Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Пасьля паседжаньня зараз-ж пачалася дакладная падтрыхтоўка да сьвяткаваньня. Быў выдадзены мэмарандум адносна становішча у Беларусі й шырока разасланы прадстаўніком амэрыканскага грамадзтва. Акадэмію ўгодкаў, якая адбылася 22 сакавіка 1964 году, у залі гатэля «Астор», ў Нью Ёрку распачаў малітваю а.М.Лапіцкі, настаяцель прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай ў Саўт Рывэры. Наступна прывітаў гасьцей ад сьвяткавальнага камітэту К.Мерляк ды запрасіў гасьцей ушанаваць памяць нядаўна забітага прэзыдэнта, нашае новае Бацькаўшчыны Злучаных Штатаў Амэрыкі Джона Ф.Кэнэды. 3 дакладам выступіў С.Коўш па-беларуску, а В.Мельяновіч паангельску. Гарадзкі комішёнэр Джэйм 0’ Браен прывітаў сабраных ад імя мэра горада Нью Ёрку Р.Вагнэра і перадаў К.Мерляку праклямацыю. у якой абвесыдіў дзень 25 сакавіка «Беларускім днём незалежнасьці».
М.Бахар прачытаў атрыманыя праклямацыі «Дзень 25 сакавіка» ад пяці губэрнатараў штатаў Амэрыкі, азнаёміў прысутных з шматлікімі прысланымі прывітаньнямі ад паслоў, сэнатараў і арганізацыяў. Пасьля прывітаньняў прысутных прадстаўнікоў была прынятая рэзалюцыя.
Праграма мастацкай часткі склалася з выступленьняў Саўтрывэрскага хору ды салістаў песьні й музыкі. Старшыня К.Мерляк падзякаваў прысутных за ўдзел у акадэміі, запрасіў архіяпіскапа Васіля БАПЦ на трыбуну, які малітваю багаславіў сабраных. На заканчэньне сьвята выступіў хор, які выканаў «Ісполаэты дэспота».
26 сакавіка 1964 году архіяпіскап Васіль прачытаў малітву ў Амэрыканскім сэнаце, а пратаярэй М.Лапіцкі гэтага-ж дня прачытаў у Палаце рэпрэзантантаў з нагоды 46 угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
«Нью Ёрк Таймс», якая неахвотна падавала весткі пра Беларусь, 23 сакавіка памясыдіў на 8 бачыне наступную навіну.
500 Recall Independence of Byelorussian Republic
“More than 500 persons gathered in the Astor Hotel yesterday to mark the 46th anniversary of the declaration of independence of the Byelorussian Democratic Republic.
Many of those attending wore traditional costumes embroidered red and white. A resolution was adopted calling on the Voice of America to establish broadcasting programs in Byelorussian
The resolution said that the Voice or America had engaged in " unjustified discrimination against the Byelorussian language for the last 12 years". Speakers urged Americans of Byelorussian descent to continue a campaign to seek freedom for nations under Communist domination.”
У Амэрыканскім кангрэсе выступілі з нагоды 46-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларусі 28 сэнатараў і кангрэсмэнаў з прамовамі, пажаданьнямі беларускаму народу хуткага вызваленьня з-пад расейскага камуністычнага панаваньня. Асобнаюбрашураюбылі выдадзеныя ўсе выступленьні ўлучна з малітвамі й рэзалюцыяй, прынятайнаакадэміі 22сакавіка 1964году. Акрамя гэтага46-я угодкі незалежнасьці Беларусі шырока камэнтаваліся ў прэсе Нью Ёрку.
Каб мець належнае ўяўленьне неабходна адзначыць прыкрыя зьявішчы, якія падчас і пасьля сьвяткаваньня здарыліся ў беларускім грамадзтве. Галоўная Ўправа БАЗА, якая складалася з людзей прэтэндуючых у прышласьці на кіраваньне Беларускай дзяржавай,начале здр. Ст.Станкевіча.м і праф. А.Адамовічам, байкатавалі акадэмію, прысьвечаную 46 угодкам 25 Сакавіка, таму што акруговая ўправа БАЗА ладзіла бязь іх згоды з Беларускім Кангрэсовым Камітэтам, таксама старшыня гэтага камітэту І.Касяк ня быў прысутным. Мала таго: з подпісам прат. М.Лапіцкага й старасты Ф.Высоцкага. Злучаны Беларуска-Амэрыканскі сьвяткавальны камітэт атрымаў пратэст наступнага зьместу: «...у 1963 годзе БККА і БАЗА дамовіліся супольна сьвяткаваць Дзень 25 сакавіка. За падставу было прынята раўнапраўнае трактаваньне абодвух бакоў, як у галіне грамадзка-
палітычнай, так і царкоўнай. У 1963 годзе малітву чытаў архіяпіскап Васіль Тамашчык і ў канцы акадэміі ня было ніякіх «малітоўных дадаткаў». У гэтым годзе малітву на акадэміі чытаў пратаярэй М. Лапіцкі й згодна дамоўленасьці ў праграме сьвяткаваньня не прадбачвалася, што ў канцы акадэміі будуць «малітоўныя дадаткі». арх. Васіля Тамашчыка. Просім павядоміць нас, чаму дазволенасп.К.Мерляку на акадэміі ў праграму ўносіць адсябячыну»
Дамоўленасьць была такая. У 1963 годзе архіяпіскап Васіль адчыняў акадэмію, а пратаярэй М.Лапіцкі зачыняў. А ў 1964 годзе мусіла адбыцца наадварот. Гэты дагавор парушыў ніхто іншы, як сам пратаярэй М.Лапіцкі, які не прыйшоў на акадэмію ў 1963 годзе.
Агульны гадавы сход сяброў Ньюёркскае акругі БАЗА адбыўся 14 чэрвеня 1964 году ў залі грамадзкага цэнтру, 401 Атлянтык Авэ. у Брукліне. Ён быў скліканы згодна статуту й паводля ўсіх арганізацыйных правілаў і традыцыяў БАЗА. На сход прыйшлі 53 асобы Уступаючы старшыня Д.Клінцэвіч адкрыў сход, прапануючы выбраць прэзыдыюм сходу. 3 трох паданых кандыдатаў быў выбраны абсалютнай бальшынёй на старшыню К.Мерляк, на заступніка старшыні —А.Шукелайц і на сакратара В.Шчэцька. Старшыня сходу К.Мерляк прачытаў сьпісак прыстуных і сьцвердзіў, што на залі кожная асоба, паза адной сп-ні Крыванос, зьяўляюцца сябрамі. 3 справаздачамі выступілі старшыні Д.Клінцэвіч, скарбнік Р.Гарошка, Зіна Станкевіч, М. Тулейка з культурна-асьветнай дзейнасыді. Пасьля дыскусыі ўдзелены абсалюторыюм уступаючай управе за выняткам Р.Гарошкі, якому абсалюторыюм устрымана да часу ўпарадкаваньня касы.
Перад выбарамі новае ўправы БАЗА старшыня Галоўнае Ўправы др. Ст.Станкевіч злажыў прапанову адкласьці сход, бо ня ўсе сябры плацілі складкі. Праверыўшы сьпісак, выявілася, што залягаюць на паўгода толькі 9 сяброў, 4 звольненыя, бо не працуюць і 22 сябры, якіх складкі ня высьветленыя.
Перад выбарамі адбылася дыскусыя, у якой ўзялі ўдзел 24 асобы, Дыскусыя сталася гарачай, калі дваіх інтэлігэнтаў абразілі сабраных «цемнатою», неразумеючых справы. Тут трэба зазначыць, што да гэтагачасу ніколі аплаты складак не правералі, усе былі задаволеныя. што людзі прыйшлі на сход. За прапанову адлажыць сход галасавала пяць асобаў, за працяг сходу —25. Рэшта ўстрымалася. Такім чанам, сход прыступіў да далейшай працы. Але старшыня Галоўнае Ўправы
й другія пакінулі сход. Сход выбраў новую ўправу ў складзе: К.Мерляк—старшыня, Д.Клінцэвіч—першы заступнік старшыні й скарбнік, В.Захаркевіч—другі заступнік, В.Шчэцька—сакратар, А.Несьцер— культурна-асьветны рэфэрэнт, Юрка Станкевіч і Л.Леўковіч—сябры. У рэвізыйную камісію выбраныя: др.Янка Станкевіч, П.Мельяновіч і В.Юрцэвіч.
У нядзелю 21 чэрвеня 1964 году адбыўся беларускі фэстываль на сусьветнай выстаўцы ў Нью Ёрку. Фэстываль быў зарганізаваны супольнымі мастацкімі сіламі БАЗА і БККА Фэстываль адбыўся на вы сокім узроўні.
Царкоўная рада прыходу сьв.Кірылы Тураўскага 24 чэрвеня на паседжаньні пастанавіла не аддаваць на сход залі тым людзям, што пакінулі сход 14 чэрвеня акруговага аддзелу БАЗА.
Другі сход аддзела БАЗА адбыўся 27 чэрвеня у памешканьні А.Міцкевіча, на якім выбралі новую управу ў складзе: Др. Набагезстаршыня, А.Шукелайц—заступнік, Ольга Запруднік—сакратар, Р.Гарошка—скарбнік, Зіна Станкевіч—культурна-асьветны рэфэрэнт, др.Янка Станкевіч—яе заступнік. Такім чынам, акруговы аддзел БАЗА Нью Ёрку разьбіўся на дзьве варожыя арганізацыі, якія пачалі змаганьне за «беларускую справу» да апошняга слова.
Першым выстрэлам у бок К.Мерляка стала пазбаўленьне яго сяброўства ў БАЗА, быццам-бы за парушэньне ейнага статуту. Гэтыя акты падпісалі 27 ліпеня Ул.Набагез—старшыня й Ольга Запруднік— сакратар. Вось якія разумныя людзі: пакінулі сход, залажылі другі аддзел БАЗА й пазбавілі сяброўства Мерляка, які да гэтае зьдзелкі зусім не належаў.
I пачалася нечуваная ў грамадзкім жыцыді нагонка цывілізаваных людзей на Мерляка, якога абвінавачвалі ўва ўсіх нячуваных, а перадусім няістотных, непраўдзівых і надуманых злачынствах у яго грамадзкай працы. Выходзіла, што толькі ён перашкаджае праводзіць карысную грамадзкую працу, а яго дзейнасьць ёсыдь шкодная нацыянальнай справе. Мэтай гэтай нагонкі было, каб К.Мерляка адсунуць ад грамадзтва. Знайшлі ў ім адзінага віноўніка ў няўдачах дзеяньнях існуючай групоўкі, бо бяз яго яны лёгка-б расправіліся з «масамі» або «паляшукамі».
Але ня ўсе людзі былі неінтэлігентныя. Пабачыўшы, што ня Мерляк, а якраз яны дзеляць, клясыфікуюць, фальшуюцьфакты, выступілі
ў абароне праўды, пішучы артыкулы: «Праўда—такое інтэлігенцыі ў нас небыло», «Адказсп. інтэлігэнту на закід «цемры», «Два агульныя сходы ў Нью Ёрку», асьведчаньне Згуртаваньня Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў імя ген. К.Езавітава ў Кліўлендзе. Цікавы ліст др. Я.Станкевіча зьмешчаны ў газэце «Беларус» № 90, верасьня 1964 году
«14 чэрвеня сёлета, у Нью Ёрку мяне абралі за сябру рэвізыйнае камісіі ў гуртку, каторым кіруе сп.К.Мерляк. 3 гэтага выглядае, што быццам я належу туды, які не ўважаю цяпер за аддзел БАЗА. Гэтая самая групоўка мела з др. Янкам Станкевічам нямала клопату ў радзе БНР, да якое ад даўжэйшага часу не належаў, але каб людзі не сумніваліся ў тым, што ён належыць да «інтэлігенцыі» палічыў патрэбным напісаць у рэдакцыю «Беларуса», каб ўсе аб гэтым ведалі.»
Рэдактар «Беларуса» др.Ст.Станкевіч, яго пляменьнік, ахвотна памясьціў, каб гэтым замацаваць за сабою перабежчыка.
23 лютага 1964 году на прапанову генэрала Ф.Кушаля, на агульным сходзе Згуртаваньня Беларускіх Вэтэранаў у Нью Ёрку, была прынятая пастанова адзначыць 20 годзьдзе Беларускай Краёвай Абароны супольна з вэтэранамі беларускага Кангрэсовага Камітэту Амэрыкі. Старшыня ЗБВ К.Мерляк склікаў прадстаўнікоў ЗБВ і БКА 17 травеня на паседжаньне ў справе арганізацыі 20-х угодкаў мабілізацыі ў БКА. Тут трэба адзначыць, што бэцээраўскі бок ня меў вэтэранскае арганізацыі, дзеля гэтага былі запрошаныя прадстаўнікі Кангрэсовага камітэту.
Пасьля адсьвяткаванызя 20 угодкаў БКА была заарганізаваная арганізацыя Вэтэранаў у Нью Джэрсі з сядзібай ў Пасэіку). На паседжаньні ўзялі ўдзел ген.Ф.Кушаль, К.Мерляк, Д.Клінцэвіч, Ул.Пелеса, А.Занковіч, В.Шчэцька, М.Казьлякоўскі, Падлазьнік і Булгай. Пастанавілі адзначыць 20 угодкі БКА 4 ліпеня 1964 году у Беларускім цэнтры адпачынку Бэлэр —Менск у Глен Спэй, Нью Ёрк.
Для правядзеньня сьвяткаваньня й падрыхтоўкі быў выбраны Беларуска-Амэрыканскі Камітэт Вэтэранаў у складзе: К.Мерляк— старшыня, А. Занковіч—заступнік, Д.Клінцэвіч—сакратар і Ул.Пелеса—скарбнік.