Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Амэрыканскі камітэт пасьля ўнутранага крызысу ў 1962 годзе зараз-жа пачаў прытарноўваць сваю палітыку й дз'ейнасьць, згодна дактрыны Дзяржаўнага сакратара Д.Раска. Пагэтаму Амэрыканскі камітэт зьмяніў свой назоў на камітэт радыё «Свабода». Старшыня Гл. Сарджэнт пры гэтым асьведчыў, што зьмена назову не азначае памяншэньня дзейнасьці й мэтаў камітэту, але гэта было толькі пацешыць палітыкаў Парыскага блеку, бо мэты вызваленьня народаў СССР ніколі ня было.
Ліга Вызваленьня народаў СССР Парыскі блёк на канфэрэнцыі ў Парыжы пастанавіла злажыць пратэст, чаму амэрыканскі камітэт вядзе аднабаковую дзейнасьць, ня бяручы пад увагу імкненьні паняволенных народаў, сяброў Лігі. На пратэст Амэрыканскі камітэт не зьвярнуў ніякае ўвагі. Пачаў паступова звужаць сваю дзейнасьць і ліквідаваць ўсякія прыбудоўкі, якія былі прычэпленыя да радыё «Свабода»
У красавіку 1964 году Савецкі Саюз парваў добрасуседзкія й дыпляматычныя суадносіны з камуністычным Кітаем па дзьвёх лініях: па дзяржаўнай і партыйнай. Прычыны парваньня сувязяў былі розныя, але найважнейшай прычынай былоідэялягічнаепяршынстваўкамуністычным сьвеце.
15 кастрычніка 1964 году ў Маскве было пададзена да ведама, што Мікіта С.Хрушчоў зьняты з становішча прэм’ера ўраду СССР і Першага сакратара КПСС, а на яго месца пастаўлены Леанід Брэжнеў.
Так закончыўся 1964 год.
1965
1965 год пачаўся як і заўсёды традыцыйнай сустрэчай, якую ладзіла ўправа аддзелу БАЗА ў залі грамадзкага цэнтру супольна з арганізацыяй моладзі. Багата людзей з другога аддзелу прыйшлі на вечарыну, але вярхушка «групоўкі», баючыся страціць свой аўтарытэт, адзначыла сустрэчу Новага году на прыватнай кватэры.
Пасьля калядных сьвятаў адбываліся тры баковыя паседжаньні й перагаворы (два аддзелы БАЗА, Галоўная Ўправа БАЗА й Кангрэсовы Камітэт), каб разам адзначыць 47-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі, матывуючы тым, што толькі БАЗА бароніць прынцыпы 25 Сакавіка (што за цынізм непрадрашэнца), а пагэтаму, каб не кампрамітавацца, БАЗА не патрабуе ні з кім яднацца.
Таму на пашыраным паседжаньні двух аддзелаў БАЗА: Нью Ёрк і Стэмфорд, і Кангрэсовы Камітэт пастанавілі супольна ладзіць святкаваньне 25 Сакавіка. Для належнай падрыхтоўкі й каардынацыі быў створаны сьвяткавальны камітэт, які зараз-жа ўзяўся за працу. Для належнай падрыхтоўкі й каардынацыі быў створаны сьвяткавальны
камітэт, які зараз-жа ўзяўся за працу. Важным мамэнтам у адзначэньні 47 угодкаў 25 Сакавіка быў адмысловы мэмарандум, апрацаваны сьвяткавальным камітэтм ды разасланы прадстаўнікам Аб’еднаных Нацыяў, кангрэсмэнам і сэнатарам Амэрыканскага кангрэсу, і прэсавы камунікат, у якім паведамлялася аб урачыстай акадэміі ў «Астор» гатэль, на якой будуць кангрэсмэн Самуэл Гальпэрн і прадстаўнік гораду Нью Ёрк Джон Бэрн.
Урачыстая акадэмія, прысьвечаная 47 угодкам незалежнасьці БНР, адбылася 21 сакавіка 1965 году ў гатэлі «Астор». Акадэмію адчыніў старшыня сьвяткавальнага камітэту К.Мерляк. Ён прывітаў гасьцей і прадставіў кангрэсмэна Гальпэрна, які надзвычай грунтоўна прадставіў сучаснае становішча ў Беларусі, пэрспэкты вы вызваленьня й адбудовы беларускае дзяржаўнасьці. Кіраўнік акадэміі М.Бахар прадставіў двух маладых інжынераў, якія прачыталі свае даклады: К.Вайцяхоўскі па-ангельску, а Ю. Станкевіч па-беларуску.
Наступна выступіў прадстаўнік гораду Нью Ёрк Бэрні штату Нью Джэрсі Г.Отлоўскі. Былі прачытаныя праклямацыі губэрнатараў, аб тым што Дзень 25 сакавіка зьяўляецца Днём незалежнасыді Беларусі. Пасьля прыняцыдя рэзалюцыі адбылася мастацкая частка, у якой выступалі два хоры з Саўт Рывэру: жаночы хор «Каліна» й мужчынскі хор «Вэтэранаў».
Гэтага самага дня таксама адбылася акадэмія, прысьвечаная 47 угодкам незалежнасыді Беларусі, ладжаная Галоўнай Управай БАЗА і аддзелам Нью Брансьвік у гатэлі «Білтмор» у Нью Ёрку.
3 нагоды 47 угодкаў 25 Сакавіка архіяпіскап Васіль БАПЦ 15 сакавіка 1965 году прачытаў малітву ў амэрыканскім сэнаце, перад распачацьцем сэсіі. Пратаярэй М.Лапіцкі, юрысдыкцыі Ўсяленскага партрыярхату, 25 сакавікапрачытаў малітву ўПалаце рэпрэзэнтантаў, пасьля якое распачалася сэсыя.
У гэтым, як і ў папярэднія гады, былі шматлікія выступленьні ў Амэрыканскім кангрэсе, у якіх выяўлялася салідарнасьць і падтрымка ў змаганьні беларускага народу за волю й незалежнасыдь.
Пачынаючы ад чэрвеня 1964 году, у Нью Ёрку дзейнічалі афіцыяльна два аддзелы БАЗА. Стары , які надалей называўся акруговай управай БАЗА й аддзел БАЗА. Галоўная Ўправа зараз-жа пачала навадзіць новыя «парадкі» ў арганізацыі. Выдала новую інструкцыю адносна сяброўства йіх правоў.атаксамановыяправілы суадносінаў
аддзелаў да Галоўнае Управы. Быў апрабаваны новы статут перад кангрэсам БАЗА, які меўся адбыцца ў травені 1965 году. Пэрсанальная нагонка на Мерляка прадаўжалася ў газэце «Беларус», у бюлетэнях БАЗА, а таксама ў прыватнай карэспандэнцыі, закідаючы Мерляку, што ён дзеіць на шкоду беларускай справе, і што ён нават у сваёй шкоднай дзейнасьці перасыдігнуў самога Астроўскага.
Управа аддзелу БАЗА пад старшынствам К.Мерляка правяла шэсьць пашыраных паседжаньняў і два агульныя сходы. на якіх заўсёды ставілася пытаньне ліквідацыі падзелу. У дыскусыях бралі ўдзел вялікая колькасьцьь зацікаўленых і паважных дзеячоў грамадзтва як: Л.Галяк, Я.Юхнавец, М.Панькоў, Язэп Гуткоўскі, Л.Савёнак, В.Шчэцька, айцец Юры Абрэмскі, А. Протас, П. Ганэцкі, А, Нэстар, Д.Клінцэніч, М.Заморскі, М.Казьлякоўскі, Ю.Станкевіч, Я.Муха. А.Каптуровіч. Я.Крэсла, Я. Дубовік ды іншыя. Ніякія аргумэнты не памаглі пераканаць людзей зьліквідаваць падзел праз падпарадкаваньне Галоўнай Управе БАЗА, якая кіравалася непрадрашэнскай групоўкай.
На 6 чэрвеня 1966 году ўправа аддзелу БАЗА склікала агульны сход сяброў,наякімбылавыбранаяновая ўправа ўпапярэднім складзе. На гэтым сходзе пастанавілі ўзяць удзел у XI кангрэсе БАЗА, што мае адбыцца ў верасьні 1965 году. Таксама вынесеная пастанова, што калі Галоўная Ўправа не дапусьціць дэлегатаў да ўдзелу ў кангрэсе—зьмяніцьназоў арганізацыі на Беларуска-Амэрыканскае Аб’еднаньне ў Нью Ёрку па-ангельску "Byelorussian-American Union of New York".
Згодна пастановы сходу й інструкцыі БАЗА быў высланы сьпісак сяброў і дэлегатаў БАЗА, а таксма чэк на ўплату 30% ад сяброўскіх складак на Галоўную Ўправу БАЗА.
На гэты ліст быў атрыманы адказ наступнага зьместу: «Галоўная Ўправа БАЗА на сваім паседжаньні пастанавіла Ваш ліст, сьпіскі сяброў і чэк зьвярнуць вам назад і высьветліць, што згодна амэрыканскіх законаў у Нью Ёрку можа існаваць адзін акруговы аддзел БАЗА й што ўправай гэтага аддзелу ёсыдь управа вызнаваньня Галоўнай Управай і ачоленыя др. Уладзімірам Набагезам, як ейным старшынём.
Старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА др. Ст.Станкевіч.»
Нягледзячы на гэты ліст, дэлегаты Нью Ёрку прыбылі на кангрэс БАЗА, які адбыўся 18 і 19 верасьня 1965 году, каб на кангрэсе яшчэ
раз папрабаваць зьліквідаваць разыходжаньне, але, нажаль, аказалася. што там ня было з кім гаварыць. Справа быда так пастаўлена, што дэлегаты Нью Ёрку й Стэмфорду пакінулі кангрэс і вярнуліся дадому.
XI кангрэс БАЗА, які адбыўся паводля газэты «Беларус» № 103 за кастрычнік 1965 году «на грамадзкім узроўні», шырока распісвалася пра яго прабег, падчас якога ўсе справы зьвяліся да двух пунктаў—выяўленьня шкоднай працы К.Мерляка й вялікіх дасягненьняў уступаючага старшыні др.Ст.Станкевіча.
Вынікам двух дзён нарадаў была прынятая адзіная пастанова наступнага зьместу: «Забараніць групе людзей, якія сёньня ачоленыя сп.К.Мерляком або будуць у будучыні ачоленыя кім-небудзь іншым, называць сваю афармаваную арганізацыю акругай або аддзелам БАЗА».
Гэтая пастанова была смешнай і непатрэбнай, бо назоў быў зьменены 6 чэрвеня 1965 году. На старшыню Галоўнай Управы БАЗА на кангрэсе быў выбраны М.Гарошка, а на старшыню рэдакцыйнае калегіі газэты «Беларус» і рэфэрэнтам вонкавых дачыненьняў др.Ст.Станкевіч.
14 лістапада 1965 году прыход сабору сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне правёў двухгадовы перавыбарчы сход. У прэзыдыюм увайшлі А.Протас—старшыня, Ул.Русак, М.Казьлякоўскі—сакратары. Ганаровымі сябрамі былі запрошаныя Ўладыка Васіль і а.Абра.мскі. Гэтым разам сход быў вельмі людны, што вельмі рэдка здаралася.
Уступаючая царкоўная рада атрымала абсалюторыюм з падзякай, хаця ня ўсе сябры на гэта заслугоўвалі. У новую царкоўную раду абсалютнай бальшынёй галасоў былі выбраныя: Я.Казьлякоўскі—старшыня, К.Мерляк—заступнік старшыні, В.Шчэцька—сакратар, Д.Клінцэвіч—скарбнік, В.Захаркевіч—царкоўны стараста, В.Місюль, П.Мельяновіч, В.Юрцэвіч і М.Брэзоўскі—сябры рады.
4 сьнежня адбылося пашыранае паседжаньне Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня, на якім было пастаўленае пытаньне патрэбы гэтае арганізацыі. У дыскусіі ўсе прысутныя выказаліся за тое, каб арганізацыю ўтрымаць, бо яна цяперака як ніколі вельмі патрэбная. Пасьля XI кангрэсу людзі ня ідуць назад да БАЗА, а без свае арганізацыі яны застануцца вонках беларускага грамадзкага жыцьця. Што сапраўды будзе вялікай шкодай для беларускайнацыянальнай справы. Дзеля гэтага пастаноўлена ўтрымаць Беларуска-Амэрыканскае Аб’еднаньне й надалей праводзіць грамадзка-палітычную працу
На гэтым паседжаньні пастаноўлена, што Аб’еднаньне й людзі з аддзелу БАЗА Стэмфорд, які быў разьвязаны праз Галоўную Ўправу БАЗА, разам з Беларускім Кангрэсовым Камітэтам будуць адзначаць 48 угодкі абвешчаньня незалежнасьці БНР. 3 гэтае нагоды быў выдадзены заклік да беларускага грамадзтва Нью Ёрку, які заканчваўся словамі:
«Акт 25 Сакавіка не належыць да нейкае аднае выбранае ці самавольнай групоўкі, якая гэты акт называе «нашым» або «сваім», аналежыць да ўсяго беларускага народу. I абавязкам кожнага сьведамага беларуса ёсьць бараніць гэты Акт ад захопнікаў, прысабечвальнікаў і перакручвальнікаў ягонага зьместу ды належна яго ўгодкі адзначыць, як найшырэй і наглыбей з удзелам усіх беларусаў, а ня ў вузка-сямейным таварыстве дзеля ўзаемнага выхвальваньня лідэрскіх здольнасьцей. Дык усе разам на акадэмію 20 сакавіка ў гатэлі «Астор», Нью Ёрк».
1965 год у палавіне дзесяцігодзьдзя славутых шасьцідзесятых гадоў быў пачаткам новых ідэяў і здарэньняў, якія пазьней моцна адбіліся на жыцьці сям’і К.Мерляка, беларускага грамадзтва на эміграцыі, ды пачаткам новых палітычных, гра.мадзкіх і сацыяльных ідэяў і змаганьне за іхняе ажыцьцяўленьне ў Злучаных Штатах Амэрыкі. У Амэрыцы распачалася новая эра адміністрацыі Прэзыдэнта Ліндана Б.Джонсана, які гучна запачаткаваў будову "Great Society" або «Вялікага Грамадзтва».