Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Др.Б.Рагуля—старшыня,
Сп.П Пашкевіч—сакратар
Др. В.Кіпель—выканаўчы заступнік старшыні,
Сп. А. Шукелайц—заступнік старшыні,
Др. Я.Сажыч—заступнік старшыні,
Сп. К.Мерляк—заступнік старшыні.
Кожная арганізацыя, якая уступіць у канфэрэнцыю мае права мець заступніка старшыні ў канфэрэнцыі.
З.Канфэрэнцыя складаецца зь беларускіх грамадзкіх, культурных, патрыятычных і рэлігійных арганізацыяў у вольным сьвеце, якія стаяць на прынцыпе: свабода чалавеку й дзяржаўная незалежнасьць Беларусі, Эстоніі, Летуве, Украіне й Латвіі.
4	.Арганізацыя, жадаючая прылучыцца да канфэрэнцыі вольных беларусаў, павінна злажыць пісьмовую заяву й задэкляраваць гадавую складку ў вышыні свае магчымасьці.
5	.Др. В.Кіпель прыгатуе як найхутчэй камунікат ■ да беларускіх арганізацыяў і грамадзтва, падаючы да ведама аб тым, што зроблена й што пастаноўлена на гэтым паседжаньні.
б.Сп. К.Мерляк будзекаардынавацьміжарганізацыйнуюдзейнасьць. Паседжаньне адложана Sine Die.
К.Мерляк —дзеючы сакратар.
Нью Ёрк, ЗША.
25 лістапада 1979 году».
Камісіяй Гэльсінскае канфэрэнцыі Амэрыкі была склікана нарада прадстаўнікоў арганізацыяў у Нью Ёрку 13 травеня 1980 году, якая выпрацавала плян дзеяньня на канфэрэнцыі Эўрапейскай Бясьпекі й супрацоўніцтва (Гэльсінскае пагадненьне) ў Мадрыдзе, Пшпанія. На рада адбылася пад старшынствам Макс М.Кампэльман, А.мэрыканскі амбасадар на канфэрэнцыю ў Мадрыд. У працах гэтае канфэрэнцыі ўзяў удзел К. Мерляк як прадстаўнік Аб’еднаньня.
23 кастрычніка 1980 году адбылася канфэрэнцыя ў Нью Ёрку, скліканая камітэтам дзеля дэкалянізацыі савецка—расейскай імпэрыі з удзелам прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў, пасьля якое быў зложаны мэмарандум (другі раз) адносна дэкалянізацыі Савецкага Саюзу ўсім сябрам 35-е Асамблеі Аб’еднаных Нацыяў у Нью Ёрку.
Сябры Аб’еднаных нацыяў, пад ціскам Крамля, не ўзялі пад ўвагу рэзалюцыі й мэмарандуму й не падтрымалі патрабаваньняў 5-ці рэспублікаў, не жадаючы непрыемнасыдей, якія мог рабіць урад Савецкага Саюзу, і так памалу ўсё заціхла ў Аб’еднаных Нацыях, але не ў БССР. КГБ удзяліла нямала ўвагі гэтаму пытаньню й асобам, якія бралі ўдзел у гэтай справе.
Уступаючы ў дзесяцігодзьдзе 80-х гадоў, неабходна зьвярнуць увагу на падзеі, якія адбываліся ў Амэрыцы й у цэлым сьвеце, асабліва на суадносіны ЗША й Савецкага Саюзу й іхнія ўплывы на міжнародную палітыку.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Рычард Ніксан зрэзыгнаваў са становішча Прэзыдэнта ЗША 9 жнівеня 1974 году па поваду «Вотэргайт» скандалу, а яго заступіў, згодна Канстытуцыі, старшыня Палаты рэпрэзэнтантаў Джэральд Форд.
Падчас прэзыдэнцтва Форда Амэрыка ўзяла ўдзел у Гэльсінскай канфэрэнцыі 35-ці дзяржаваў Эўропы, Канады й ЗША. Афіцыяльна гэтую канфэрэнцыю назвалі: Канфэрэнцыя бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе. У сапраўднасьці гэта былі хаўтуры, бо падпісалі дакумэнт, які нікога не забавязываў да нічога. Аднак апрабавалі ўсе забраныя
гвалтам землі Саветамі пасьля другое сусьветнае вайны за тое, толькі, каб мець магчымасьці культурнага абмену ды дазвол савецкім грамадзянам на выезд за мяжу.
Кастусь Мерляк і др. Барыс Рагуля на нарадзе ўНью Ёрку, 25 лістапада 1979 году.
Прэзыдэнт Форд пасьля наведаньня Польшчы заявіў, што Польшча зьяўляецца свабоднай дзяржавай. Гэтакае заяўленьне абурыла ня толькі палякаў, але людзей усяго сьвету. Гэта прэзыдэнту Форду дорага абыйшлося, бо ён прайграў выбары на прэзыдэнта, якія выйграў Джымі Картэр, кандыдат ад дэмакратычнай партыі.
Апошнія 4 гады 70-х гадоў пад прэзыдэнтурай Джымі Картэра й яго дэмакратычнай адміністрацыі былі найбольш няўдачныя ў паваеннай гісторыі. Напачатку спатканьне зь Леанідам Брэжневым у Вене й падпісаньне дагавару аб абмежаваньні ядзерных экспэрымэнтаў і моцны пацалунак на разьвітаньне з Прэзыдэнтам ЗША Сваю шчодрасьць да Амэрыкі й Картэра Брэжнеў пацьвердзіў збройным захопам Афганістану. Картэр пасыўнай дыпляматыяй дапамог вярнуцца з Францыі Аяролу Хомэні ў Іран (адкуль Шах зь сям’ёю выехаў у Эгіпет), за што Хомэні падзякаваў, забіраючы ў залог усіх служачых амэрыканскае амбасады, якую адначасна закрыў. Дэмакратычная
адміністрацыя давяла гаспадарку да таго, што інфляцыя паднялася вышэй 6 працэнтаў, а працэнты з пазычаных грошаў дайшлі да 19 %.
У 1980 годзе Джымі Картэр прайграў выбары на Прэзыдэнта 3UJA. а народ выбраў Рональда Рэйгана. У першую чаргу Рэйган дабіваецца звальненьня заложнікаў у Іране. Ён ажыўляе эканомію, спыняе інфляцыю, абніжае працэнты,а галоўнае называе Савецкі Саюз «імпэрыяй зла», што моцна напалохала Л.Брэжнева, які памёр 10-га лістапада 1982 году.
Леаніда Брэжнева заступіў Юры Андропаў, але яму не давялося нічога грандыёзнага збудаваць на славу камунізму й роднае партыі У лютым 1984 годзе ён таксама памёр. Яго наступнік Канстанцін Чарненка за ніякую працу ня ўзяўся, каля году паблукаўся па калідорах Крамля і памёр 10га сакавіка 1985 году. Якраз у палавіне 80-х гадоў лейцы ўраду Савецкага Саюзу ўзяў у рукі Міхаіл Гарбачоў і разам з Раісаю пачаў рабіць перастройку камунізму.
Дзейнасьць беларускага асяродка ў Рычмонд Гіл праводзілася памысна. Кожны год адзначаліся ўгодкі 25 Сакавіка й Слуцкага паўстаньня, пра прабег якіх дакладныя весткі (хто служыў у царкве, хто чытаў рэфэрат, хто прыслаў прывітаньні, хто быў гасьцём, як праходзілі сяброўскія абеды-спатканьні) апісваў Васіль Шчэцька.
5 травеня 1985 году беларусы мелі гонар спаткаць ангельскую пісьменьніцу Веру Рыч, якая гаварыла на тэму «Беларуская савецкая літаратура й голокост». Абедьзве тэмы былі на часе: жорсткая русыфікацыя ў Беларусі й угодкі заканчэньня вайны ў 1945 годзе. Гэта яна навязала да кніжкі Джона Лёфтуса, якая прадстаўляла нічога іншага як паклёп на беларускі народ.
70-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі Актам 25 Сакавіка. былі адзначаныя ўрачыста ў Нью Ёрку 20 сакавіка 1988 году. 3 гэтай нагоды Прэзыдэнт 3LUA Рональд Рэйган прыслаў на адрас А’б’еднаньня прывітаньне ўсім беларусам у Амэрыцы. Пра прабег сьвяткаваньня В.Шчэцька пісаў у газэту «Беларус» (№ 346 за красавік 1988 г):
Беларуска-Амэрыканскае Аб’еднаньне ў Рычмонд Пл (раён гор. Нью Ёрку) ладзіла сьвяткаваньне ў нядзелю 20 сакавіка ў царкве сьв.Кірылы Тураўскага. Урачыстасьць пачалася Богаслужбай, якую адслужыў а.Усевалад Шамяціла. Хорам кіраваў сп. С. Жамойда. Быў адслужаны таксама малебен за беларускі народ. У ганаровай варце са сьцягамі стаялі сп. П.Зыбайла й сп.К.Мерляк.
У падцаркоўнай залі адбылася акадэмія, якую вёў сп. К.Мерляк, старшыня БАА. Па выкананьні амэрыканскага гімну сп. Мерляк сказаў уступнае слова ды зачытаў 3-ю Устаноўную грамату Рады БНР, якой была абвешчаная незалежнасьць. Тэкст граматы прамоўцы дапоў ніў вытрымкамі зь «Ліста з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага ў сувязі зь сёлетнімі 150-мі ўгодкамі ад нараджэньня выдатнага рэвалюцыянера. Хвілінай цішы былі ўшанаваныя ўсе, хто загінуў у змаганьні за вольную Беларусь. Сп. Мерляк гаварыў таксама пра 1000годзьдзе хрысьціянства на Беларусі.
Рэфэрат на тэму дня чытаў др.Вітаўт Кіпель.
—Дасягненьні беларускага руху за апошнія 80 год, —сказаў дакладчык,—даюць сёньняшнім удзельнікам гэтага руху чым ганарыцца. Ад выказанага Янкам Купалам жаданьня «людзьмі звацца», праз гэткія заклікі як Цьвікевічава: «Дзяржаўнасыді не даюць, яе трэба браць!»,— беларускае адраджэньне прыйшло нарэшце да Акту 25 сакавіка, якім Беларусь была замацаваная на палітычнай карце Эўропы.
—70-гадовы шлях дзяржаўнасьці, якім прайшоў беларускі народ,—сказаў др.Кіпель,— сёньня стаўся аб’ектам вывучэньня й крыніцаю натхненьня для новых пакаленьняў беларусаў. Дзякуючы пісьмовай спадчыне, якую пакінулі паваенныя дзяржаўныя дзеячы (Езавітаў,3ахарка, Варонка ды іншыя), мы даведваемся праўду пра БНР. мы бачым, што імкненьне беларусаў да незалежнасьці не было ніякай «інтрыгай», як гэта цьвердзілі з аднаго боку расейцы, а з другога палякі, а было спантанічным рухам нашага народу да свае нацыянальнае дэмакратычнае дзяржаўнасыді. Сёньня гэтае змаганьне трывае далей, ужо на новай дарозе й на вышэйшым узроўні. Па рэфэраце сп. Тур прачытаў праклямацыі губэрнатараў штатаў Нью Ёрк і Нью Джэрсі, якімі дзень 25 Сакавіка абвяшчаўся Днём незалежнасьці Беларусі; сп. Мерляк прачытаў пісьмовыя прывітаньні: ад Беларускага Вызвольнага Фронту (сп.Д.Касмовіч), беларусаў Чыкага (В.Рамук), Кліўленду (Я.Раковіч), Аўстраліі (Алехнік), ЛёсАнджэлесу (Ч.Найдзюк). Вусна віталі спсп. М.Сенька ад Беларускага Кангрэсовага Камітэту Амэрыкі, А.Міцкевіч ад Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.
Афіцыяльная частка закончылася адсьпяваньнем беларускага нацыянальнага гімну.
Адбыўся супольны абед, за які належыцца вялікі дзякуй нашым жанчынам.
THE WHITE HOUSE
WASHINGTON
March 24, 1988
Warm greetings to Byelorussian Americans and to everyone marking the 70th anniversary of Byelorussian Independence; This observance salutes the determination of the people of Byelorussia to live in freedom and independence. It al up pays tribute to the proud and ancient heritage you do so much to perpetuate,
I join you in commemorating the heroism of Byelorussia in the face of war and oppression through the years. The Soviets continue to persecute those who speak in defense of their religion, language, history, culture, and God-given human rights.
Brave and eloquent voices still attest to Byelorussia's unconquerable spirit; I look with you to the day when the people of Byelorussia will again be free to realise their national aspirations.
God bless you, and God bless Byelorussia.

27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў дэклярацыю «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР». Таксама, дзень 27 ліпеня абвешчаны Днём незалежнасьці, які будзе штогод адзначацца як агульнанароднае сьвята Беларусі. Вось гэтая дэклярацыя, што дзень 27 ліпеня будзе агульнанародным сьвятам, насоўвае пэўныя сумнівы, ці ён будзе й як хутка ў сапраўднасьці станецца рэчаіснасьцю. Але калі гэты дзень застанецца падобным да дня кастрычніцкай рэвалюцыі, роднай партыі, чырвонай арміі й 26 красавіка 1986 году (Дзень чарнобыльскай трагедыі), дык ён будзе адзначацца толькі Маскоўскімі вялікадзяржаўніцкімі сіламі ды беларускімі прыстасаванцамі, а не беларускім народам. Калі-б ён стаўся сапраўдным Днём незалежнасыді, дык 27 ліпеня будзе патрабаваць вялікага патрыятызму, моцнай веры, вытрымаласьці, адданасыді й ахвяраў беларускіх сыноў і дачок, каб стацца нароўні з 25 Сакавіком.