіч, чымся паставіць прапановы на галасаваньне, ўзяў апошняе слова. Ён сыпаў рэплікі для ўступаючага старшыні К.Мерляка, паказваючы веліч свае эрудыцыі, зласьлівымі прыметнікамі й цынізмам старшыня кангрэсу пералічыў усе Мерляковыя недахопы ў дзейнасьці: несубардынацыя Радзе БНР, крытыка яе палітыкі й дзейнасьці прэзыдыюму Рады БНР, спробы адарваць
БАЗА ад БНР, антыбээнэраўская прамова на акадэміі 45-х угодкаў 25 Сакавіка, спроба аб’яднацца з БЦР і г.д., ды закончыў словамі: «Ніякае падзякі таварышу Мерляку». Тут Мерляк не ўцярпеў і запратэставаў: «Таварыш, адносіцца да вас, прафэсар Адамовіч. Я выйшаў не з тае самае школы». У выніку галасаваньня прайшла абсалютнай бальшынёю прапанова рэвізыйнае камісіі.
Другі дзень пачаўся выбарамі Галоўнае Ўправы. Яна, паводля новага статуту, называлася Радай дырэктароў. На старшыню Рады дырэктароў былі пададзеныя дзьве кандыдатуры: К.Мерляк і др. Ст. Станкевіч. У выніку тайнага галасаваньня за старшныю быў выбраны др.Ст.Станкевіч, які перамог парай галасоў. Далей былі выбраныя яшчэ шэсьць асобаў, якія ўкамплектавалі Раду дырэктараў БАЗА. У рэвізыйную камісію былі выбраныя: Н.Ганэцкі—старшыня, М.Мерляк і Ф.Кушаль. Правёўшы выбары, старшыня кангрэсу А.Адамовіч перадаў кіраўніцтва свайму заступніку ды пакінуў залю. Далей яго больш нічога не цікавіла.
Пасьля прыняцьця пляну працы на прапанову рэзалюцыйнае камісіі былі прынятыя прывітальныя тэлеграмы Прэзыдэнту й віцэпрэздыдэнту ЗША, Прэзыдэнту Рады БНР, губэрнатару штату Нью Ёрк і мэру гораду Нью Ёрк. Адсьпявяньнем беларускага нацыянальнага гімну кангрэс закончыўся позьнім вечарам 2 чэрвеня 1963 году.
Тут неабходна зьвярнуць увагу на некаторыя факты, якія папярэдзілі X кангрэс БАЗА. Др.С.Станкевіч прыехаў зьМюнхэну на сталае жыцыдё ў Нью Ёрк вясною 1963 году ў выніку скарачэньня пэрсаналу ў Інстытуце па вывучэньню СССР (установа Амэрыканскага камітэту).
Др.Станкевіч паціху праводзіў падрыхтоўку, каб К.Мерляка не выбралі на наступную кадэнцыю старшынёй новае ўправы. Ён зьвязаўся з сваім калегам др. С.Грынкевічам ў Кліўлендзе, каб бяз сходу вызначыў дэлегатаў на кангрэс. Пры дапамозе А.Адамовіча яны здабылі12 галасоў сваіх прыхільнікаў. Падчас кангрэсу яшчэ адзін др. Я.Сажыч з Дэтройту, таксама калега др.С.Грынкевіча, актыўна падгаварваў каго мог, каб галасавалі за Станкевіча.
Старшыня ўступаючай управы К.Мерляк і сакратар В.Шчэцька перадалі ўсе акты БАЗА 16 чэрвеня 1963 году старшыні новае Рады дырэктараў др.Ст.Станкевічу й заступніку М.Тулейку. П.Ганэцкі, уступаючы скрабнік БАЗА, перадаў новаму скарбніку А.Міцкевічу грошы
ў суме 2, 230. 63 даляраў і ўсе фінансавыя дакумэнты, зьвязаныя зь дзейнасьцю скарбніка.
3	прычыны няправільнага правядзеньня кангрэсу, К.Мерляк склаў пратэст і падаў да ведама беларускага грамадзтва ў Амэрыцы й ўсёй эміграцыі ў вольным сьвеце, закончыўшы яго наступнымі словамі: «Дзеля гэтага я, як старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА да X кангрэсу,.. які прылажыў з усёю ўправаю шмат стараньняў у арганізацыі кангрэсу й прыгатаваў кангрэс з найбольшаю дакладнасьцю, улічваючы статут і арганізацыйныя правілы культурнага грамадзтва, складаю пратэст супраць тых, хто паганьбіўбеларуска-амэрыканскую арганізацыю. Я апэлюю да ўсяго беларускага грамадзтва ў 3LL1A выказаць свой погляд на гэтае дзіўнае зьявішча.»
Зараз-жа пасьля Кангрэсу шматлікія паважаныя асобы й грамадзкія дзеячы радзілі К.Мерляку не перадаваць новавыбранай управе БАЗА становішча старшыні, справаў і касу, каб гэтым змусіць яе стаць на судовую дарогу, каб прызнаць X кангрэс няправільным. У гэтай справе К.Мерляк атрымаў ліст ад мгр. Леаніда Галяка, сябры БАЗА стэмфордзкага аддзелу БАЗА, які пісаў:
«Стэмфорд, 22чэрвеня 1963 г.
Паважаны Спадар Мерляк!
Атрымаў Ваш пратэст з дня 12 чэрвеня с.г. у спрве падзеяў на X кангрэсе БАЗА і перасылаю Вам некалькі сваіх заўвагаў у гэтай справе, як прыватнай асобе.