Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Да гэтага часу палітычная дзейнасьць у Амэрыцы праводзілася такімі грамадзкімі арганізацыямі як: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне, пад уплывам і практычным кіраўніцтвам групоўкі ў Радзе БНР, і Беларускім Кангрэсавым камітэтам, таксама БАПЦ, якая была пад уплывам крывічоў, а рада Беларускай Праваслаўнай Царквы пад апекаю Экзарха Канстантынопальскага Патрыярха пад уплывам зарубежнікаў.
Пры зьмене палітыкі ў Амэрыцы і ў Эўропе з «вызваленьня» на «суіснаваньне» вольнага сьвету з савецка-камуністычным блёкам стала зразумелым беларускім прафэсыянальным і хадэцкім дзеячам, што няма хуткага павароту на Бацькаўшчыну. Яны пачалі прыстасоўвацца да жыцьця, пераносячы свае ўплывы й кіраўніцтва грамадзкіх арганізацыяў і на праваслаўныя прыходы (каталіцкіх не было).
Старшыня Аб’еднаньня К.Мерляк і старшыня прыходу Я.Казьлякоўскі са сваімі сябрамі абедзьвюх управаў, бачачы зьмены ў палітыцы, пастанавілі не прэтэндаваць на вонкавую палітычную рэпрэзэнтацыю беларускага грамадзтва, пакідаючы гэта дзьвюм вялікім БАЗА і БККА, а заняцца нацыянальна-грамадзкай дзейнасыдю ў сваім асяродку. Пры гэтым старацца ўплываць ды дапамагаць знайсыді агульны шлях. на якім канкурэнцыйныя два бакі пачалі-б супрацоўнічаць і будаваць беларуска-нацыянальнае жыцыдё ў Амэрыцы, а гэтым самым устрымаць хуткую асыміляцыю маладога пакаленьня. Моладзь, гледзячы на грызьню сваіх бацькоў, адыходзіла ад старэйшага грамадзтва ў чужое асяродзьдзе, дзе забывала пра сваю мову й свае традыцыі. Лёс чалавека й народу ёсьць непрадбачаны й пераважна капрызны.
49-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасыді Беларускай Народнай Рэспублікі Актам 25 Сакавіка былі адзначаныя Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем 18 сакавіка 1967 году у гатэлі «Білтмор» у Нью Ёрку. Беларускі Кангрэсавы Камітэт супольна зь Беларуска-Амэрыканскім Аб’еднаньнем адзначылі 49-я ўгодкі незалежнасьці Беларусі 2 красавіка 1967 году ў гэтым-жа самым гатэлі.
Малітву ў Амэрыканскім сэнаце чытаў Ўладыка Васіль 23 сакавіка. Айцец М.Лапіцкі ад Праваслаўнай Царквы чытаў малітву ў Палаце рэпрэзэнтантаў. Вось гэта адзін з прыкладаў капрызнасьці лёсу—падвойная затрата энэргіі, грошаў і часу ды падвойнае паніжэньне годнасыді й пашаны да беларусаў.
WHITHERUTHENIAN BYELORUSSIAN) CONGRESS BYELORUSSIAN-AMERICAN UNION COMMITTEE OF AMERICA	OF NEW YORK
250 EAST 4'M STREET NEW vQrk. N. y. 1ЭЗО9	43 ATLANTIC AVE. BKLYN. N. Y 1 1 2 1 T
48th ANNIVERSARY OF BYELORUSSIAN INDEPENPENCE DAY
HOTEL ASTOR .Trianon Room b Qu ARE. NEW *OWK ’ IJJ36
SUNDAY MARCH 20th 1966 2 00 P M
Proceeding the program services will be held at 10 00 A M al the
BYELORUSSIAN ORTHODOX CHURCH. 187 Wh.tehead Avenue South River N J
BYELORUSSIAN AUTOCEPHALIC ORTHODOX CHURCH. 401 Atlantic Avenue Brooklyn N Y
Запросіны на сьвяткаваньне 49-x угодкаў 25 Сакавіка.
SIB125 (^)(W)ctb575
WG2U6 WW BXA110 GOVT PD BX WASHINGTON DC 18 5J2P EST
UNITED BYELORUSSIAN AMERICAN COMMEMORATIVE COMMITTEE
CARE ASTOR HOTEL TIMES SQUARE NYK
MY COMMENDATION TO YOUR ORGANIZATION FOR ITS PERSISTENT STRUGGLE
ON BEHALF OF THE PEOPLE OF BYELORUSSIA. MAY YOUR EFFORTS BE REWARDED WITH THE DEVELOPMENT OF A FREE AND INDEPENDENT BYELORUSSIA SO THAT IT MAY TAKE ITS RIGHTFUL PLACE AMONG THE FAMILY OF
NATIONS.
EDWARDS J DERWISNKI MEMBER OF CONGRESS (58).
Залатую гадавіну, 50 ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці БНР былі ўрачыста адзначаныя ў залі Грэцкага катэдральнага сабору ў Нью Ёрку.
Сьвяткаваньне ладзілі супольна Беларускі Кангрэсовы Камітэт і Беларуска-Амэрыканскае Аб’еднаньне.
BYELORUSSIAN CONGRESS	BYELORUSSIAN-AMERICAN
COMMITTEE OF AMERICA	UNION OF NEW YORK
85-26 125th STREET	401 ATLANTIC AVENUE
QUEENS N V 11419	BROOKLYN N. Y. 11217
HAVE THE HONOR TO REQUEST YOUR PRESENCE AT A COMMEMORATIVE PROGRAM
OBSERVING THE
50th ANNIVERSARY OF BYELORUSSIAN INDEPENDENCE DAY
TO BE HELD AT THE
GREEK CATHEDRAL HALL 319 EAST 74TH STREET, NEW YORK CITY
SUNDAY, MARCH 24th, 1968 3:00 P. M.
PRECEEDING THE PROGRAM. SERVICES WILL BE HELD AT 2:00 P. M.
•t the GREEK CATHEDRAL OF NEW YORK. 319 EAST 74th STREET
Прысутныя на акадэміі 50-х угодкаў абвешаньня незалежнасьц, Беларускай Народнай Рэепублікі Актам 25 Сакавіка, ладжанай 24 сакавіка 1968 г. у залі Грэцкага катэдральнага сабору ў Нью Ёрку.
Урачыстую акадэмію адкрыў А.Плескачэўскі, рэфэраты чыталі К.Мерляк па-ангельску, а а.С.Коўш па-беларуску. Наступна былі прывітаньні прысутных прадстаўнікоў нацыянальных арганізацыяў і амэрыканскага грамадзтва.
Напярэдадні 50-х угодкаў сьвяткавальным камітэтам быў прыгатаваны мэмарандум да ўрадавых чыньнікаў Амэрыкі, які на прапанову кангрэсмэна Гэльстоскі быў надрукаваны ў «Конгрэшёнал Рэкорд» 25 сакавіка.
51 і 52 угодкі незалежнасыді Беларусі былі арганізаваныя сьвяткавальным камітэтам у залі Грэцкага катэдральнага сабору ў Нью Ёрку 30 сакавіка 1970 году. 3 гэтай нагоды быў адслужаны малебен за Беларусь у новаарганізаваным прыходзе сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Пл у Нью Ёрку ў 51 угодкі 25 Сакавіка 1969 году.
Прабег абедзьвюх акадэміяў прайшоў паводля традыцыйнага парадку: першай кіраваў М. Бахар, а другою К.Мерляк. Рэфэраты ў ангельскай мове чыталі М.Палюховіч і Ганна Зыбайла, па-беларуску — К.Мерляк і А.Даніловіч. Пасьля былі прывітаньні й чытаньне праклямацыяў. У мастацкай частцы выступаў хор «Каліна» з Саўт Рывэру. Акадэмія скончылася благаславенствам мітрапаліта Германоса й беларускім нацыянальным гімнам.
Аб’еднаньне й прыход сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Пл першы раз узялі ўдзел у працах зьезду Беларускага Кангрэсовага Камітэту Амэрыкі 29 лістапада 1969 году ў Саўт Рывэры. На зьездзе зрабіў справаздачу зь дзейнасыді старшыня І.Касяк. Ягоная прамова была прынятая воплескамі.
Выбраны новы камітэт: на старшыню перавыбраны І.Касяк і тры заступнікі, адзін зь іх быў К.Мерляк (4 кадэнцыя).
25-годзьдзе Другога Ўсебеларускага Кангрэсу, які адбыўся 2.1 чэрвеня 1944 году ў Менску, было адзначанае 31 жніўня 1969 году ў рэсорце Бэлэр-Менск у Глен Спэй, штат Нью Ёрк.
Арганізатарамі адзначэньня дваццаць пятых ўгодкаў Другога Ўсебеларускага Кангрэсу былі Беларускі Кангрэсовы Камітэт і Беларускае Нацыянальнае А’беднаньне ў Канадзе. Праграма складалася з Богаслужбы, агульнага паседжаньня. супольнага абеду й канцэрту.
Прэзыдыюм сходу з нагоды 25-годзьдзя Другога Ўсебеларускага Кангрэсу, 3 / жнівеня 1968 году. Глен Спэй, Нью Ёрк.
Зьлева направа: Леанід Галяк, ІванЯрмачэнка, ВітаўтКіпель, ІванКасяк, Кастусь Мерляк.
У нядзелю, 22 лістапада 1970 году Згуртаваньне Беларуска Амэрыканскіх Вэтэранаў, аддзел Нью Ёрк, урачыста адзначылі 50ўгодкі Слуцкага паўстаньня. Сьвяткаваньне пачалося сумнай, але ўрачыстай паніхідай за палеглых у змаганьні за незалежнасьць Беларусі. Зараз-жа пасьля паніхіды ў парафіяльнай залі адбылася акадэмія, якую вёў К.Мерляк. Др.Вітаўт Кіпель прачытаў даклад аб Слуцкім паўстаньні. У.Пелеса й В.Юрцэвіч зрабілі пераклічку палеглых. Сястрыцтва прыходу зладзіла пачастунак вэтэранам і ўсім прысутным.
50 угодкі Слуцкага паўстаньня, 22 лістапада 1970 году ў Ныо Ёрку.
Сьвяткаваньне 53 і 54 угодкаў 25 сакавіка былі арганізаваныя сьвяткавальным камітэтам і Беларуска-Амэрыканскім Аб’еднаньнем 28 сакавіка 1971 году й 19 сакавіка 1972 году.
Угодкі распачыналіся Богаслужбамі ў абедзьвюх цэрквах, a пасьля адбываліся ўрачыстыяакадэміі ўзалі Грэцкага катэдральнага сабору ў Нью Ёрку з рэфэратамі, прывітаньнямі й канцэртам.
Адзначэньне 55 угодкаў Дня незалежнасьці Беларусі былоапошняй імпрэзай, ладжанай супольна сьвяткавальным камітэтам БККА і Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня. Наступныя ўгодкі былі адзначаныя асобна. Кангрэсовы Камітэт адзначаў іх у новай залі Беларускага грамадзкага цэнтру ў Саўт Рывэры, штат Нью Джэрсі.
55 угодкі абвешчаньня незалежнасыді Беларускай Народнай Рэспублікі былі ладжаныя 1 красавіка 1973 году ў залі Беларускага грамадзкага цэнтру ў Рычмонд Гіл, Нью Ёрк праз БеларускаАмэрыканскае Аб’ еднаньне Нью Ёрку.
Сьвяткаваньне 55 угодкаў незалежнасьці Беларусі распачалося 22 сакавіка 1973 году малітваю а. Сьвятаслава Каўша, настаяцеля прыходу сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Пл, у Амэрыканскім кангрэсе ў Вашынгтоне.
Беларуская дэлегацыя ў Капітолі—Вашынгтон
Справа налева: кангрэсмэн Джозэф П.Аддаббо, а.Сьвятаслаў Коўш, а.Эдуард Т.Латч, капэлян Кангрэсу ЗША і сп. Кастусь Мерляк, старшыня БеларускаАмэрыканскага Аб’еднаньня.
Гэта былі першыя ўгодкі, адсьвяткаваныя ў сваёй царкве сьв. Кірылы Тураўскага й у сваёй залі Беларускага грамадзкага цэнтру. На сьвяткаваньні ўпершыню быў прысутны рэдактар газэты «Беларус» др. Станіслаў Станкевіч, які спыніў байкот дзейнасыді БеларускаАмэрыканскага Аб’еднаньня, памяшчаючы сваю карэспандэнцыю з прабегу ўрачыстасьцей, якую поўнасьцю падаём з газэты «Беларус» № 192, красавік 1973 году.
«Сакавіковыя ўгодкі ў Беларуска-Амэрыканскім Аб’еднаньні.
Беларусы, згуртаваныя ў Беларуска-Амэрыканскім Аб’еднаньні ў Нью Ёрку ўрачыста адзначалі 55-я ўгодкі абвешчаньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў нядзелю 1 -га красавіка. Нараніцы адбылася ў новазбудаванай праваслаўнай царкве сьв.Кірылы Тураўскага пры 104-29 Атлянтык Авэню на Рычмонд Пл ў Нью Ёрку ўрачыстая Божая слубжа й малебен за беларускі народ, якія адправіў пратапрасьвіцер а.М.Лапіцкі ў суслужэньні настаяцеля гэтае царквы а.С.Каўша й пратадыякана А.Махнкжа. Глыбока патрыятычную казаньсказаў а.С. Коўш.
Да Богаслужбаў прыгожа пяяў царкоўны хор пад кіраўніцтвам С.Жамойды . Адразу пасьля Богаслужбаў у залі пад царквой адбыўся ўрачыста сьвяткавальны сход, спалучаны зь бяседай за багата застаўленымі сталамі. Хор беларускіх вэтэранаў у Саўт Рывэры пад кіраўніцтвам Ю.Рымка прапяяў амэрыканскі гімн, а а.С.Коўш сказаў малітву, якую 22 сакавіка меў ён у Палаце рэпэзэнтантаў Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне.
Афіцыйны сход адчыніў кароткім уступным словам старшыня Беларуска—Амэрыканскага Аб’еднаньня ў Нью Ёрку Канстанцін Мерляк і, прывітаўшы ўдзельнікаў сьвяткаваньня й гасыдей, прачытаў прывітальны ліст сэнатара зь Нью Джэрсі Г.А. Вільямса ды ўрыўкі зь некаторых прамоваў у кангрэсе сэнатараў і кангрэсмэнаў з нагоды беларускага нацыянальнага сьвята.
Пстарычны даклад на тэму дня прачытаў сп. Васіль Шчэцька. Пасьля гэтага выступілі з прывітальнымі прамовамі ў ангельскай мове рэдактар Вільям Плюм і старшыня амэрыканскіх прыяцеляў АБН Др. Дочэў. У гарачых словах вітаў прысутных старшыня Вярхоўнага Казацкага Прадстаўніцтва др.В.Глазкоў, старшыня Беларускага Кангрэсавага Камітэту І.Касяк, а так-жа прысутны на сьвяткаваньні