Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Айцец Крыт, вярнуўшыся ў Кліўленд, не чакаючы на згоду Ул.Васіля, зьвярнуўся да першаерарха БАПЦ архіяпіскапа Сергія ў Аўстраліі, каб ён прыхільна аднесься да просьбы вернікаў Кліўленду й Брукліну ды хіратанізаваў яго ў япіскапы.
Аріяпіскап Сергій, не зважаючы на пратэсты Ул.Васіля й групоўкі ў Радзе БНР, 15 лютага 1968 году ў асысьце япіскапа Дзьмітрыя Сэрбскай Праваслаўнай царквы хіратанізавалі япіскапа Андрэя (Крыта). Гэта падзея моцна ўсхвалявала Ул.Васіля й пануючую групоўку ў Радзе БНР, бо Ул.Васіль заставаўся ў Сынодзе БАПЦ ў меншасыді — адзін супраць двух. Хутка змабілізавалі фонды, Ул.Васіль узяў з сабою архімандрыта Мікалая Мацукевіча з Таронта ў Аўстралію, якогаархіяпіскап Сергій з грэцкім япіскапам Фотіосам хіратанізавалі 10 сакавіка 1968 году ў япіскапы. Гэта выглядала даволі абсурдна, бо на 6 прыходаў БАПЦ прыходзілася 4 япіскапы.
1	жнівеня Кастусь Мерляк атрымаў завераную копію прысуда, які быў папярэджаны доўгім уступам такога зьместу:
«Загадана, прысуджана й указана, што выбары 29 кастрычніка 1967 году ёсыдь важныя, падсудзімыя Ян Казьлякоўсжі.Канстанцін Мерляк, Васіль Шчэцька, Васіль Юрцэвіч. Пётр Мельяновіч, Міхась Брэзоўскі, Леў Леўковіч і Васіль Захаркевіч твораць легальную царкоўную ўправу й ёсьць упаўнаважаныя апякавацца маёмасьцю, кнігамі й пратаколамі абвінавачаных, згодна рэлігійнага карпарацыйнага права, параграф 347.
Загадана, прысуджана й указана, што падсудзімыя ня ёсьць адлучаныя ад царквы й могуць браць удзел у рэлігійных службах і ў іншай царкоўнай дзейнасыді, але ня могуць рабіць нічога, каб перашкодзіць службе або дзейнасьці.
Загададна, прысуджана й указана, каб падсудзімыя адлікалі звальненьне архіяпіскапа Васіля Тамашчыка ды ўзнагародзілі яго за страту жалаваньня, вынікаючага з гэтага.
Загадана, прысуджана й указана, што ніводзін бок ня можа атрымаць звароту коштаў, вынікаючых з гэтага.
Прызнана 8 жнівеня 1968 г. »
На падставе прысуду царкоўная ўправа паклікала а.Юрыя, каб абняў настяцельства прыходу. 18 жнівеня 1968 году адбылася Божая служба. Ул.Васіль, пабачыўшы а.Юрыя, пакінуў царкву.
Ён ня мог служыць разам з а.Юрыям. Гэтае здарэньне царкоўная ўправа не лічыла перашкодай Уладыку Васілю служыць у царкве згодна прысуду.
Архіяпіскап Васіль 25 жнівеня 1968 году падаў ізноў на царкоўную ўправу а.Ю.Абрамскага ў Найвышэйшы суд, дамагаючысяпакараньня абвінавачаных за зьнявагу суда й сьведамае невыкананьне прысуду. У заяве Ул.Васіль вінаваціў сяброў царкоўнае ўправы за небывалыя й непраўдзівыя праступкі. К.Мерляк, ад імя ўправы, злажыў у суд (без адваката) запярэчаньне ў абвінавачаных праступствах і прадставі ў свае патрабаваньні да Ул. Васіля й яго памочнікаў. Адным з патрабаваньняў было: «Каб рэвэрэнд Васіль Тамашчык адлікаў адлучэньне ад царквы ўсіх абвінавачаныхр такім чынам прычына закалоту будзе зьліквідавана».
У міжчасе дэлегацыя ад царкоўнае ўправы ў складзе: Л.Галяка, А.Протаса, Я.Казьлякоўскага, В.Шчэцькі й К.Мерляка наведалі Ул.Васіля з мэтай зьліквідаваць закалот у прыходзе. Нажаль, Ул.Васіль заявіў, што ён зьніме адлуку ад царквы тады, калі ўсе паклоняцца перад ім у царкве й прыракуць, што ніколі ня будуць пярэчыць яму ды будуць выконваць усё тое, што ён загадае.
Судзьдзя Фрэнк С.Шаманскі, ня бачучы патрэбы на фармальны суд, паклікаў на 3 кастрычніка 1968 году канфэрэнцыю, з прадстаўнікоў двух бакоў: з аднаго боку Ул. Васіля й П.Манькоўскага, а з другога К.Мерляка. На канфэрэнцыі выявілася, што адзіная перашкода ў тым, што Ўладыка ня можа служыць з а.Абрэмскім. Судзьдзя Шаманскі паразумеўся з сакратаром суду сп.Когэн ды станоўча запрапанаваў гэтую перашкоду зьняць, бо ў праціўным выпадку справа будзе разглядацца ў судзе, які зойме нямала часу й прынясе нямалыя кошты. К.Мерляк, ня бачучы лепшай разьвязкі, згадзіўся й падпісаў пратакол.
На агульным надзвычайным сходзе прыхажанаў катэдральнага сабору сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне 12 кастрычніка 1968 году пастаноўлена выйсьці з-пад апекі архіяпіскапа Васіля й зьвярнуцца да япіскапа Андрэя ў Кліўлендзе, каб ён прыняў прыход пад сваю апеку. Просьба была выслана 14 кастрычніка. Уладыка Андрэй у лісьце ад 2 лістапада даў адмоўны адказ, адначасна радзячы пагадзіцца з Уладыкам Васілём.
10	лістапада 1968 году ў Рычмонд Гіл адбыўся сход, які быў скліканы царкоўнаю ўправаю прыходу сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ. 401 Атлянтык Авэ. Бруклін, Нью Ёрк.
На гэтым сходзе былі прынятыя наступныя пастановы:
І.	Заарганізаваць прыход сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл, Квінс, Нью Ёрк.
2	.Пабудаваць у Рычмонд Пл новую царкву.
З.Зьвярнуцца да Экзарха Ўсяленскага Патрыярха з просьбай узяць часова пад сваю апеку Беларускі Праваслаўны Прыход у Рычмонд Гіл, Н.Ё.
Гэтак закончыўся трэці падзел беларусаў у Амэрыцы бээнэраўскага (крывіцкага) боку.
Першы падзел адбыўся ўнутры Рады БНР на эміграцыі, ціха, спакойна бязь ніякіх відавочных кансэквэнцыяў ды шкоды для агульнай грамадзкай справы. 3 хвілінай падмяненьня бээнэраўскай ідэялёгіі ідэялёгіяй непрадрашэнства, прарасейскага Амэрыканскага камітэту вызваленьня Рада БНР страціла сваю палітычную рацыю існаваньня. Шматлікія радныя махнулі рукою на гэтую камэдыю, другія выйшлі спакойна, а трэція прабавалі ўсё-ж паставіць Раду БНР на належны ўзровень, каб яна была здольнай рэпрэзэнтаваць беларускі нацыянальны вызвольны рух на чужыне. Гэта ішло ў разрэз із прынцыпам непрадрашэнства, бо ў іхняй палітыцы стаяла задача «ліквідаваць нацыянальныя палітычныя цэнтры». Дзеля гэтага старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык узяўся за чыстку ў Радзе.
Другі падзел пачаўся ўГалоўнайУправе Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Ha X кангрэсе БАЗА, 1 і 2 чэрвеня 1963 году яны здолелі большасьцю трох галасоў правесці на старшыню др. Ст.Станкевіча. Гэтыя тры галасы яны здабылі ашуканствам, аб чым было пададзена ў свой час да агульнага ведама.
Усё гэта было непатрэбнае, нават гледзячы із становішча групоўкі «прэзыдэнта» або «сакратара сьвяшчэннага сабору». Яны й далей маглі марыць пра пасады ды высокія становішчы на Бацькаўшчыне, надалей маглі працаваць, што й сёньня робяць у Амэрыканскім камітэце, свабодна маглі прадаўжаць апраўдываць, навукова ці ў іншы спосаб, расейскі імпэрыялізм, расхвальвацца дадуманымі дасягненьнямі ды выкарыстоўваць грамадзкія грошы на свае асабістыя патрэбы.
У № 28 «Голасу Царквы» (Каляды 1968) у хроніцы пададзена: «Ул.Васіль, адносячыся да судовых падзеяў, сказаў: «Гэта быў апошні бунтарскі чын, за які яны мелі быць пакараныя судом. Каб пазьбечы гэтае кары^сябры царкоўнае рады на сваім сходзе пастанавілі выйсьці з нашае парафіі. Дзякуючы гэтаму, мы ўжо можам у спакоі, зь любоўю й радасыдю маліцца на славу Богу й на дабро нас і нашага народу».
Далейшыя падзеі паказалі, ці гэта было Слава Бог-у,ч-на.чыё.дабро «Беларускі Голас» № 184, чэрвень
Забаранілі маліцца
«Іерэй так званай БАПЦ Віктар Васілеўскі або др.Войтэнка, загадаў старшыні царкоўнай рады прыходу ў Нью Брансьвіку, Нью Джэрзі, паведаміць а.Сьвятаславу Каўшу настаяцелю прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Пл, Нью Ёрк, што ён не дазваляе яму й яго прыхажанам маліцца на правадную нядзелю над магіламі тых, што пахованыя на магільніку ў Іст Брансьвік, якім адмініструе яго прыход.
Старшыня заявіў, што ў нас ёсьць сьвятар і, калі хто хоча маліцца, павінен браць только яго, г.з. Віктара Васілеўскага. Бо-ж у цэлай БАПЦ толькі ён адзін і ёсьць.
Калі-ж паставілі пытаньне др. Войтэнку, ці гэта праўда, дык В.Васілеўскі сказаў што так, гэта пастанова бальшыні ягоных прыхажанаў, і ён гэтаму ня можа пярэчыць.
Бязумоўна, які сьвятар, такія й вернікі. Няма ніякага сумніву, што беларусы Нью Брансьвіку здольныя на штосыді падобнае, бо-ж яны ўжо ня раз прымалі дзіўныя пастановы: як напрыклад, «закляйміць» таго ці другога або «пастанавіць, каб «Уладыка» не вянчаў дачкі Стагановіча, бо яна «Выходзіць замуж за ўкраінца», гэты-ж «Уладыка» і паслухаў, але дачка вышла замуж і ўзяла шлюб вуніяцкі. Яны-ж пастанаўлялі і прыезджалі ў Бруклін выганяць пры помачы ВВВ вернікаў із царквы пры 401 Атлянтык Ав., Бруклін. Наогул, яны ня раз праяўлялі нялюдзкі характар у суадносінах дасваіх людзей. Алегэта быў только др. Войтэнкі адказ, ён думаў, што гэты.м змусіць людзей, якія-б жадалі памаліцца над магілкамі родных прызнаць, хочучы або не хочучы, яго за сьвятара. Бо-ж толькі ён адзіны, другі, які быў створаны пры помачы паліцыі В.Кендыш ёсьць хворым. Вось тутака выяўляецца сапраўдная мараль сьвятара, замест сказаць, няхай моляцца із сьвятаром, зь якім яны жадаюць, бо гэта-ж будзе выглядаць,
што я сам набіваюся, каб мяне, а не каго іншага, бралі як сьвятара, ведаючы, што ніхто яго за сьвятара не ўзнае.
I, напэўна, сьв.пам.др.А.Орса, Я. Дубяга й У.Кабушак перавярнуліся-б у сваіх дамавінах, пачуўшы голас Васілеўскага, моляшчагася за іхнія душы. Што за пародыя маралі!
Др. В.Войтэнка актыўна памагае выганяць вернікаў із царквы ў Брукліне, пасьвячаецца на сьвятара й адначасна арганізуе «збройныя сілы», разьдзяляе землю на Беларусі сваім прыхільнікам, а рэшту сабе, назначае ваяводаў, князёў ды іншых прыблудаў, што маюць панаваць у Беларусі.
Цікава, калі-б была магчымасыдь вярнуцца на Бацькаўшчыну сёньня, у якім характары паехаў-бы др.Войтэнка?
Ці із прыладаю, якая своемая акушэру, ці з крыжом у pace сьвятара, ці на кані, як князь-ваявод.
У кожным выпадку, зь якою ён прыладаю не вярнуўся-б, карысьці ані людзям, ані Бацькаўшчыне не прынёс-бы, а наадварот, толькі шкоды.
Але гэтае небясьпекі няма, бо далей Ньюбрансьвіцкага магільніка ён нікуды не паедзе.
К.П.
«Беларускі Голас», № 162, ліпень 1963
Адкрыты ліст
інжынеру Васілю Русаку, сакратару царкоўнае рады прыходу Жыровіцкае Божае Маці.
БАПЦ
Гайлен Парк, Н. Дж.
«Вельмі паважаны спадар Русак:
Спроба перашкодзіць фізычнай сілай сп.Л.Леўковіч памаліцца над магілай матушкі Н.Неслухоўскай, маткі свае жонкі, у сыботу 15 чэрвеня 1968 году на беларускім магільніку ў Іст Брансьвік змусіла мяне напісаць Вам гэты ліст.
Старшыня царкоўнай рады сп.Віктар Дубяга заявіў на магільніку прысутным што ён і прысутныя зь ім парафіяне дзеюць на падставе пастановы царкоўнае рады парафіі, якая была прынятая на просьбу й за благаславенствам Уладыкі Васіля. Падобнага зьявішча наогул у