• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

    Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

    Праніклівасьць і практычны падыход
    Канстанцін Мерляк

    Памер: 493с.
    Нью Йорк 1992
    139.07 МБ
    др.Ст.Станкевіч. Далей старшыня сьвяткаваньня К.Мерляк прачытаў пісьмовыя прывітаньні й праклямацыю губэрнатара штату Нью Ёрк Н.Ракфэлера пра абвешчаньне Дня 25 сакавіка 1973 году Беларускім днём.
    Наапошку згаданы вэтэранскі хор прапяяў колькі беларускіх жаўнерскіх і народных песьняў, а малады Даніла Мерляк бойка прадэклямаваў верш Я.Купалы «На Сход!» Урачыстасьць закончылася беларускім нацыянальным гімнам.
    У час акадэміі ўгонар 55-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР, 1 красавіка 1973 году, Рычмонд, Пл, Нью Ёрк.
    На пачатку стала зьлева: др.В.Глазкоў, др.Станіслаў Станкевіч.
    Справа. інжынер Эмануэль Янкж і інжынер Іван Касяк.
    2	. сьнежня 1973 году адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне 53-х угодкаў Слуцкага паўстаньня ў Беларускім грамадзкім цэнтры ў Рычмонд Пл, ладжанае Нью Ёркскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў. Пасьля сьв. літургіі й паніхіды, адбылася акадэмія й жаўнерскі пачастунак.
    Ганаровая варта са сьцягамі падчас паніхіды за палеглых за волю Беларусі ў царкве сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл, Нью Ёрк, 2 сьнежня 1973 году.
    Беларуска-Амэрыканскае Аб’еднаньне ў Нью Ёрку з прыходам сьв.Кірылы Тураўскага й Згуртаваньнем Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў праводзіла супольную сталую грамадзкую працу. Кожны год адзначаліся ўгодкі 25 Сакавіка й Слуцкага паўстаньня, але калі старшыня Аб’еднаньня пражываў у Маямі адзначэньне ўгодкаў Дня незалежнасыді Беларусі й Слуцкага паўстаньня (1977 і 1978) пасьпяхова арганізаваў сакратар Аб’еднаньня Васіль Шчэцька. Управа Аб’еднаньня таксама арганізавала іншыя імпрэзы: спатканьне Новага году, рэфэраты й прынагодныя сустрэчы.
    3	нагоды 58-х угодкаў 25 Сакавіка Аб’еднаньне выслала прывітаньне для ўсіх беларускіх арганізацыяў і для некаторых асобаў наступнага зьместу:
    Byelorussian-American Union
    25 Сакавіка 1976 г.
    Дарагія Суродзічы!
    «Ад імя Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня Нью Ёрку вітаем Вас з 59-м годам слаўнага юбілею абвешчаньня незалежнасыді Беларускай Народнай Рэспублікі й жадаем вытрымаласыді ды далейшых посьпехаў у працы для зьдзяйсьненьня Беларускага дзяржаўнага ідэалу.
    Адзначаючы ў гэтым годзе адначасна 200-годзьдзе Амэрыканскае дзяржаўнасьці, мы, сябры Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня НьюЁрку, лічым неабходным знагоды падвойнага юбілею зьвярнуцца з заклікам да беларускіх грамадзка-рэлігійных арганізацыяў і ўстановаў, а таксама й да паасобных грамадзянаў з заклікам—пачаць працаваць у кірунку аб’еднаньня ўсіх беларускіх сілаў на эміграцыі, каб змабілізаваць духовыя й матарыяльныя беларускія рэсурсы для забесьпячэньня, прынамсі яшчэ на адно пакаленьне разьвіцьця беларускае культуры й ідэі вызваленьня Беларусі ў вольным сьвеце, што моцна падмацавала-б іх і падтрымала-б незалежніцкі рух на Бацькаўшчыне.
    Мы ўважаем, што на парозе адыходу ад нас сьведамае беларускае эміграцыі з часоў другое сусьветнае вайны, усе вывезеныя імі,старыя неактуальныя ідэалёгіі, мэтады дзеяньня, памылковыя арыентацыі на чужыя дапамогі, прэтэнзіі на рэпрэзэнтацыю беларусаў дзяржаўнасьці на эміграцыі й міжгруповыя змаганьні пара адкінуць на бок ды стаць на шлях пашаны беларуса беларусам, каб гэтай дарогай дайсыді да Аб’еднаньня ў імя інтарэсаў усяго беларускага народу, а не адной якой-небудзь групоўкі або партыі.
    30-ці гадовая дзейнасыдь беларускае эміграцыі прынесла нямалыя дасягненьні, хаця яны маглі-б быць шмат большымі, якія павінны быць захаваныя на будучыню, але гэта ня станецца, калі адыходзячае пакаленьне гэтага не забясьпечыць. Існаваньне нашае нацыі вымагае працаваць у кірунку ўпарадкаваньня арганізацыйных і грамадзкапалітычных справаў так, каб нашыя спадкаёмцы змаглі справіцца з
    узложанай на іх місіяй ня толькі забясьпечыць здабытыя дасягненьні, каб яны не папалі ў рукі ворагаў Беларусі, але каб яны мелі магчымасыді іх пашыраць у краінах іхняга пражываньня.
    Мы верым, што беларускі народ, аб’яднаўшы ўсе свае сілы, будзе вытрывала змагацца аж да поўнага вызваленьня з-пад акупацыі Савецкае Расеі й прыложыць усе сілы да адбудовы вольнае й незалежнае Беларускае Дзяржавы.
    Жыве Беларусь!»
    В.Шчэцька	К.Мерляк
    Сакратар	Старшыня
    21 красавіка 1976 году К.Мерляк, старшыня Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня ў Нью Ёрку, выслаў ліст да старшыні УІП кангрэсу Беларусаў Амэрыкі з прапановай разгледзіць рад важных і актуальных пытаньняў грамадзкага жыцьця ў Амэрыцы:
    Byelorussian-American Union
    21 красавіка 1976 г.
    Старшыні Восьмага кангрэсу Беларусоў Амэрыкі ў Саўт Рывэры, Н.Дж.
    Вельмі паважаны спадар старшыня:
    Ветліва Вас прашу прывітаць ад мяне прысутных на кангрэсе й прачытаць мае заўвагі дэлегатам кангрэсу, 2 травеня 1976 г., так як мне асабіста не выпадае ўзяць удзел з паважных прычынаў сямейнага характару.
    Кіраўніцтвам Камітэту скліканы Восьмы кангрэс на 2-га травеня ў нядзелю, a 1 -ай гадзіне дня, што закрывае магчымасьць прыезду дэлегатаў, каб асабіста ўзяць удзел у нарадах, з далейшых асяродкаў як Кліўленд, Чыкага й Таронта, а таксама й другіх бліжэйшых.
    Праграма з 10-ці пунктаў да разгляду на парадку дня ні ў якім выпадку ня можа быць належна разгледжана ў паабедным часе ў нядзелю перад працоўным днём на заўтра.
    Восьмы кангрэс Беларусаў Амэрыкі павінен на гэты раз глыбока прааналізаваць мінулую дзейнасьць, зрабіць зь яе адпаведныя вывады, прыняць плян дзеяньня на прышласьць ды прыняць адпаведныя рэзалюцыі із сучаснага грамадзка-палітычнага стану нашае эміграцыі, а менавіта:
    1.	Узяць пад увагу, што нацыянальна сьведамы беларускі актыў зьменшыўся і паступова зьменшываецца далей, пакідаючы за сабою паважныя дасягненьні із палітычнай, рэлігійнай і культурнай дзейнасьці, што зьяўляецца вынікам 30-ці гадовай працы пасьля апошняе вайны.
    2.	У сувязі з гэтым дэлегаты павінны прыняць такія дзеяньні, каб у часе наступных 4-х гадоў, упарадкаваць грамадзка-палітычныя справы так, каб нашыя спадчынцы змаглі справіцца з узложанай на іх місіяй,—ня толькі забясьпечыць здабытыя дасягненьні, каб яны не папалі ў небеларускія рукі, але каб яны мелі магчымасыдь іх пашыраць далей.
    Дасягнуць гэтай вялікае мэты адна арганізацыя, адна палітычная група ў адной мясцовасыді ня зможа, калі й надалей асыміляцыя малодшага пакаленьня будзе прадаўжацца ў такім самым тэмпе, як і адыход старэйшага пакаленьня. А дзеля гэтага ёсьць пякучая патрэба шукаць аб’еднаньня існуючых грамадзкіх, рэлігійных, палітычных арганізацыяў і ўстановаў.
    а.Пагэтаму новы Кангрэсовы Камітэт, кіруючыся прынятымі рэзалюцыямі (калі гэта будзе зроблена), павінен вясьці вялікую працу, якая будзе' вясыді да аб’еднаньня ды давесыді справу да стварэньня агульнага грамадзка-палітычнага беларускага прадстаўніцтва на эміграцыі. У гэтай працы напэўна дапамогуць прыхільнікі й прэтэндэнты на дзяржаўную рэпрэзэнтацыю ў форме Рады БНР і ў форме БЦР, пакідаючы гэтыя ўстановы й іхнія заслугі для гісторыі Беларусі. Толькі актыўная дзейнасьць на эміграцыі беларусаў зможа аказаць помач беларускаму народу вызваліцца з-пад расейскага панаваньня ды аказаць помач у скліканьні Трэцяга Ўсебеларускага Кангрэсу.
    б.	Новы Кангрэсовы Камітэт павінен моцна працаваць із настаяцелямі й управамі беларускіх праваслаўных прыходаў над стварэньнем Беларускага праваслаўнага япіскапату, які-б узначаліў Беларускую Праваслаўную Царкву на эміграцыі, а гэтым самым было-б заданьнем япіскапату забясьпечыцьбеларускім сьвятарствам беларускія прыходы на будучыню, ды замацаваць юрыдычна царкоўную маёмасьць за беларускім грамадзтвам.
    в.Новы Кангрэсовы Камітэт павінен быць актыўным, трымаць арганізацыйную сувязь з усімі асяродкамі ды выконваць усе бягучыя
    справы, каб яны не цягнуліся па 10-15 гадоў, як выданьне паангельску «Псторыі Беларусі».
    Дзеля гэтага пажадана, каб у Кангрэсовы Камітэт былі выбраныя людзі, якія разумеюць і бачаць эвалюцыю эміграцыі, разумеюць і бачаць яе грамадзка-палітычныя патрэбы агульна-нацыянальнага значэньня ды здольныя працаваць з усім грамадзтвам.
    Жадаю плённай працы й посьпехаў!
    Кастусь Мерляк, старшыня
    Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня ў Нью Ёрку»,
    На пратэст Аб’еднаньня ды іншых арганізацыяў, кангрэс быў адложаны на 20-га чэрвеня 1976 году.
    Безумоўна, кангрэс адбыўся, І.Касяк быў перавыбраны на старшыню з малымі зьменамі сяброў камітэту.
    Канфэрэнцыя вольных беларусаў—старшыня др.Барыс Рагуля —разам з прадстаўнікамі сусьветных арганізацыяў: Эстоніі, Летувы. Украіны й Латвіі—злажылі ў 1977 годзе рэзалюцыю з дакумэнтамі генэральнай асамблеі Аб’еднаных Нацыяў адносна дэкалянізацыі Савецкага Саюзу. 3 гэтай нагоды адбылася ў Нью Ёрку 26 лістапада 1978 году дэманстрацыя й мітынг, прысьвечаны дэкалянізацыі Савецкага Саюзу й абароны людзкіх і нацыянальных правоў у СССР. Для пашырэньня дзейнасьці канфэрэнцыі вольных беларусаў на эміграцыі адбылося ў Нью Ёрку 25 лістапада 1979 году паседжаньне прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў.
    Пратакол
    Паседжаньня прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў, якое паклікаў др.Б.Рагуля, старшыня канфэрэнцыі вольных беларусаў на дзень 25 лістапада 1979 году ў Нью Ёрку.
    Прысутныя: др. Б.Рагуля, др. В.Кіпель, сп.К.Мерляк, др. Я.Сажыч. сп.А Шукелайц.
    Былі рэпрэзэнтаваныя наступныя арганізацыі:
    1.	Згуртаваньне Беларусаў у Канадзе
    2.	Беларускі Кангрэсовы Камітэт Амэрыкі
    3.	Беларуска-Амэрыканскае Аб’еднаньне Нью Ёрку
    4.	Беларуска-Нацыянальнае Аб’еднаньне ў Канадзе.
    5.	Задзіночаньне Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў.
    На парадку дня было адно пытаньне—арганізацыя канфэрэнцыі вольных беларусаў і пашырэньне яе дзейнасьці.
    Др.Б.Рагуля коратка зрэфэраваў, як і чаму паўстала канфэрэнцыя вольных беларусаў, што да гэтага часу было зроблена. Гэтая арганізацыя была неабходная, каб беларусы сталі нароўні із сваімі суседзямі, творачы адзін блёк дэкалянізацыі Савецкага Саюзу.
    У блёк дэкалянізацыі Савецкага Саюзу ўваходзіць:
    The Conference of Free Bqelorussians
    The Estonian WorldCouncil
    The Lithuanian World Community
    The World Congress of free Ukrainians
    The World Federation of Free Latvianas.
    1	Пастаноўлена, што з пэўных палітычных меркаваньняў старшыня канфэрэнцыі павінен знаходзіцца ў Канадзе, а выканаўчы заступнік старшыні ў Злучаных Штатах Амэрыкі, ды ўстанавілі два афіцыяльныя адрасы.
    2	. Дзеячая ўправа канфэрэнцыі вольных беларусаў: