Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
На міжнароднай арэне моцна завастрыўся канфлікт у Вьетнаме, які поўнасьцю ўцягнуў Амэрыку й Паўдзённы Вьетнам у вайну з Паўночным Вьетнамам, якому дапамогу аказваў камуністычны Кітай.
У Савецкім Саюзе Леанід Брэжнеў расправіўся з Хрушчовым і палажыў канец «дэсталінізацыі», надалей прадаўжаў «халодную вайну». Пашырыў шпіёнскую й дывэрсыйную дзейнасьць, пранікаючы ў лібэральныя кругі й на ўнівэрсытэты вольнага сьвету, асабліва ў Амэрыцы, дзе пры помачы мясцовых лібэралаў пачалі арганізоўваць дэманстрацыі супраць вайны ў Вьетнаме ды арганізоўвацьстудэнства дацывільнагасупраціву, дамагаццалібэралізацыі нормаў грамадзкага жыцьця.
Супраць вайсковай інтэрвэнцыі ў Вьетнаме адбыліся ў сарака гарадох Амэрыкі дэманстрацыі, падчас якіх адбываліся сутычкізпаліцыяй, рабаўніцтвы й пажары.
Восеньню гэтага году быў выбраны на мэра гораду Нью Ёрк 43 гадовы кангрэсмэн Джон Ліндсэй, лібэральны рэспубліканец, які зрабіў дагавор з лібэраламі супольна адміністраваць горадам Нью Ёрк. У першым сваім выступленьні заявіў, што ён студэнтаў і падлеткаў на вуліцы арыштоўваць ня будзе, а тым больш ў іх страляць. Вынікам такое пастаноўкі мэра частка Нью Ёрку, якую называлі Бронкс, незадоўга была спалена й поўнасьцю зруйнаваная.
Нягледзячы на тое, што ідэялягічна-дэвэрсыйны наступ камуністычнага сьвету ў Азіі й Паўдзённай Амэрыцы, з аднаго боку, ды завастрэньне вьетнамскага канфлікту з другога, Амэрыканскі камітэт радыё «Свабода» надалей звужаў сваю дзейнасыдь, а гэтым самым антыкамуністычная дзейнсьць Парыскага блёку й групоўкі ў Радзе БНР адыходзіла ў забыцьцё. Затоеантыэміграцыйная нагонка, праводжаная камітэтам сувязі з суайчыньнікамі, пашыралася й вылілася ў гвалтоўныя напады на «бебуранцаў», г. зн. на беларускіх нацыяналістаў.
У прыватным, сям’я К.Мерляка пацярпела сямейнуюстрату. Бацька Ганны Мерляк, Антон Губэрт, памер 19-га чэрвеня 1965 году, пражыўшы 75 гадоў. У лістападзе К.Мерляк зь сям’ёй пераехаў жыць у свой новы дом на прадмесыде Нью Ёрку ў Квінс.
1966
Зімовы сэзон пачаўся падрыхтоўкаю да Калядных сьвятаў. Праходзілі вельмі спраўна сустрэча Новага году, калядная ялінка, сьвяточныя службы ў царкве, сьвяткаваньне ў грамадзкім цэнтры.ладжаныя ўправай аб’еднаньня моладзі й кіраўніцтвам беларускае школы.
Згодна пастановы Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня, у сьнежні 1965 году быў створаны аб'еднаны сьвяткавальны камітэт для адзначэньня 48 угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, да якога загадзя пачалася падрыхтоўка. 3 гэтае нагоды сьвяткавалызы камітэт падрыхтаваў ліст-мэмарандум, у якім паказваліся статыстычныя дадзеныя эканамічнай эксплуатацыі беларускага насельніцтва, русыфікацыя, палітычны й рэлігійны прысьлед у БССР. Гэты ліст-мэмарандум быў шырока разасланы ува ўсе місіі Аб’еднаных Нацыяў, амбасадарам, сябрам Амэрыканскага кангрэсу й уплывовым адзінкам Амэрыканскага ўраду.
48 угодкі незалежнасыді Беларусі был і адзначаныя 29 сакавіка 1966 году ў гатэлі «Астар» у Нью Ёрку. Акадэмію папярэдзілі Богаслужбы ў саборы сьв.Кірылы Тураўскага й у царкве сьв.Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры. Акадэмія распачалася амэрыканскім і беларускім гім-намі ў выкананьні жаночага хору з Саўт Рывэру. Кіраваў акадэміяй К.Мерляк, старшыня сьвяткавальнага камітэту. Рэфэрат у ангельскай мове прачытаў Аўген Дубовік, па-беларуску А.Даніловіч.
Цікавым выступленьнем й прамовай кангрэсмэна Сэймур Гальпэрн дакладна прадзтавіў прысутным змаганьне беларускага народу за вызваленьне й сваю незалежнасьць, творачы супраціў, які турбуе маскоўскіх камуністаў. Пасьля віталі прысутныя прадстаўнікі амэрыканскіх і нацыянальных арганізацыяў. Былі прачытаныя праклямацыі абвешчаньня 25 Сакавіка «Днём беларускае незалежнасьці» губэрнатарамі штатаў Нью Ёрк, Пэнсыльвэнія. Нью Джэрсі й мэрамі гораду Нью Ёрк 1 Пасэік, прысланыя прывітальныя тэлеграмы й лісты ад амэрыканскіх урадавых дзейнікаў і беларускіх арганізацыяў.
На заканчэньні была прынятая рэзалюцыя, якая была памешчана ў Кангрэсовым рэкордзе 31 сакавіка 1966 годзе.
Акадэмія была закончана багатымі выступленьнямі хору «Каліна» й народнымі танцамі беларускай моладзі.
Гэтага-ж дняадбылася другая акадэмія ў гонар25 сакавіка, якую ладзіла Беларуска—Амэрыканскае Задзіночаньне. Акадэмію адкрыў старшыня М.Гарошка зь вялікім спазьненьнем з невядомых прычынаў, што дало магчымасыдь кангрэсмэну С.Гальпэрн нядоўга чакаць, каб прачытаць той самы рэфэрат.
13 сакавіка 1966 году Я.Запруднік, як сакратар фундацыі імя П.Крэчэўскага перадаў ліст К.Мерляку наступнага зьместу: «Гэтым паведамляем, што рада дырэктароў фундацыі імя П.Крэчэўскага на сваім паседжаньні 5 сакавіка 1966 году пастанавіла ад сёньняшняга днянеўважацьвас за сябру фундацыі імя П.Крэчэўскага. Я.Запруднік, сакратар».
На гэта К.Мерляк 18 студзеня 1966 году адпісаў: «За подпісам сп.Я.Запрудніка, сакратара, я атрымаў паведамленьне, што рада дырэктароў ад 5 сакавіка не ўважае мяне за сябру фундацыі імя П.Крэчэўскага, у сувязі з гэтым я прасіў-бы Вас высьвятліць мне, што азначае: «не ўважаць вас за сябру». Ці гэта зьяўляецца раўна-
значным пазбаўленьня сяброўства ў фундацыі? Калі-ж так, то прашу вас падаць:
а.Прычыну пазбаўленьня сяброўства.
б.На падставеякогаправа арбітральна пазбаўляеце мянесяброўства ў фундацыі
в.Ці за мною ёсьць права апэляцыі ў гэтай справе?
Спадзяюся атрымаць неўзабаве адказ на гэты ліст.
К.Мерляк, сябра закладчык фундацыі імя П. Крэчэўскага».
2 красавіка К.Мерляк атрымаў ліст з фундацыі, у якім высьвятлялася прычына пазбаўленьня сяброўства гэткімі словамі: «Ваша дзейнасьць апошні год, скіраваная на разьбіваньне ў Нью Ёрку беларускага нацыянальнага грамадзкага культурнага высілку, мацаваньне якога ляжыцьў васновах зданьняў фундацыі імя П.Крэчэўскага.
Далей сказана: «У справе гэтае пастановы вы маеце права апэляцыі. Калі-б жадалі зь яго скарыстаць паведаміце раду дырэктароў, якая вызначыць час праслухоўваньня вашае справы.
К. Мерляк скарыстаў з права апэляцыі й разгляд яго сяброўства быў вызначаны на 29 чэрвеня 1966 году. (Пра сяброўства К.Мерляка й як праводзілася мацаваньне беларускага нацыянальнага грамадзянскага культурнага высілку можна чытаць у разьдзеле «Незакончаная гісторыя фундацыі імя Крэчэўскага»),
Царкоўная рада прыходу катэдральнага саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, якая была выбраная на агульным сходзе 14 лістапада 1965 году, ня была апрабаваная архіяпіскапам Васілем, старшынёй эпархіяльнай рады Амэрыкі БАПЦ. Да гэтага часу, ад заснаваньня БАПЦ, ніколі ніякім япіскапам не апрабоўваліся новавыбраныя рады, бо ўсе былі шчасьлівыя, што людзі не адмаўляліся быць раднымі.
Аднае нядзелі пасьля літургіі Уладыка Васіль паведаміў прысутным аб яго незацьверджаньні выбранае рады, і што. як правячы япіскап, ён вызначае царкоўную раду ў складзе: М.Тулейкі, А. Міцкевіча, Б.Данілюка й скарбніка Я.Ніхаёнка.
Такім чынам, у прыходзе прадаўжалі дзейнічаць дзьве варожа настаўленыя царкоўныя рады. Дзеля гэтага на паседжаньні выбранае рады 24 сакавіка пастаноўлена выслаць Ул. Васілю тэлеграму наступнага зьместу:«Царкоўная рада прыходу сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне зьвяртаецца з прапановаю ўстрымаць другі збор грошаў у царкве, каб захаваць належную пашану да надыходзячага сьветлага
Хрыстовага ўваскрэсеньня». Таксама на гэтым паседжаньні пастаноўлена склікаць на 8 травеня надзвычайны сход прыхажанаў, з мэтай ліквідацыі непаладкаў у прыходзе.
(Пра прабег гэтага сходу й далейшыя падзеі можначытацьу разьдзеле «Гісторыя дзейнасьці БАПЦ у Амэрыцы»),
21 ліпеня 1966 году адбылося паседжаньне ўправы БеларускаАмэрыканскага Аб’еднаньня, на якім пастаноўлена ўзяць удзел у Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі, ладжанай Кангрэсовым Камітэтам Амэрыкі й Беларускім Нацыянальным Аб’еднаньнем Канады, якая маецца адбывацца на рэсорце Бэлэр-Менск у Глен Спэй, Нью Ёрк, 3 і 4 верасьня 1966 году. Таксама пастаноўлена ўзяць удзел у адзначэньні Тыдня Паняволеных народаў 24 ліпеня 1966 году, якое было арганізаванае арганізацыяй Амэрыцы за вызваленьне паняволеных народаў (Americans to Free Captive Nations)
Прадстаўнікі Аб’еднаньня ўзялі актыўны ўдзел у вялікім мітынгу каля статуі Свабода. Гэта была першая дэманстрацыя каля статуі Свабода паняволеных народаў з удзелам прадстаўнікоў нацыянальных арганізацыяў і амэрыканскага палітычнага сьвету.На Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі 3 і 4 верасьня 1966 годзе. На БелэрМенск рэфэраты чыталі: К.Мерляк, які зрабіў агляд сучаснага палітычнага становішча беларускае эміграцыі ў А.мэрыцы — якія заданьні яна мае выканаць і патрэбу аб’еднаньня эміграцыі, каб гэта зрэалізаваць. С.Коўш зрабіў агляд агульнага палітычнага становішча ды акрэсьліў нашую ролю ў гэтым і вагу эміграцыі ў адбудове беларускае дзяржаўнасьці. Я.Пітушка даў агляд арганізацыйнага жыцьця ў Канадзе ды выказаўся за патрэбу шырокага аб'яднаньня.
Пасьля дыскусіі была прынята рэзалюцыя, у якой зьвернута ўвага на стварэньне адзінага беларускага фронту ня эміграцыі.
У гэтым самым часе адбывалася 7-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якую ладзіла Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Амэрыкі й Згуртаваньне Беларусаў у Канадзе, на якой таксама была прынятая рэзалюцыя.
Рэзалюцыя, прынятая ў Кліўлендзе, не зьвяртала ўвагі й ня бачыла патрэбы на аб’еднаньне беларускага грамадзтва. Кіруючая кліка БАЗА і ЗБК лічылі, што толькі яны прадстаўляюць беларусаў і ім ніякага аб’еднаньня не патрэба, і што яны самі вызваляць Беларусь і адбудуюць Беларускую Народную Рэспубліку.
Нягледзячына тое, што рэзалюцыя, прынятая на Бэлэр-Менск, выказвалася за неабходнае аб’еднаньне, аднак кіруючая кліка Беларускага Кангрэсовага Камітэту, старымі аргумэнтамі падмацоўвалі свой пэсымізм і ўсім было відавочна, што яны ня мелі на ўвеце гэтае рэзалюцыі ажыцьцяўляць.
Усім былоясна, штонаамэрыканскімкантынэнценіякае аб’еднаньне беларускага грамадзтва не адбудзецца. Існуючыя вузкія групоўкі будуць пакладаць усе сілы, каб захаваць дамінацыю й абараняць спэцыфічныя інтарэсы свае групоўкі. Гэта была апошняя сустрэча беларусаў Паўночнае Амэрыкі, арганізаваная беларускім Кангрэсовым Камітэтам Амэрыкі й Нацыянальным Аб’еднаньнем Канады, але сустрэчы, ладжаныя Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем й Згуртаваньнем Беларусаў у Канадзе ладзіліся надалей кожныя два годы.