• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

    Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

    Праніклівасьць і практычны падыход
    Канстанцін Мерляк

    Памер: 493с.
    Нью Йорк 1992
    139.07 МБ
    У Лёндане адведаў свайго сябру з часоў пабыту ў Рыме Аляксандра Лашука. У сыботу разам зь ім наведалі важнейшыя а’бекты гораду Лёндану, а ў нядзедюбібліятэку-музэй імя Ф.Скарыны й Дом Марыянаў. Пасьля Божае службы, у мой гонар быў зладжаны абед, дзе біскуп Чэслаў Сіповіч прадставіў мяне прысутным, а я расказаў пра грамадзкае жыцьцё ў Амэрыцы.
    Зь Лёндану адляцеў у Ротэрдам, дзе прабыў два тыдні, вывучаючы паасобныя дзялянкі апэрацыі кампаніі. У вольны час, у таварыстве дырэктарафінансаў др.Шольтэ, зьведаў гарады Ротэрдам, Амстэрдам, сталіцу Галяндыі Гагу.
    У 1975 годзе мяне назначылі кантралёрам на прадпрыемстве будовы стальных цыстэрнаў (General Steel Tank) ў Грандборо. Галоўным маім даручэньнем было пераняць і ўпарадкаваць адміністрацыю ды зьліквідаваць прадпрыемства па поваду банкроцтва, ня выканаўшы кантракту пабудовы баржаў для Голянд-Амэрыка Крузэс. На працягу паўгоду я даязджаў самалётам зь Нью Ёрк ў Грандсборо, Паўночная Караліна.
    У пачатку 1976 году кампанія, у якой я працаваў, пастанавіла пераняць Монарк Круз Лайн (Monarch Cruise Line), якая знаходзілася ў Маямі, штат Флёрыда, і прапанавала мне абняць яе фінансавае кіраўніцтва зтытуламасыстэнта прэзыдэнта кампаніі. Прэзыдэнтсп.Ван Тол быў прэзыдэнтам Голянд-Амэрыка Крузэс і пражываў у Нью Ёрку ды ня зьбіраўся пераязджаць у Маямі, дык гэта становішча было вельмі важнае й адказнае побач генэральнага кіраўніка сп.Яна Бурэн.
    Ганна, мая жонка, спачатку не згаджалася перасяляцца на сталае жыцьцё ўМаямі.борызыка быланемалая.Трэба былоўсёзьліквідаваць у Нью Ёрку й распачынаць новае жыцьцё ў Маямі. На банкеце Ганна даведалася, што мае два супрацоўнікі моцна стараюцца быць назначанымі на гэтаестановішча, да гэтага ўласьнік кампаніі Ван Дэр Ворм з Ротэрдаму й Ван Тол за сталом ўгаварылі Ганну, і яна дала згоду на пераезд у Маямі. Зараз-жа пачаліся перагаворы адносна мае працы й адказнасыді ды ўмовы пераезду. Устаноўлена, што сям'я пераедзе ў палове 1977 году, пасьля заканчэньня гай скул Данілам. У гэтым часе я буду пражываць у Маямі ды прыезджаць кожныя два тыдні ў Нью Ёрк адведаць сям’ю. Падарожжы й пераезд .аплаціць кампанія.
    Прамова на банкеце кампаніі ў чэрвені 1976 году ў Нью Ёрку перад ад'ездам \
    Маямі.
    У Маямі я наняў кватэру, а кампанія купіла самаход, які мне належаўся згодна майго становішча. На працягу году быў прададзены дом у Брукліне, а суполка "Слуцк Рыальты Ко' была зьліквідаваная. Таксама быў праданы дом у Кю Гардэнс і куплены дом з басейнам у Кэндал.на прадмесьці Маямі.
    У чэрвені 1977 году сын Даніла закончыў Рычмондгільскую сярэднюю школу й быў прыняты ва ўнівэрсытэт у Маямі. У пачатку ліпеня гэтага-ж году ўся сям’я разам з маці Ганны пераехала жыць у Маямі.
    У першую чаргу мне было неабходна рэарганізаваць кампанію, што вымагала камп’ютарызацыі. Яна была даведзеная на працягу шасьці месяцаў. Да існуючых у Амэрыцы дзьвюх сыстэмаў камп’ютэрызаванай адміністрацыі параплаўных кампаніяў у'Пэрл Шыпінг Ко’.ў Лёс Анджэлес і ў Норвэгіян Круз Лайн у Маямі, была ўведзеная трэцяя сыстэ.ма ў Монарк Круз Лайн, распрацаваная мною.
    Другой важнай падзеяй ў маёй працы была рэпрэзэнтацыя мною дзьвюх кампаніяў: Голянд-Амэрыка Крузэс і Монарк Круз Лайн на сусьветнай канфэрэнцыі параплаўных кампаніяў, якая адбылася ў травені 1977 году ў Сан Хуан, Порта-Рыка.
    Грамадзкая дзейнасыдь абмежавалася да спробы стварэньня беларускае арганізацыі ў Флёрыдзе. Мой кароткі побыт ды разыходжаньні між арганізатарамі: У.Брылеўскім, др.Л.Трусэвічам, др.М.МІнкевічам і Я.Пазьняком перашкодзілі ажыцьцяўленьню гэтай ідэі.
    У міжчасе зьмяніўся прэзыдэнт кампаніі ў Нью Ёрку, нанова прастудыяваўшы становішча кампаніі, запрапанаваў Монарк Круз Лайн прылучыць да Голянд-Амэрыка Крузэс ды зьліквідаваць адміністрацыю ў Маямі, а гэтым самым зьменшыць выдаткі ды пабольшыць даходы.
    Якраз на Дзень удзячнасьці прыляцеў зь Нью Ёрку віцэ-прэзыдэнт фінансаў Томас Плі й паведаміў, што Монарк Круз Лайн ліквідуецца й запрапанаваў мне адпаведнае становішча ў Нью Ёрку з пакрыцьцём коштаў пераезду.
    Мне асабіста жыцьцё ў Маямі падабалася й я задумоўваўся ці часам не адмовіцца ад прапановы й застацца ў Маямі, але Ганна й уся сям’я абвесыділі ў адзін голас—вяртацца ў Нью Ёрк. Быў прададзены дом у Маямі й куплены ў Флашынг на прадмесьце Нью Ёрку. 7 ліпеня 1978 году мы ўсе пераехалі назад.
    Навагодні банкет на параплаве с/с Ротэрдам 20 сьнежня 1978 году. Зьлева направа: капітан Ротэрдам, місыс Джон Бэры й яе муж Джон Бэры—прэзыдэнт кампаніі Голянд-Амэрыка Крузэс, Кастусь і Ганна Мерляк.
    Ічэрвеня я й Ганна прыляцелі ў Нью Ёрк на ўрачыстасьць заканчэньня мэдыцыны ва ўнівэрсытэце й уручэньня ў Лінкольн цэнтар у Нью Ёрку дыплёма доктара (М.Д.) сыну Юліяну. A 2 ліпеня Ганна й я сталіся бабуляй і дзедам — у Юліяна й Барбары нарадзілася дачка, якую назвалі Дэна.
    Даніла паступіў у Бруклінскі каледж, а Вінцусь, закончыўшы пачатковую школу ў Маямі пайшоў у сярэднюю школу імя Эдварда Блікер у Флашынгу.
    На новым становішчы ў Голянд-Амэрыкан Крузэс я быў поўнасьцю адказны за фінансы кампаніі, г.зн. мне трэба было кантраляваць грашовыя абароты ў Амэрыцы, у Эўропе ды рабіць кароткатэрміновыя
    інвэстыцыі на працэнты, якія часта дасягалі да двух мільёнаў даляраў у дзень.
    Параплаў «Волендам -круіз на Бэрмуду. Ліпень 1980 г.
    Непрыкметна прайшлі тры гады ў нашым сямейным жыцыді. У 1981 годзе сын Даніла закончыў Бруклінскі каледж і паступіў у штатны Ньюёркскі ўнівэрсытэт—навуковы цэнтар здароўя ў Брукліне. A самы меншы Вінцусь быў прыняты ў Стувэйсантскую сярэднюю школу ў Нью Ёрку.
    Да гэтых дзьвюх падзеяў дайшла трэцяя—прыезд мае сястры Алены с сынам Данілам. Для мяне гэта была найбольшая падзея ў жыцьці пасьля 37-гадовай разлукі.
    Сястра прыехала ў верасьні 1981 году. Яна падрабязна расказвала пра жыцыдё майго бацькі, сваёй сям’і, пра брата й усіх далейшых сваякоў, прыяцеляў і знаёмых. Яна падрабязна расказала пра беды, хваляваньні, палітычны недавер ды наогул пра гаротнае жыцыдё сваіх радных у камуністычным пекле. Сястра мяне вылечыла ад тугі па Бацькаўшчыне й жаданьні калі-небудзь вярнуцца. Ад гэтага часу пакінула мяне туга й мары, якія мяне прасьледавалі ўва сьне. Я пачуўся вольным чалавекам.
    8 студзеня 1982 году зайшоў у маю канцылярыю віцэ-прэзыдэнт кампаніі з заявай, што ён ні ў чым мне не вінаваты 1 г.д. Я яго перабіў, сказаў, што гэта непатрэбны ўступ, бо я ведаю ў чым справа.
    —Калі так, —сказаў той,—то пяройдзем да справы. Вашая праца ў Голянд-Амэрыка Крузэс канчаецца днём 15 студзеня.
    Тут-жа падаў прапановы разьліку й заканчэньня працы. Сказаў: «Шчасьліва»,—і выйшаў.
    У лісьце было сказана, што кампанія рэарганізуецца, дзеля гэтага скарачаецца вышэйшы й сярэдні кіруючы пэрсанал у колькасьці 40 асобаў. Таму што я меў 62 гады й мог пайсьці на пэнсію, то павінен згадзіцца з гэтай пастановай. Мне прадастаўлялася тры варыянты разьліку з кампаніяй. Разглядзеўшы іх, я заявіў кампаніі, што пайду на пэнсію па сканчэньні 65 гадовага ўзросту й згаджаюся на выплату за выслугі 27 гадоў працы ў вышыні сучаснай заработнай платы наступных 15 месяцаў.
    He прайшло й тыдня як я дастаў па тэлефоне запрошаньне на спатканьне ў справе працы.
    Падчас спатканьня віцэ-прэзыдэнт параплаўнай кампаніі «Чандрыс» В.Капэтанакос запрапанаваў становішча кантралёра ў фільяле «Фаназы Крузэс».
    Так, 8 лютага 1982 годзе я перайшоў на новую пасаду.
    Гэтага году Юліян закончыў лекарскуюпрактыку й дастаў ліцэнзію на лячэньне людзей. У канцы ліпеня ў іх нарадзілася другая дачка. якой далі імя Вікторыя. Др.Юліян Мерляк купіў сабе дом на Лёнг Айленд, якія 40 міляў ад Нью Ёрку й распачаў прыватную практыку.
    Фінансавая група Д.Ф.Д.С. Нарвэгіі й Даніі зь сядзібай у Капэнгагэн, запрапанавалі мне перайсыді да іх працаваць у параплаўную кампанію Скандынавіян Ворлд Кузэс з канцылярыяй у Маямі, якая плянавала адкрыць бюро ў Нью Ёрку. Так як кампанія была шмат большай, становішча паважнейшае, а самае галоўнае вышэйшая плата, я мусіў зрабіць перамовы з сваімі гаспадарамі з мэтай уладкаваць мой пераход у другую кампанію.
    Так як я ўвёў камп’ютар з маёю сыстэмаю ад.міністрацыі, да гэтага я згадзіўся надалей працаваць па некалькі гадзінаў у дзень. каб падрыхтаваць наступніка, давесьці справы да канца году й зрабіць фінансавы балянс не пазьней 15 лютага 1983 году. На гэта яны згадзіліся.
    Так, ад 8 жніўня 1982 году да 15 лютага 1983 году я працаваў паралельна ў дзьвюх параплаўных кампаніях.
    24 сакавіка памерла маці Ганны Аляксандра Губэрт, пражыўшы 82 гады.
    Летам 1983 году яйГаннапаехалі нановым параплаве с/с «Скандынавія» на даўжэйшы адпачынак на абтоках Караібскага мора.
    Кіраўніцтва фінансавае групы ў Капэнгаген хутка зарыентавалася, што адміністрацыя ў Маямі й Нью Ёрку ня прыносіць фінансавае карысыді, а наадварот пабольшваюць выдаткі, і пастанавіла зьмяніць параплаўныя маршруты й зьліквідаваць Ньюёркскае бюро.
    Гэта быў другі выпадак у маім жыцьці, калі кампанія, у якой я працаваў, ліквідавалася, і я мусіў дэцыдавацца, што рабіць далей. Шукаць працу ці даць згоду заняць прапанованае становішча ў Маямі ды другі раз перасяляцца з Нью Ёрку.
    Такім чынам, я зьліквідаваў бюро Скандынавіян Ворлд Кузэс у Нью Ёрку, зачыніў дзьверы й 23 сьнежня 1983 году, перадаўшы ключы адміністрацыі будынку пры 17 Батэры Парк, Мангэтан, падзякаваўшы за добры бонус.
    Параплаў«СкандынавіяКруіз на Багамас. Ліпень 1983 году.
    У маім жыцыді я ніколі не шукаў працы, яна шукала мяне. He прайшлі калядныя сьвяты, як я атрымаў тэлефон ад прэзыдэнта Сан Лайн кампаніі сп.Джорджа Сотыра з прапановай абняць становішча кантралёра кампаніі. Параплавы Сан Лайн плавалі пад грэцкім сьцягам, a ўласьнікамі былі грэцкія сем’і М.П.Кэсэоглю й Марыёт Корпорашэн (Амэрыканская кампанія гатэляў у вялікіх гарадах Амэрыкі й у вольным сьвеце з галоўнай кватэрай у Вашынгтоне).
    Згодна дагавору я павінен быў працаваць прынамсі два гады (за год я мог ісьці на поўную пэнсію). Але я ў гэтай ка.мпаніі адпрацаваў ня толькі два гады, а яшчэ тры гады дадаткова.
    15 лютага 1984 году я пачаў сваю працу. Кампанія, якая была ў параўнаньні з папярэднімі адсталай і патрабавала мадэрнай тэхнікі ў вядзеньні бізьнесу й адміністрацыі. Я хутка наведаў Вашынгтон і прадставіў плян дзеяньня кіраўніцтву Марыёт, які быў апрабаваны.