Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
На гэтым паседжаньні была прынятая пастанова, што ўгодкі БКА азначаюцца, як «Дзень беларускага жаўнера» дзеля таго, каб гэтым злучыць вайскавікоў, якія ў часе другое сусьветнае вайны змагаліся за беларускую нацыянальную справу ў радох Беларускае
Самааховы, службы бясьпекі, у асобных батальёнах, як ахова чыгункі, ахова лясоў і ахова насельніцтва. А таксама, каб улічыць і тых вэтэранаў, што зтых ці іншых прычынаў змагаліся ў замежных арміях улучна й у амэрыканскай, каб гэтым самым прыслужыцца вызваленьню Беларусі. Ад гэтага часу кожны год у гонар угодкаў БКА й у памяць палеглых за незалежную Беларусь, дзень 4 ліпеня адзначаецца як Дзень беларускіх герояў.
Падрыхтоўка да адзначэньня была вельмі цяжкая, таму што шмат людзей перашкаджалі. Адны не хацелі, каб гэтыя ўгодкі наогул сьвяткаваліся, другія хацелі зрабіць, каб адзначэньне было чыста бэцээраўскае, трэція не хацелі, каб гэтыя ўгодкіадзначаліся разам. Усе гэтыя цяжкасыді камітэт перамог і гэты дзень быў адзначаны вельмі ўрачыста з удзелам больш чатырохсот удзельнікаў. Перад распачацыдём сьвяткаваньня адбылася нарада: праф. Р.Астроўскі. маёр др.Я.Сажыч у заступстве Ф.Кушаля, які па сямейных прычынах (урадзіны сына) на сьвяткаваньне ня прыбыў, і старшыня камітэту К.Мерляк. На нарадзе быў устаноўлены парадак і працэдура прабегу ўрачыстасьці. Р.Астроўскі, як прэзыдэнт БЦР, падвысіў рангу з капітана на маёра др. Сажычу.
4	ліпеня а гадзіне 10-й пачалася зборка былых жаўнераў, якую правёў і камандаваў парадам капітан Д.Клінцэвіч. Сфармаваўшы вэтэранаў каля машту, ён злажыў рапарт маёру Я. Сажычу, які ў сваю чаргу далажыў Прэзыдэнту БЦР Р.Астроўскаму, што вэтэраны гатовыя да падняцьцья сьцягоў. Пад мэлёдыю амэрыканскага гімну (выканы на акардыёнах Ю.Мерляком і В.Басікам) і малітву «Беларусь, наша маці Краіна» былі паднятыя амэрыканскі й беларускі сьцягі.
Пасьля гэтага распачаўся палявы малебен, які адслужылі а.М.Лапіцкі, а.Кузьміцкі й дыякан Коўш. Адною хвілінаю цішы й адсьпяваньнем «Вечная памяць» была ўшанованая памяць палеглых жаўнераў у змаганьні падчас другое сусьветнае вайны за волю беларускага народу. Зараз-жа адбыўся парад. Яго прымалі Прэзыдэнт БЦР, маёр Сажыч, генэрал Дзямідаў і генэрал Падлязьнік.
A 12-й гадзіне распачалася акадэмія. Адкрыў і кіраваў ёю старшыня камітэту К.Мерляк. Ён прадставіў старшыню Згуртаваньня беларускіх вэтэранаў імя К.Езавітава ў Кліўлендзе Ю.Гасьцеява, які прачытаў мабілізацыйны загад БКА. 3 прывітаньнем ад галоўнакамандуючага БКА генерала Ф.Кушаля выступіў маёр Сажыч, які пра-
чытаў заклік да былых вайскоўцаў, выданы генэралам Кушалям з гэтае нагоды. К. Мердяк прачытаў даволі даўгі рэфэрат аб падрыхтоўцы, правядзеньні мабілізацыі й змаганьні БКА, падрыхтаваны генэралам Кушалем. Пасьля рэфэрату выступіў Прэзыдэнт БЦР прафэсар Р.Астроўскі. Ён прааналізаваў палітычныя й вайсковыя падзеі ў часе якіх арганізавалася БКА. Зьмест прысягі жаўнераў БКА прачытаў Н.Мядзейка. Пералічэньнем прысланых прывітаньняў з гэтае нагоды й прасьпяваньнем беларускага нацыянальнага гімну скончылася акадэмія. Па заканчэньні ўсе прысутныя перайшлі ў другі будынак, дзе ўжо бы ў прыгатаваны банкет. На банкеце з прынагоднымі прамовамі выступілі генерал Дзямідаў, Я.Кіпель, Н. Мядзейка, прат. М. Лапіцкі, маёр Сажыч, на заканчэньне—старшыня камітэту К.Мерляк. Банкет прайшоў у вельмі сяброўскай атмасфэры. У часе яго гучалі беларускія вайсковыя песьні.
14жнівеня 1964 году К.Мерляк атрымаў з Вашынгтону, з Галоўнай кватэры камітэту Рэспубліканскае партыі Амэрыкі, ліст, што ён пакліканы старшынёю Дын Бурч на старшыню Беларуска-Амэрыканскага аддзелу рэспубліканскае партыі на Амэрыку. К.Мерляк даў згоду выконваць абавязкі старшыні беларускага аддзелу рэспубліканскай партыі й прыступіў даарганізацыі камітэтаў у штатах, дзе пражывалі беларускія грамадзяне ЗША для актыўнае выбарчае кампаніі на Прэзыдэнта ЗША сэнатара Бэры Гольдвотэра.
На рэкамэндацыю К. Мерляка былі назначыная старшыні штатных камітэтаў Рэспубліканскае партыі Злучаных Штатаў Амэрыкі ў наступных штатах:
К.Мерляк —адначасна застаецца старшынёю камітэту на штат Нью Ёрк, Мануіл Ясюк —на Нью Джэрсі, Канстанцін Ворт (Вайцяхоўскі)—на Пэнсыльвэнію, Аляксандар Шастак—на Дэлявэр, Іван Канарчук—на Мэрыленд, Аўген Протас—на Канэктыкут, Аўгень Вярбіцкі —на Масачусэтс. Канстантын Калоша—на Агаё, Міхась Качура—на Іліноіс, Язэп Арцюх—на Каліфорнію, Ф.Дубоўскі—на Нэбраска, М.Лазоўскі—на Калярадо, Васіль Пляскач—заступнік старшыні К.Мерляка й старшыня камітэту на штат Мічыган.
У верасьні й кастрычніку праводзілася выбарчая дзейнасыдь, якая шырока разгарнулася, ня толькі каб Бэры Гольдвотэр быў выбраны на Прэзыдэнта ЗША, але каб таксама вывесьці на палітычную арэну беларускае пытаньне на раўні з другімі нацыянальнасьцямі. Мерляк
Старшыня сьвяткавальнага камітэту Кастусь Мерляк чытае рэфэрат на акадэмп, прысьвечанай 20-м угодкам стварэньня Беларускае Краёвае Абароны ў рэсорце Бэлэр-Менск.
хацеў, каб гэтае пытаньне было ўнесена ў палітычную плятформу рэспубліканскай партыі. Акрамя некалькі прэсавых камунікатаў, якія былі шырока распаўсюджаныя сярод беларускага грамадзтва, К.Мерляк, зьвяртаўся праз радыё да выбаршчыкаў беларускага паходжаньня з наступны.мі словамі па-беларуску. «Тут пры мікрафоне Кастусь Мерляк, галоўны старшыня беларускае сэкці ў Рэспубліканскае партыі Амэрыкі. Сёньня я маю гонар прадставіць нам прышлага прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі—сэнатара Бэры Гольдвотэра. Плятформа рэспубліканскае партыі прадбачвае вызваленьне народаў, што ўваходзяць у склад Савецкага Саюзу, у тым ліку й Беларусі. Сэнатар Бэр Гольдвотэр моцна стаіць за тое, каб усе народы былі вольныя й незалежныя. Ён стойка абараняе людзкія правы ня толькі сваіх грамадзянаў, але й усіх людзей на сьвеце.
LL2S0 614Р EST OCT 25 64 SYA7SJ
SY WA135 dL PD FAX WASHiNGTQJDC 25 55 Ip EuT
CONSTANT MIERLAK
197 ROEBLING ST BROOKLYN NY
AS'WE ENTER LIBERTY WEEK, OCTOBER 2>J1, I WANT YoU-AS A LEADER IN THE BYELORUSSIAN-AMERICAN COMMUNITY-TO KNOW THAT I FULLY SUPPORT THE REPUBLICAN PARTY PLATFORM OF 1/04 ON THE LIBERATION OF ALL CAPTIVE NATIONS. AS PRESIDENT I WOULD SEE THAT THE ISSUES CF BYELORUSSIA INDEPENDENCE AMD SELF-DETERMINATION WILL BE RAISED IN THE UNITEd NATIONS. I WOULD URGE THE ESTABLISHMENT OF A BYELORUSSIAN uESK IN THE VOICE OF AMERICA AS A STEP TOWARD THE ESTABLISHMENT OF A MORE GENUINE REPRESENTATION OF BYELORUSSIA
THE U. N. I Shall USE EVERY PEACEFUL MEANSEC GNOMIC, DIPLOMATIC, PERSUASIVE, MORAL-TO ADVANCE THE FREEDOM OF THE PEOPLE OF BYELORUSSIA . WE, WHO ARE COHHITTED TO LIBERTY ABROAD AS WELL aS AT HOtE, i-UST WORK TOGETHER TO ACHIEVE CUR COMMON OBJECTIVES. WE CAN BEGIN NOW DURING CUR OBSERVANCES OF LIBERTY WEEK AID, GOU WILLING, CONTINUE FOLLOWING THE NOVEMBER ELECTIONS UNTIL ALL PEOPLES CNCE AGAIN ARE FREE
BARRY GOLDWATER (10).
RE1TBLICAN NATIONAL COMMITTEE
« e *	1625 EYE STREET NORTHWEST • WASHINGTON, D. C. 20006 • NAtional 8-6800
Nationalities Division CONGRESSMAN EDWARD J. DERWINSKI	DEAN BURCH
CHAIRMAN	CHAIRMAN
DR. LEV E DOBRIANSKY
Хастрычнік 1'64
Пава:::аная Спадарыня й
Паваізаны Спадару:
дэень гістарычных выбараў у Злучаных Штатах Анэрыкі, у нашай новал гіацькаўшчыне, хутка набліхаецца,
Выбары ў гэтый годзе важныя тым, што аыэрыканскія гранадзяне, у тьш ліку й мы з паходжаньня Беларусы, маем выбраць ня толькі Прэзыдэнта й яго заступніка, але адначасна задэцыдаваць аб грамадзка-палітычным кірунку, у які бок мае ісьці Амэрыка.
Магчыма Вы ўяе выбралі эа каго пэрсанальна аддаць свой голас, а гэтьш саміш Вы апрабавалі рэспублікаыскі або дэмакратычны ідэалягічны напрамак.
Аднвк, калі Вы яшчэ ня ўпэўненыя, або маеце хаця невялікі сумніў, за каго галасаваць, дык пры дэцызыі, пастаўце сабе пытаньне:
Ці я хачу, каб А.чэрыка была ыагутнай і шанаванай дзяр;::авай у цэлым сьвеце; ці я хачу, каб Амэрыка і ўсе народы :.;елі мір, свабоду й незе.лехнасьць, у тым ліку й наш Беларускі народ; ці я хачу, каб нае грамадзянскія правы й правы маіх дзяцей былі належна ахоўваныя; ці я хачу праяыць свае жыцьцё згодна закону тацьця, але ня быць перадчасна пахаваны Хрупчовым?
Ваш адказ, бязуйо^на, будзе ТАК ! Тады бяз ніякага сумківу ЕЫ будзеце галасаваць за Гольдвотэра-Іільлера, бо ?эспублікаяская па^тыя мегуць Зам гэта загваБайтаваць. Тады-ж а:іыцьц"вяцца-я пастаўленыя мэты рэспубліканскае плятйорны.
Будзьце ‘'пэўненыя й пераконаныя, што Гольдвотэр стаіць на правільным мл.яху.
Кастусь 'іерляк( старшыня Беларўскае Сэкдыі
Перадача была закончана словамі: «Паважныя амэрыканцы беларускага паходжаньня. Мы моцна верым, што прэзыдэнт Гольдвотэр выканае сваю праграму й Амэрыка будзе магутнай дзяржавай на сьвеце. Мы, амэрыканцы, будзем жыць спакойным й шчасьлівым жыцыдём, а нашы суродзічы на Бацькаўшчыне ў сваёй вольнай і незалежнай дзяржаве. Бывайце здаровы. Кастусь Мерляк, старшыня Беларуска-Амэрыканскай сэкцыі рэспубліканскае партыі».
Беларускае грамадзтва прыхільна адгукнулася да арганізацыі беларускага аддзелу рэспубліканскае партыі. Пастырдр. ЯнПятроўскі. рэдактар і выдавец «Сьвятача Хрыстовае навукі» пісаў Мерляку: «... што да Вашае працы ў рэспубліканскім нацыянальным камітэце, то ў мяне ствараецца ўражаньне, што гэта, зь беларускага пункту гледжаньня, пазытыўная праца, якая дае нагоду вывесыді беларускае пытаньне на парадак дня ўсюды, дзе гэта толькі можна зрабіць».
Сэнатар Бэры Гольдвотэр атрымаў у выбарах на Прэзыдэнта ЗША вялікую падтрымку ад амэрыканцаў беларускага паходжаньня, але каб такую падтрымку ён атрымаў ад усіх, то быў-бы, напэўна. выбраны на Прэзыдэнта ЗША. 3 кастрычніка 1964 году на Прэзыдэнта ЗША быў выбраны Ліндан Б. Джансон, дэмакрат, быўшы заступнік прэзыдэнта Кэнэды, а на віцэ-прэзыдэнта быў выбраны сэнатар Губэрт Г.Гумфры, таксама дэмакрат.
Да важнейшых падзеяў у палітыцы Амэрыкі й у сьвеце, якія уплывалі на беларускія справы, трэба адзначыць сыдверджаньне Дзяржаўнага сакратара ЗША Дына Раска адносна зьмены палітыкі Амэрыкі ў адносінах да камуністычнага сьвету. Ён сказаў у студзені 1964 годзе, што амэрыканская палітыка накіравана дасягнуць наступныя мэты: устрымаць пашырэньне камуністычнага панаваньня ды ставіць перашкоды, каб ім гэтае пашырэньне не аплачвалася рабіць. Адным словам, паварот да палітыкі суіснаваньня.