Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Пятая Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі адбылася 1-2 верасьня 1962годуў Таронта. Яе арганізвалі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Амэрыкі (БАЗА)—старшыня К.Мерляк і Згуртаваньне Беларусаў Канады—старшыня В.Касьцюкевіч. Старшынёй арганізацыйнага камітэту быў К.Акула й ён-жа кіраваў урачыстым сходам. Праграма сустрэчы складалася зь вечарыны, Богаслужбы, урачыстага сходу, банкету й канцэрта. На ўрачыстым сходзе даклад на тему «Сучасны расейскі каляніялізм на Беларусі» чытаў др.Ст.Станкевіч, якога падставілі ў апошні дзень на месца др. Барыса Рагулі. Пасьля дакладу была прынятая рэзалюцыя. Сустрэча прайшла памысна й сымпатычна, нажаль, вонкава-палітычна ніякага разгалосу не прынесла, бо ня было ні аднаго прамоўцы й ні аднаго прывітаньня ад канадзкіх і амэрыканскіх палітьічных дзеячоў. Канадзкія арганізатары мала прыкладалі стараньняў, хіба толькі здабыцьцём на трыбуну др. Станкевіча. К.Мерляк, будучы на сустрэчы ,выкарыстаў нагоду, каб спаткацца зь Сяргеям Хмарам (Зіняк) рэдактарам газэты «Беларускі Голас», з мэтай асабістага запазнаньня й супольнга абмеркаваньня пытаньняў палітычнага парадку, якія трывожаць беларускую эміграцыю, а таксама мамэнты, якія паглыбляюць падзел беларускае эміграцыі ў ЗША і Канадзе.
7 кастрычніка адбылося паседжаньне кіраўніцтва сэктару Рады БНР Амэрыкі—старшыня К.Мерляк, і новага сэктару Рады БНР Нью Ёрку—старшыня др.Ул.Набагез, на якім К.Мерляк перадаў справаводства Ул. Набагезу. Так закончыўся 1962 год дзейнасьці.
1963
1963 год пачаўся, як заўсёды, агульным спатканьнем ў залі грамадзкага цэнтру, а пазьней ялінкай для дзяцей і вечарынай моладзі. На адным із супольных паседжаньняў акруговае й Галоўнае Ўправаў БАЗА пастаноўлена зьвярнуцца да Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі (БККА) у справе супольнага сьвяткаваньня 25 Сакавіка.
Супольнае паседжаньне БАЗА і БККА адбылося 19 студзеня 1963 году з мэтай дамовіцца аб супольным сьвяткаваньні 45-х угодкаў незалежнасьці Беларусі. На паседжаньні былі прысутныя: I. Касяк, К.Мерляк, М.Сенька, Ул.Пелеса, В.Шчэцька, Б.Шчорс, Л.Брылеўская. Д.Клінцэвіч і М.Бахар. Першае слова ўзяў І.Касяк і прадставіў пытаньні на разгляд з боку БККА, а другое слова ўзяў К.Мерляк — прадставіў пытаньні з боку БАЗА. Разгарнулася вельмі цікавая дыскусыя ў справах II Усебеларускага Кангрэсу, прывітаньня Прэзыдэнтаў БНР і БЦР, палітыкі «непрадрашэнства» і чытаньня малітваў. Узгоднілі, што першы і другі Ўсебеларускія Кангрэсы разглядаць як гістарычныя падзеі й яны павінны ўспамінацца ў тым самым пэрымэтры. Прывітаньні чытаць ад абодвух прэзыдэнтаў або ад таго, хто прышле. Высьветлена, што БАЗА палітыкі «непрадрэшэнства» не падтрымоўвае. Адносна малітваў прынята, што Ўладыка Васіль адкрывае, а а.Лапіцкі закрывае акадэмію. Пастаноўлена супольна сьвяткаваць 45 угодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі ў дзень 24 сакавіка ў гатэлі «Білтмор» ў Нью Ёрку. У сьвяткавальны камітэт увайшлі ад БАЗА: К.Мерляк, Д. Клінцэвіч і В.Шчэцька. Ад БКА: I. Касяк, Л.Брылеўская й М.Бахар. Камітэт назвалі Аб’еднаны БеларускаАмэрыканскі Камітэт 1963.
17 сакавіка 1963 году адбылося другое паседжаньне сьвяткавальнага камітэту, на якім былі абгавораныя ўсе падрабязнасыді ўсіх аспэктаў, зьвязаных з адзначэньнем 45-х угодкаў незалежнасыді Беларусі.
Сьвяткаваньне атрымалася ўрачыста, як ніколі раней, дзякуючы таму, што 45 угодкі незалежнасьці Беларусі былі ладжаныя ўпершыню беларускімі грамадзкімі арганізацыямі ў Амэрыцы БАЗА і БККА.
У гэты дзень раніцою адбыліся Божыя службы ў царкве сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне (БАПЦ) і ў царкве сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры (Усяленскіпатрыярхат). Па абедзе ў залі гатэля «Біл-
тмор» пачалася акадэмія. У выкананьні саўтрывэрскага хору прагучалі амэрыканскі й беларускі гімны. Архіяпіскап Васіль прачытаў малітву. Старшыня акадэміі М.Бахар прачытаў ІП Устаўноўчую грамату 25Сакавіка 1918 году. Тут-жа былі зачытаны праклямацыі абБеларускім дні незалежнасьці, выдадзеныя губэрнатарамі штатаў Нью Ёрк, Нью Джэрсі, Агаё, мэрам гораду Нью Ёрк ды інышя .Даклады на тэму дня прачыталі па-беларуску К.Мерляк (БАЗА) і па-ангельску Р.Завістовіч (БККА).
Прамова К.Мерляка, старшыні Галоўнай Управы БАЗА на акадэміі, ладжанай 24 сакавіка 1963 г. ў Нью Ёрку «Паважаныя спадарыні і спадары!
Заўтра 25 Сакавіка споўніцца 45 гадоў, як Рада Беларускай Народнай Рэспублікі Трэцяй Устаноўчай гра.матай абвясьціла Беларусь вольнай і незалежнай дзяржавай, назваўшы яе Беларускай Народнай Рэспублікай. У Акце абвешчаньня незалежнасьці сярод іншага гаворыцца: «Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца вольнай і незалежнай дзяржавай. Самі народы Беларусі, у асобе свайго ўстаноўначага сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных сувязях Беларусі».
Далей гаворыцца аб тэрыторыі Беларусі: «БНР павінна абняць усе землі, дзе жывей мае лічбовую перавагу беларускі народ».І ў канцы: «Абвяшчаючы аб незалежнасыді БН^ Рада ўскладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы памогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы».
Гэты Акт абвясыділа Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, выбраная на Першым Усебеларускім Кангрэсе ў сьнежні 1917 году, на якім узялі ўдзел 1872 дэлегатаў з усіх куткоў беларускае зямлі.
Такім чынам, беларускі народ выявіў сваю волю самым дэмакратычным чынам. Трэба падзіўляцца, што нашы палітычныя дзеячы таго часу ў цяжкіх абставінах ваеннае стыхіі ўсё-ж знайшлі дарогу да вырашэньня народнае волі.
Дарма, што зацятыя ворагі беларускае дзяржаўнасьці, асабліва расейскія імпэрыялісты розных колераў, намагаюцца як Кангрэс, гэтак і Акт абвешчаньня незалежнасьці прыпісаць палітычным «сделкам» Нямеччыны, часам Польшчый хто ведае яшчэ каму, каб толькі абнізіць, выкрывіць ды сфальшаваць веліч Акту 25 Сакавіка перад
тымі, што мала ведаюць гісторыю Беларусі й яе слаўнае мінулае, падсоўваючы адначасна розныя спосабы разьвязкі так званай праблемы «захаваньня цэласыді расейскае імпэрыі». На сёньня самым такім-жа, вельмі актуальным трыкам, зьяўляецца й палітыка непрадрашэнства, якая праводзіцца расейцамі на эміграцыі й якую падтрымлівае не вялікая колькасыдь амэрыканскіх «аматараў» расейскага стылю й культуры.
Увесь фальш інтэрпрэтацыі Акта 25 Сакавіка ня вытрымоўвае ніякае крытыкі. Для параўнаньня возьмем хоць-бы абвешчаньні незалежнасыді новапаўсталых дзяржаваў пасьля другоесусьветнае вайны, дзе кангрэсы адбываліся ня перад абвешчаньнем незалежнасьці, a пасьля яго. Вось-жа, ня можа быцьсумніву аб дэмакратычнасыді Акту 25 Сакавіка. Воля беларускага народу была выказана праз ягоных дэлегатаў, і абвешчаньне Беларусі незалежнай Народнай Рэспублікай адбылося ў сугучнасьці з міжнародным правам, з усімі вымогамі дэмакратычных правілаў.
Вялікі Акт 25 Сакавіка завяршыўшы сабою пэрыяд палітычнавызвольнага змаганьня Беларускага народу, які бярэ свой пачатак ужо ў 1863 г. ў форме ўсенароднага паўстаньня, пад правадырствам Кастуся Каліноўскага, супраць акупанта—царскае Расеі.
I тутака будзе на часе прыпомніць, што 22 сакавіка 1864 г., 99 гадоў назад, у Вільні на Лукішскім пляцы было спынена маладое жыцьцё Кастуся Каліноўскага. 3-пад шыбеніцы Каліноўскі ў сваім тэстаменце пераказаў народу: «Бо я гавару Табе з-пад шыбеніцы, народзе, што тады толькі будзеш жыць шчасьліва, калі над Табою ўжо маскаля й пана ня будзе.»1 як-жа актуальнымі зьяўляюцца сёньня гэтыя словы!
Хай помняць тыя, што хаваюць гістарычную праўду, што зьмяншаюць нанесеныя крыўды беларускаму народу, тыя, што апраўдваюць расейскі імпэрыялізм.
He! Шчасьлівы беларускі народ будзе толькі тады, калі ён раз і назаўсёды пазбавіцца маскаля-расейца, як праўдзіва гэта разумеў Каліноўскі.
Колькі зьдзеку, гора, духова й фізычна, перанёс ад часу абвешчаньня свае незалежнасьці беларускі народ! Мы ня будзем аналізаваць гэта, пакінем гэта сумленным беларускім гісторыкам ды навукоўцам. Зазначым толькі, што беларускі народ у ніякім выпадку ня спыніць свайго змаганьня аж да поўнае перамогі. Хай ведаюць гэта тыя, што
зачыняюць яму рот сёньня. Мы ў вольным сьвеце данясём ягоны голас да ўсіх палітычных установаў і людзей добрае волі, каб яны пачулі й зразумелі ягоныя дамаганьні.
He аналізуючы тагачасныя падзеі, у якіх даканаўся чын абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, глянем у сёньняшнія палітычныя абставіны й параўнаем некаторыя характэрныя кампанэнты. Вось-жа, калі народы Азіі й Афрыкі болей, як на пакаленьне пазьней сакавіковага Акта, адзін па адным абвяшчаюць сваю незалежнасьць, а вольны сьвет настаўлены на самавызначэньне народаў, для беларускага народу справа вызваленьня скамплікавалася. Чамусыді да Беларусі й ёй падобных народаў вольны сьвет знайшоў іншыя формы падыходу. Возьмем і нашых некаторых амэрыканцаў: ёсьць і такія, што ўважаюць Беларусь за гістарычную тэрыторыю Расеі. Ды яшчэ горш: некаторыя беларускія палітыкі ўважаюць, што справа дзяржаўнасьці й незалежнасьці не павінна загадзя вырашацца, ці «предрешаться», як кажуць расейцы.
I гэта пасьля 45-ці гадоў ад часу Сакавіковага Акту! Тады трэба толькі ўявіць сабе веліч тых людзей, іх цьвёрдасьць, патрыятызм, іх ахвярнасыдь, якія Актам 25 Сакавіка абвесыділі Беларусь незалежнай. Яны дакладна ўсьведамлялі сабе, што значыць будаваць дзяржаву. Творцы Акту 25 Сакавіка былі гатовыя на ўсё: непасільную працу, пакуты й, калі трэба, страту жыцыдя. I яны прайшлі праз ўсё: не пакутніцтва дзеля пакутніцтва, але дзеля выкананьня місыі свайго народу. Яны апраўдалі гонар тагачаснага беларускага пакаленьня, ідэал, за які варта жыць, працаваць, змагацца, а пры патрэбе аддаць жыцьцё.
Вярнуўшыся да пэрыяду, які пачаўся пасьля абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, мы сканстатуем рэчы, зь якімі дажылі да сёньня. Гэты другі пэрыяд зьяўляецца пэрыядам ажыцыдяўленьня Акту 25 Сакавіка, пэрыядам змаганьня за ўвекавечанызе незалежнасыді Беларусі.
Калі беларускі народ абвесьціў усяму сьвету сваю волю стацца свабодным народам, пачаўся моцны наступ, гэтым разам з боку чырвонае Расеі ды нашага заходняга суседа. Вонкавае падтрымкі ня было, дарма, што Масква ўвіхаецца падсунуць сюды вечныя «сделкн». He хапала й сілаў арганізацыйных, у радох яшчэ неакрэпшых беларускіх змагароў, дзякуючы вайне й усяму вынікаючаму адгэтуль. Беларуская незалежнасыдь сталася кароткай. He памагло й Слуцкае паўстаньне