Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Нельга не згадзіцца з Вамі, што на X кангрэсе БАЗА, які абыўся 1-2 чэрвеня былі вельмі паважныя парушэньні агульна прынятых звычаяў, якія, паводля сутнасыді справы, робяць няважнымі ўсе пастановы кангрэсу. Даволі толькі ўспомніць той факт, што ў справе дапушчэньнянакангрэсдэлегатаў зКліўленду вырашылі пасутнасыді, галасамі дэлегатаў з Кліўленду, хаця ў такім выпадку дэлегаты з Кліўленду не маглі прыймаць удзелу ў галасаваньні аб дапушчэньні іх, яны мелі толькі права прадставіць сваё стаовішча й чакаць на пастанову кангрэсу у гэтай справе.
Ужо адзін такі факт павінен быў-бы выклікаць уневажненьне ўсіх пастановаў кангрэсу, калі-б надта гэтага ўняважненьня дамагаўся праўным шляхам.
У вас быў вельмі моцны козыр у руках, а менавіта: вы не павінны былі перадаваць новавыбранаму ўраду становішча й справаў, і праз
гэта або змусілі-б новавыбраны ўрад стаць на судовую дарогу і дамагацца перадачы БАЗА, і тады самім сабой справа важнасыді пастановаў кангрэсу сталася-б прадметам судовага вырашэньня, або змусіла-б новы ўрад шукаць іншага вырашэньня: шляхам новых выбараў ці нечага падобнага.
Цяпер справа стаіць трохі горш, бо цяпер новы ўрад мае БАЗА у рукох, а незадаволеныя сябры БАЗА могуць дамагацца ўневаженьня Кангрэсуз увагі напаважныя парушэньні, прычым цяжар поваду. што парушэньне былі ляжыць на гэтых сяброх БАЗА.
У абодвух аднак выпадках, гэтая справа належыць да выключна кампэтэнцыі сяброў БАЗА, бо ніякай іншай арганізацыі ,якая мела-б наглядчыя правы над БАЗА, няма. Наагул, трэба сказаць, што якія сябры, такая й арганізацыя, іншым арганізацыям ці асобам публічна гэтай справай займацца няма як. Цьверджаньне, што якія сябры. такая й арганізацыя можна з’ілюстраваць наступна: у ўсіх нашых арганізацыях ня прынята, напрыклад, даваць абсалюторыюм асобе, якая ня вылічылася з грамадзкіх грошаў—у належным часе й месцы аднак, у БАЗА такі выпадкак быў заіснаваўшы. Усё залежыць ад грамадзка-этычных поглядаў большасьці сяброў.
Ня ведаю, якія ў Вас далейшыя пляны ў гэтай справе. Калі ўсе мы абмяжуемся толькі пратэстам дык магчыма, ня варта было й пратэставаць, бо «Васька слушает да ест». Ці маеце намер рабіць нешта, апрача пратэсту, дык у такім выпадку, як мне здаецца, трэба было-б паміма ўжываньня фармальных закідаў парушэньняў у правядзеньні Кангрэсу, трэба перавесыді ўсю справу, на аснову прынцыпова-палітычную: прэдрашэнстава ці непрэдрашэнства. Гэтай магчымасыді Вы ня выкарысталі на кангрэсе. Ёсыдь яшчэ й іншыя праблемы, але на гэты раз хопіць.
3 пашанаю Л.Галяк».
На сходзе апазыцыі сяброў БАЗА да X кангрэсу, які адбыўся у Кліўлендзе, у верасьні 1963 году, зьвярнуліся да др.Станкевіча з патрэбаваньнем паўторнага X кангрэсу Беларускага-Амэрыканскага Задзіночаньня Амэрыкі. Др. Станкевіч адказаў: «Прыеду ў Нью Ёрк. адразу склічу сяброў Рады дырэктароў і зрэзыгную са становішча старшыні». Нажаль, ён нічога ў гэтай справе не зрабіў (Паводля «Уздыму» № 1, кастрычнік 1963 году г.Кліўленд).
Мерляк, правёўшы аналіз падзеяў, прыйшоў да высновы, што людзі, каторыя давалі парады, ня мелі ўяўленьня ў чым справа. Вытлумачыць і даказаць ім ды іншым было ў данным часе абсалютна немагчыма, шмат каму справа здавалася незразумелай. Групоўка. якая дзеяла ўнутры Рады БНР, ад даўжэйшага часу закідала Мерляку, што ягоная дзейнасыдь шкодная для Рады БНР. шкодзіць беларускай нацыянальнай справе й вызвольнаму руху, што ў сутнасьці было наадварот.
Тады БНР для групоўкі Абрамчыка была шыльдай, за якую яны хавалі сваю антынацыянальную дзейнасьць за мізэрныя датацыі й становішчы ў Амэрыкансжім камітэце, ажыцяўляючы палітыку непрадрашэнства. У іх інтарэсе былоспыніць усякае кантрадзеяньне, таму і абвінавачвалі ў сьмяротных грэхах К.Мерляка. Групоўка ніколі не згадзілася-б на ануляваньне X кангрэсу БАЗА.Тым больш Мерляк ўважаў, што йсьці зь беларускаю справаў ў амэрыканскі суд было-б з боку практычнага неразыменым, а з боку патрыятычнага —паніжаючым для беларуса-нацыяналіста. Ён пастанавіў ў форме пратэсту зьявярнуць увагу беларускага грамадзянства, што на X кангрэсе БАЗА былі пагвалчаныя правы сяброў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Амэрыкі.
Рэсорт Бэлэр-Менск у адлегласыді 110 міляў ад Нью Ёрку быў урачыста адкрыты 4-7 ліпеня 1963 год. Дзеля куплі летняга месца адпачынку для беларусаў, што жывуць у горадзе Нью Ёрку й ваколіцах, была створаная карпарацыя амэрыканскага тыпу й выпушчаныя акцыі (шэры) цэною 100.00 даляраў адна. Кожны беларус бяз ніякіх выняткаў або абмяжаваньняў мог набыць шэры. Дзякуючы ініцыятарам групы,даякое належыліВ. Юрцэвіч, Ю. Станкевіч, др.П.Маркоўскі. В.Пелеса, др.В.Кіпель, К.Мерляк і М.Касыдкж, якія на працягу двух гадоў прадавалі шэры ды шукалі аб’ект, — купля адпачынковага асяродку была зрэалізавана. Асяродак займаў 64 акры (акр прыблізна раўняецца 0,5 гэктара) сямнаццаць будынкаў, купальны басэйн і палову берага возеры ўздож асяродка. Гэта была адна з небывалых падзеяў гаспадарскага характару ў беларускім грамадзтве, у якой бралі ўдзел людзі незалежна, да якое групоўкі яны належалі. Дык нядзіва, што на адкрыцьцё зьехалася мноства народу.
На чатырохдзённую праграму злажылася купальле й вечарынабаль. Грала акрестра Лявона Рудзінскага. У сыботу архіяпіскап
Васіль з прысутнымі сьвятарамі адслужылі малебен, азараз-жа пад гукі амэрыканскага й беларускага гімнаў дзеці Міхась Юрцэвіч і Алеся Кіпель перарэзалі сымбалічную стужку, адчыняючы гэтым самым афіцыяльна беларускі адпачынковы цэнтр Менск. Старшыня карпарацыі В.Юрцэвіч коратка прамовіў да прысутных і перадаў К.Мерляку далей кіраваць праграмай. Пасьля прывітаньня архіяпіскапа Васіля др.В.Кіпель здаў справаздачу зь дзейнасьці кіраўніцтва й пляну набудучыню. К.Мерляк прадставіў прысутным сяброў дырэкцыі карпарацыі Менск і пэрсанал асяродку ў ліку 10 асобаў з загадчыкам Ю. Станкевічам. Прамаўлялі Б.Шчорс, заступнік старшыні Кангрэсовага Камітэту. Выступіў новы старшыня БАЗА др.Ст.Станкевіч, які ў сваёй прамове асьведчыў, што палітыка будзе, маўляў, палітыкай, якую праводзіў К.Мерляк, а ніякай іншай. Гэта былі словы, каб супакоіць ўзбураных сяброў БАЗА. Яшчэ было некалькі прывітаньняў ад беларускіх арганізацыяў. Кароткаю прамоваю К.Мерляк закончыў праграму. Вечарам адбылася вечарына, падчас якое была выбраная князёўна асяродку Менск Элізабэта Дубовік. Урачыстасыді адкрыцьцяасяродку Менск закончыліся назаўтра БоГаслужбаюй агледзінамі рэсорту прыехаўшымі гасыдямі.
Наступнай падзеяй пасьля летняга сэзону быў парафіяльны сход у Брукліне, у якім К.Мерляк быў у якасьці заступніка старшыні сходу. Адбыліся справаздачы старшыні Я.Казьлякоўскага й скарбніка Янкі Ніхаёнка, які здаў лічбы з фінансавай гаспадаркі прыходу й адміністрацыі беларускага грамадзкага цэнтру. Пасьля дыскусыі ўдзелена абсалюторыюм з падзякаю.
У новую раду былі выбраныя Я.Казьлякоўскі—старшыня й Б.Данілюк, Міцкевіч, В.Захаркевіч, В.Шчэцька, М.Тулейка, і В.Юрцэвіч —сябры. На сходзе былі выбраныя дэлегаты К.Мерляк і Л. Леўковіч на эпархіяльны сабор, які меўся адбыцца 30 лістапада 1963 году ў Нью Ёрку.
Дзень 22 лістапада 1963 году у які быў забіты Прэзыдэнт ЗША Джон Ф.Кэнэды узварушыў Амэрыку й пражываючых у ЗША беларусаў.
30 лістапада адбыўся у Нью Ёрку эпархіяльны зьезд БАПЦ, у якім актыўны ўдзел узяў К.Мерляк як сакратар рэзалюцыйнае камісіі. Зьезд прайшоў вельмі добра. У эпархіяльную раду ўвайшлі ўсе сьвятары й др.В.Васілеўскі (Войтэнка) як скарбнік. Усе яны былі выбраныя на кадэнцыю трох гадоў.
1964
Вярнуўшыся дадому з сустрэчы новага 1964 году Кастусь падумаў сам сабе, што дзякуючы дапамозе людзей, каторыя бачылі ў ім пагрозу сваёй палітычнай кар’еры, пазбыўся некалькі адказных ста новішчаў у Радзе БНР. Тыя, хто дапамагалі яму пазбыцца старшынства ў БАЗА, магчыма, хацелі здабыць ласку ў др.Ст.Станкевіча. Мажліва, выйшла ўсё да лепшага, бо ўжо ніхто не скажа, што ён ўцякаў, як іншыя, ад грамадзкага абавязку.
Надыходзілі 10 угодкі прыезду Кастуся зь сям’ёй ў Амэрыку. Пра фэсыйная праца давала вялікія магчымасьці працаваць на грамадзкай ніве. Вол-стрыт, як месца працы, параплаўная кампанія, канцылярыя, тэлефон, прылады, а галоўнае наяўнасыдь часу на грамадзкія патрэбы. He як той, што працаваў пры печы сухарыкаў, пры станку або чысьціў канцылярыі —яму не было-б лёгка справіцца або й немагчыма справіцца з даручэньнямі. Такі стан выклікаў пэўную зайздрасьць з боку аднаго, другога земляка, якія не маглі мець падобнае працы.
Ужо прайшло чатыры гады (з 1959) ад прыезду з Аргентыны бацькоў Ганны—Антона й Аляксандры Губэрт— брата Адольфа зь сям’ёй і сястры Марыі Завалока зь сям’ёю. Усе яны пры помачы Кастуся й спагадлівых суседзяў беларусаў уладзілі сваё жыцыдё на новым месцы. У чэрвені Кастусь з сваім шваграм Адольфам заклалі суполку «Слуцк Рэальты Ко.» ды купілі пяціпавярховы дом, у якім было 35 памешканьняў па 3, 4, 6 пакояў. Гэтае прадпрыемства патрабавала кіраўніцтва й дагляду. Дык паміма ўсяго выглядала, што наступаючы год меўся быць актыўным
Элютагаўзалі грамадзкага цэнтру адбыўся гадавы сход карпарацыі адпачынковага цэнтру Бэлэр-Менск. Пасьля справаздачаў кіраўніцтва й рэвізыйнае камісіі сход выказаў прызнаньне дырэкцыі з падзякай старшыні В.Юрцэвічу. Новавыбраная дырэкцыя выбрала кіраўніцтваў складзе: старшыня—В.Юрцэвіч, віцэ-старшыня К.Мерляк, сакратар —Ю.Станкевіч і скарбнік Ул.Пелеса. На сходзе пастанавілі будаваць новую залю, як толькі здабудзецца адпаведная сума грошаў.
У нядзелю 23 лютага адбыўся гадавы перавыбарчы сход аддзелу Згуртаваньня Беларускіх Вэтэранаўу НьюЁрку. Уступаючы старшыня Курыла зрабіў справаздачу, а пасьля яго ўзяў слова скарбнік. Дыску-
сыі амаль ня было, бо вялікай вэтэранскай актыўнасьці таксама не было, а грошаў у касе яшчэ менш, але абсалюторыюм удзялілі з падзякаю.
Выбары прайшлі спраўна. У камандаванызе вэтэранамі былі выбраныя: старшыня—К.Мерляк і сябры П.Каралевіч, В.Шчэцька, Клінцэвіч і В.Мельяновіч. Наступным пунктам парадку дня была справа адзначэньня 20-х угодкаў мабілізацыі ў Беларускую Краёвую Абарону.
Сход аднагалосна пастанавіў гэтае сьвяткаваньне зладзіць даручыўшы яго правядзеньне новаму старшыні К.Мерляку.
У лютым на паседжаньні прадстаўнікоў акруговае ўправы БАЗА й БККА для адзначэньня 46-х угодкаў незалежнасьці Беларусі быу створаны сьвяткавальны камітэт. Ад БАЗА ўвайшлі Д.Клінцэвіч. К.Мерляк і А.Несьцяровіч. Ад БККА ўвайшлі А.Плескачэўскі, Л.Брьг леўская й Ул.Пелеса.