Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Адкідаючы скэптыцызм многіх людзей 1 нават некаторых кіраўнікоў Беларускага Народнага Фронту, Дзень дэклярацыі Беларусі сувэрэннай дзяржавай становіцца ўсё-ж радыкальным паваротам у жыцыді й палітыцы беларускага народу, а самае галоўнае ў палітыцы беларускае эміграцыі.
Як заўсёды, ідучы з духам часу й гістарычнай рэальнасьцю, Беларуска-Амэрыканскае Аб’еднаньне ў Нью Ёрку выслала Прэзыдэнту Беларускага Вярхоўнага Савету прывітальную тэлеграму:
«Яго дастойнасьці Прэзыдэнту
Беларускага Вярхоўнага Савету
Менск, БССР
30 ліпеня 1990 г.
Беларуска-Амэрыканскае Аб’еднаньне ў Нью Ёрку вітае Вас і ўвесь беларускі народ з паўзятым становішчам, якое вядзе да адраджэньня роднае мовы, культуры, нацыянальнае годнасьці й беларускае дзяржаўнасьці. Мы жадаем вам і ўсяму Беларускаму Народу посьпехаў у асягненьні сувэрэнітэту й мірнага сужыцыдя з вольнымі народамі сьвету. Мы ,беларускія амэрыканцы, будзем старацца ўсімі сіламі Вам дапамагчы.
Спары Божа.
Канстанцін Мерляк, Старшыня
Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня
104-29 Atlantic Avenue Richmond Hil, N.V,.11418 U.S.A.
Сяброўскае спатканьне на 18 СустрэчыБеларусаў Паўночнае Амэрыкі ў Таронта,
Канада, 4 верасьня 1988 году.
Зьлева направа: У.Набагез, К.Мерляк, Б.Рагуля, В.Пляскач, Таня Пляскач
Прамова Кастуся Мерляка на 19 Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі 2 верасьня 1990 году ў Кліўлендзе, якая, нажаль, не была сказана, бо Мерляк ня быў дапушчаны да мікрафону тымі, што яшчэ кіруюцца прынцыпамі аджылай групоўкі, поўнасьцю адпавядае сучаснай рэчаіснасыді як у Беларусі, так і на эміграцыі.
«...Я ужо бачыўся й вітаўся з многімі ўдзельнікамі 4 Сустрэчы, якая адбылася 30 гадоў таму назад у Кліўлендзе, а дзеля гэтага дазволю сабе прыгадаць, што я тады сказаў: «Нашая сустрэча адбываецца ў часе ўняцьця пад кантроль атамнае энэргіі й пачатку заваяваньня міжплянэтных прастораў, у часе надзвычайнага разьвіцьця матарыяльнага дабрабыту, а ў ня меншай роўніцы духовых якасьцей чалавека ў вольным сьвеце, асабліва ў Амэрыцы. У гісторыі Беларусі гэта ў 43-ці год ад часу абвешчаньня незалежнасыді й столькі-ж гадоў жудаснай няволі, эканамічнай эксплятацыі, нацыянальнай дэградацыі й біялягічнага вынішчэньня, нанесеных нашаму народу
расейскімі каляністамі». А далей я гаварыў, што нашае пакаленьне зьяўляецца пакаленьнем мосту. Гэта значыць. што мы ў сучасны момант творым мост, які злучыць дзьве эпохі: адраджэньне, якое закончылася абвешчаньнем незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі, і эпохі змаганьня за вызваленьне, якое закончыцца адбудовай беларускае дзяржаўнасьці.
Але вось прыйшоў час, калі мост эпохаў злучае нас у адбудове беларускае нацыі, якую сатхнуў на бераг пропасыді «старшы брат» пад маскай сусьветнай рэвалюцыі, забіраючы ўсё, што нам было дарагое, найважнейшае, годнасыдь чалавека-беларуса.
Дзякуючы невялікай колькасьці беларускіх патрыётаў, якія бачачы загубу свайго народу, натхнёныя слаўнай гісторыяй сваіх продкаў, з клічам Кастуся Каліноўскага й Франыдішка Багушэвіча выйшлі на сьмяротнае змаганьне за правы чалавека, за нацыянальную годнасыдь, за Бацькаўшчыну, каб адабраць усё, што было забранае: мову, гісторыю й народнае багацьце. А самае галоўнае, закапаную глыбока савецкаю хлусьнёю праўду выцягнуць яе наверх, каб паказаць усяму сьвету жудасыді Маскоўскай крымінальнай улады й злачынства дакананыя над беларускім народам. Гэта ёсьць вялікае гістарычнае заданьне, якое стаіць пёрад сучасным пакаленьнем Беларусі.
На мосыде новага «адраджэньня» ячшэ шмат перашкодаў.зробленых нашымі адвечнымі ворагамі. Ды ня толькі ворагамі, але перашкоды, зробленыя самымі беларусамі—адмаўляючыся ад грамадзкае адказнасьці тым славутым «мая хата скраю» з аднаго боку, а з другога, выслужваючыся перад Масквою, ды нячуваным падхалімствам здабываюць сабе ласку й уладу, якую хочуць утрымаць і надалей.
Калі пераможам свае собскія перашкоды, дык варожыя паляцяць як пыл з ветрам у вялікую буру. Тады місыя сучаснага пакаленьня будзе выкананай.
Бацькаўшчына нас патрабуе сёньня як ніколі. Мы не павінны яе пакідаць, а тыя, што былі змушаныя яе пакінуць, павінны вярнуцца, каб усе разам вярнуць славу продкаў, каб жыць у згодзе із сваім братам беларусам, бяз клясавай варожасыді й без даносаў, каб жыць у згодзе з усімі народамі, каб быць гаспадаром свае хаты й дзяржавы.
Я й мы ўсе верым у перамогу—Беларусь будзе жыць, бо яе народ на гэта заслугоўвае.
Жыве Беларусь!»
Спатканьне з Вольгай Корбут, верасень 1988 г, Нью Ёрк
Зьлева направа: Леанід Барткевіч, К.Мерляк, Вольга Корбут, Марыя Мерляк з
Канэктыкут і Ганна Мерляк
Спатканьне з Зінай Туронак з Варшавы, кастрычнік 1900 г Зьлева: К.Мерляк. У'.Пелеса, ЗінаТуронак, В.Шчэцька, С.Жамойда й госьць
69-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня ў Рычмонд Гіл, 10 сьнежня 1989 г. Васіль
Шчэцька чытае рэфэрат.
Валянтына Пархоменка ўручае падарунак «Статут Вялікага княства Літоўскага старшыні БАА К.Мерляку 29 жнівеня 1990 г.
Гісторыя БАПЦ у Амэрыцы
Перад тым чым пачаць пісаць пра падзеі ў жыцыді БАПЦ, у якіх Кастусь быў актыўным удзельнікам, хачу сказаць пару слоў пра яго суадносіны з Уладыкам Васілём (Тамашчыкам).
Раней мы выказваліся аб вялікай важнасьці існаваньня свае нацыянальнае царквы на эміграцыі, якая ёсыдь неабходная для нацыянальна-грамадзкай дзейнасьці ў чужым асяродзьдзі. Пра гэта ведаў ня толькі Кастусь, але й другія сьвядомыя палітыкі, грамадзкія й культурныя дзеячы.
Ул. Васіль таксама гэта добра разумеў і гэты фактар пры ўсякай нагодзе выкарыстоўваў для сваіх асабістых інтарэсаў.
Па прыезьдзе ў Амэрыку Кастусь запазнаўся з Ул.Васілём, і пасьля ўладжаньня сваіх асабістых справаў, як працы й кватэры, ён са згоды Ганны запрашаў Уладыку на вячэры да сябе дамоў некалькі разоў. Падчас гутарак, зар’ентаваўшыся, у якіх абставінах той жыве, запрашалі яго на вячэру раз у тыдзень кожную сераду. Ул. Васіль рэгулярна прыходзіў на вячэру на працягу двух гадоў. Вечарамі ня раз да поўначы праводзілі гутаркі на ўсякія тэмы, а пераважна на амэрыканскую й беларускую палітыку, пра грамадзкія патрэбы ды пляны на прышласьць. Асабліва былі цікавыя ўспаміны аб мінулым і падзеях апошняе вайны.
Аднаго разу Кастусь выказаўся, што яму ўдалося дастаць ад Амэрыканскага камітэту пэўную суму грошаў на пакрыцыдё коштаў прыезду М.Абрамчыка ў Амэрыку па справах Парыскага блёку і УШ сэсіі Рады БНР, якая мела распачацца 23 верасьня 1956 году. Тут Ул. Васіль паважна заявіў выплаціць яму палову гэтае сумы. Такое дамаганьне Кастуся моцна зьдзівіла, але ён запытаўся, чаму плаціць і каму?
Ул.Васіль паясьніў, што перад самым саборам у Канстанцы ў чэрвені 1948 году быў зроблены дагавор між ім і Радай БНР, што атрыманыя з вонку беларускага засягу дзеяньня Радай БНР фонды будуць падзеляны па роўнай часьці між ім і Радай БНР. Кастусь запытаў, роўная палавіна мае быць выплачаная асабіста Ўладыку ці епархіяльнай кансысторыі'?
—Нікому іншаму, а толькі мне,—адказаў Уладыка.
Кастусь сказаў, што ён ня верыць, каб такі дагавор быў зроблены
людзьмі, думаючых па-дзяржаўнаму, і ў даным выпадку ён не прызначыць нікому грошы, атрыманыя на канкрэтную мэту. Грошы мусяць быць выдаткаваныя па прызначэньню.
Грошы былі выдадзеныя на аплату выдаткаў М.Абрамчыка, на арганізацыю УПІ сэсіі Рады БНР, а рэшта ўручана Абрамчыку перад ад’ездам дадому ў Парыж.
ВЫСОКАДАСТОННЫ й ДАРАГІ	Бруклін I, 26.12.1962.
Сп.К.МЕРЛЯК з СЯМЕЙКАЙІ
ХРЫСТОС РАДХАЕЦЦА ЯГО СЛАУЦЕІ
Сардэчна дзякув за Вашыя кілыя мне Калядныя й Новагоднія прывітаньні й прыгожыя пахаданьні, 1 за падарунак.
I я ад дулы вітаю Вас усіх з нашым Вялікім, Слаўных 1 Радасным Сьвятам:РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ 1 з HOBuM 1963 ГОДАМ!
Няхай сьвятло Зоркі Віфлеемскае зьзяе й у Вавых сэрцах, цешыць 1 радуе Bad Няхай Ангелы сьвятыя абвяшчаюць і Вам вялікую радасьць усіх добрых лвдзейіХРЫСТОС НАРАДЗІЎСЯ! Няхай яны пяіоць 1 Вам свой гімн НябесныіСлава на вышынях Богу, і на зянлі мір людзям добрае воліі
Няхай Нованародханы Гасподзь нав Ісус Хрыстос, як Боскае Дзіцятка, прыйхе й Вашыя дары:йааув вернасьць t адданасьць Яму, Вашуп лвбоў да Яго, 1 Вашув надэев на Яго, 1 багаславіць Вас усіх Ласкав Свайв»пашле Вам усім супакой, задаваленьне, радасьць, доўгі век у добрых здароўі, усяхі посьпех у хыцьці й працы, 1 мяога «часьця ў Новых Годзе, і на многія лета!
I вяхай Ёя напоўніць сэрцы Вааыл непахіснав надэеяй, «то неўзабаве народэіцца да новага, вольнага 1 шчасьлівага лыцьця нашая шматпакутная, любая й слаўная Маці-Бвларусь!
ХРЫСТОС НАРАДЗІЎСЯ! РАДГЙЦЕСЯІ
Нованародханы Гасподэь Бог наш Ісус Хрыстос багаславіць Вас усіх 1 ахіне Сваей Лпбоўв, Ласкай 1 Міласэрдэем.
3 глыбокав пашанав да Вас I любоўв ў Хрысьце Ісусе,
Вав
Аднак, як высьветлілася пазьней, дагавор у Канстанцы быў зроблены, аб чым сьведчыць ліст А.Стагановіча да архіяпіскапа Сергія. Першаерарха БАПЦ, які быў пададзены да ведама чытачоў у
«Бюлетэні» Царкоўнае Рады прыходу Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе (№ 113-115 за сьнежань 1967 году).
У лісьце гаворыцца аб дагаворы адносна кандыдатаў у япіскапы БАПЦ, якія павінны быць апрабаваныя праз Раду БНР перад хіратоніяй. Без сумніву, гэты дагавор меў параграф адносна падзелу фондаў. Аднак з гэтага выглядае, што архіяпіскап Сергій пра дагавор ня ведаў.
Шматлікіяфакты зжыцьцяпрыходу сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне пераканалі Кастуся й сьцьвердзілі аб жаднасьці Ўладыкі Васіля на грошы, да гэтага той не адзначаўся працавітасьцю й ахайнасыдю.
Архіяпіскап Васіль, сакратар Сынода БАПЦ, напісаў ліст да Патрыярха Атэнагораса 1, з датаю 1 чэрвеня 1967 году з просьбай, каб ён дапамог палагодзіць яго кананічнасыдь. Ліст быў напісаны пабеларусжу й перасланы праз а.Віталія Сагайдакіўскага. Але па дарозе да Патрыярхіі Экзарха Ўсяленскага архіяпіскапа Яковоса, праз пасрэдніцтва якогаліст павіненбыў быць перасланы Патрыярху, айцец Сагайдакіўскі зайшоў да а.М.Лапіцкага, які зрабіў з гэтага ліста копію. Айцец Сагайдакіўскі ў сваёй кнізе «Правды не втопіті» піша, што ён дамовіўся з а.Лапіцкім пра гэтую справу маўчаць «да пэўнага часу». Але а.Лапіцкі «гэтага часу не дачакаўся», размножыў з копіі Ул. Васіля ліст і шырока яго распаўсюдзіў. За гэта Ул. Васіль нямала дастаў аплявухаў ад сваіх сяброў групоўкі. Аднак, не зважаючы на гэта, ён да групоўкі не адставаў і шчыра выконваў іхнія загады.