Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі Праніклівасьць і практычны падыход Канстанцін Мерляк

Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі

Праніклівасьць і практычны падыход
Канстанцін Мерляк
Выдавец:
Памер: 493с.
Нью Йорк 1992
139.07 МБ
Калі-ж А.Бруцкі й В.Гарошка распачалі суды, было ясным, што растрацяцца грамадзкія грошы на адвакатаў з абодвух бакоў і ня ведама, чым гэта скончыцца. Як другую альтэрнатыву выхаду з становішча, Мерляк запрапанаваў тым самым асобам ў радзе БНР, каб яны зрабілі ўплыў на архіяпіскапа Мікалая, каб ён перайшоў пад апеку Канстантынопальскага патрыярха, што дапаможа хутка раз і на заўсёды зьліквідаваць суды, якімі «незалежныя» япіскапы БАЦП стараюцца кіраваць беларускім рэлігійным жыцьцём. Гэтым-бы Ул. Мікалай адчыніў дзьверы да аб’яднаньня ўсіх прыходаў у адну Беларускую Праваслаўную Царкву ў Амэрыцы. Адказ на гэта быў: «Тады мы страцім аўтакефалію й незалежнасыдь».
К.Мерляк стараўся пераканаць, што на эміграцыі, на чужой зямлі, хаця гасыдіннай, ніякае незалежнасьці ня можа быць ды яе сёньня й ў БАПЦ няма. Усе справы вырашаюць сьвецкія суды, а чужыя судзьдзі, якія не разумеюць ані праваслаўнае веры, ані патрэбаў беларускага народу, вырашаюць нашыя жыцьцёвыя справы бяз нас.
Будучы пад апекай патрыярха, беларускія прыходы, уключаючы некананічныя, аб’ядналіся-б у адну Беларускую Праваслаўную Цар-
кву ў Амэрыцы. Цэрквы як украінская, румынская й сэрбская. што знаходзяцца ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярха праводзяць сваю рэлігійную й нацыянальна-грамадзкую дзейнасьць без ніякіх перашкодаў. Яны знаходзяцца ў высокай пашане ўсіх цэркваў і амэрыканскага грамадзтва. тады калі БАПЦ разглядаецца як нейкі вырадак у праваслаўнай сям’і, ня ўмеючы сама сабою кіраваць. Такое нежыцьцёвае, нерэальнае й упорыстае становішча групоўкі, якая у даным выпадку магла зрабіць свой уплыў на ход падзеяў й вярнуць загублены аўтарытэт і пашану Радзе БНР.
30 красавіка 1982 году Ул. Мікалай й некаторыя сябры царкоўнае рады прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта атрымалі пакліканьне на суд, распачаты кансысторыяй (Ізяслаў і а. В.Кендыш), адвакатам групы Бэйкер й МакКенэі. У абвінавачаньні Ул.Мікалая называюць «Міхаіл Мацукевіч, раней ведамы як архіяпіскап Мікалай».
Датаю 1 травеня 1982 году архіяпіскап Мікалай выслаў ліст да мітрапаліта Андрэя, які пачынаўся з словаў: «Перадаю да Вашага ведама, што я адыходжу ад далейшага ўдзелу ў Беларускай Аутакефальнай Праваслаўнай царкве на адпачынак». Але арх.Мікалай 3 травеня лістом паведаміў, што ён адклікае свой адыход ад БАПЦ па просьбе прыходаў у Кліўлендзе, Дэтройце, Гайленд Парку й Таронта. Тут сталася так, што другое паведамленьне Ул. Мікалая некаторыя атрымалі раней чымся першае. Ул. Мікалай думаў, што адмоваю зрабіць добрае для царквы, але пад ціскам некаторых у групоўцы мусіў свой адыход адклікаць.
5, 6, й 18,19 травеня адбыўся паўторны Вярхоўны суд й Нью Брансьвіку, Нью Джэрсі пад старшынства.м таго самага судзьдзі Рышарда С.Когэн. На гэтым судзе Ул. Мікалай як і ў 1968 годзе сьведчыў як экспэрт кананічнага права. Гэтым разам судзьдзя Когэн ня выдаў прысуду. Пагэтаму яп.Ізяслаў падаў 19 ліпеня 1982 году на апэляцыю ў апэляцыйны аддзел, Апэляцыйнага суду на Нью Джэрсі.
У лістападзе 1982 году кансысторыя БАПЦ, г.зн. Ул.Ізяслаў і а. Кендыш, падалі заяву Фэдэральнаму суду ў Кліўлендзе з просьбай загадаць царкоўнай радзе прыходу Жыровіцкае Божае Маці перадаць усю царкоўную маёмасыдь Амэрыканскай епархіі, якую яны раней перадалі япіскапу Мікалаю ў Таронта, Канада.
13 травнея 1983 году а.В.Кендыш прадаў за 50,000.00 даляраў маёмасыдь прыходу сьв.Тройцы ў Дороты, Нью Джэрсі міфічнай місіі
БАПЦ, з адрасам адваката В.Гарошкі. Месяц пасьля місія пад старшынствамВ. Гарошкі падалаўсуда.КарпаСтара, настаяцеля прыходу, каб ён заплаціў місіі суму 106, 000.00 даляраў за карыстаньне маёмасьцю місіі. Няма сумніву, каму была патрэбная такая зьдзелка. На запатрабаваньне суда прадставіць дакумэнты аб заснаваньні місіі й сьпісу яе сяброў, Гарошка ня мог выканаць. Судзьдзя пераканаўся, што гэта фікцыя й справу выкінуў з суду.
Айцец Карп Стар перайшоў назад пад апеку Ул.Мікалая. Пасьля сьмерці свае жонкі, прыняў манашаства, а Ул.Мікалай узнагародзіў яго санам архімандрыта.
21 травеня 1983 году памёр мітрапаліт Андрэй. Пахаваны 23 травеня на беларускім царкоўны магільніку ў Іст Брансьвік, Нью Джэрсі.
28-29 травнея 1983 году ў Кліўлендзе, Агаё, адбыўся надзвычайны сабор БАПЦ, які быў скліканы раней выбранай камісіяй. На саборы быў выбраны першаерарх БАПЦ Ул.Мікалай, бо другога ўжо ня было. На гэтым саборы пацьверджана, што а.Бруцкі напралом, бяз ведама вернікаў і ўсіх япіскапаў БАПЦ, быў хіратанізаваны супраць правілаў Праваслаўнае царквы, таму сабор ня лічыць яго япіскапам БАПЦ.
2 ліпеня 1983 году рада БАПЦ у саборы сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне адсьпявала «Вечная памяць» мітрапаліту Андрэю й адначасна «Многае лета» першаіерарху БАПЦ архіяпіскапу Ізяславу.
Ад 1979 да 1981 году інжынер Іван Бруцкі за няпоўныя два гады перайшоў ўсе ступэні праваслаўных герархаў: ад простага міраніна да япіскапа й першаіерарха БАПЦ. У сьвятым пісаньні сказана, што Дух Сьвятое Тройцы сыйшоў на апосталаў, які іх асьвяціў і зрабіў іхнымі прапаведнікамі хрысьціянства. Калі-б’ гэта сталася пасьля хіратоніі, то ня было-б ніякага сумніву, што яго асьвяціў Сьвяты Дух. Але ён быў ужо мудры раней. Дык які тады дух асьвяціў яго?
Суды, як той пажар, пачалі пашырацца бескантрольна. 30 верасьня 1988 году фэдэральны суд у Дэтройце адкінуў прапанову, зложанай радай прыходу Сьв. Духа, зьліквідаваць судовую расправу. Царкоўная радаўКліўлендзе распачалаконтракцыюўсудзе супрацьа.В.Кендыша, каб «ён не садзіў носа ў не сваё проса».
26-27 травеня 1984 году адбыліся два Трэція саборы БАПЦ —адзін у Амэрыцы, а другі ў Англіі. Першы сабор адбыўся ў 1948 годзе ў Канстанцыі. На ім была адноўленая Аўтакефалія Беларускае Праваслаўнае Царквы. Другі праходзіў у 1972 г. ў Гайленд Парку, Нью Джэрсі
Трэці сабор БАПЦ. Адзін із іх адбыўся ў Гайленд Парку. На ім былі прадстаўленыя шэсыдь прыходаў: чатыры ў Амэрыцы й па аднаму ў Англіі й Аўстраліі з 5 сьвятарамі. Насаборы была выбраная рада БАПЦ зь першаіерархам арх. Мікалаем й айцамі Стар, Яноўскім, Раданковічам і Страпко ды 8 асобаў ад міранаў.
Трэці сабор БАПЦ. Другі зь іх адбыўся ў Манчэстэры ў Англіі. На ім былі прадстаўленыя ужо 11 (!) прыходаў: 4 ў Амэрыцы (тыя самыя прыходы, што й на саборы ў Гайленд Парку), 1 — у Англіі й 6 у Аустраліі ды 6 сьвятароў.
Першае пытаньне было: выбары мітрапаліта. Усім ведама, што мітрапаліта выбіраюць япіскапы царквы, а каб існавала царква, патрабуецца прынамсі два япіскапы. За мітрапаліта Ізяслава галасавалі 3 сьвятары й міране, улючна з Уладзімірам Курылай. Была выбраная рада БАПЦ або, як яны называюць, кансысторыя: мітрапаліт Ізяслаў— старшыня, а.Кулакоўскі, а.Кедныш, а.Смаршчок, а.Абабурка, а.Пекарскі й а.Таўпека—сябры. Ня ўсе айцы былі прысутныя на саборы, але яны былі выбраныя завочна.
25 сьнежня 1985 году Ул.Мікалай выслаў ліст да Валентына Гарошкі, каб ён прылажыўся да зьліквідаваньня сьвецкіх судоў, матывуючы рознымі аргумэнтамі, як патрыятызм, хрысьціянсжай маралью, справядлівасьцью, любоўю да свае царквы, усё тое, што Гарошку ня цікавіла ды ён не разумеў значэньня гэтых словаў:
«Наша сьвятая БАПЦ траціць усе свае сілы на сьвецкія суды. Шэсьць гадоў сьвецкіх судоў у БАПЦ выразна паказала якую руіну яны прыносяць для яе.Выдадзена ўжо каля 150 тыс. амэрыканскіх даляраў ды растрачаны аўтарытэт і пашана. Гэта ёсьць наяўны доказ. што сьвецкімі судамі царквы ня збудуем, а толькі зьнішчым яе й растрацім вернікаў...Ужо трэці з чаргі судзьдзя ў Дэтройце, пасьля Нью Брансьвіку й Трэнтану, кажа нам, каб мы пагадзіліся. Таму яшчэ раз зьвяртаюся да Вас, сп.В.Гарошка, да тых людзей, што судзяць нас і якіх Вы прадстаўляеце ў сьвецкім судзе, як адвакат, і горача заклікаю да паразуменьня».
Гэты ліст застаўся голасам у пустыні, ніякага водкугу не пасьледавала.
Наступныятры гады актыўнасьцьу беларускіх царквахабмежаваліся да падрыхтоўкі дакумэнтаў і сьведчаньняў у судах ды абвінавачаваньні аднаго боку другім у прэсе, на пропаведзях, на зборках
і паседжаньнях грамадзкіх арганізацыяў, асабліва ў сем’ях, якія разьбіліся, наведваньнем аднае або другое царквы.
Стан судоў у пачатку 1990 году выглядаўпрыблізна так: цэрквы ў Брукліней Дэтройцебылі прысуджаныя Ул.Ізяславу. Цэрквы ўТаронта у Дорорты — Ул.Мікалаю. Судовая справа з царквой у Кліўлендзе незакончаная, яна практычна належыць да Ул. Мікалая. Адносна царквы ў Гайленд Парку судзьдзя сказаў, што маёмасьць прыходу належыць да БАПЦ, але да каторае кансысторыі, разьбірайцеся самі. «А калі ня можаце пагадзіцца, то зьвярніцеся да каталіцкіх япіскапаў, можа яны вам памогуць»,—сказаў, судзьдзя й моцна стукнуў малатком па стале, каб і глухія пачулі. Такім чынам, царква й прыход засталіся ў епархіі Ул.Мікалая.
За восем гадоў япіскапы БАПЦ прычыніліся да фармальных і нефармальных (праслухоўваньне сьведкаў) 31 судовых расправаў. Суды ў Амэрыцы вельмі дарагія, нягледзячы на тое, што яны дзяржаўныя. Адвакаты за прысутнасьць на судзе, за падрыхтоўку справы й розыскі патрабуюць неімаверныя сумы. У лісьце да В.Гарошкі Ул.Мікалай падае, што да 1986 году ўжо выдалі 150, 000.00 даляраў. Гэтая сума зьяўляецца сьціплай і нерэальнай, аб чым сцьвярджае адв.Гарошка ў зацемцы пад загалоўкам «У парафіі Сьв.Духа ў Дэтройце», зьмешчанай у «Беларускім часе» № 60 за лістапад 1988 г. «Апэляцыя найбольш зможа адцягнуць выкананьне судовай пастановы на нядоўгі час, і гэтае адцягваньне будзе каштаваць адшчапенцам больш за 10,000.00 даляраў». Суды БАПЦ япіскапа Мікалая каштавалі ў суме больш-менш 250, 000.00 даляраў, а БАПЦ япіскапа Ізяслава каштавала няменш, толькі з той розьніцай, што адвакат Гарошка, прынамсі, на палову сумы яшчэ чакае нагоды, каб атрымаць. Ён свой рахунак ужо даўно прадставіў сакратару кансысторыі а.В.Кендышу.
Сьвецкія суды БАПЦ можна падзяліць на тры катэгорыі:
І.Не падпарадкаваньне сьвятара правячаму япіскапу.
2.Пасяг аднаго япіскапа на тэрыторыю другога.
З.Каму або да якое епархіі належыць маёмасьць БАПЦ.
У першай і другой катэгорыі, судзьдзі ня выносілі канкрэтных пастановаў. Але пасьля сьмерці мітрапаліта Андрэя й пасьля двух сабораў сытуацыя зьмянілася на карысьць мітрапаліта Ізяслава.
3 хвілінаю сьмерці першаіерарха архіяпіскапа Мікалая, а ён старэйшы, юрыдычна перастае існаваць яго БАПЦ. Першаіерарх БАПЦ